З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
у Маскоўскага двара і ўжо мог самастойна адлучацца па справах.
Ці не гэтага чакаў ён усе шэсць змрочных гадоў?
У жніўні 1507 года Астрожскі выехаў з Масквы на Севершчыну, каб пракантраляваць там пільнасць сваіх залогаў. Адтуль, з татарскага памежжа, і пачаўся яго апошні кідок да волі. Далёка абыходзячы гарады, мінаючы людныя дарогі, ён безаглядна ўцякаў з краіны, якой не цярпеў, з якой мусіў і даўно прагнуў змагацца.
Пераапранутыя ў сялян, Астрожскі з ардынарцам супакоіліся, толькі ўбачыўшы старожу Вялікага княства Літоўскага — вершнікаў у шышаках, з тарчамі, даўгімі дзідамі і лёгкімі кордамі. A 25 верасня яны былі ўжо ў роднай Вільні...
Вяртанне Канстанціна Астрожскага стала значнай для Княства падзеяй. Жыгімонт вярнуў яму брацлаўскае староства. У дадатак князь атрымаў пасады старасты луцкага і маршалка валынскага. Ды ці не самым галоўным было вяртанне чына гетмана найвышэйшага, які ўжо праз месяц Жыгімонт забраў у Кішкі і перадаў яму. Трэба было бараніць краіну. Другі таленавіты ваяр Міхал Глінскі не браў аніякага ўдзелу ў ваенных падзеях таго года. Наадварот, якраз яго стараннямі дзяржава хутка ізноў апынулася ў небяспецы.
Князь Міхал Львовіч Глінскі прыходзіўся дзядзькам Канстанціну Іванавічу. Па словах самога МенгліГірэя, гэта быў « першы малойца » на ўсё Вялікае Княства. Свае юначыя гады ён правёў у Нямеччыне, на вайсковай службе ў саксонскага герцага, дзе шмат чаму навучыўся і здабыў немалую славу. Вярнуўшыся на радзіму, карыстаўся асаблівай павагай і даверам вялікага князя Аляксандра ды займаў пры ім важнейшым дзяржаўныя пасады. Аднак трэба ж было такому здарыцца, што з-за Глінскага трапіў у няміласць да манарха троцкі ваявода Ян Забярэзінскі і нават страціў ваяводства. 3 таго часу Забярэзінскі ледзь стрымліваў нянавісць да маладога князя і дзе мог ціха шкодзіў яму. Калі ж не стала Аляксандра, ён абвінаваціў Глінскага ў дзяржаўнай здрадзе, а будучаму манарху Жыгімонту перадаў вестку, што герой бітвы пад Клецкам збіраецца сам заняць вялікакняскі пасад. Абражаны Глінскі прасіў Жыгімонта разгледзець гэтую справу на судзе, зняць з яго абвінавачанні, а Забярэзінскага пакараць за па-
клёп, але той усё адкладваў судовы разбор. Тады самалюбівы князь узняў бунт помсты.
Здарылася гэта ў лютыя маразы на самым пачатку 1508 года. Сабраўшы з родных і блізкіх войска ў 700 коннікаў, мяцежны князь вырушыў са свайго Турава на расправу з Я. Забярэзінскім. Таго знайшлі ўжо 2 лютага ў маёнтку пад Гародняй і адсеклі яму галаву. Затым паспрабавалі ісці на Коўну, каб схапіць там важнага заложніка — Шах-Ахмета, аднак мусілі вярнуцца. Міхал Глінскі пачаў рассылаць з Турава лісты па краіне з прапановай далучацца да яго. Сюды ж, у ягоную рэзідэнцыю неўзабаве прыехаў пасланец Масквы дзяк Г. Маклакоў. Глінскаму прапанавалі прыняць падданства Васіля III. Масква гарантавала, што аддасць у поўнае валоданне бунтаўніку ўсе гарады і воласці, якія мае і якія яшчэ здабудзе сілай. I Глінскі пайшоў на ўсё...
Хутка ягоныя людзі забралі Мазыр (яго здаў Глінскаму мазырскі намеснік) і пайшлі на Слуцак ды сутыкнуліся там з рашучай абаронай. У Міхала Глінскага сталі з’яўляцца не толькі маскоўскія людзі, але і паслы крымскія, малдаўскія. Планаваліся вялікія ваенныя дзеянні. Трэба было толькі дачакацца маскоўскага войска.
I ваяводы паспяшаліся. Ужо ў красавіку 1508 года на Смаленск вырушылі Я. Захар’ін з Масквы і Д. Шчэня — з Вялікіх Лукаў. Асобныя групоўкі ішлі на Полацк і Слуцак. А да Глінскага пад Бабруйск прывялі свае палкі князь В. Шамяціч і Мажайскі. У траўні яны разам пайшлі на Менек. Аблажыўшы горад, іх войска занялося рабаваннем і пусташэннем зямлі ў вялікім радыусе вакол Менска, хадзіла ажно да Слоніма.
Толькі тады дайшло да мабілізацыі сілаў на абарону краіны. Гетман Астрожскі першым сабраў вершнікаў і рушыў на мяцежнага дзядзьку. Яшчэ ў траўні ён заняў Тураў — гняздо бунтаўнікоў. У Лідзе збіралася шляхецкае рушэнне. Сюды праз Берасце ўжо спяшаўся з Кароны і Жыгімонт з 3—4-тысячным войскам палякаў. Калі сілы аб’ядналіся, кароль і вялікі князь прызначыў іх галоўнакамандуючым Канстанціна Астрожскага.
Астрожскі атрымаў прызначэнне 5 чэрвеня, а 20-га ўжо ўвайшоў у Менск: Глінскі з маскоўскімі памагатымі адступаў на ўсход. Па слядах непрыяцеля гетман
павёў войска на Барысаў, дзе хаваўся ўцякач. Тады Глінскі перайшоў да Воршы, дзе стаялі маскоўскія ваяводы. Цяпер іх злучаныя сілы налічвалі да 50 тысяч. Разам яны спрабавалі хутчэй захапіць стратэгічна размешчаную Воршу.
Хоць Тлінскі гарэў жаданнем вялікай бітвы і ўгаворваў не ўхіляцца ад яе маскоўскіх ваяводаў, тыя не падзялялі аптымістычных планаў князя. Для іх тактыкі было натуральным не рызыкаваць войскам у адкрытай палявой бітве, а весці вайну пад мурамі, здабываць замкі і пустошыць воласці. I калі 13 ліпеня да Воршы стаў набліжацца Жыгімонт з 16-тысячным злучэннем Вялікага Княства і Кароны, яны паспешліва пераправіліся на левы бераг Дняпра і размясціліся ў лесе. На правым беразе ў баявым парадку паасобна спыніліся войскі К. Астрожскага, які кіраваў сіламі Княства, і М. Фірлея, які вёў палякаў. У цэнтры была пастаўлена пяхота, па флангах — конніца. Атакаваць ворага збіраліся на раніцу. Аднак уначы ваяводы зняліся ды хутка павялі свае палкі ў бок Дуброўны і далей на паўднёвы ўсход.
Назаўтра Жыгімонт вырашыў не даганяць непрыяцеля, а ісці з усёй сілай на См^ленск, накіраваўшы толькі маленькі аддзел для падстрахоўкі па правым беразе Дняпра. Са Смаленска К. Астрожскі разам з М. Фірлеем рушылі на Севершчыну — вяртаць адабраныя землі. Але асаблівага поспеху гэтая выправа не мела, бо гетманы не ладзілі між сабою і хутка вярнулі войска назад у Смаленск.
Тым не менш краіна была абаронена. Васіль III згаджаўся на канструктыўную размову з пасламі ад Княства. I 8 кастрычніка 1508 года з’явілася новае пагадненне аб міры паміж Масквой і Вільняй.
Толькі Глінскі, які ўсё яшчэ заставаўся ў Мазыры, наклікаў на краіну крымцаў. Татарская конніца наляцела нечакана, дайшла да Палесся. Гаспадарачы на левым беразе Прыпяці, крымчакі, відаць, мелі непасрэдныя кантакты з князем-здраднікам. Тады Жыгімонт накіраваў на Палессе Астрожскага. Узяўшы некалькі тысяч конніцы, той выйшаў са Смаленска, зрабіў вялікі марш і каля Слуцка адразу ж разбіў галоўныя сілы крымскіх наезнікаў, а пасля за некалькі дзён даканаў іх у драбнейшых сутычках. Гетман рухаўся на Мазыр і быў ужо за нейкіх 10 км ад горада,
калі Міхал Глінскі, не ведаючы пра небяспеку, ад’язджаў са сваякамі ў Маскоўскую дзяржаву...
Так нядаўні маскоўскі вязень за некалькі месяцаў барацьбы стаў галоўным героем той вайны. Кароль і вялікі князь яшчэ 6 верасня ў Смаленску адзначыў яго ваенныя заслугі асобнай граматай, у якой за «верную н справедлнвую н знаменлтую накладную службу», за тое, што ён жыцця свайго не шкадаваў у змаганні з кожным непрыяцелем, жалаваў гетману вёску Паворка на Валыні. Астрожскі атрымаў і вотчыну здрайцы — Тураў з акругай ды іншыя землі.
* * *
Толькі нядоўга прыйшлося цешыцца спакоем. Першымі мір парушылі крымцы. Яны пустошылі землі Княства ў 1509, 1510, 1512 гадах. Тады Канстанцін Астрожскі разбіў іх 25-тысячную арду, і наезнікі на тры гады прыціхлі. Аднак у тым жа 1512 годзе была перахоплена перапіска вялікага князя маскоўскага з містрам нямецкага ордэна, з якой стала вядома, што гэтыя дзяржавы даўно рыхтуюць вялікую вайну супраць Княства. I выкрыты Васіль III накіраваў у Вільню пасла з абвяшчэннем пачатку ваенных дзеянняў.
Мэтаю чарговай агрэсіі было авалодаць Смаленскам. У кастрычніку 1512 года на Смаленск рушылі з усходу палкі I. Рэпніна-Абаленскага, I. Чэлядніна, а з Вялікіх Лукаў — В. Адоеўскага ды С. Курбскага. Ім загадвалася спаліць смаленскія пасады і разам ісці на Воршу, Друцк, у глыб Беларусі. A 19 лістапада з Масквы на захад выйшлі галоўныя сілы на чале з Васілём III ды ваяводамі Д. Шчэнем, А. Растоўскім, I. Варатынскім ды іншымі. Шэсць тыдняў яны аблягалі горад, абстрэльвалі яго з гармат, штурмавалі, а раць I. Рэпніна тым часам пустошыла землі ажно да Менска і Віцебска. Так і не ўварваўшыся ў Смаленск, але страціўшы нямала жывой сілы (толькі за адзін штурм у студзені 1513 года загінула каля 2 тысяч маскоўскіх ратнікаў), Васіль III адвёў свае войскі назад.
Але налета пачалася новая камгіанія. Саюзнік Масквьі Максімільян I прыслаў для паходу «аддзел пяхоты, гарматы і некалькі італьянцаў, дасведчаных у аблозе замкаў», a М. Глінскі наняў у Сілезіі і Чэхіі рэйтараў. Ужо ў чэрвені на Смаленск рушылі войскі з Вялікіх Лукаў і Дарагабужа. Хоць смаленскі на-
меснік і разбіў раць I. Рэпніна, ваяводы ізноў моцна заціснулі горад аблогай. А ў верасні сюды падышоў з дадатковымі сіламі і сам Васіль III ды полк В. Шуйскага, які вярнуўся са спусташальнага рэйду на Полаччыну. Разам пад Смаленскам зграмадзілася каля 80 тысяч войска, якое мела да 2-х тысяч пішчаляў. Абстрэл і штурмы шкодзілі фартэцыі, аднак абаронцы ў начной цемры аднаўлялі разбураныя ўмацаванні ды мужна адбіваліся. Пад Воршай жа Канстанцін Астрожскі з невялікай сілай разбіў дапаможны корпус маскоўскіх ратнікаў, які рухаўся на Смаленск. I ў лістападзе Васіль III мусіў чарговы раз зняць бясплённую аблогу, адклікаўшы таксама палкі М. Глінскага з-пад Віцебска і Полацка, якія захапілі «палону бесчнслено, а города не взялн нн одного». А ўжо ў лютым 1514 года ў Маскве было прынята рашэнне аб трэцім смаленскім паходзе.
Зімой да вялікага князя маскоўскага прыехаў спецыяльны пасол ад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Стараннямі імператара Максімільяна ды Васіля III была ўтворана ваенная кааліцыя еўрапейскіх дзяржаў супраць Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай. Апроч Маскоўскай дзяржавы ды імперыі яе мелі скласці Данія, Брандэнбург, Саксонія, Валахія і Тэўтонскі ордэн. У Маскве саюзнікі абмеркавалі нават праект падзелу Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Пасля перамогі Імперыя прызнавала права Масквы на беларускія ды ўкраінскія землі, а Масква — права Імперыі на польскую тэрыторыю.
Належна падрыхтаваныя войскі выйшлі на Смаленск пад лета. 3 Дарагабужа іх вялі вопытньія Д. Шчэня і М. Глінскі, а з Вялікіх Лукаў — I. Марозаў і В. Шуйскі. Апошніх Васіль III накіроўваў пасля пад Воршу на Друцкія палі, каб блакаваць магчымую дапамогу Смаленску, а сам у ліпені 1514 года прывёў туды галоўныя сілы. Ізноў зграмаздзілася 80-тысячнае войска. Пачаўся няспынны абстрэл горада з 300 гармат. «...От пушечного н пніцального стуку н людскаго крнчяння н вопля, такоже н от градскнх людей супротнвнаго бою пушек н пніцалей земле колебатнся н друг друга не вндетн, не слышатн, н весь град в пламенн н куреннн дыма мнешеся воздыматнся»,— адзначаў аўтар аднаго з маскоўскіх летапісаў. Абаронцы папрасілі спыніць абстрэл і згадзіліся на перамовы. 3 Mac-