З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
Вядома, не ўсе жыхары карэнных нацыянальнасцей аказвалі супраціўленне царызму. Былі і тыя, хто пераходзіў да яго на службу. Супраць такіх паўстанцы арганізавалі «кінжальшчыкаў», якія каралі здраднікаў... Каб вылавіць «кінжальшчыкаў» і ўсіх, хто звязаны так ці інакш з паўстаннем, Мураўёў наняў цэлую армію даносчыкаў, якія днём і ноччу высочвалі ўсіх падазроных і паведамлялі куды трэба. Быў злоўлены і наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі, які пасля арышту многіх кіраўнікоў паўстання стаў фактычна яго адзіным кіраўніком. Як апісвае біёграф М. М. Мураўёва А. Масалоў, гэта адбылося так: «У ліку асоб, з якімі меў справу палкоўнік Лосеў*, быў адзін малады чалавек, найбольш дапушчаны ва ўсе таямніцы галоўных дзеячаў паўстання. Палкоўнік Лосеў зразумеў гэта, абяцаў выпрасіць памілаванне і пакарыстаўся яго шчырасцю. Малады арганізатар гэты выдаў не толькі галоўных кіраўнікоў паўстання і ўсе змены, што праходзілі ў іх складзе, але і само месцазнаходжанне Каліноўскага, з якім ён быў у самых блізкіх адносінах. Шыфраваная тэлеграма з паведамленнем пра гэта атрымана
* Начальнік асобай камісіі, якая была паслана М. М. Мураўёвым у Мінскую губерню для навядзення там парадку.
была ў Вільні ў 9 гадзін вечара; у ёй былі апісаны прыкметы Каліноўскага і сказана, што ён жыве з фальшывым пашпартам гродзенскага двараніна Вітольда Вітажэнца ў Святаянскіх мурах. Гэтйя апошнія абставіны былі крыху туманныя, бо гэтак называліся ўсе будынкі, якія належалі калісьці касцёлу Св. Яна, што займалі амаль цэлы квартал і выходзілі адным бокам да Палаца. У велізарных будынках, якія належалі калісьці Езуіцкай калегіі, а потым універсітэту, знаходзіліся: гімназія, музей старажытнасці, цэнтральны архіў, абсерваторыя, шмат кватзр для служачых і нават наймаліся прыватныя кватэры. Змест тэлеграмы захоўваўся ў глыбокай таямніцы. Паліцмейстару было даручана высветліць у кнігах (яны толькі што былі прыведзены да Новага года ў парадак) дакладны адрас Вітажэнца, і, як заўсёды здараецца пры паспешлівасці, імя яго было не заўважана пры разглядзе кнігі, хоць яно было там і ўпісана. Давялося зноў зрабіць вялізны вобыск і ачапіць увесь Святаянскі квартал, дзеля чаго спатрэбілася дзве роты салдат, раздзеленых на 10 партый пры афіцэрах паліцыі і асобых чыноўніках. Імя асобы, якую патрэбна было арыштаваць, было аб’яўлена толькі ноччу перад вобыскам.
Каліноўскі наймаў ужо другі месяц пакой у кватэры аднаго настаўніка гімназіі, які паехаў кудысьці ў адпачынак. Яго заспелі на пляцоўцы лесвіцы з свечкаю ў руцэ і калі спыталі прозвішча, ён самаўпэўнена адказаў: «Вітажэнец» і ў тую ж хвіліну быў затрыманы... Першы дзень Каліноўскі толькі кусаў сабе губы, неахвотна нават адказваў на пытанні; але к вечару не вытрымаў і аб’явіў сваё сапраўднае імя. Нягледзячы на ўсе старанні членаў камісіі, ім не ўдалося вырваць у Каліноўскага падрабязнага паказання аб асобах, якія складалі рэвалюцыйную арганізацыю краю. Ен, аднак, шчыра прызнаўся, што быў распарадчыкам жонда ва ўсім краі, і, як відаць з паказанняў іншых асоб, ён умеў падтрымліваць рэвалюцыйны дух польскага насельніцтва, які пачынаў падаць. Багацеі яго баяліся, ён свабодна раз’язджаў між імі, натхняў нерашучых і запалохваў слабых. Каліноўскі быў гадоў 26, моцнага складу цела і з тварам жорсткім і выразным; кароткія русыя валасы былі зачасаны назад; такбга бачыў я яго ў турме за некалькі дзён да смерці. Яму далі пяро і паперу і дазволілі свабодна выказваць свае думкі. Ен напісаў
выдатнай рускай мовай даволі цікавае разважанне аб адносінах рускай улады да польскага насельніцтва Заходняга краю, у якім, між іншым, выказаў думку пра нетрываласць урадавьТх дзеянняў і поўную нянавісць да рускіх чыноўнікаў, якія прыязджалі ў край. Каліноўскі ўсведамляў, што з яго арыштам паўстанне немінуча патухне; але што ўрад не зможа пакарыстацца набытымі выгодамі...»
М. М. Мураўёў, як піша А. Масалоў, увесь час, пакуль ішло следства, праяўляў выключную цікавасць да справы К. Каліноўскага, сачыў за яе ходам, «пастаянна пасылаў» «чыноўнікаў сваіх» у Дамініканскі манастыр, які па ўказанню генерал-губернатара быў ператвораны ў турму. К. Каліноўскі паводзіў сябе мужна. Нягледзячы на ўсе ўжытыя пры допытах катаванні, не ўдалося атрымаць тых звестак, якія былі патрэбны душыцелю паўстання і следчай камісіі.
Пасля заявы, якую ён зрабіў следчай камісіі 26 лютага, стала зразумела, што дапытваць яго не мела сэнсу. Мураўёў, пазнаёміўшыся са справай, якая была яму даслана, распарадзіўся: «Каліноўскага аддаць ваеннаму суду і закончыць гэты суд за трое сутак».
4	сакавіка 1864 года суд вынес канчатковае рашэнне па справе Кастуся Каліноўскага: «За злачынствы яго, якія сведчаць пра вышэйшую ступень удзелу ў бунце супраць ураду з падбухторваннем да таго іншых дзейсным распаўсюджваннем і падтрымкай паўстання... пакараць смерцю павешаннем».
Пасля суда Мураўёў на справе К. Каліноўскага наклаў такую рэзалюцыю: «Згодзен. Выканаць прысуд у Вільні».
«Пакаранне смерцю Каліноўскага,— піша А. Масалоў,— адбылося ўжо ў сакавіку ці ў канцы лютага 1864 года* і было ці не апошнім у Вільні.
Была ясная халодная раніца; Каліноўскі ішоў на кару смела; прыйшоўшы на плошчу, ён стаў прама тварам да вісельні і толькі час ад часу кідаў погляды на далёкі натоўп**. Калі яму чыталі канфірмацыю, ён па-
* Дакладна — 10(22) сакавіка 1864 г.
** Паводле ўспамінаў нашых сведак К. Каліноўскі «як бы машынальна абводзіў вачыма натоўп, што яго акружаў, а можа быць, ён шукаў там каго-небудзь са сваіх таварышаў, хацеў даць зразумець якім-небудзь знакам, што таямніцу пра іх ён нясе з сабою ў магілу». (I. Нікоцін. «Русская старнна». 1904, ліпень. С. 119.)
чаў рабіць заўвагі; так, напрыклад, калі назвалі яго імя: «Дваранін Вікенцій Каліноўскі», ён крыкнуў: «У нас няма дваран, усе роўныя!» Паліцмейстар паківаў яму галавою і папрасіў змоўкнуць...»
Але К. Каліноўскі не змоўк. Як стала зусім нядаўна вядома дзякуючы вучоным, якія даследавалі архіў часопіса «Русская старнна», дзе ў 1883 (№ 10—12) і ў 1884 (№ 1) гадах упершыню друкаваліся «Віленскія нарысы» А. Масалова, царская цэнзура выкрасліла там вельмі важныя словы, а менавіта: «3 самых апошніх выкрыкаў Каліноўскага відаць было, што ён не толькі быў... паўстанцам, але дзіцём сусветнай сацыяльнай рэвалюцыі».
А. Масалоў, як і Мураўёў, як і ўсе тыя, хто дапытваў і катаваў выдатнага рэвалюцыянера, вядома, не ведалі пра «Пісьмо з-пад шыбеніцы», якое напісаў па-беларуску перад смерцю і таемна перадаў на волю К. Каліноўскі. «Браты мае, мужыкі родныя! — гаварылася ў ім.— 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаць, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за тваю праўду.
Прымі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як бы з таго свету толькі для дабра твайго напісана.
Няма, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Тады ён толькі можа быць у радзе, жыць у дастатках і тады толькі, памаліўшыся Богу, заслужыць неба, бо, збагаціўшы навукай розум, разаўе сэрца і народ свой шчыра палюбіць. Но як дзень з ночай не ходзяць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Ды пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, адно намі, як скацінай, варочаць будуць, не для дабра, но на пагібель нашу».
I заканчвалася гэтае апошняе слова — пасланне да народа «Яські-гаспадара з-пад Вільні» — К. Каліноўскага палымяным заклікам да паўстання — «ухапіўшы за што зможаш, за касу, сякеру, і цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю родную».
Тым часам паўстанне, якое ўвайшло ў гісторыю як паўстанне 1863 года і якое не было па-належнаму падрыхтавана і падтрымана народам, без надзейнага Ki-
руючага цэнтра, як гэта і прадбачыў К. Каліноўскі, доўга не магло існаваць — яно сапраўды неўзабаве патухла. Разрозненыя невялікія атрады паўстанцаў, сярод якіх быў і выдатны паэт Францішак Багушэвіч, пераходзілі мяжу ці шукалі сабе прытулку ў іншых месцах на вялікіх абсягах Расійскай імперыі. М. М. Мураўёў быў аб’яўлены ледзь не выратавальнікам Айчыны — яму пасылаліся віншавальныя адрасы, тэлеграмы, пісьмы, абразы... Газеты друкавалі яго партрэты, пісалі пра яго як пра нацыянальнага героя. П. А. Вяземскі, ды і іншыя паэты, склалі ў яго гонар вершы...
Натхнёны ўсім гэтым, Мураўёў пачаў ажыццяўляць меры «по умнротворенню н обрусенню» краю, каб навечна прыяднаць яго да Расіі. Перш за ўсё ва ўсе паветы былі пасланы жандарскія каманды, якія павінны былі сачыць за ўсім, што адбываецца навокал, а найперш, выяўляць тых, хто не пакараўся царызму, мог аказаць супраціўленне. У склад гэтых камандаў уваходзіў афіцэр, які называўся начальнікам жандармерыі, і ад 16 да 10 унтэр-афіцэраў. Кожнаму з іх назначалася вялікая плата, каб даражылі сваёй службай. Зачыняліся каталіцкія манастыры, касцёлы і ператвараліся ў праваслаўныя цэрквы. Адабраныя ў высланых у Сібір польскіх, беларускіх і літоўскіх паноў маёнткі перадаваліся памешчыкам рускай нацыянальнасці ці, у некаторых выпадках, немцам. Усяляк падтрымлівалася праваслаўнае духавенства, наразаліся яму ў валоданне казённыя землі, адкрываліся новыя прыходы. Заахвочвалася і перасяленне ў Заходні край рускіх, асабліва старавераў, выдзяляліся дзеля іх па льготных умовах землі, а найчасцей аддаваліся тыя паселішчы, з якіх былі высланы ў Сібір замешаныя ў паўстанні... Чыноўнікам, што прыязджалі на службу ў Заходні край, Мураўёў дамогся надбаўкі «содержання» —аж на пяцьдзесят працэнтаў, таму сюды рынулі чыноўнікі з усёй Расіі, выцясняючы выхадцаў з тутэйшых гарадоў і вёсак... Але і гэтага здалося Мураўёву мала. Каб «водворнть здесь русскую народность», ён дамогся раздачы вольных земляў унтэр-афіцэрам, звольненым у адстаўку. Рабіўся ўсялякі націск на мясцовых уладальнікаў маёнткаў, каб яны высяляліся і свае ўладанні прадавалі. А каб рускія паны і чыноўнікі мелі за што гэтыя маёнткі набываць, былі спецыяльна выдзелены вялікія сумы грошай,— іх мог браць кожны, хто хацеў займець
маёнтак у Заходнім краі. Словам, ён тварыў — «ткаў» — тую «густую павуціну», пра якую У. I. Ленін пісаў: «Ні ў адной краіне няма такога мноства чыноўнікаў, як у Расіі. ...Армія чыноўнікаў, якія народам не выбраны і не абавязаны даваць адказ народу, саткала густую павуціну, і ў гэтай павуціне людзі б’юцца, як мухі» (Ленлн. Полн.собр. соч. Т. 7. С. 137). Паспешліва зачыняліся ранейшыя школы і гімназіі і адчыняліся новыя, у якіх навучанне вялося толькі на рускай мове. «Чрезвычайно важный вопрос для начальных учллліц округа,— пісаў папячыцель Віленскай вучэбнай акругі, у якую, як вядома, тады ўваходзіла Беларусь, Шырыманскі-Шахматаў міністру народнай асветы Е. В. Пуцяціну,— составляет язык, на котором должна быть преподаваема грамота. Конечно, преподаванле русского яз. н друглх предметов на этом языке обязательно для всех учллліц... В губернях же Влленской, Гродненской л Млнской большая часть населенля говорлт наречлем белоруссклм; поэтому л народные учллліца в этлх местностях должны быть чнсто руссклмл. Но так как значлтельная часть жлтелей этлх губернлй прлнадлежлт к рлмско-католлческому лсповеданлю, то, не нарушая свободы совестл каждого лз нлх, для доставленля нм моллться на родном языке, следовало бы главнейшле моллтвы л кратклй катехлзлс перевестл на руссклй язык, равным образом пролзводлть на том же языке л преподаванле закона божля в первоначальных учлллгцах, а в прлходах православных ввестл л преподаванле языка славянского... Прлвлечь на службу в округ как можно более способных л знаюіцлх людей члсторусского пролсхожденля, чего можно достлгнуть услленлем содержанля... Здесь следует воскреслть древнюю коренную русскую народность... Поэтому, длректорскле л лнспекторскле места должны быть предоставляемы прелмупіественно руссклм людям, способным л деятельным, душею преданным лнтересам своего отечества. Вызвать таклх деятелей можно назначенлем лм содержанля, превышаюіцего содержанле длректоров л лнспекторов в Росслл» («Дакументы і матэрыялы...» Т. 2. С. 555—557).