З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
У другім дакуменце той самы Шырыманскі-Шахматаў прапаноўвае і такое дзеля «млсслонеров святого дела возврапхенля отторгнутого сллою лсторлческлх событлй от своей русской нацлональностл племенл, не
утвержденного еіце нн в веру отцов, нн в сознаннн, что оно вполне русское»: «Весьма важным пособнем я счнтаю также нзданне особой кннгн для чтення в Западных губерннях, составленной co строгою осмотрнтельностью в духе главной целн...» (Тамсама. С. 558).
У неабмежаванай колькасці завозіліся кнігі, падручнікі, малітоўнікі, карціны духоўнага зместу, партрэты імператара, імператрыцы і іх дзяцей, і прадавалася ўсё гэта па самай таннай цане. Мяняліся вывескі на магазінах і ўстановах, уводзілася ва ўсім справаводстве толькі руская мова. Без ведання рускай мовы нікога не бралі на службу... На русіфікацыю краю не шкадавалі грошай — толькі на будаўніцтва праваслаўных цэркваў і сабораў штогод з казны адпускалася па 200 тысяч рублёў. Для арганізацыі царкоўнага будаўніцтва ва ўсіх губернях уведзены былі спецыяльныя камітэты... Але Мураўёў не супакойваўся — пісаў адно за адным пісьмы імператару, міністрам, іншым уплывовым асобам,— у іх прапаноўваў новыя і новыя праекты па русіфікацыі краю, уплыву і ўмацаванню рускай праваслаўнай веры...
25 красавіка 1864 года М. М. Мураўёў паехаў сам са сваёй світай у Пецярбург. У Пецярбургу яго сустракалі як героя — з вагона вынеслі ў знарок дзеля гэтай падзеі змайстраваным крэсле, на пероне быў выстраены караул, графіня А. Блудава падала хлеб-соль...
Дом, дзе пасяліўся Мураўёў, ператварыўся ў месца паломніцтва. Да «выратавальніка Айчыны» ехалі з усіх канцоў Расіі, каб ён узяў да сябе на службу, паслаў у Заходні край. Яго наведвалі сенатары, міністры, генералы... Цэлую дэпутацыю накіравала маскоўская купецтва...
Само сабою зразумела, Мураўёў быў ласкава прыняты імператарам, і той прасіў генерал-губернатара астацца кіраваць у Заходнім краі «колькі хопіць сіл». Тады ж М. М. Мураўёву быў дадзены тытул графа. У знак асаблівай павагі прыняла яго і імператрыца...
Гонар сапраўднага рускага народа, які не паддаўся на «патрыятычны» ўздым рэакцыі, і гэты раз выратаваў вялікі рэвалюцыянер-дэмакрат A. I. Герцен. У часопісе «Колокол», што, як вядома, выдаваўся за мяжою, ён змясціў некалькі матэрыялаў у абарону паўстанцаў і паўстання 1863 года. У дні ж рабскага рабалепства перад «вадзяным Неронам на Літве» ён надрукаваў
фельетон «Партрэт Мураўёва», у якім навечна прыбіў да ганебнага слупа гэтага царскага сатрапа, ката-вешальніка. «Такога мастацкага падабенства між зверам і яго знешнасцю,— пісаў Герцэн,— мы не бачылі ні ў статуях Буанароцці, ні ў бронзах Бенвенута Чэліні, ні ў клетках заалагічнага саду... Кат, замест кляйма, адзначыць сваімі рьісамі паўшую частку рускага грамадства, тую, якая апладзіруе пакаранням смерцю, як перамогам, і выбрала гэтага вырадка сваім вялікім дзеячам. Усе брыльянты імператарскай кароны і ўвесь алей памазання не выратуюць венчаны лоб чалавека, які адшукаў дзесьці закінутага людаеда, каб яго паслаць на «умнротворенне» няшчаснага краю.
Партрэт гэты няхай захоўваецца дзеля таго, каб дзеці навучыліся ненавідзець тых бацькоў, якія ў п’яным рабалепстве тэлеграфавалі любоў і спачуванне гэтаму бясшыйнаму бульдогу, налітаму вадой, гэтай жабе з адвіслымі шчокамі, з напаўзаплыўшымі вачыма, гэтаму калмыку з выразам платаяднай злосці, якая дасягнула нейкай расліннай беспачуццёвасці...»
Дзейны, нястомны Мураўёў там жа, у Пецярбургу,— «куй жалеза, пакуль гарачае»,— склаў Запіску цару, у якой выклаў свае меркаванні адносна будучыні Заходняга краю і кіравання ім. Галоўная думка, якая пранізвае гэтую Запіску,— неабходнасць прызнаць Заходні край раз і назаўсёды рускім і весці ўсе справы тут менавіта ў гэтым кірунку, каб у мясцовых жахароў не ўзнікала нават думка адносна іншага лёсу.
«Для утверждення русского владычества в СевероЗападном крае,— пісаў ён,— необходнмо прннять следуюіцне главные меры:
Упрочнть н возвыснть русскую народность н православне... В снх влдах в особенностн заняться прочным устройством быта крестьян н распространеннем обіцественного образовання в духе православня н русской народностн... Обратнть особенное вннманне на устройство возможно большего чнсла народных школ как в селеннях, так й в городах. В этнх школах преподавать самые элементарные знання н пренмуіцественно русскую н славянскую грамоты, первые начала счлслення, молнтвы, первоначальные понятня о догматах православной веры н обучать пенню в клнросе... Достаточно было бы оставнть гнмназнн в губернскнх городах н, по особым уваженням, в внде нсключення, в некоторых
друглх местностях, преобразовав оные совершенно л заместнв все преподавательскле места учлтелямл лз Росслл... Обратлть особенное внлманле на правлльное преподаванле русской лсторлл л в особенностл лсторлл западной Росслл... Подтвердлть окончательно о повсеместном введенлл русскога языка... во всех офлцлальных л служебных сношеннях, а также л в наружных лзображенлях всякого рода, особенно в местах, посеіцаемых народом... Немедленно все высшле служебные должностл по всем ведомствам, а также все места, лмеюіцле прлкосновенле с народом, заместлть руссклмл члновнлкамл, прочне же должностл замеіцать руссклмл постепенно... Заселять край руссклмл сколько возможно сосредоточеннее. Заселенле это пролзводлть, не отстраняя старообрядцев, лбо онл бслее друглх сохраняют русскую народность...» і г. д. («Дакументы і матэрыялы...» Т. 2. С. 573—575).
Большасць прапаноў М. М. Мураўёва атрымалі ўхвалу, па некаторых жа, напрыклад, прыёму ў навучальныя ўстановы і універсітэты (Мураўёў прапаноўваў прымаць толькі 10 працэнтаў мясцовых, а астатніх — рускіх) узніклі спрэчкі. Але і гэты пункт быў прыняты, праўда, з агаворкай, што ён будзе дзейнічаць як часовая мера... (Між іншым, сярод прапаноў Мураўёва была і прапанова спыніць друкаванне — кніг, газет, часопісаў — на беларускай мове. Гэтая прапанова была ажыццёўлена ў 1867 годзе спецыяльным загадам.)
Дамогшыся амаль усяго, чаго хацеў, Мураўёў вярнуўся ў Вільню таксама як пераможац. Вядома, і ў Вільні яму была наладжана пышная сустрэча цемрашаламі-чарнасоценцамі, каго ён прыгрэў ля сябе, a найперш — жандарамі і войскам...
7 ліпеня 1864 года ў Вільню прыехаў імператар Аляксандр II, каб публічна падтрымаць і натхніць на новыя, яшчэ больш рашучыя дзеянні Мураўёва, хоць той і без гэтага праводзіў паспяхова, па-дыктатарску, палітыку рускага царызму ў Заходнім краі, павялічыўшы адразу ж пасля вяртання з Пецярбурга «содержанле» свяшчэннікам і папам, замяніў гімназіі і прагімназіі на двухкласныя народныя вучылішчы. А. Масалоў піша, што «многа ахвяравана было на навучальную справу і, можна сказаць, найбольш было зроблена дзеля «обрусенля» краю гэтым самым плённым шляхам». У Вільні быў адчынены рускі тэатр, а на
пабудову цэркваў асігнаванні былі павялічаны да 700 тысяч рублёў. Толькі за адзін год з 46 каталіцкіх і уніяцкіх манастыроў было зачынена 27...
Як і ў кожнага, у Мураўёва былі не толькі прыхільнікі, але і непрыяцелі. Сярод апошніх быў і вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч. Калі Канстанціна Мікалаевіча прызначылі Старшынёй Дзяржаўнага Савета, становішча дыктатара Заходняга краю пахіснулася. I гэта ён адчуў адразу ж, яшчэ калі Канстанцін Мікалаевіч праязджаў праз Вільню, кіруючыся ў Пецярбург. Канстанцін Мікалаевіч не выйшаў з вагона на перон, загадаў, каб генерал-губернатар сам да яго прыйшоў... Праўда, у сваіх запісках «Об управленнн Северо-Западным краем н умнротвореннем в нем мятежа 1863 г.», Мураўёў крыху інакш паказвае гэтую сустрэчу з Канстанцінам Мікалаевічам: «Пры праездзе ён спадзяваўся, што я сустрэну яго ў Вільні з усімі ўрачыстасцямі, як галоўнакамандуючага і царскага брата, і мне дадзена было па тэлеграфе ведаць аб выездзе яго з Варшавы». Аднак ён, Мураўёў, маўляў, такога нічога не зрабіў,— няйнакш збаяўся, што вялікі князь выкажа свае адмоўныя адносіны да яго публічна там жа, на пероне пры сведках... Баяцца Мураўёву было чаго — папаўзлі ж чуткі: Мураўёў не толькі падаўляў паўстанне, але і не забываў пра сябе — набіваў кішэні грашыма, якія браў усюды, нават бессаромна залез у дзяржаўную казну...
18 сакавіка 1865 года Мураўёў пакінуў Вільню і зноў паехаў у Пецярбург. Гэты раз яму не была наладжана такая ўрачыстая сустрэча, як у папярэдні яго прыезд, хоць ён і спадзяваўся на яе — сустракалі толькі блізкія і знаёмыя. Гэта надта ж падзейнічала на генерал-губернатара, ён аж захварэў...
Імператар Аляксандр II прыняў свайго вернага васала толькі праз тыдзень, да таго ж зусім холадна. Мураўёў, адчуўшы, што ён «прыйшоўся не да двара», змушаны быў прасіць вызваліць яго ад пасады... Аляксандр II толькі дзеля ветлівасці сказаў генерал-губернатару, каб не спяшаўся, даў час пашукаць пераемніка...
5	красавіка Мураўёў меў апошнюю сустрэчу з імператарам. Гэты раз даклад яго быў вельмі кароткі — ён папрасіў узнагародзіць некаторых блізкіх яму людзей, якія дапамаглі падавіць паўстанне і навесці парадак у
Заходнім краі, а таксама выказаў свае меркаванні адносна ўмацавання там рускіх уплываў.
Роўна праз два гады пасля прызначэння — 1 мая 1865 года — ён быў вызвалены ад пасады генерал-губернатара... У Найвышэйшым рэскрыпце, які быў дадзены на імя генерала ад інфантэрыі графа Мураўёва Другога, падпісаным «шчыра вам удзячны Аляксандр» гаварылася:
«Граф Міхаіл Мікалаевіч. Я паклікаў вас да кіравання Паўночна-Заходнімі губерніямі ў цяжкі час, калі вераломнае паўстанне, якое ўспыхнула ў Царстве Польскім, распаўсюджвалася ў яго межах і паспела пахіснуць ужо ў ім трывалыя асновы ўрада і грамадзянскага парадку...
Паўстанне падаўлена; моц урадавай улады адноўлена, грамадскі спакой устаноўлены і забяспечаны шэрагам мер, прынятых з уласцівай вам нястомнай дзейнасцю, распарадчасцю, веданнем мясцовых умоў і непахіснай цвёрдасцю. Вы звярнулі ўвагу на ўсе галіны кіравання ў давераным вам краі. Вы здзейснілі і ўмацавалі намечаную мною перабудову побыту сялянскага насельніцтва, у пераважнай большасці вернага свайму абавязку і цяпер зноў пацверджанага глыбокага ўсведамлення старажытнага і непарыўнага адзінства Заходняга краю з Расіяй. Вы паклапаціліся пра паляпшэнне побыту праваслаўнага духавенства, пра ўзнаўленне ў народнай памяці векавых святынь праваслаўя, садзейнічалі ўладкаванню і ўпрыгожванню праваслаўных храмаў і, разам з памнажэннем колькасці народных вучыліш'чаў, палажылі пачатак перабудовы іх у духу праваслаўя і рускай народнасці...»