• Часопісы
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    коўскага боку іх вёў М. Глінскі, які хацеў любым коштам угаварыць смалян капітуляваць, бо Васіль III абяцаў аддаць гэты горад яму. I Глінскі зрабіў сваю справу. 31 ліпеня Смаленск на льготных умовах капітуляваў. Намеснік Юры Салагуб загадаў адчыніць галоўную браму... Яму і ягоным бліжэйшым дазволілі выйсці з горада, а з гарнізона — каго паланілі і завезлі ў Маскву (камандныя чыны), каго за добрую плату ўзялі служыць сабе. Пэўна іх меў на ўвазе імперскі пасол, калі пісаў, што праз колькі год бачыў у Маскве тысячы паўтары пяхоты з «літоўцаў і ўсялякай набрыдзі». А ўсіх жыхароў горада прывялі да прысягі на вернасць маскоўскаму ўладару.
    Пасля капітуляцыі Смаленска маскоўскія ваяводы імкліва рухаліся ўглыбкі Беларусі. Васіль III спяшаўся скарыстаць грандыёзны поспех і захапіць што паболей тэрыторыі да таго часу, як супрацоўнік апамятаецца ды арганізуе абарону. Сапраўды, за Смаленскам здаліся Мсціслаў, Крычаў, Дуброўна...
    Войскі Вялікага княства былі ўжо на маршы. Жыгімонт сабраў ці не ўсіх, каго мог: каля 15 тысяч конніцы паспалітага рушэння, 14 тысяч наёмных коннікаў з Польшчы ды 3 тысячы наёмнай пяхоты. Да гэтага корпуса далучыліся таксама паасобныя ахвочыя паны з Вялікаі Малаполыпчы. У Менску быў праведзены генеральны агляд сілаў, і войска хутчэй рушыла на Барысаў. Далей можна было сутыкнуцца з ворагам, таму сенатары ўгаварылі караля і вялікага князя застацца ў Барысаве. Жыгімонт пакінуў пры сабе толькі 4 тысячы вершнікаў, астатніх павёў наперад Астрожскі.
    Ужо 28 жніўня яго перадавыя роты некалькі разоў сутыкаліся з маскоўскімі часткамі. На Бярэзіне і Бабры яны лёгка пабілі супраціўніка і набралі языкоў. Ваявода Іван Чэляднін вырашыў не распыляцца і знішчыць усе войскі Княства ў генеральнай бітве. Ен адышоў на ўсход у пошуках зручнага месца і сабраў свае палкі за Дняпром на беразе Крапіўны, што паміж Оршаю і Дуброўнаю. Тут зграмадзілася ўся сіла маскоўскага войска — каля 80 тысяч феадальнай конніцы на чале з галоўнымі ваяводамі I. Чэлядніным і М. БулгакавымГоліцай. Пастаўленыя ў традыцыйным баявым парадку, яны ўтваралі фронт шырынёю ў некалькі кіламетраў.
    Гетман Астрожскі падышоў да Дняпра ўначы з 7 на 8 верасня і з ходу пачаў перапраўляць войскі праз раку. Для гэтага былі змайстраваны пантонныя масты са звязаных, добра заканапачаных бочак. У іншых месцах скарысталі змацаваныя ланцугамі і вяроўкамі бёрны, накідалі гаці. Частка конніцы магла перайсці Дняпро па бродзе ў вузкім месцы, недалёка ад Воршы.
    Калі на левы бераг Дняпра пераправілася каля паловы войскаў Астрожскага, ваяводу I. Чэлядніну паведамілі аб гэтым і прапанавалі скарыстаць момант: ударыць па гэтай частцы і знішчыць яе. Галоўнакамандуючы маскоўскай арміяй самаўпэўнена адказаў: «Калі мы разаб’ём гэтую частку войска, дык застанецца яшчэ другая частка, з якой, відаць, змогуць злучыцца іншыя войскі, так што нам будзе пагражаць яшчэ вялікая небяспека. Пачакаем, пакуль не пераправіцца ўсё войска, бо нашыя сілы настолькі вялікія, што, несумненна, мы без асаблівых намаганняў зможам ці разбіць гэтае войска, ці атачыць яго ды гнаць, як быдла, да самай Масквы. У рэшце рэшт нам не застанецца анічога другога, як заняць усю Літву».
    На досвітку 8 верасня ўся конніца, пяхота і артылерыя Астрожскага былі ўжо перад маскоўскімі палкамі. Гетман паспеў расставіць іх у баявым парадку: на правым фланзе — харугвы конніцы з беларускіх і летувіскіх земляў пад камандаю Ю. Радзівіла, на левым — польская конніца на чале з В. Сампалінскім і Я. Свярчоўскім, а паміж імі — роты пяхотнікаў з ручніцамі. Пад прыкрыццё пяхоты была пастаўлена частка гарматаў, астатнія — пакінуты ў засадзе.
    Грымнулі бубны, затрубілі баявыя сурмы, і маскоўская конніца першай рынулася ў атаку. Войскі Астрожскага без цяжкасцяў адбілі яе. У бехцеры, без шышака, гетман гарцаваў наперадзе сваіх вершнікаў на даўганогім дрыкганту, насіўся, аддаючы кароткія загады, паміж харугвамі. Быццам выпрабоўваючы ворага, ён кінуў на маскоўскія палкі польскую кавалерыю з левага крыла. Чэляднін стрымаў іх націск ды ізноў ударыў сваёй конніцай. Гэтак да самага поўдня супраціўнікі асцярожна абменьваліся франтальнымі атакамі, не ўводзячы ў бой галоўныя сілы. Затым маскоўскія ваяводы паспрабавалі паслаць полк у тыл Астрожскаму і адначасова ўдарыць па флангу, аднак Канстанцін Іванавіч разгадаў гэты небяспечны ход і абедзве атакі ворага
    сышлі намарна. Тады бітва дасягнула апагею. Ускінуўшы булаву, гетман рашуча павёў у атаку ўсю конніцу Вялікага княства Літоўскага. Хвіліны — і яна з лёту цяжка ўрэзалася ў густыя шыхты маскоўскіх ратнікаў. Пачалася лютая сеча. Астрожскі ізноў быў наперадзе, заклікаючы да мужнасці сваіх вершнікаў. Раптам — замяшанне ў яго харугвах, незразумелыя крыкі... Націск адразу аслабнуў, а яшчэ праз які момант сам гетман павяртаў іх.„ назад. Рэхам панесла радасны, пераможны крык тысячаў маскоўскіх коннікаў: «Літва ўцякае!» Вялізнымі сіламі рынуліся яны за харугвамі Астрожскага. Калі пагоня на ўсёй хуткасці падляцела да лесу, гетман ускінуў булаву, за ім палкоўнікі ўзнялі свае буздыганы, і «ўцекачы» як па камандзе крута павярнулі ў бакі, а маскоўская конніца апынулася перад чорнымі пашчамі гарматаў... Трапныя стрэлы ва ўпор касілі ашаломленых ратнікаў, і тыя панічна кінуліся ўцякаць. Цяпер ужо харугвы Астрожскага, развярнуўшыся, спяшаліся наўздагон рассеянаму ворагу. Гэта быў поўны разгром усёй маскоўскай арміі. Пераслед яе даведзеных да жаху рэшткаў стаў падобны на бойню, якую спыніла ноч ды густыя пушчы, іпто ратавалі ўцекачоў ад помслівых вершнікаў Астрожскага. Але й там шмат хто знайшоў свой канец, патануўшы ў балоце, заблукаўшы ў бяскрайнім лесе. Іншыя патанулі ў Дняпры ды Крапіўне, калі ў паніцы спрабавалі пераправіцца...
    Летапісцы лічылі, што пад Воршаю загінула ад 30 да 40 тысяч маскоўскіх ратнікаў. Шмат іх трапіла ў палон, у тым ліку ўсе вышэйшыя камандзіры: БулгакаўГоліца, Чэляднін, якога дагнаяі, 8 іншых ваяводаў,— разам 48 военачальнікаў, а таксама 1500 дваранаў.
    Васіль III уцёк са Смаленска, калі пачуў пра такі зыход генеральнай бітвы, істотна ўмацаваўшы перад тым смаленскі гарнізон ды павесіўшы на валах тых, хто сімпатызаваў Літве. А Дарагабуж па дарозе на Маскву наогул загадаў спаліць — каб не скарыстаў непрыяцель.
    Раніцай 9 верасня гетман Астрожскі правёў агляд палонных. 380 самых знатных накіраваў да Жыгімонта ў Барысаў, менш заможных разаслаў па замках*.
    * Вялікі князь маскоўскі быццам забыўся пра сваіх падданых, бо, паводле перапісу палонных 1525 і 1518 гадоў, «вязнн велнкой бнтвы» ўсё яшчэ сядзелі ў Берасці, Гародні, Драгічыне, Камянцы,
    Затым з 6-тысячным корпусам ды часткаю лёгкай артылерыі (усё браць не выпадала, бо восеньскія дажджы ўжо папсавалі дарогі) рушыў на Смаленск. Але з-за прамаруджвання, недастатковай колькасці войска і асабліва гарматаў вярнуць горад з ходу не ўдалося. Аблога ж зацягнулася і была малаэфектыўнай. Таму, калі сталі блізіцца зімовыя халады, Астрожскі вырашыў вяртацца, так і не авалодаўшы стратэгічнай фартэцыяй. Ужо 3 снежня 1514 года ён трыумфальна ўязджаў у сталіцу праз Вострую Браму, як рымскі консул пасля вялікай перамогі, на чале сваіх пераможных харугваў, з багатай здабычай і шматлікім палонам.
    Значэнне велікапышнай перамогі, здабытай на Крапіўне, наўрад ці можна было ацаніць адразу. У самы рашучы момант быў абаронены суверэнітэт дзяржавы, больш-менш стабілізавана становішча на ўсходзе краіны. На які час пацішэлі і крымскія наезнікі. А маральна стомленыя ад няўдач ваяры Княства нарэшце акрыліліся.
    Астрожскі дамогся рэваншу за паразу на Ведрашы, звёў даўнія рахункі з Масквой, зусім не ведаючы, што ягоная перамога стане адной з самых значных ваенных падзей у гісторыі шматвяковага супрацьстаяння Масквы і Вільні. Яе будуць памятаць пакаленні. I ў 1561 годзе, напярэдадні Полацкай вайны, Жыгімонт Аўгуст напіша Івану Жахліваму: «Калі хочаш бітвы, дык ідзі са сваім войскам да Воршы, дзе Канстанцін Астрожскі даў вам сябе ведаць». I ў 1564-м, калі ўдасца лёгка адагнаць маскоўскія войскі ад Дуброўны і летапісец адзначыць, што «такой вялікай здабычы і пры вялікай бітве Аршанскай ня ўзята».
    У той далёкай мінуласці была створана гістарычная песня, прысвечаная бітве каля Воршы. Народны твор услаўляў «пана Астроскага», сам горад:
    Ой у нядзельку параненька Узышло сонца хмарненька, Узышло сонца над борам, Па-над Сялецкім таборам, А ў таборы трубы йграюць,
    Моцібогаве, Навагрудку, Слоніме, Коўне, Троках, Вільні і г. д. Трымалі іх у неблагіх умовах. Прыкладам, у Берасці на 15 вязняў кожны тыдзень, апроч усяго, давалі «по два бараны, a no два боханы на чоловека хлеба, a no 10 головажень солп, a no бочце пнва».
    Да ваяцкае парады зазываюць. Сталі рады адбываці, Адкуль Воршу здабываці: А ці з поля, а ці з лесу, А ці з рэчкі невялічкі? А ні з поля, а ні з лесу, Толькі з рэчкі невялічкі. А ў нядзелю параненьку Сталі хлопцы-пяцігорцы Каля рэчкі на прыгорцы Гучаць разам з самапалаў, 3 сяміпалых ад запалаў. Б’юць паўсоткаю з гарматаў. Масква стала наракаці, Места Воршу пакідаці, А як з Воріпы уцякалі, Рэчку невялічку пракліналі: «Бадай ты, рэчка, сто год высыхала, Як наша слава тутака прапала. Бадай высыхала да сканчэння свету, Што нашай славанькі ўжо нету». Слава Воршы ўжо ня горша.
    Слаўся пан Астроскі.
    А ў кароткім Валынскім летапісе з’явілася ўзнёслая хвала гетману і яго слаўнаму войску. Князь Канстанцін Іванавіч, які разграміў страшную непрыяцельскую сілу, «церквн божьн хрпстнаньскнн н многых мужек н жон от нх наснлованья обороннл», па мужнасці параўноўваўся аўтарам з вялікім царом індыйскім Порам, армянскім царом Тыгранісам, македонскім Антыохам, а воі ягоныя, «велнкнн вдатнын внтязн лнтовскне, уподобнлнся есте свонм мужеством храбрым макндоняном». Летапісец прыгадаў словы прарока Ісая: «За умноженне злобы люден п многьш нх неправды пролнется еров нх, яко вода снлна, хоробрын н гр'ьдын от мечов падут, однн ратный справедлнвый погоннть несправедлнвых 100, а от ста побегнета 1000 н плоть нх будет на снедь зверем н птнцам, н костн нх на позор всякому жнвотну» ды адзначыў, што на Крапіўне гэтае прароцтва і спраўдзілася: «Ныне тым пророчьством подарпл Бог князя Костянтнна Нвановнча, навышшего гетмана лктовского, што его справою н зряженнем вонска пл'ьков п его смелого сердца н рукн сягненьем людн московского побнлн н тых зблтых плотн зверн н птнцы едят, по землн костн волочачн, а стопленых водамн рыбы клюють». Падкрэсліўшы, што за здабытую перамогу Астрожскі варты таго, каб валодаць Ерусалімам, летапісец сканчаў аптымістычнымі зычэн-