З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Такіх прыкладаў безліч. 3 іх відаць, што ў XIX стагоддзі словы «Літва» і «літвін» выкарыстоўваліся як саманазва беларусаў заходняе і цэнтральнае частак нашага краю. Гэтаксама называлі нас і суседзі. 3 вуснаў украінца пра беларуса можна было пачуць: «Хіба лнхо озме лнтвнна, іцоб він не дзекнув». Жыхары Курскай і Арлоўскай вобласцяў Расіі называлі беларусаў «літвінамі» ажно да другой сусветнае вайны. А на Беласточчыне ўжо ў наш час запісана пра бела-
руса: «Як сыр не закуска, так ліцьвін — не чалавек!» або «Ліцьвін — то чортаў сын!»
Дзесяткі вёсак на Беларусі маюць назву Літва. Пэўна, кожны з нас мае знаёмых беларусаў з прозвішчамі Літвін, Літвіновіч, Літвінка...
Але чым тады была ў мінулым сённяшняя Літва"! У XIX стагоддзі тэрыторыя цяперашняе Літвы, блізкая па абрысах да тэрыторыі Літоўскае рэспублікі міжваеннага перыяду, найчасцей звалася сваім адвечным імем — Жмудзь. Пра гэта ёсць багата сведчанняў, напрыклад, у матэрыялах паўстання 1863 года.
Такім чынам, яшчэ ў зусім недалёкай мінуласці землі заходняе і цэнтральнае Беларусі мелі сваю адметную назву — Літва. Нават прадстаўнікі афіцыйных уладаў Расійскае імперыі, што мелі на мэце сцвярджаць у нашым краі «нзвечную Россню», разглядалі Віленскую, Гродзеяскую і Менскую губерні, а таксама Беласточчыну, як Літоўскі край. Таксама і раней, скажам, адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай землі заходняй Беларусі ўваходзілі ва ўтвораную Літоўскую губерню, а потым — у Літоўскае генерал-губернатарства.
Нават царскія ўлады пакідалі этнічна беларускім адміністрацыйна-тэрытарыяльным утварэнням назву Літва. Няўжо выпадкова? He, паводле глыбокай гістарычнай традыцыі.
Яшчэ ў XV—XVII стагоддзях — у часы існавання магутнай еўрапейскай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага, ядром якога былі беларускія землі, дакументы найчасцей фіксавалі кароткую форму назвы гэтае дзяржавы — Літва. У якасці палітоніма, гэта значыць дзяржаўна-палітычнага вызначэння, слова «Літва» замацоўвалася нават за паўночнымі і ўсходнімі землямі Беларусі, якія мелі ўжо і сваю этнанімічную назву — «Белая Русь».
Напрыклад, беларуская народная песня, якая ўслаўляла буйную перамогу гетмана Астрожскага над маскавітамі ў 1514 годзе, сведчыць: «Слава Воршы ўжо не горша сярод мест літоўскіх». Згодна летапісу XVII стагоддзя адзін з гарадоў-фартэцый, заснаваных Іванам IV (Жахлівым) на акупаванай Полаччыне, быў «от лнтовскнх городов от Лепля пол — 30 верст, от Лукомля 20 верст». Апавядаючы пра рэйд невялікага варожага аддзела на Смаленшчыну ў 1565 годзе, маскоўскі летапіс адзначае, што гэта былі «лнтовскне
людн», а затым удакладніў: «мстнславцы н крнчевцы ».
Ну а як называлі сябе самі жыхары тагачаснае Беларусі? Можна прывесці мноства прыкладаў, калі сярэднявечныя беларусы выкарыстоўвалі вызначэнне «літвін» менавіта як саманазву. Полацкі студэнт Францішак Скарына ў Кракаве запісаўся «літвінам» (Іван Фёдараў тамсама — «масквіцінам»), беларускі гуманіст XVI стагоддзя М. Цішкевіч (аўтар трактату «Пра норавы татараў, літвінаў і маскавітаў» паўсюль падпісваўся Міхалонам Літвінам. Простыя сяляне і гараджане сярэднявечнае Беларусі, захопленыя царскімі войскамі, называлі сябе ў Маскве «літоўскімі пашаннымі людзьмі розных гарадоў беларусцамі». Кожны паасобку запісваўся так: «ліцвін беларусец Ашмянскага павету», «літоўка беларуска Мсціслаўскага павету» і г. д. Сваю зямлю палонныя беларускія шляхціцы таксама называлі Літвою. I нават А. Філіповіч, гэты апантаны змагар за адыход Беларусі «пад высокую руку» праваслаўнага маскоўскага цара, нават ён у 1667 годзе месцазнаходжанне Купяціцкага манастыра, адкуль пісаў, называў Літвою, а гэта ж — «міля ад Пінска».
Але самае цікавае, што і беларускую мову — дзяржаўную мову Вялікага княства Літоўскага — тады называлі літоўскаю. Яшчэ чэшскі тэолаг Геранім Пражскі, пабыўшы пры Вітаўце місіянерам у Княстве, пісаў, што ў гэтай дзяржаве «мова народа ёсць славянская», а паводле назвы дзяржавы яе называюць «літоўскаю». Вось як сведчыць пра гэта выпадак, апісаны ў Актах Маскоўскае дзяржавы (запіс 1618 года): «... выехалн нз деревнн человек с пятнадцать, а на ннх магеркн лнтовскня, н почалн нм говорнть по-лнтовскн: не утекайте-де!» Або іншы прыклад. Беларускі асветнік Л. Зізані ў 1626 годзе па заказе патрыярха напісаў праваслаўны «Катэхізіс» і растлумачыў у ім назву самога твора так: «по-лнтовску это оглашенне, русскнм же языком нарнцается беседословне». Праз год сам маскоўскі цар пытаўся ў яго: «По лнтовскому языку как вы говорнте «собра»?, на што асветнік адказваў: «Тожде н по лнтовскому языку «собра».
Як дзяржаўная мова магутнай некалі Літвы — Вялікага княства Літоўскага, беларуская мова яшчэ і ў XVIII стагоддзі нягледзячы на інтэнсіўную паланізацыю краю, і на захадзе — для Польшчы, і на ўсходзе — для Расійскай імперыі,— заставалася «лі-
тоўскаю». I адданы новай валадарцы Кацярыне II праваслаўны ўладыка В. Садкоўскі пагражаў беларускім святарам на слуцкім епархіяльным саборы: «Я вас скорэню, знішчу, штоб і языка не было вашого проклятого літовского і вас саміх; я вас у зсылкі парассылаю альбо ў салдаты пааддаю, а сваіх з-за кардону пановажу!»
Назве «Літва» ўжо хутка як тысяча гадоў.
Летапісцы сведчаць, што ў XII стагоддзі плямёны, якія насялялі Літву, залежалі ад Полацка і плацілі яму даніну. Далёкі Кіеў падпарадкаваў сабе толькі частку гэтай зямлі. Літва вылучалася тады ваеннай актыўнасцю. Крыніцы паведамляюць пра шматлікія супольныя паходы палачанаў і літоўскага войска на Смаленск, Пскоў, Ноўгарад. Калі была неабходнасць, Полацк прапускаў літоўскія дружыны праз сваю тэрыторыю. Толькі ў XIII стагоддзі паміж Полацкім княствам і Літвою пачалі ўзнікаць нейкія канфлікты. Віцебскія, менскія і турава-пінскія князі таксама выкарыстоўвалі ваенны патэнцыял Літвы ва ўласнай палітыцы, наймалі літоўскія войскі для сваіх паходаў.
Літоўскія даследчыкі лакалізуюць літапісную Літву ў межах Аўкштайціі — усходняе часткі сучаснай Літвы. Яны сцвярджаюць, што ўзгоркі і нізіны Аўкштайціі і сталіся калыскаю старажытнай літоўскай дзяржаўнасці, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага адбывалася праз заваяванне славянскіх земляў безумоўна балцкаю Літвой. I нарэшце,— што з этнічнага пункту погляду Княства складалася «з двух процілеглых элементаў — пануючага літоўскага і падпарадкаванага рускага» (Г. Лаўмяньскі).
Такія пастулаты, не ўважаючы на іхнюю відавочную хісткасць і слабую абгрунтаванасць, ужо не першае дзесяцігоддзе задавальняюць і ўсю савецкую афіцыйную гістарыяграфію. Супроць гэтых стэрэатыпаў адважыўся выступіць беларускі гісторык Мікола Ермаловіч. Прааналізаваўшы тэксты летапісаў і тапаніміку, ён паказаў, што ў XII—XIII стагоддзях Літва знаходзілася не ў Аўкштайціі, а на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у басейне верхняга Нёмана. На поўначы па Бярэзіне яна межавалася з Полацкім княствам, на ўсходзе — з Менскім, на поўдні мяжа яе праходзіла па Шчары, а на захадзе — па рэках Мышанка і Валоўка, якія аддзялілі Літву ад ятвягаў.
Летапісная Літва месцілася якраз паміж асноўнымі
этнічна беларускімі землямі — Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай. Яна і дала назву Вялікаму княству Літоўскаму — сярэднявечнай дзяржаве, ядром якой была наша Беларусь. А існавала княства амаль пяць стагоддзяў.
Ці была Беларусь «заваяваная літоўскімі феадаламі», ці былі беларусы «падначаленымі» ў вялікай Літве — Вялікім княстве Літоўскім? Факты супярэчаць гэтай замшэлай імперскай версіі. У сапраўднасці да заняпаду Княства Беларусь увасабляла ў ім свой суверэнітэт. I гістарычная назва «Літва» для яе не менш, а нават болып свая, чым для Аўкштайціі і Жмудзі, бо менавіта на беларускіх землях нарадзілася, пашыралася і ўмацоўвалася гэтая назва, а на тэрыторыю Аўкштайціі яна перайшла пазней. Што да Жмудзі, дык яна заўсёды была адасобленая ад Літвы. Яшчэ ў XIII стагоддзі паміж ёю і Літвой пралегла цень варажнечы. Як асобную і нярэдка варожую да Літвы зямлю разглядаў яе храніст Пётр Дюсбургскі ў сваёй «Хроніцы Прускай зямлі» (1326). Такой бачыў Жмудзь і вялікі князь Вітаўт. У дакументах 1506 года пра межы дзяржавы з Лівоніяй Жмудзь выдзелена з Літвы як самастойная зямля. Самі жмудзіны ў XVI стагоддзі чынна змагаліся, каб вялікі князь пацвердзіў непарушнасць старых межаў, якія аддзялялі Жмудзь ад Літвы.
Але ці магло такое адбыцца — каб назва нейкага там племя так мяняла сваё значэнне, пераходзіла на магутныя дзяржавы і велізарныя тэрыторыі? — засумняваецца скептык. А вось магло. I гісторыя ведае нямала такіх прыкладаў. Заваяваныя нямецкімі рыцарамі прусы — нешматлікія балцкія плямёны, якія жылі паміж Віслаю і Нёманам на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, далі сваю назву вялікай нямецкай дзяржаве Прусіі. А слова «рымлянін», якім спачатку мог звацца адно «грамадзянін поліса Рыма», у часы Рымскае імперыі азначала ўжо ўсіх італікаў і нават людзей нелацінскага паходжання — жыхароў правінцый. Калі ж хрысціянства зрабілася дзяржаўнаю рэлігіяй імперыі, усе прыхільнікі афіцыйнага веравызнання склалі адну вялікую супольнасць візантыйцаў, аднак самі сябе яны лічылі «рамеямі», а гаварылі па-грэцку. Хоць сярод гэтых «рамеяў» былі і славяне, і сірыйцы, і армяне... Нарэшце, у XIX стагоддзі далёкія нашчадкі былых падданых Рымскае імперыі,
высланых некалі на тэрыторыю Дакіі, назвалі сябе румынамі, што таксама значыла «рымляне».
Сёння мы павінны зразумець, што мы страцілі разам са сваёй гістарычнай назваю Літва; што разам з назваю набыла сучасная Літва, якая ў Вялікім княстве Літоўскім мела іншую назву — Жмудзь і Аўкштота.
Літва набыла падмурак кансалідацыі, адзінства свайго народа — багатую гісторыю, а значыць, і будучыню. Мы ж атрымалі поўную блытаніну ва ўласнай гісторыі і сучаснасці, бо само слова Літва (за якім нашыя 500 гадоў) мы ўспрымаем сёння як нешта асобнае ад нас і чужое. Як чужую ўспрымаем мы і Вільню — калыску беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры, нашу старажытную сталіцу. Што такое ў беларускай мове Вільнюс? Тое самае, што Дэлі, Сант’яга або Ганалулу...
I як абсурдна выглядаюць нядаўнія прэтэнзіі Вярхоўнага Савета БССР на Вільнюс\..
Сёння Літва і Літва — два розныя паняцці. Першае — гістарычнае, якое адносіцца да сучасных беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Другое — сучаснае, датычнае гістарычных жмудзінаў і аўкштотаў.