З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
скія служкі вывелі адразу 300 чалавек. Там ужо былі падрыхтаваныя «300 плах, а в ннх 300 топоров, н 300 палачей стояху у плах онех». Сам тыран з’явіўся ў «чорном платьн н на чорном конн с сотннкн н стрельцы н повеле палачам нматн по человеку... по роспнкн нменнтых людей казннтн».
Яшчэ не высахла разлітая на плошчы кроў, як туды прыгналі новую партыю ахвяраў. «Отец родной» звярнуўся да натоўпу: «Народ! Увндншь мукн н гнбель. Но караю пзменннков. Ответствуй, прав лн суд мой?» I адказам раўло тысячагалоснае: «Да жнвет многне лета государь велнкнй! Да погнбнут нзменннкн!» ...У той самы дзень «мудрый государь» прымусіў падлетка Басманава забіць свайго бацьку. А яшчэ праз тры дні, замаліўшы грахі, цар Іван IV ізноў загадаў прыгнаць на плошчу дваран, ізноў чынілася жудаснае забойства. Жонак перабітых — 80 ані ў чым не павінных кабет — утапілі ў рэчцы. Жонку вяльможы Віслага згвалцілі на вачах у мужа ды павесілі, а яму адсеклі галаву...
Асабліваю асалодаю дэспата была расправа над «лнтовскнм полоном» — захопленымі ў няволю беларускімі жаўнерамі. Гэты занятак ён чаргаваў з пышнымі пірамі. Аднойчы проста з-за стала цар з немалою дружынаю кінуўся ў крамлёўскія лёхі біць вязняў. У часе разні нейкі шляхціц Быкоўскі выхапіў дзіду з рук Івана Жахлівага і ледзь не праткнуў яго, ды быў забіты царэвічам. Зарэзаўшы больш за сотню чалавек, цар задаволіўся і ўся кампанія пад крыкі «Гойда! Гойда!» вярнулася да стала...
Хто злічыць усіх забітых, закатаваных, задушаных, утопленых гэтым маньякам з бязмежнаю ўладаю. He веру, што такія злачынствы могуць быць апраўданыя перад гісторыяй.
Цяпер вернемся да «велнчайшего днпломата нсторнн всех времен», «мастера русского языка», «незаурядного пнсателя, ндеолога н мыслнтеля Росснн XVI в.».
Тыя гісторыкі, што робяць з Івана Жахлівага таленавітага дыпламата і палкаводца, не хочуць ведаць пра факты супрацьлеглага характару. Сам цар прызнаваўся пасля Казанскага паходу, што ён там страшэнна баяўся, што сам ён ісці туды не хацеў, ды наракаў, што з ім былі толькі «немногне людн», хоць тое войска сягала 120—130 тысяч! Лівонскую вайну ён прайграў начыста — і дыпламатычна, і на палёх бітваў.
Найлепей пра гэта сказаў сучаснік падзеяў пскоўскі летапісец: «Царь Нван не на велнко время чужую землю взем, a no мале н своей не удержа, а людн вдвое погубн...»
Што да літаратурных і філасофскіх здольнасцяў маскоўскага дэспата, дык гісторыкі кажуць, што яны выявіліся перадусім у палемічным ліставанні цара з Андрэем Курбскім, які ў 1564 годзе, ратуючыся ад Івана Жахлівага, уцёк на Беларусь. Але пакуль што пад пытаннем сама аўтэнтычнасць гэтых твораў. Прыкладам, амерыканскі славіст Э. Кінан лічыў іх ліставанне «апокрыфам», складзеным нашчадкам Курбскага ў XVII стагоддзі. Гэта па-першае. А па-другое, нават калі творы цара й сапраўдныя, дык па іх не скажаш, што творы напісаныя «незаурядным пнсателем», «знатоком», «мыслптелем», «мастером». Нястрымная лаянка і хлуслівае самаапраўданне тырана — вось ці не ўсё, што ў ягоных лістах да Курбскага. Нездарма сам Курбскі казаў пра іх, што гэта «баснн ненстовых баб». Адукаваны сучаснік Івана Жахлівага князь Андрэй Курбкі, як бачым, даваў ягоным пасланням куды больш скептычную ацэнку ды раіў свайму апаненту, што іх наагул «не следовало было пасылать в такую страну (у Вялікае княства Літоўскае.— Г. С.), где есть много людей нскусных в граматнческнх, рнторпческнх, дпалектнческнх н фнлософскнх ученнях».
Гэтакія ж лісты «незаурядного ппсателя» з маскоўскага трону — «даўжэзныя, падобныя на цэлыя тамы... напоўненыя зласлоўем ды лаянкай» — па якім часе абрынуліся на Сцяпана Батуту і, нягледзячы на ягоную вытрымку, даводзілі караля да глыбокага раздражнення.
Дзіўная рэч. Па сваёй лютасці ды звярыным садызме маскоўскі тыран можа стаяць упоравень хіба толькі з рымскім Неронам. Але паганец Нерон увайшоў у гісторыю антыгероем. Яго аніколі не ўсхвалялі і не ўсхваляюць пакаленні нашчадкаў Рымскае імперыі. А хрысціянін Іван IV стараннямі імперскае ідэалогіі ўслаўляецца ў нас як «лучшпй пнсатель своего временн», уключаецца ў падручнікі за «юмор, огромную начнтанность», «шнрокнй днапазон поведення н мышлення»...
Маскоўскі Нерон і ягоны народ
Яшчэ болып дзіўна пераконвацца, што і тады, у гады крывавых распраў, цар не сустрэў ані супраціву, ані асуджэння. Так, ахвяры захоўвалі любоў да свайго тырана! Народ нібы дараваў яму недаравальнае!
Аніхто не паўставаў супраць тырана. Хіба што два чалавекі — мітрапаліт Піліп і князь Курбскі. Ды першы асудзіў цара хутчэй з абавязкаў свайго царкоўнага сана,— і манарх абрынуў на яго свой гнеў, а другі, не чакаючы ўласнай смерці, выратаваўся ўцёкамі. Выкрываць Івана Жахлівага ён пачаў ужо з бяспечнага месца — з Вялікага княства. Але нават гэты натуральны ўчынак апальнага князя цяперашнія гісторыкі абвясцілі «предательством» ды «нзменой роднне».
Як ненажэрны воўк цягне са статку безабаронных авечак, гэтак беспакарана распраўляўся са сваімі падданымі цар. А маскоўскі летапісец у той час пісаў, што цар — «муж чуднаго разсуждення в науке кннжного почнтання доволен н многоречнв, зело к ополченлю дерзостен н за свое отечество стоятелен...».
Што гэта, калі не гістарычны парадокс?
Разгадка яму — у асаблівасцях расейскай гісторыі.
Дзяржава непадзельнага дэспатычнага адзінаўладдзя, якая трымаецца на тэроры супраць уласнага народа ды ідэалогіі сваёй богаабранасці і непагрэшнасці — вось ці не найбольшая бяда, пакінутая Расеі цараваннем Івана Жахлівага. Менавіта ён, што стаў першым маскоўскім царом, узнёс сябе на ролю ўладара ў біблейскім сэнсе, узняўся над законам. Як азіяцкі дэспат, ён пачаў кіраваць дзяржавай «по Божню лзволенню, а не по многомятежному человеческому хотенлю». I калі, распачынаючы апрычніну, абвясціў з Аляксандраўскай слабады, што пакідае дзяржаву, вышэйшыя станы рахмана казалі: «Он наш владыка, Богом данный: лного не ведаем!», а мяшчане ды купцы дадавалі: «Пусть царь укажет нам сволх лзьменнлков: мы самн лстреблм лх!»
Цар загадаў Земшчыне: «Судлте праведно, нашн влноваты не былл бы»,— і ў вялізнай краіне знікла нават прывідная законнасць.
Цар прымусіў князёў ды баяраў падпісвацца словам «халоп»,— і слова гэтае зрабілася ледзь не самым ганаровым у зносінах з манархам, а дваранства Mac-
ковіі ціха перайшло ў халопства. Эліта народа стала бяспраўным халопствам. Князі не былі нават грамадзянамі, а ўсяго толькі слугамі. I Курбскі, уратаваўшыся ад смерці, усё адно застаўся слугою: служыў новаму гаспадару, ваяваў са сваёй Масковіяй.
Цар загадаў «слушать... всякнх людей всякнх речей н пнсатн тайно» ды разаслаў па краіне адданых апрычнікаў,— і казаць сталі не тое, што думалі, і знікаць сталі тыя, што думалі тое...
Адзін лівонскі гісторык пісаў, што знаёмы князь Сугорскі з Масковіі бясконца паўтараў: «Жнзнь моя — ннчто: только б государь наш здравствовал!» ды апавядаў, як самавіты маскоўскі вяльможа, нізашто пасаджаны Іванам Жахлівым на кол, жыў яшчэ цэлыя суткі і ўсё шаптаў у канвульсіях: «Боже! Помнлуй царя!..»
Цяпер лягчэй зразумець, чаму ў расейскім фальклоры безліч прыкладаў абсалютна станоўчай ацэнкі крывавага дэспата. Бясконцыя расправы ўспрымаліся як доказ «нстннностн» богаабранага цара. Так, жорсткі, карае, але «па неабходнасці», маўляў,— змагаецца з ворагамі. Паспрыяла ідэалізацыі Івана IV у народнай свядомасці і знешнепалітычная актыўнасць — вялікія войны, захопы новых земляў. Так і ўвайшоў Іван Жахлівы ў памяць ягонага народа «справедлнвым судьёй» ды «грозным царем Нваном Васнльевнчем». А манархісцкія ілюзіі зрабіліся адметнай асаблівасцю расейскага нацыянальнага характару.
Адзіна праўдзівы вобраз Івана Жахлівага, засведчаны ў расейскім фальклоры, гэта вобраз «Цара-Сабакі». I нядумна, каб ён з’явіўся ў Масковіі. Хутчэй недзе на землях, далучаных да Масквы жалезам і крывёю, бо там цара ўспрымалі адпаведна ягоным дзеянням. Прыкладам, на Пскоўшчыне старац Мікола кінуў тырану проста ў вочы: «Харчуешся чалавечаю плоццю ды крывёю, забываючыся не толькі пра пост, але й пра Бога».
Для цывілізаванай Еўропы маскоўскі цар быў такім дэспатам, роўных якому не існавала ані ў Старажытным, ані ў Новым Свеце. Як пісаў Одэрборн, жудасныя чуткі пра неверагодную лютасць цара хадзілі па ўсіх еўрапейскіх краінах. Ен лічыў, што «ва ўсім свеце не знойдзецца чалавека, які б не жадаў тырану ўсялякіх пякельных пакутаў». Еўрапейцы ведалі Івана Жахлівага не толькі па ягоных войнах ды расправах, але й па-
адмысловай дыпламатыі. Ангельскую каралеву Елізавету ён называў «пошлой девнцей», польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста — «паче худейша худейшых рабов суіца», а шведскаму каралю кінуў не менш абразлівае: «Ты мужнчнй род, а не государской». Нічога дзіўнага, цар жа лічыў сябе непараўнальна вышэйшым за ўсіх манархаў Еўропы, бо толькі ён у сваёй дзяржаве «вольны добрых жаловатн, а лнхнх казннтн», а яму — «ннкто не может указу учнннтн». Без пагарды маскоўскі ўладар паглядаў хіба што на турэцкага султана, на Еўропу ж раўняцца зусім не мерыўся...
* * *
Пакуль у беларускім Полацку людзі на дзяржаўных пасадах цвердзяць, што гэты горад калісьці «освободнл Нван Грозный», пакуль на Беларусі выходзяць раманы Костылева, пакуль паўтараюць старыя догмы імперскія гісторыкі,— датуль мы жывём у хлусні.
Мы не называем рэчаў сваімі назовамі. Мы не хочам прызнаць, што калі для Расеі цар Іван IV — «Нван Васнльевнч», «Нван Грозный», дык для Беларусі— Іван Жахлівы, Цар-Сабака. Уся розніца ў тым, з чыйго боку глядзець. Наша гісторыя наскрозь складзена з падзеяў, якія ў Маскве бачыліся і разумеліся зусім не так, як у Вільні, Полацку ці Менску. Для Полацка лютыя забойствы 1563 года былі страшным горам, а маскоўскі летапісец запісаў пра гэтыя справы свайго цара пасвойму: «Божннм же нензреченным велнкнм мнлосерднем н государьскою теплою верою к Богу н его государьскнм умыслом в Полотцску в городе н в остроге ротмнстров н королевскнх дворян н всякнх воннскнх людей н черных нз наряду много бесчнсленно побнлн...»
БАРЫССАЧАНКА
МУРАЎЕЎ-ВЕШАЛЬНІК
Асоба Мураўёва павінна апошні раз прайсці перад нашымі вачыма ва ўсёй злачыннай гнюснасці сваёй... Змоўшчык, які выйшаў з турмы з павышэннем у чыне, генерал, які не бываў у баях, рабалепны нахабнік, выкрыты казнакрад — выкараняльнік злоўжыванняў, кат, інквізітар, што канчае жыццё за смяротнымі прысудамі...