З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
Трэба называць рэчы сваімі імёнамі. А сваё імя ў сучаснай Літвы — ЛЕТУВА. Саманазва сучаснага літоўца — ЛЕТУВІС. Пакінем, нарэшце, гістарычнае — гісторыі, а сучаснае — сучаснасці.
Дарэчы, каб пазбегнуць тэрміналагічнае блытаніны, польскі гісторык Ф. Канечны яшчэ ў 1929 годзе прапанаваў пад назваю «Літва» разумець усе землі Вялікага княства Літоўскага незалежна ад этнічнае прыналежнасці насельніцтва, а неславянскую частку гэтае дзяржавы называць «Летува» — як яна называе сябе сама». Пра тое ж сведчыць і досвед беларускае эміграцыі, якая даўно выкарыстоўвае тэрміны: Летува, летувіс, летувіскі.
Вось жа ў выпадку з Руссю мы стол назвалі сталом хутчэй, чым у выпадку з Літвою. Словы Расея і расейцы ўжо досыць трывала замацаваліся ў беларускай мове. А Русь і рускі мы разумеем як гістарычныя назвы Беларусі і беларусаў. У поўнай згодзе з гісторыяй, якая і тут мае нямала сведчанняў.
Наша Беларусь застанецца. Пад гэтым імем ішло ўсё наша нацыянальнае адраджэнне новага часу. TaTae імя знаходзім і ў гістарычных дакументах. Дый
мы самі, сучасныя беларусы, прымаем яго як сваё, як крэўнае імя нашае Бацькаўшчыны. Але мы не павінны страчваць і нашыя гістарычныя назвы, нашы тыл і капітал, выразнае бачанне нашае тысячагадовае гісторыі.
Сапраўды ж узнікае недарэчная сітуацыя, калі, згадваючы Старажытнабеларускую дзяржаву — Вялікае княства Літоўскае, сучасны беларускі гісторык мусіць як быццам выбачацца і кожны раз тлумачыць, што і мы, беларусы, маем да гэтага княства нейкае дачыненне; або пісаць поўную назву княства — Літоўскае, Рускае, Жмудскае... быццам такі пералік робіць праблему болып зразумелаю.
Пісаць сёння: літоўска-беларуская дзяржава, літоўска-беларускія князі, літоўска-беларускае войска і г. д.— калі гаворка ідзе пра сярэднявечча — недарэчнасць. Паводле сярэднявечнае тэрміналогіі трэба пісаць: літоўска-руская або проста літоўская, а паводле сучаснае тэрміналогіі — беларуска-летувіская дзяржава, войска, князі.
Аддзяліўшы ад сябе слова Літва і Русь, мы ніколі не разберамося, што ў нашай культуры нашае, а што чужое, дзе мы, а дзе не мы, адкуль мы, а адкуль іншыя. Мы проста не знойдзем у сваёй гісторыі сябе.
Трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Гэта аніяк не сапсуе нашых дачыненняў з суседзямі. Доказ гэтаму — хоць бы й словы, выпісаныя намі са свежага нумара канадскай беларускай газеты «Зважай»:
«Віншуем Летувісаў, Латышоў і Эстонцаў! Няхай жывуць адноўленыя незалежныя балтыйскія рэспублікі!»
Тут дзверы названыя дзвярыма.
Нёман. 1991. № 1
Пераклаў з рускай Уладзімір Арлоў
ВІНЦУК ВЯЧОРКА
ТЫСЯЧАГАДОВАЕ СУСЕДСТВА
Беларуска-літоўскія сувязі — тэма нагэтулькі ж малавывучаная, як і ўсеабдымная. Гэта, бадай, і не тэма. Гэта, можа, нават лёс — двух народаў і дзвюх культураў. I калі б мы, беларусы, ведалі гісторыю роду — кожны свайго, прынамсі, на пяць пакаленняў углыбіню, і гісторыю народа — за тысячу гадоў, і гісторыю Радзімы — мы б зразумелі, што не пра сувязі гутарка, але хутчэй пра адрозненні ў адзінстве. Ці магчыма якой-небудзь кнігай, хай шматтомнай энцыклапедыяй, ахапіць лучнасць гаспадароў дзвюх спрадвечна суседніх хатаў — сваякоў, суродзічаў? Гэтак і з жыцця беларусаў і літоўцаў можна вылучыць толькі найбольш яскравыя, прыкметныя старонкі кантактаў. Гэта і зрабілі ўпершыню Альма Лапінскене і Адам Мальдзіс у кнізе «Перазовы сяброўскіх галасоў», якая выйшла ў 1988 годзе ў менскім выдавецтве «Навука і тэхніка» — кнізе, насычанай такімі вось найбольш яскравымі фактамі, што выклікаюць жаданне разважаць пра цеплыню і «пахаладанні» ў дачыненнях паміж народамі-суродзічамі, спрачацца і, вядома, дапаўняць, дапаўняць, дапаўняць...
Цікавасць да Літвы ў беларускім грамадстве не згасала ніколі і асабліва ўзрасла ў той час, калі мы ўбачылі на тэлеэкранах літоўскіх дэпутатаў — выкшталцоных парламантарыяў, калі Літва па-
братняму дапамагала правесці Устаноўчы з’езд Беларускага Народнага Фронту.
Наогул беларуска-літоўскія кантакты заўсёды былі і застаюцца прыкметай дэмакратызму, і адбываюцца яны не гэтулькі ў міжнацыянальнай сферы, колькі ў агульнадэмакратычнай. Звычайна гэтыя кантакты «нефармальныя», самадзейныя. У афіцыйных жа дачыненнях дзвюх рэспублік за пампезнымі цырымоніямі пагадненняў аб сацспаборніцтве доўгія гады адчуваецца халадок адчужання...
Напэўна, прычыны нашае цікавасці да Літвы — у «голасе крыві», генетычнай памяці: як сведчыць археалогія (даследаванні масквіча В. У. Сядова і інш.), антрапалогія, параўнальная этнаграфія і фалькларыстыка, мовазнаўства, балты — продкі літоўцаў, латышоў — насялялі ўсю тэрыторыю (а не яе частку, як мяркуе А. Мальдзіс), на якой пасля склаўся беларускі этнас. У жылах беларусаў цячэ і балцкая кроў. Уласна кажучы, працэс фармавання і папаўнення беларускага этнасу за кошт аславяненых балтаў, пачаўшыся тысячагоддзе таму, сканчаецца на нашых вачах, калі пераходзяць на беларускую мову апошнія літоўскія вёскі Гарадзеншчыны (а шкада: унікальны літоўскія дыялект гэтых вёсак варты таго, каб яго зберагчы як з’яву культуры).
Як піша А. Мальдзіс, «гістарычны лёс беларусаў і літоўцаў шмат у чым склаўся аднолькава, бо яны жылі ў адных і тых жа дзяржаўных утварэннях. На працягу некалькіх стагоддзяў беларускія землі ўваходзілі ў адзінае Вялікае княства Літоўскае, дзяржаўнай мовай якога з’яўлялася старажытная беларуская мова». Удакладнім: не проста ўваходзілі, але ўвасаблялі ў Княстве свой суверэнітэт. I для літоўцаў, і для беларусаў Княства было Айчынай, на алтар якой неслі і аддавалі сілы, а часам і жыццё. Надалей амаль усе павароты гісторыі нашыя народы праходзілі адначасова: інкарпарацыя ў Расейскую імперыю, проціакупацыйныя паўстанні XVIII—XIX стагоддзяў, рэвалюцыі стагоддзя ХХ-га, абвяшчэнне незалежных рэспублік у 1918 годзе... 3 гэтага моманту палітычная гісторыя Беларусі і Літвы пайшла рознымі шляхамі.
Абвостраная нашая цікавасць да Літвы — і праз прызму Вільні, Віленшчыны — літоўска-беларускага ўзмежжа, дзе спрадвеку два народы жылі разам, прычым гісторыя не данесла звестак пра якія-небудзь 240
спрэчкі і сваркі паміж імі. Вільня — Вільнюс — святы, вялікі горад і для літоўца (сталіца!), і для беларуса. Бо гэтыя камяні памятаюць Скарыну і Каліноўскага, Купалу, Івана і Антона Луцкевічаў... А. Мальдзіс нагадвае, што ў XVI стагоддзі палову насельніцтва Вільні складалі праваслаўныя беларусы (значыць, наогул беларусаў — таксама іншых вызнанняў — было болей)!
Балесная праблема, звязаная з перапляценнем нашых лёсаў,— энтонімы, саманазвы народаў. Альма Лапінскене зазначае, што ў У. Караткевіча Кастусь Каліноўскі завецца «ліцвінам-беларусам (у адрозненне ад ліцвіна-жамайціса)». Адаму Мальдзісу ж даводзіцца ў дужках раскрываць значэнне іншага тэрміну: «у Вялікім княстве Літоўскім» стала надзённым размежаванне літоўскага і «рускага» (беларускага) нацыянальных пачаткаў». Па-рознаму называлі сябе мы самі, па-рознаму звалі нас літоўцы. Адзін літоўскі аўтар кліча беларусаў старажытным словам «гудай» (гуды), другі — чамусьці «балтагуджяй» (бела-гуды). Двухвер’е беларусаў — сярод нас і праваслаўныя, і каталікі — са стратаю беларуска-літоўскае дзяржаўнасці прывяло да таго, што людзі трацілі і нацыянальную самасвядомасць, рабіліся проста «тутэйшымі» — «рускай» ці «польскай» веры. Але ў XX стагоддзі слова «тутэйшы», насуперак значэнню, увайшло ў сістэму сімвалаў нацыянальнага адраджэння беларусаў. Гэтымі словамі называюць праграмныя п’есы (Купала), яго бяруць за псеўданім (аўтар брашуры пра беларуска-літоўскія дачыненні «Супольным шляхам». Вільня, 1935 г.), урэшце, імя «Тутэйшыя» прыбірае радыкальная суполка маладых літаратараў у Менску ўжо ў нашыя часы. Тым не менш мноства этнічных назваў — ліцвіны і русіны, крывічы і тутэйшыя, гуды і беларусы — спрыяла гістарычнай блытаніне, перашкаджала росту нацыянальнай самасвядомасці беларусаў ды іхняй кансалідацыі. Шмат якія супольныя культурныя набыткі нашых народаў памылкова прыпісваліся толькі літоўцам, часам няслушна вызначалася нацыянальная прыналежнасць таго ці іншага дзеяча. Кніга «Перазовы сяброўскіх галасоў» багата прасвятляе ў гэтым сэнсе нават для непадрыхтаванага чытача. Адна з тэмаў кнігі — спаборніцтва двух нацыянальных пачаткаў у культурным жыцці сярэднявечнай Вільні, іх свядомае і высакароднае супрацоўніцтва.
Першая, «даваенная» палова кнігі, напісаная астравецкім — чытайма віленскім! — беларусам з літоўскім прозвішчам Мальдзіс (ад «малда» — малітва, маленне),— гэта някепскі кампендыюм беларускай гісторыі без «белых плямаў». У першым раздзеле — «У Велнкославном месте Внленском» — гаворка пра Францішка Скарыну ды іншых друкароў. Напрыклад, пра Яна Ліцвіна (Джон Літоў) — літоўца ці беларуса, аднаму Богу цяпер вядома — які за 35 — 40 гадоў да Скарыны заснаваў першую друкарню не абы-дзе, але ў лонданскім Сіці. Пэўна, менавіта Ян Ліцвін дапамагаў Швайпольту Фіёлю выпусціць першыя царкоўна-славянскія кнігі для «русінаў» (Кракаў, 1491). Дарэчы, пра гэтыя кнігі. Усходнеславянскія рысы іхняе мовы дазваляюць меркаваць, што Фіёль меў памочнікаў — беларусаў ці ўкраінцаў. Ва ўсякім разе, Фіёлева кніга, што перахоўваецца цяпер у Бібліятэцы АН Літвы і трапіла туды з даваеннага Віленскага Беларускага музея імя Івана Луцкевіча, мае пажоўклы цэтлік для нейкай выставы: «Першая друкаваная беларуская кніга».
Гэта, безумоўна, не падрывае аўтарытэту і «першародства» Скарыны: «Ян з Літвы,— піша Мальдзіс,— дзейнічаў пераважна ў інтарэсах іншых народаў і іншых краін, Скарына ж — на карысць свайго народа, а калі ўлічваць аддаленыя вынікі, то і на карысць усіх народаў княства, у тым ліку літоўскага». I далей — галавакружная, амаль неверагодная гісторыя пра тое, як Скарына ледзьве не стаў і літоўскім першадрукаром. Памятаеце яго вандроўкі ў Каралявец (Караляўчус, Кёнігсберг, цяпер Калінінград) і назад? Адам Мальдзіс, робячы, праўда, цэлы шэраг дапушчэнняў, але абгрунтоўваючы гіпотэзу лагічна, уважае, што прускі герцаг Альбрэхт спадзяваўся на дапамогу Скарыны ў друкаванні кніг на літоўскай мове — адной з моваў карэнных жыхароў Прусіі. I ўсё ж выклікае сумлеў, ці мог Скарына авалодаць літоўскаю.
Кранае аўтар і ролю Скарыны ў абуджэнні літоўскай нацыянальна-культурнай свядомасці ў Княстве. Тут расквітнела беларуская кніжная культура (быў, быў «залаты век» старой Вільні, і не трэба прыпісваць яго «фантазіі кансерватараў ды нацыяналістаў», сцвярджае Мальдзіс). Скарына ў 1522 годзе «засноўвае кнігадрукаванне ў Вільні, у выніку чаго «руская»