З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
Ад’язджаючы з Вільні Мураўёў пакінуў там надзейных наследнікаў чарнасоценцаў-русіфікатараў, якія прадаўжаіі пдчатую ім справу. Адзін з іх пісаў:
«Мнханл ьНнколаевнч Муравьев создал, ввел в действне эту снстему; так она н должна оставаться навсегда. Боже, сохранн, еслн ее поколеблят. В нынешнее царствованне мы увнделн желанный результат конец Кавказской войны. На Кавказе пронсходлла борьба грудь с грудью с полуднкарямн н покончена русскнм штыком. Здесь своего рода Кавказ: нравственная, неоконченная борьба русскнх начал протнв враждебных полнтнческнх н релнгнозных обіцеств. Бог даст, увнднм прн нашем государе конец н этой страшной н продолжн-
тельной нашей борьбы с ннтрнгамн незунтского лжехрнстнанства, ксендзов н шляхты...
Кроме школ, нам нужны кннгн. Кннгн по содержанню своему должны служнть той целн, которую мы здесь преследуем, нменно распространенню православно-хрнстнанского учення н возбужденню в народе сознання, что он — русскнй». Словам, як пісаў сам М. М. Мураўёў у адной з сваіх Запісак цару: «Надобно всем постоянно раз'ьяснять, что край Северо-Западный всегда был н есть русскнй».
Пра М. М. Мураўёва ўспомнілі ў царскім доме пасля таго, як 4 красавіка 1866 года ўдзельнік рускага рэвалюцыйнага руху Дзмітрый Каракозаў ля варот Летняга саду ў Пецярбургу страляў у імператара Аляксандра II. Тады Мураўёва зноў адшукалі і тэрмінова прызначылі старшынёй Вярхоўнай камісіі па разгляду гэтай справы. 3 якім энтузіязмам ён за яе ўзяўся! «Я шчаслівы, што пастаўлены гасударом на чале такой установы, якая павінна служыць выкрыццю злоснай задумы злачынца,— заявіў ён 10 красавіка 1866 г. на абедзе, наладжаным у зале пецярбургскага дваранскага сходу кіраўнікоў дваранства, прадстаўнікоў земства і гарадскога таварыства Маскоўскай губерні, якія прыехалі ў Пецярбург для паднашэння вернападданага адраса Аляксандру II.— Я хутчэй лягу ў магілу, як пакіну нераскрытым гэтае злачынства, злачынства не аднаго чалавека, але многіх, што дзейнічалі разам». Як піша той жа А. Масалоў, Мураўёў некалькі месяцаў ні ўдзень ні ўночы не меў спачыну, амаль не спаў — пісаў запіскі і пісьмы імператару, міністрам, іншым уплывовым асобам, у якіх імкнуўся даказаць, што вальнадумства і непакорнасць пусцілі ў Расіі глыбокія карані, і трэба прымаць рашучыя і неадкладныя захады, каб усё гэта спыніць. Менавіта ў тыя дні самымі рэакцыйнымі сіламі тагачаснага рускага грамадства яму было наладжана некалькі ўрачыстых абедаў і вечароў, на адным з якіх М. А. Някрасаў, жадаючы выратаваць ад разгрому часопіс «Современннк», рэдактарам якога ён быў, прачытаў напісаны ў гонар Мураўёвавешальніка свой верш, які заканчваўся словамі: «внновных не іцадн».
Той верш М. А. Някрасаў адразу ж знішчыў, ніколі і нідзе яго не друкаваў, а сам факт чытання верша застаўся для паэта назаўсёды прадметам пакутлівых
успамінаў і пакаяння. Вярнуўшыся з вечара дадому, ён занатаваў такія радкі:
Лнкует враг, молчнт в недоуменьн Вчерашннй друг, качая головой, Н вы, н вы отпрянулн в смуіценыі, Стоявшне бессменно предо мной Велнкне страдальческне тенн, 0 чьей судьбе так горько я рыдал, На чыіх гробах я преклонял коленн Н клятвы местн грозно повторял... Зато крнчат безлнчные: «Лнкуем!» Спеша в об’ьятья к новому рабу Н прнгвождая жнрным поцелуем Несчастного к позорному столбу.
Мураўёў спяшаўся закончыць даручаную яму справу, каб на фактах даказаць усё тое, што выкладаў у сваіх запісках і пісьмах, спрабаваў злучыць у адно — паўстанне ў Заходнім краі і рускія рэвалюцыйныя гурткі, удзельнікам аднаго з якіх быў Д. Каракозаў... Але завяршыць апошнюю сваю крывавую справу не паспеў — 31 жніўня раніцою яго знайшлі ў пасцелі мёртвага.
A. I. Герцен у своеасаблівым некралогу «Вісельня і Мураўёў» з гэтага выпадку пісаў: «За чатыры дні да пакарання смерцю Каракозава, у вясковай глушэчы, цёмнай ноччу, без сведак, без слоў пакаяння, без блізкіх і папоў, без слёз і дапамогі, задыхнуўся вампір, як бы адваліўся ад грудзей Расіі. Якія вобразы палохалі яго нямую агонію, ад каго ўцякаў ён, паміраючы без голасу, ці не прыходзіла «чорная жанчына», тая, якая ўяўлялася князю Гарчакову... ці не ішоў цэлы строй маладых герояў з вяроўкай на шыі?.. Hi гасудар, ні грамадства не змыюць плямы, якую ім пакінуў памёрлы кат. Імя Мураўёва застанецца выпаленым на царскім плячы, як імя Аракчэева на плячы Аляксандра I. Розніца ў тым, што Аракчэева ненавідзела мінулая Расія, а Мураўёва насіла на руках сучасная. Розніца ў тым, што Аляксандр I любіў Аракчэева і ведаў яго сумленнасць, а Аляксандр II цярпець не мог Мураўёва і ведаў яго карыслівасць. Розніца ў тым, што Аляксандр I вылучыў Аракчэева бязмоўнай імперыі, а Мураўёва вылучыла рэакцыя (як нам асабіста хваліўся адзін з яе прадстаўнікоў) бязмоўнаму гасудару».
Пахавалі Мураўёва ў Пецярбургу на могілках Аляксандра-Неўскай лаўрьі. На яго магіле была збуда-
вана капліца — дакладная копія той, якая была збудавана ў Вільні ў памяць рускіх воінаў, тых, каго пасылаў ён на падаўленне паўстання 1863 года, толькі меншага памеру... Правесці ў апошнюю дарогу «выратавальніка» Айчыны «пожаловал» сам імператар Аляксандр II...
А яшчэ праз некаторы час — 1 сакавіка 1881 года збыліся і прарочыя словы A. I. Герцэна, які, як ужо гаварылася, папярэджваў: «Усе брыльянты імператарскай кароны і ўвесь алей памазання не выратуюць лоб чалавека, які адшукаў дзесьці закінутага людаеда, каб яго паслаць на «умнротворенне» няшчаснага краю...»
Сын гэтага «няшчаснага краю», ураджэнец маёнтка Басін, што на Бабруйшчыне, рэвалюцыянер Ігнат Грынявіцкі кінуў бомбу ў Аляксандра II,— ёю быў забіты імператар і смяротна паранены сам выканаўца гэтага прысуду...
1989
ЯУГЕН ГУЧОК
БЕЛАРУСКІ ЛЕС АРЫНЫ РАДЗІВОНАУНЫ
Калі параўноўваць лёс Арыны Радзівонаўны Якаўлевай, нянькі Пушкіна, з лёсам Беларусі, яны, лёсы гэтыя,— вельмі і вельмі падобныя паміж сабой сваёй трагічнасцю, якую склалі шчодрасць душы, вялікі мастацкі талент і рабскае становішча ў свеце.
Мала хто ведае, што нянька Пушкіна сама мела чатырох дзяцей ад мужа Хведара Мацвеева, карэла па нацыянальнасці (памёр у 1798 годзе): Ягора (нарадзіўся ў 1782 годзе), Надзею (1788), Марыю (1789), Стэфана (1798). Калі яна карміла сваіх дзяцей, ёй у абавязак было пастаўлена ўласнымі грудзьмі выкарміць панскіх дзяцей: Вольгу і Аляксандра. Апроч гэтых дваіх яна карміла яшчэ некаторых з пяцярых дзяцей Пушкіных (яны ў маленстве памерлі). Самага малодшага, Льва, яна толькі даглядала. Паміралі дзеці і ў яе; тады карміла толькі панічоў. Больш таго — Арына Радзівонаўна выкарміла яшчэ некалькі дзяцей гаспадаровых сваякоў. Пры кармленні была чарга: спачатку ішлі панскія дзеці, а ўжо потым свае. Неабходна заўважыць, што бацькі паэта, як, відаць, і большасць людзей гэтага асяроддзя, мала займаліся сваімі дзецьмі, перадаручаючы іх нянькам і гувернёрам.
Паводле кодэксу маралі тых часоў, прыгонныя такога рангу, як нянька, мелі вельмі абмежаваную мажлівасць выхоўваць сваіх уласньіх дзяцей, не гаворачы ўжо пра ўнукаў. Бацькі і дзеці
жылі на працягу амаль усяго жыцця ў разлуцы. I часта любоў да сваіх дзяцей у прыгонных знаходзіла выйсце ў любові да панічоў.
... Уважліва ўчытайцеся ў верш Пушкіна «Няне» — і вы адчуеце стан адзінокай чалавечай душы. Ці не таму Арына Радзівонаўна часам зазірала ў кілішак? Нас зачароўвае прыгажосць верша «Зпмнлй вечер», але колькі там тугі і нязбыўнага душэўнага болю! I гэта пры тым, што там дзве жывыя душы, і келіх, і віно. Маючы шчодрую душу, хто б не хацеў сам адчуць у адказ душэўную шчодрасць да сябе, але не толькі часовую, выкліканую збегам акалічнасцей?! Ды дзе там! Хіба ведаем мы, дзе пахаваная нянька паэта — гонару Расеі?
Летам 1828-га сямідзесяцігадовая Арына Радзівонаўна пераехала з Міхайлаўскага ў Пецярбург да Вольгі Сяргееўны Паўлішчавай (Пушкінай) і ў тым жа годзе памерла. Дзе яе пахавалі, ніхто не ведае і па сённяшні дзень. Адны сцвярджаюць, што на Смаленскім могільніку, другія — што на Мала-Охцінскім (абое — у Пецярбургу), трэція — што ў сяле Міхайлаўскім.
Сам Пушкін жыў пасля смерці сваёй нянькі яшчэ дзесяць гадоў, але, відаць, і ён не наведаў сумны ўзгорак. Іначай сябра Пушкіна паэт М. М. Языкаў у 1830 годзе ў вершы «Ца смерть нянл Пушклна» не пісаў бы: «Я отыіцу тот крест смлренный...» Нельга не заўважыць, што тут жа Языкаў гаворыць і пра ўплыў Арыны Радзівонаўны не толькі на Пушкіна, але і на паэтаў яго асяроддзя.
I ўсё-такі чым жа вытлумачыць такія адносіны да жанчыны, якая адыграла выключную ролю ў фармаванні дзіцячых уражанняў паэтычнага генія расейцаў, да чалавека, якога расейскі геній, па словах роднай сястры паэта, палюбіў з дзяцінства і чый унікальны дар ацаніў, калі жыў на выгнанні ў Міхайлаўскім. Неабходна адзначыць, што ад Арыны Радзівонаўны захаваліся ў запісе паэта сем казак і дзесяць песняў. Казкі пра цара Салтана і пра папа і пра яго работніка Балду таксама сышлі з вуснаў нянькі Пушкіна. Сюжэты некаторых казак Арыны Радзівонаўны паэт падараваў сваім сябрам, напрыклад, пра цара Берандзея — Васілю Жукоўскаму. Па сведчаннях той жа сястры Пушкіна Вольгі Сяргееўны, нянька па-майстэрску расказвала казкі, ведала некаторыя павер’і і сыпала прыказкамі і прымаўкамі. Натуральна, што
і ў яе будучы паэт вучыўся прыгажосці і вобразнасці мовы.
3 імем Арыны Радзівонаўны звязаны шмат якія творы паэта: «Ах, умолчу ль о мамушке родной...», «Сон», «Знмннй вечер», «Няне» (Подруга дней монх суровых...), «Вновь я посетлл...». Шырокую вядомасць імя нянькі Пушкіна набывае пасля таго, як выходзіць у свет у 1828 годзе трэці раздзел «Евгенля Онегнна», і аўтар не ўтойвае, што Арына Радзівонаўна — «орлглнал нянл Татьяны» — Філіп’еўны. Гэта ж датычыцца і вобраза нянькі Уладзіміра Дуброўскага — Арыны Базыровай, а таксама «мамушкл» царэўны Ксеніі ў «Барысе Гадунове». Дарэчы, «Дуброўскі», як вядома, напісаны на беларускім матэрыяле.
I вось... ніхто з сяброў Пушкіна не ведае, дзе,на знак памяці да той, што абагрэла сваёй душою і іх, пакласці на магілу свежыя кветкі. He засталося і прыжыццёвага партрэта Арыны Радзівонаўны. А тады ж было модным замаўляць партрэты — і свае, і сваіх блізкіх.
I ўсё ж што гэта?!. Звычайныя няўважлівасць і няўдзячнасць? А можа, сімпатыі і любоў, што выйшлі з-пад пяра — сімпатыі часовыя, сімпатыі чалавека, які сам трапіў у бяду; калі ў асобе раба ў пэўнай ступені любіш сябе, калі твая душа, да ўсяго, жывіцца ад гэтай другой паэзіяй. А прысутнасць вобраза ў творах — проста прысутнасць удалай натуры і, відаць, не болей?!. А можа, тут усяму прычынай рабскі клімат грамадства ды недастатковая прысутнасць у душы Бога?!. I таму атрымалася: літаратура сама па сабе, а жывое жыццё само па сабе. Пабочна мог паўплываць элемент зайздрасці і рэўнасці. Нездарма пляменнік Пушкіна Л. М. Паўлішчаў у сваіх «Воспомлнанлях» пра дзядзьку скардзіцца на тое, што біёграфы і сябры паэта празмерна перабольшвалі ролю непісьменнай сялянкі-нянькі Арыны Радзівонаўны ў паэтычным лёсе паэта.