З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
1990
ГЕНАДЗЬ САГАНОВІЧ,
кандыдат гістарычных навук
МАСКОЎСКІ НЕРОН
...А какой улнцей ты ехал, батюшка, всех сек, н колол, н на кол саднл.
3 песні пра Івана IV
Ялюблю Полацк — наш найстаражытнейшы горад, сталіцу першай беларускай дзяржавы. Знявечаны да непазнавальнасці, зрусіфікаваны амаль да безнадзейнасці,— але люблю. I аднолькава не люблю маскоўскага цара Івана IV — Чорнага Уладара, што прынёс Полаччыне гэтулькі бяды.
Прыехаўшы да святой Полацкай Сафіі, мне заўсёды балюча чуць тое, што кажуць людзям тамтэйшыя экскурсаводы. Яны па-ранейшаму бадзёра апавядаюць, як «в 1563 году царь Нван Грозный асвободнл наш город...». Ад гэтай хлусні мяне ледзь не трасе. Але з імі хіба паспрачаешся? Яны табе спашлюцца на безліч бэсэсэраўскіх ды яшчэ болып аўтарытэтных саюзных выданняў, у якіх чорным па беламу напісана, што 15 лютага 1563 года адбылося менавіта «освобожденне Полоцка русскнмн войскамн от лнтовскнх феодалов». Гэтым і пытанне, як кажуць, здымаецца. Даводзіць нешта пасля спасылак на энцыклапедыі — марны занятак.
А мне карціць усё ж распавесці пра сапраўднае «вызваленне» Полацка, пра тую Полацкую вайну, пра самога цара Івана IV. Толькі называць яго буду не Грозным, а Жахлівым — такім, якім ён увайшоў у беларускую гісторыю.
Іван Жахлівы і Беларусь
На трэцім годзе Лівонскай вайны, калі маскоўскія ваяводы захапілі ўжо нямала інфлянцкіх замкаў, у Вільні была падпісана дамова, па якой тэрыторыя магутнага калісь ордэна мусіла адысці пад апеку Вялікага княства Літоўскага. Вялікі князь Старабеларускай дзяржавы і кароль польскі Жыгімонт запрапанаваў Івану Жахліваму кампраміснае выйсце: адвесці з Інфлянтаў (Лівоніі) адначасна як маскоўскія, гэтак і беларускалетувіскія войскі. Цар адмовіўся, што азначала немінучую вайну. Страта ўжо захопленых земляў ці нават часовае замірэнне аніяк не задавальняла маскоўскага боку. Цяпер аб’ектам агрэсіі мелася стаць Беларусь. Іван Жахлівы, які неўзабаве пісаў нямецкаму імператару: «Мы з’яднаем нашыя сілы, каб Польшча і Літва (Беларусь.— Г. С.) не выслізнулі болей ад нас», сур’ёзна мерыўся здзейсніць даўнія мроі маскоўскіх уладароў — анексаваць тэрыторыю Беларусі. Таго самага праглі і маскоўскія памешчыкі, што хутка сказалі на саборы: «Мы холопн государевы за одну десятнну землн Полотцкого н Озерніцского повету головы положнм...»
Адмабілізаваная Маскоўская дзяржава рыхтавалася да вялікага паходу. Увесь 1562 год прайшоў у бясплённых перамовах ды сутычках. Ужо тады царскія войскі рабілі спусташальныя рэйды да Мсціслава, выпальвалі ваколіцы Шклова, Дуброўны, Воршы, прыходзілі да Віцебска. Пра паход выбітнага царскага ваяводы Андрэя Курбскага на Віцебск змястоўна апавядае маскоўскі летапіс: «Острог взялн н пожглн н посады у города у Внтебска все пожглн н наряд в остроге понмалн н людей в остроге многнх побнлн н села н деревнн около Внтебска пожглн н повоевалн места многне». Курбскі быў бязлітасны. Толькі за гэты паход ягоныя аддзелы спалілі 24 праваслаўныя царквы і мноства касцёлаў. I ўсё адно цар папракае яго за няўдалыя дзеянні на Беларусі: «Вы былн под Невелем с 15 000 н не умелн разбнть 4000 ллтовцев».
Нарэшце на Беларусь вырушыў сам Іван Жахлівы з амаль усімі сваімі войскамі. Гэта было на пачатку 1563 года. Ягоныя палкі кіраваліся з Вялікіх Лукаў праз Невель і — на Полацак. Па звестках Мацея Стрыйкоўскага, цар вёў 200 тысяч конніцы ды 60 тысяч пяхоты з 200 гарматамі. Сучасныя савецкія гісторыкі лічаць
гэтую лічбу моцна перавялічанай ды пагаджаюцца толькі на 60 тысяч, аднак і ў такім разе наступала незвычайна шматлікая арда.
31 студзеня царскія войскі ўжо шчыльна абступілі Полацак — буйнейшы горад тагачаснай Беларусі, сэрца ўсяго Падзвіння, ключ да сталіцы Княства. Густыя клубы чорнага дыму нізка паплылі над Полацкім краем, агнём заняліся людныя мястэчкі ды вёскі. Чужынцы пустошылі землі ад Асвеі і Дрысы да Глыбокага, Лукамля і Шклова. Пазней, складаючы скаргу Івану Жахліваму, вялікі князь Жыгімонт пісаў пра гэта: «...вялікую шкоду людзі твае, Масква, чынілі, пачаўшы за мілю ад замку нашага Дрысы ажно да Дзісны, усе воласці па Дзвіне выпалілі». Спаленымі ён назваў Лукам’е, Вулу, Лепель, Бабынічы, Арэхаўну, Плюсну, Чуракі, Асвею, Глыбокае, Беразавец, Ластавіцу, Залессе, Задарожжа, Галамысла ды іншыя пасяленні...
Між тым гетман Мікалай Радзівіл, які кіраваў тады беларуска-летувіскімі войскамі, знаходзіўся зусім недалёка ад рабаўнікоў. Ды толькі што мог ён зрабіць, калі меў усяго... 3400 жаўнераў?! Заклікі Жыгімонта да шляхты, каб тая паспяшалася на абарону краіны ад цара — «Маскоўскага непрыяцеля спрадвечнага нашага», не далі чаканага плёну. У прызначаны дзень паспалітае рушэнне так і не сабралася да гетмана. Валынская зямля не прыслала наогул аніводнага чалавека...
Радзівіл з Хадкевічам наблізіліся да Полацка, калі той адбіваў ужо не першы прыступ. Яны сталі на прыстойнай адлегласці — за 8 міляў — і абмежаваліся назіраннем. Ім не пад сілу было б затрымаць нават тыя 15 тысяч татараў, што цар паслаў у бок Вільні, каб добра выведалі шляхі ад Полацка да сталіцы.
А Полацак бараніўся зусім невялікай сілай. Аднае начы палачане нават вылазку рабілі, спрабавалі адбіць гарматы. I хто ведае, колькі б яшчэ цягнуўся няроўны міжбой, каб не тактычныя памылкі полацкага ваяводы Станіслава Давойны.
Ашчаджаючы харчовыя прыпасы, той загадаў выправіць з горада 2 тысячы сялян, што раней займаліся абарончымі працамі, а царскія ваяўнікі палавілі іх ды прымусілі паказаць яму з харчам, прызначаным для полацкіх абаронцаў. Скарыстаў вораг і з таго, што ваявода, канцэнтруючы сілы толькі ў Ніжнім ды Верхнім замках, запаліў пасады: пад прыкрыццём густога дыму
стральцы ўварваліся ў горад, а пасля прыцягнулі сюды і артылерыю. Цяпер гарматы зусім зблізку прыцэльна стралялі па абодвух полацкіх замках. Драўляныя ўмацаванні пачалі гарэць. У дадатак да ўсяго пад адну са сценаў быў зроблены падкоп і там узарваны порах. Выбух моцна пашкодзіў фартэцыю. «Выжглн огнем 300 сажен стены»,— адзначыў тое летапісец.
Знясіленыя абаронцы задыхаліся ў дыме, а шанцаў утрымацца ў палаючых вежах ды гароднях ці дачакацца падмогі сваіх войскаў не заставалася аніякіх. Пасля сёмага прыступу ваявода Давойна вырашыў капітуляваць. Прынамсі, у гэтым бачыўся ратунак зможанага гарнізона, бо цар паабяцаў дараваць волю ўсім, хто спыніць супраціўленне. 15 лютага ваявода, полацкі ўладыка ды лепшыя ад шляхты выйшлі да маскоўскага войска: прасілі не страляць болей па Полацку з гарматаў...
Хоць гэта й вырашыла лёс горада, полацкая шляхта ды 500 чалавек «кароннага рыцарства» адчайна адбіваліся яшчэ колькі сутак.
Ужо на другі дзень пасля капітуляцыі Полацка дваранская конніца імкліва пайшла ў паўднёва-заходнім накірунку. Перадавыя аддзелы гэтага войска хутка былі за нейкіх 12 міляў ад муроў непадрыхтаванай да адпору Вільні... I чым далей заходзілі царскія ваяўнікі, тым большаю рабілася прага Івана Жахлівага на чужыя землі. Цяпер ён пісаў ужо, што і Валынь, і Галіччына, і Вільня — гэта ягоная «вотчына», якую справядліва вяртае сабе, а «тем всем делом можно лн без кровопролнтня делатнся».
Што да самога Полацка, дык маскоўскі ўладар не стрымаў свайго царскага слова. На абяцаную волю ён адпусціў толькі 500 палякаў, абдараваўшы іх футрамі ды іншымі каштоўнымі рэчамі. Гэта быў адмысловы палітычны знак: маўляў, з Полыпчаю Масква ваяваць не збіраецца. Астатніх палачанаў — ваяводу Давойну з жонкаю й дзецьмі, епіскапа Арсеня, шляхту, мяшчан ды сялян, што хаваліся ў горадзе, павязаных і паўапранутых, па лютаўскім марозе праз снежныя сумёты павялі ў Маскоўскую дзяржаву. Гісторыкі пішуць, што гэтых нявольнікаў было 11 160 чалавек, з якіх 7253 — кабеты, дзяўчаты, дзеці. Па іншых звестках палонных было значна больш. Гэтак Аляксандр Гвагніні, непасрэдны ўдзельнік гэтай вайны, які слу-
жыў камендантам у Віцебску, паведамляў, што маскоўскі цар павёў з Полацка 50 000 палону. На працягу пяці галодных дзён іх, па словах Стрыйкоўскага, «як іудзеяў да Бабілону», гналі да Масквы, а там — раздалі баярам і ваяводам. Сюды ж з Полацка была перавезена ўся казна, уласнасць шляхты і наогул усе каштоўнасці, што вабілі вока новых гаспадароў.
Мала хто са зняволеных палачанаў вярнуўся з Масковіі. Ваявода Давойна адпакутаваў у аковах 4 гады, пакуль яго не абмянялі на трох маскоўскіх ваяводаў. Жонка ж ягоная так і памерла ў палоне. Віленскага ваяводзіча Яна Глябовіча цар усё спрабаваў скарыстаць у вайне супраць Княства, за што абяцаў яму Полацк, Інфлянты, і нават польскі пасад! Глябовіч вярнуўся з няволі толькі ў 1569-м. Цяжкі лёс выпаў таксама на долю Корсакаў, Неміровічаў, Ешманаў ды іншай беларускай шляхты. Што ж да паспалітага люду «полацкага палону», дык аб іх і звестак не дашукацца.
Але яшчэ больш трагічным сталася «вызваленне» Полацка для тых, хто застаўся ў горадзе. Забойствы пачаліся ў першыя ж дні. Як падае Пскоўскі летапіс, «каторыя былн в городе, жнлн людн жндове, н князь велнкнй велел нх с семьямн в воду в речную вметатн...». Іх выганялі на Дзвіну ды Валовае возера, абсякалі вакол лёд — і тапілі. Бернардынцаў, якія знаходзіліся ў Полацку, цар загадаў перарэзаць, а храм іх спаліць. Тое самае было зроблена з дамініканцамі, пратэстантамі ды іншымі «поганымн».
3 акупацыйным войскам у горад была занесена зараза. Мор касіў людзей Полаччыны ў 1563, 1565, 1566 і 1567 гадах. На шматлюднай калісь зямлі не хапала святароў, каб адпяваць памерлых, і з Маскоўшчыны везлі сваіх.
Тым часам чужынцы працягвалі пустошыць усю паўночную Беларусь. Па начах берагі Дзвіны ўсцяж фарбаваліся ў чырвань вогненных заранак. Зіхоткае полымя высвечвала спічастыя шапкі стральцоў ды халодны бляск іх даўгіх бердышоў. Адна за другою нішчыліся заможныя воласці Падзвіння. Жыхароў — каго забіралі ў няволю, каго прыводзілі да прысягі на вернасць цару. Пакінутых Іван Жахлівы мог заганяць у свае войскі, скарыстоўваць для аблогі беларускіх замкаў.
Калі ў 1567 годзе акупацыйныя ўлады заўважылі
ажыўленне патрыятызму мясцовага жыхарства, дык пачалі ладзіць карныя экспедыцыі. Спецыяльныя фармаванні не шкадавалі ані жанчын, ані дзяцей. Пасля іх заставаліся адно чорныя папялішчы ды мерцвякі ў лужынах крыві.