З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Сапраўднай нечаканасцю для князя стала навіна, што Жыгімонт Кейстутавіч заключыў мір з Ордэнам. «Але мы гэтаму не хочам верыць і за ўсё сваё жыццё не парушым падпісанага намі саюза»,— паведамляў вялікаму магістру Свідрыгайла (Коцебу. С. 222). Князь яшчэ чапляецца за крохкую надзею, што зможа неяк перамяніць нешчаслівы для яго ход падзей. Застаецца ж у яго руках і Белая Русь, і Кіеўшчына, і Падолле,
і Луцкая зямля. Есць яшчэ імператар Жыгімонт, які ўвесь час абяцае дапамагчы. Свідрыгайла знаходзіць выхад: абяцае імператару прыняць яго падданства. Той і зараз толькі суцяшае князя, што ён «можа быць упэўнены, што мы паходам нашым у Польшчу дапаможам яму» (Коцебу. С. 219). I пакідае яго на волю лёсу.
А лёс усёй вайны і самаго Свідрыгайлы вырашаўся на Белай Русі.
У 1437 годзе Жыгімонт зноў паслаў сваё войска на Полацк і Віцебск. Палачане і віцьбічы «не бачачы сабе ні ад каго дапамогі» (Хроннка Быховца. С. 88), прызналі Жыгімонта сваім князем. Удар для Свідрыгайлы вельмі цяжкі. Так, ён яшчэ валодаў украінскімі землямі, але, як дакладна заўважыў гісторык М. Грушэўскі, былі яны «анексіраванай правінцыяй, уладарнаю дзяржаваю былі землі літоўскія і беларускія» (Грушевськнй. С. 220). Таму «Хроніка Быхаўца» і адзначыла: «...і пачаў вялікі князь Жыгімонт княжыць у Вялікім княстве Літоўскім і Рускім».
Жыгімонт, каб падкупіць палачан, выдаў Полацку новы прывілей, якім пацвердзіў «добраволенствы» Скіргайлы, Вітаўта і Свідрыгайлы. I ў адрозненне ад ранейшых прывілеяў новы забараняў полацкім намеснікам распараджацца гарадской маёмасцю «городом дарнтн», абараняў насельніцтва Полацкай зямлі ад самавольных пабораў і павіннасцей з боку свецкай і духоўнай улады. Па сутнасці, са стратай Белай Русі Свідрыгайла губляў і тытул Вялікага князя Рускага, і хаця ён і падпісваецца ў сваіх граматах, як Вялікі князь Літоўскі і Рускі, але юрыдычна гэты тытул быў ужо для яго не сапраўдным. Свідрыгайла апынуўся ў цяжкім становішчы. Нельга было спадзявацца, што зброяй ён пераможа Жыгімонта, а тым болей весці вайну з Польшчаю за Падолле і Валынь. Яшчэ адно няшчасце — памірае Жыгімонт. У Еўропе ў Свідрыгайлы не засталося болей уплывовых заступнікаў. Воляйняволяй давялося яму ісці на перамір’е з Польшчаю. Жыгімонт, калі даведаўся, што Свідрыгайла выехаў у Кракаў на сустрэчу з каралём, паслаў адно войска на Луцк, другое на Кіеў. Першае было адбіта ад Луцка. А пасля таго як прайшла вестка, што Свідрыгайла заключыў саюз з Уладзіславам, Жыгімонтавы воі паспяшылі назад. Другое войска разбіў кіеўскі ваявода
Юрша з татарамі. Цяпер, калі Свідрыгайла схіліўся перад ім, кароль узяўся памірыць яго з Жыгімонтам. Той ганарліва адказаў польскім паслам, што добра ведае Свідрыгайлу, і старасць не зрабіла яго мудрым, і вайна непазбежна, калі ён вернецца ў Вялікае княства. А каб даказаць сваю вернасць Польшчы, Жыгімонт зноў пацвердзіў умову, што княства Літоўскае і Рускае пасля яго смерці пераходзіць да Польшчы, але палякі не павінны падтрымліваць Свідрыгайлу. Заключае Жыгімонт мір з малдаўскім гаспадаром Ільёй Аляксандравічам. Пасля чаго Свідрыгайла, відаць, пераканаўся ў беспаспяховасці далейшай барацьбы з Жыгімонтам і прыміраецца са сваім становішчам.
Нельга дакладна ўказаць, якія землі засталіся пад яго ўладаю. 3 яго жалаваных грамат у 1437 і 1438 гадах вынікае, што ўлада яго распаўсюджвалася на Кіеўшчыну, Падолле з горадам Крэмянец, Валынь з горадам Астрогам і Луцкам. Аднак луцкія баяры ў 1439 годзе паддаліся пад Жыгімонтаву ўладу. Гэта яшчэ больш аслабіла Свідрыгайла. Пра далейшы яго лёс вядома вельмі мала. Палохаючыся трапіць у рукі да Жыгімонта, князь уцёк у Малдавію.
Так закончылася грамадзянская вайна 1431 — 1437 гадоў у Вялікім княстве Літоўскім і Рускім. Паражэнне Свідрыгайлы Альгердавіча было паражэннем прыхільнікаў незалежнасці беларускай дзяржавы ад Польскага каралеўства і ператварэння Княства ў самастойнае каралеўства. Гісторыя не ведае ўмоўнага склону, таму і не будзем гадаць, як развівалася б гісторыя Беларусі ў выпадку перамогі Свідрыгайлы і яго паплечнікаў.
1991
ГЕНАДЗЬ САГАНОВІЧ,
кандыдат гістарычных навук
АД ВЕДРАШЫ ДА КРАПІЎНЫ
(3 ваеннай чыннасці К. Астрожскага)
Я весь 1499 год маскоўскі князь Іван III займаўся дыпламатычнай падрыхтоўкай новай вайны з Вялікім княствам Літоўскім. I калі на пачатку 1500 года ў Маскву перабег чарговы князь-здрайца Сымон Бельскі, ён пайшоў на адкрытае абвастрэнне канфрантацыі з Аляксандрам I. Неўзабаве на маскоўскі бок перакінуліся Мцэнск і Сярпейск. Ды і Старадуб з Ноўгарадам-Северскім пасля тайных перамоў з Іванам III ужо хіліліся да здрады. Быццам бы ратуючы сваю праўдзівую (праваслаўную) веру. На справе ж не веру ратавалі перабежчыкі, а жыццё сваё, бо ведалі ад маскоўскіх шпегаў, што восьвось грымне новая вайна...
Аляксандр пратэставаў, абураўся тым, што цесць ягоны Іван III бярэ да сябе на службу падданых Вялікага Княства. Тым часам з Масквы да Вільні выязджаў пасол, які мусіў афіцыйна абвясціць аб разрыве мірнага пагаднення. Яшчэ раней на захад «воровскнм обычаем» рушылі маскоўскія войскі...
Ужо распачаўшы вайну, маскоўскі ўладар дыпламатычна апраўдваўся, наракаючы, што Аляксандр Казімеравіч жонку сваю — Іванаву дачку Алену — ды беларускіх праваслаўных князёў гвалтам цягне, «чтобы прнступнлн к Рнмскому закону». Мяккі Ягайлавіч абвінавачваўся ў жорсткім уцісканні праваслаўных: «колко велел поставлятн бсжннц Рнмского закону в Рускнх городах, в no-
лоцку н в мых местах, да жонок от мужов н детей от отцов с жнвоты отннмаючы, снлою окреіцают в Рнмскнй закон».
Аляксандр адказваў, што ў Вялікім княстве Літоўскім шмат людзей праваслаўнае веры, ды лепшых, чым здрайца Бельскі, і сілаю іх аніколі ні ён, ні продкі ягоныя Ягайлавічы да каталіцтва не вялі. I вялікую княгіню Алену, вядома ж, зусім не прымушаюць мяняць веру. «...Н днвуемся тому, што ж ты... большы лнхнм тым людем, которын ж запамятовалн честн н душн свон н жалованье наше, здраднвшн нас, господара своего, к тебе повтекалн, верншь, ннжлн нам...» — абурана пісаў ён маскоўскаму ўладару.
Што да распачатае вайны, дык вялікі князь нагадваў, як шмат разоў накіроўваў ён у Маскву сваіх паслоў з тым, каб урэгуляваць канфлікты дыпламатычна, аднак Іван III выявіў «велнкую непрыязнь» да Вялікага княства Літоўскага. Людзі ягоныя пачалі чыніць «велнкн крнвды в землях н в водах, в татьбах, в разбоях н в грабежах н в нных многнх рэчах». Пераконваючы маскоўскага манарха не праліваць больш хрысціянскае крыві, Аляксандр адзначаў, што ён ані ў чым не мае віны перад Іванам III, і ўся віна за кроў ляжа на Taro, хто парушыў мірную дамову, хто здрадзіў сваёй клятве на крыжы...
Тым часам галоўнае маскоўскае войска пад кіраўніцтвам ваяводы Якава Захар’іна і казанскага царэвіча Махмет-Аміна ўжо займала Севершчыну, забірала Бранск, Ноўгарад-Северскі, Старадуб... Другое войска, на чале якога быў Юры Захар’ін-Кошкін, выйшла з Вязьмы і ў Чэрвені здабыло Дарагабуж. Трохі пазней з Вялікіх Лукаў на Тарапец вырушыла трэцяе войска...
Крымцы, якія й раней ані года не давалі спакою паўднёвым землям Вялікага княства Літоўскага, цяпер насядалі яшчэ актыўней. У 1500 годзе яны дзейнічалі шырокім фронтам — напалі на Валынь, Берасцейскую зямлю, Малапольшчу. Гэтая тактыка павінна была скаваць войскі Княства і перашкодзіць хуткай падмозе з Польшчы.
Галоўную ролю ў арганізацыі абароны краіны браў на сябе гетман найвышэйшы — Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Паспешліва мабілізаваўшы ўсіх, каго было можна, ён сабраў 3500 верпінікаў і ўжо ў маі 1500 года вырушыў з Вільні на ўсход — «стеречн граннцы».
Маскоўскія ваяводы даведаліся пра рух корпуса Астрожскага, калі той ужо пакідаў Менск і кіраваўся на Смаленск. Яны запатрабавалі сабе падмогі. Іван III кінуў пад Дарагабуж войскі ад Старадуба і Цверы, а галоўнакамандуючым усяго злучэння прызначыў Данілу Васіллевіча Шчэню.
Пераадолеўшы каля 500 км, Астрожскі ўвайшоў у Смаленск у апошнія дні чэрвеня. Большыя сілы на чале з самім Аляксандрам, якія рухаліся следам, тады толькі падыходзілі да Менска. Нельга было губляць часу. Умацаваўшы корпус смаленцамі на чале з намеснікам Станіславам Кішкам, Астрожскі праз тыдзень пакінуў горад і накіраваўся проста на групоўку ваяводы Кошкіна, якая стаяла каля Ведрашы — левага прытоку Дняпра, у 5 км на захад ад Дарагабужа. Ахоўваць Смаленск засталася зусім невялікая залога,— гэтак верылася, што большай сілы не спатрэбіцца, бо вораг будзе разбіты.
Спайманы пад Ельняю язык паведаміў, што да Кошкіна паспелі падысці падмацаванні і цяпер злучаныя маскоўскія сілы маглі сягаць 40 тысяч. У Астрожскага ж налічвалася каля чатырох з паловай тысяч вершнікаў... Далей па дарозе весткі пра такую колькасць непрыяцельскага войска пацвердзіліся. Весці 4 на 40 тысячаў — ці не самагубства? Але пасля нядоўгай нарады гетман цвёрда вырашыў: «малоль многоль Москвнч будет, только вземшн Бога на помочь бнтнся с ннмн, а не бнвшнся с ннмн назад не вернутнся».
Каб з’явіцца перад ворагам нечакана і навязаць яму сваю тактыку бітвы, харугвы збочылі з тракту ды пайшлі праз густы лес і балота. 14 ліпеня першыя з іх прыблізіліся да Ведрашы. Маскоўскія палкі стаялі разам яшчэ на процілеглым — правым беразе, на шырокім Міцькавым полі, што каля вёскі Лапачына. «Бе Москвы 40 000 конных, кроме пешнх, а Лнтвы полчетыре тысяіцн». Угледзеўшы блізка ад сябе непрыяцеля, яны ажывіліся ды пачалі шукаць зручнага месца для пераправы. Перадавы полк паспеў перайсці на левы бераг і распачаць там бой да падыходу асноўных сілаў Астрожскага. Конніца гетмана проста з паходных калонаў размяркоўвалася ў баявым парадку ды ўключалася ў бітву. Без цяжкасцяў разбіўшы перадавы полк, яна сама пераправілася на правы бераг Ведрашы ды заатакавала галоўныя сілы ваяводы Шчэні. Пачалася
сеча, якая доўжылася каля 6 гадзін. Маскоўскія ваяводы сціскалі стомленае доўгім маршам, зусім малалікае войска Астрожскага ды накідалі яму сваю тактыку бою. Нарэшце ўдар іх засаднага палка, які абышоў лесам поле змагання ды каршуном наляцеў збоку, канчаткова вырашыў зыход няроўнай бітвы. Рэшткі людзей гетмана найвышэйшага кінуліся ўцякаць, аднак мала хто ўратаваўся. Пераможцы разбурылі мост праз раку Трасну ў тыле зможаных ды бязлітасна секлі іх, тапталі, тапілі...