З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Гэта тады прачула аплакваў Полаччыну маршалак дворны Астах Валовіч, што пісаў пра яе, як пра «няшчасны полацкі край», дзе ад бяды нават «стары Рубон абудзіўся са сну ды ўвесь страпянуўся». Гэта тады плакаў па Полаччыне сам кароль і вялікі князь Жыгімонт...
У 1579 годзе, калі пераможныя войскі вялікага князя літоўскага і караля польскага Сцяпана Батуры (Стэфана Баторыя) ужо набліжаліся да Полацка, акупанты пайшлі на яшчэ большую лютасць: яны наладзілі забойства жыхароў горада адно дзеля таго, каб знявечаныя трупы палачанаў прывязваць да бёрнаў і спускаць з Полацка ўніз па Дзвіне. Гэтак думалі застрашыць тых, што наступалі...
Да поўнага выгнання палкоў Івана Жахлівага з Беларусі Полацкі край, дзе яны гаспадарылі больш як 16 гадоў, па-сапраўднаму абязлюдзеў і здзічэў. Каб выжыць, сяляне паўцякалі нават з самых глухіх закуткаў. Пазней, калі прыйшлося адбудоўваць пабураныя замкі, людзей бралі ажно з Магілёўшчыны. 3 тае пары Полацк аніколі болей не меў сваёй былой заможнасці ды велічы. Ен так і не вярнуў сабе ранейшай палітычнай вагі ў Княстве. Ён ніколі не акрыяў ад той вайны, ды стаў правінцыйным местам.
Вось тое, што да гісторыі полацкага «вызвалення».
Калі на здаровы розум, дык палітыкаю Івана Жахлівага было не вызваленне, а генацыд. I дзень 15 лютага — дзень захопу Полацка маскоўскім царом — гэта дзень нашага смутку.
Апалогія тыранства
Толькі ў нас усё як у Краіне Крывых Люстэркаў. Тут можа адбывацца самае неверагоднае. Вось і беларускія дзяржаўныя выдавецтвы «Ураджай» ды «Мастацкая літаратура» ў 1987 годзе раптам перавыдалі раман-трылогію расейскага пісьменніка В. I. Костылева «Нван Грозный» (у трох кнігах) накладам у 300 тысяч асобнікаў! Наклад максімальны для рэспублікі. Для
параўнання адзначу, што расейскамоўная кніжка М. Булгакава выдадзеная ў рэспубліцы колькасцю ў 100 тысяч, а творы найбольш чытэльнага беларускага пісьменніка У. Караткевіча выходзяць накладам у 60 тысяч. Такім чынам, бестселер 1940-х сталінскіх ініцыятываю беларускіх выдавецтваў стаў бестселерам канца 1980-х перабудовачных гадоў: яго імгненна раскупілі. Калі ў 1948 годзе раман Костылева атрымаў Сталінскую прэмію за апалогію царскага дэспатызму, дык пасля грандыёзнага поспеху ў БССР яго ўключылі ў план 1988 да выпуску па абанементах на макулатуру накладам да 2—3 мільёнаў!
Раман, што й казаць, цікавы. Ужо ў анатацыі чытаю: «Грозный нзображается царем, все дела которого подчннены ннтересам народа». А далей на тры кніжкі — салодкая рамантычная казка пра добрага чалавека і вялікага рускага патрыёта Івана Васільевіча. Цара, здаецца, займалі толькі дзве думкі: «как служнть Богу н как нстреблять врагов Росснл». To ён «пожалел, простнл н отменнл казнь» растоўскаму князю, якога нядобразычлівыя баяры засудзілі да смерці, то паўстае на абарону Маскоўскай дзяржавы: Лівонскую вайну распачынае са словамі «Не хочу терпеть обнду, учнненную мне н моему народу». Праўда, цар тлумачыць сваю антылівонскую ініцыятыву і яшчэ адной прычынай: «Лнвонскне землн — нзвечно русскне...»
Далей Костылеў паказвае, як высакародна Іван IV ваяваў у Прыбалтыцы з падступнымі немцамі, як ягоныя стральцы шчыра сябравалі з тамтэйшым людам. «Любо было московскнм ратннкам в деревнях слушать песнн латышскнх девушек под нежную музыку струн куокле, напомннаюіцнх русскне гуслн»,— вычытваю ў рамане. I спрабую ўявіць, як гэтыя ваяўнікі, паводле аўтара, «словно к родне, толпамн ходнлн к латышам в гостн».
Есць у Костылева і пра вайну на Беларусі. Гэта Жыгімонт Аўгуст «бесчестно лшінет как смола к московскнм граннцам», таму цар і вырашыў ісці на Вялікае княства Літоўскае вайною. Толькі ў мэтах самаабароны, у інтарэсах бяспекі Маскоўскай дзяржавы! Гэтаксама як раней падбіваў Казанскае ды Астраханскае ханствы, падпарадкоўваў башкіраў ды іншыя народы, «чтобы не зорнлн нашнх городов, не уводнлн в полон нашнх людей...».
Прыгадваюцца ў творы і полацкія падзеі. Фларэнтыец Джыявані Тэдальдзі, паміж іншага, пераконвае папу, што «московскнй царь вовсе не такой, какнм его нзображают польскнй король н паны», што цар Іван не тапіў у Полацку манахаў закону святога Францыска. «Одннаково лгут н про то, будто он утопнл евреев»,— даводзіць Костылеў вуснамі фларэнтыйца.
Час ад часу адзін з герояў рамана кажа: «Люблю батюшку государя, как бы отца родного... Мудрый он». А сканчальная сцэна наогул кранае. На палубе флагманскага карабля расейскага ваеннага флоту стаіць узнёслы Пётр I ды задумлёна прамаўляе: «Достохвальныя памятн царь Нван Васнльевнч мудрый был государь...»
Вось, выходзіць, які быў Іван Жахлівы. Зусім не такі, як у нас на Беларусі. Ці, можа, костылеўскі вобраз Івана IV — недарэчнае выключэнне ў савецкай літаратуры, нявартае сур’ёзнай увагі? Можа, гэты расейскі пісьменнік зусім не лічыўся з рэальнасцю мінулага таму, што і не браўся за гістарычныя даследаванні — балазе пісаў мастацкі твор? Усё якраз наадварот. He выключэнне, а правіла, ды яшчэ й паводле афіцыйных навуковых пастулатаў.
Так, прагледзеўшы адпаведную літаратуру, лёгка пераканацца, што савецкая дзяржава ставіла на мэце стварыць у грамадскай свядомасці станоўчы і прывабны вобраз лютага цара. Уражвае кантраст у ацэнках асобы Івана Жахлівага, якія даваліся гісторыкамі да Кастрычніцкай рэвалюцыі і пасля яе. Лепшая расейская інтэлігенцыя дарэвалюцыйных часоў (прыкладам, гісторыкі М. Карамзін, В. Ключэўскі, М. Кастамараў, С. Платонаў ды шмат хто іншы), нават шчыра манархісцкая па перакананнях, выступала з вострай крытыкай гэтага каранаванага разбойніка. «Пачварай, якая хлусіць на кожным слове», назваў яго Кастамараў, «зверам ад прыроды» — Ключэўскі, а Салаўёў наогул пісаў, што гісторык аніколі «не прамовіць словы апраўдання такому чалавеку».
Славуты расейскі гісторык памыляўся. Адразу пасля рэвалюцыі ў савецкай гістарычнай літаратуры з’явіліся не толькі словы,— сапраўдныя оды «во славу царя Нвана Грозного». Першым за такую пераацэнку ўзяўся гісторык Р. Віппер. У шматлікіх выданнях ягонай кнігі «Нван Грозный» (1922, 1942, 1944) маскоўскі дэспат па-
казаны «повелнтелем народов н велнкнм патрнотом», «одннм нз велнчайшнх днпломатов нсторнн всех времен». Аўтар не пакінуў нават самай бяскрыўднай крытыкі ў адрас цара ды знайшоў гістарычнае апраўданне... апрычніне!
Удосталь наўсхваляў Івана Жахлівага і гісторык С. Бахрушын. Гэта ён у 1942 ды 1945 гадах выдаваў манаграфію «Нван Грозный», затым уключаў яе ў збор твораў, пісаў адпаведныя часткі падручнікаў па гісторыі. Гэта ён пераконваў, што дзейнасць першага маскоўскага цара сустрэла гарачую падтрымку народа, што народ захаваў «яркую память о грозном царе Нване Васнльевнче».
Бахрушын трывала замацаваў у савецкай гістарыяграфіі менавіта такі — ідэалізаваны вобраз тырана. Адкрыйце школьны падручнік па «Нсторнн СССР» самага апошняга выдання і пабачыце, што тэкст аб цараванні Івана Жахлівага называецца «Укрепленне государственной властн н безопасностн страны в середнне XVI в.», а сам цар паўстае ў цалкам прывабным святле. Ды што падручнік! Гляньце ў «Советскую нсторнческую энцнклопедню», і знойдзеце тое самае: «Нван IV Васнльевнч сыграл болыпую роль в укрепленнн снльной централнзованной властн в Росснн... был образованным для своего временн человеком, обладал значнтельным лнтературным талантом... Он был знатоком древней лнтературы н фнлософнн, мастером русского языка; в то же время... верлл в волшебство, чародейство н т. д.». I нарэшце сёлетні дапаможнік для студэнтаў «Русская фнлософская мысль X—XVII вв.» падае Івана Жахлівага як філосафа ды зноў пераконвае, што ён быў «нё только велнкнм правнтелем, но н незаурядным пнсателем, ндеологом н мыслнтелем Росснн XVI в. Шнрокнй днапазон поведення н мышлення Грозного проявляется в лекснке его посланнй...»
Нават гэтых прыкладаў даволі, каб заўважыць, што раман Костылева вярнуўся невыпадкова. Ен адпавядаў дзяржаўным стандартам гістарычнага твора наогул і твораў пра Івана IV у прыватнасці. Грамадства чакала такога рамана...
Але для Беларусі гэты цар — забойца і захопнік, бо толькі з тым хадзіў ён на Полаччыну. Няўжо толькі ў нашую гісторыю ён увайшоў у абліччы тырана, а для астатніх быў «мудрый государь», «отец родной», ці,
як пішуць тытулаваныя вучоныя,— «незаурядныл плсатель», «мастер русского языка»?
Каб звесці канцы з канцамі, трэба адкласці кніжкі савецкіх гісторыкаў ды пісьменнікаў і самім звярнуцца да фактаў.
Вакханалія садызму
Яшчэ калі цару было 12 гадоў, аднае начы ў ягоную спальню ўварваўся раз’юшаны натоўп, што прагнуў забіць мітрапаліта. Ад моцнага пераляку ў маленькага манарха, відаць, нешта адбылося з псіхікай. I без таго схільны да анамальных паводзінаў (прыкладам, любіў скідваць з высачэзных дахаў катоў, здзекавацца з дробнай жывёлы), ён стаў яшчэ больш жорсткі і помслівы. Садызм урэшце зрабіўся патрэбаю.
Калі слон, прывезены з Персіі, не стаў па загаду на калені перад Іванам IV, цар сказаў пасекчы яго на KaBa лкі.
Калі маскоўскі баярын Рэпнін адмовіўся ад непрыстойнай гульні ў п’янай кампаніі манарха, па загаду Івана IV яго зарэзалі проста ў царкве пад час малітвы...
Калі князь Абаленскі-Аўчынін сказаў непрыемныя словы царскаму ўлюбёнцу Басманаву, каранаваны дэспат уласнаручна ўсадзіў яму нож у сэрца проста за сталом у часе піру... А героя казанскага паходу князя Варатынскага цар засмажыў на вуголлі...
Ракою лілася кроў бязвінных у гады апрычніны. Толькі ў Ноўгарадзе Вялікім узімку 1570-га царскія апрычнікі болыц месяца забівалі па 500—1000 чалавек штодзённа. Вось як жудасна пісаў пра тое летапісец: «Н повеле государь прлводлтл лз Веллкого Новаграда владычных бояр л нных многлх служллых людей... л жен нх н детей пред себя, л повеле государь нх пред собою горце н люте л безчеловечне разллчнымл мукамл мучлтл. А тех мученых л поджаренных людей за рукл л за ногл л за власы опако вязатл... л прлвязыватл лх повеле по человеку с каменем, л повеле лх быстро за санмл влеіцл на Веллклй Волховсклй мост, н метатл с мосту в реку Волхов». Хто выплываў, тых апрычнікі «коплл л рогатлнамл прободаюіцн, л топоры секуіце л во глублну речную без мллостл сурово погружакнце...».
У Маскве «по указу веллкого государя» аднае ліпеньскае раніцы таго ж года на плошчу перад Крамлём цар-