З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Гэтак загінулі амаль усе, хто прыйшоў з Астрожскім да Ведрашы,— лепшы склад войска Вялікага княства Літоўскага! Уцячы адтуль здолела адно колькі сотняў з чатырма ротмістрамі ды Станіславам Кішкам. Наваградскі намеснік Іван Храптовіч, маршалак Рыгор Осцікавіч, Мікалай Глябовіч і шмат хто яшчэ трапілі ў палон. Сярод захопленых у няволю быў і паранены Канстанцін Астрожскі.
Страшная вестка пра трагедыю на Ведрашы дайшла да Аляксандра, калі той з войскам ужо мінаў Барысаў. Вялікі князь быў ашаломлены, аднак не страціў рашучасці і паспяшаўся ўмацоўваць абарону Воршы ды Смаленска. Пасля рушыў да Полацка, бо і з поўначы дзяржаве пагражалі маскоўскія войскі.
Для ваяводаў Івана III перамога пад Дарагабужам далася такім дарагім коштам, што яны адразу пасля бітвы ізноў папрасілі падмацаванняў. Прыйшлі два свежыя палкі. Тады ж з Масквы ў Крым да Гірэя паімчаліся ганцы з просьбаю Івана III яшчэ раз ударыць па Вялікаму Княству. Аднак час быў згублены. Эфект ад грандыёзнай перамогі застаўся маласкарыстаным. Цяпер ваяводы мусілі мець справу з новымі сіламі, прыведзенымі Аляксандрам, з умацаванымі і гатовымі да адпору залогамі гарадоў. Пасля Ведрашы яны захапілі бадай толькі Пуціўль і Белае ды заняліся пусташэннем воласцяў.
А Вялікае княства Літоўскае аблятала змрочная навіна пра лёс корпуса Астрожскага. Ад 1435 года не вяло яно вялікіх войнаў, не практыкавалася ў бітвах і менш за ўсё чакала вось такога выніку ў канфрантацыі з Масквою. Фактычна Маскоўская дзяржава ў 1500 годзе ўпершыню здабыла значную перамогу над Вялікім Княствам...
Разгублены Аляксандр у шматлікіх пасольскіх ліс-
тах спрабаваў апеляваць да хрысціянскае маралі і заклікаў свайго цесця апамятацца. Нагадваў, што той без аніякае прычыны разарваў «докончанье н крестное целованье», што «честн своее запометавшн н запнсы взрушнвшн» Іван III павёў на Вялікае княства Літоўскае свае шматлікія войскі і «поганство многое», што ваяводы маскоўскія тут «шкоды велнкне почлннлн, замкн знаменнтые подобывалн, волостн попалнлн н людн забралн... к Москве завелн».
У граматах да заволжскага хана Шых-Ахмета і да сваіх братоў — караля польскага Яна Альбрэхта і караля венгерскага Уладыслава — Аляксандр прасіў дапамогі ў вайне супраць «таковому окрутному н запаметалому непрняцелю», дэкляраваў рашучасць «землн своее бороннтн н крнвды н обнды своее ему мстнтн», аднак на справе быў схільны любым шляхам залагодзіць канфлікт, каб хутчэй пазбавіцца жахлівай вайны. Нават па гэтых граматах да манархаў заўважалася слабасць вялікага князя Аляксандра: просячы дапамогі ў вайне, ён адначасна прасіў паспрыяць яму заключыць мір. Ен жадаў міру,— міру з Іванам III, які захапіў усю Севершчыну, частку Смаленшчыны ды іншыя ўсходнія землі Вялікага княства Літоўскага...
Трагедыя на Ведрашы стала заломам, што пазначыў пачатак новых часоў у супрацьстаянні двух буйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы,— часоў маскоўскай ініцыятывы.
У залітых волавам кайданах прывезлі Астрожскага ў Маскву да Івана III і трымалі там пад асабліва пільным наглядам. Маскоўскі двор не збіраўся выдаваць яго ні на якіх умовах, ні за якія грошы. Ад гетмана дамагаліся толькі аднаго: каб пайшоў служыць Івану III.
Апошні раз палоннага Астрожскага бачылі ў Маскве паслы Аляксандра, якія былі там у сакавіку — лютым 1501 года. Пасля гэтага яго перавезлі ажно ў Волагду, а рэшту нявольнікаў размеркавалі па іншых гарадах.
Пацягнуліся змрочныя дні няволі закаванага гетмана. I не цяжар паднявольнага жыцця, не здзеклівыя кпіны нахабнае варты сталі прычынаю пакутаў Астрожскага. Мройныя ўзгадкі таго няшчаснага дня, абліччы забітых паручнікаў, ротмістраў, безліч пасечаных вершнікаў, якіх павёў на смерць ён, найвышэйшы гетман,— вось што зноў і зноў пракручвалася ў памяці,
сціскала сэрца. На Ведрашы здарылася самае страшнае... Вязень валагодскага астрога цяпер глыбока ўсведамляў гэта. Скупыя весткі з далёкай Айчыны, што час ад часу даходзілі і да Волагды, яшчэ больш вярэдзілі душу.
Так, для Вялікага княства Літоўскага тая вайна была цалкам прайгранай. Маскоўскі ўладар спачатку нават слухаць не хацеў прапаноў Аляксандра аб спыненні вайсковых дзеянняў ды пачатку перамоў. Устрымацца ад далейшых захопаў яго прымусіла тое, што ў 1501 годзе Княства ўзнавіла унію з Польшчаю ды заключыла дыпламатычны саюз з нямецкім Ордэнам і заволжскімі татарамі. Хоць Іванавы ваяводы’ ў 1502 годзе яшчэ здабылі Воршу, выпалілі прадмесці Віцебска, ваколіцы Полацка і Мсціслава, забралі ў палон колькі тысяч людзей,— вайна канчалася. Нарэшце 25 сакавіка 1503 года было прынята пагадненне аб міры на 6 гадоў. Для Княства ўмовы гэтага пагаднення азначалі страту вялізных тэрыторый: да Масквы мусілі адысці Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Бранск, Любеч, Гомель — агулам 19 гарадоў, 70 воласцяў, 22 гарадзішчы і 13 вёсак. Як адзначаў А. Гвагніні, «за адзін ваенны паход і за адзін год Масквіцін захапіў усё тое, што шмат гадоў і з вялікімі цяжкасцямі здабываў вялікі князь літоўскі Вітаўт».
Што да палоннага Астрожскага, дык Масква і пасля замірэння 1503 года не збіралася яго выдаваць.
На аслабленую вайною ды стратаю такіх тэрыторый дзяржаву ізноў актыўней пачалі нападаць крымцы. Іван III патрабаваў ад Менглі-Гірэя пустошыць не толькі землі Украіны, але і хадзіць «к Слуцку, н к Турову, н к Пннску, н к Менску». У 1503 годзе татары двойчы рабілі наезды на Беларусь, а трэці паход скіравалі на Падолле. У 1505 годзе 5 тысяч татарскіх коннікаў дайшлі да цэнтральнай Беларусі, паставілі кош пад Менскам і беспакарана гаспадарылі ў вялікай акрузе ад яго...
Праз год Менглі-Гірэй накіраваў на Княства двух маладзейшых сыноў з ардою ў 12—13 тысяч. Пераправіўшыся каля Лоева праз Прыпяць, тыя дайшлі да Слуцка, Клецка і адтуль рухаліся ў бок Наваградка ды Ліды. Магло дайсці да трагедыі, паколькі якраз у той час у Ліду прыехаў з жонкаю, дваром і скарбам хворы кароль і вялікі князь Аляксандр. Даведаўшыся пра
з’яўленне татараў гэтак блізка, той загадаў тэрмінова адвезці яго назад у Вільню, а збіраць войска і выбіваць татараў даручыў гетману найвышэйшаму Станіславу Кішцы ды маршалку дворнаму Міхалу Глінскаму.
Кішка з Глінскім сабралі 6 тысяч паспалітага рушэння і рушылі на Клецк, дзе знаходзіўся галоўны кош крымцаў. Па дарозе захварэў гетман, і каманду над войскам пры поўнай згодзе старэйшых чыноў пераняў Міхал Глінскі.
Раніцай 5 жніўня 1506 года конніца Глінскага падышла да Клецка і спынілася перад ракою Лань, на адваротным беразе якой стаялі ўжо падрыхтаваныя да бітвы татары. Збудаваўшы пад абстрэлам дзве гаці, той пераправіў свае войскі праз раку ды імкліва заатакаваў татараў. Крымцы не вытрымалі націску, кінуліся ўцякаць. Далёка яшчэ вершнікі Глінскага гналі патрапаныя рэшткі іх загонаў. Там, пад Клецкам, яны вызвалілі 40 тысяч жыхароў Беларусі, якіх татары вялі ў няволю.
Радасную вестку пра поўны разгром крымцаў яшчэ паспелі перадаць паміраючаму Аляксандру. Для Вялікага княства Літоўскага гэта была бадай першая перамога такога маштабу над татарамі за колькі трывожных дзесяцігоддзяў. Менглі-Гірэй неўзабаве пасля яе з зацятага ворага Княства часова зрабіўся яго саюзнікам.
Аднак ізноў нарастала напруга на ўсходзе. Сам Аляксандр яшчэ на пачатку 1506 года ультыматыўна прапанаваў новаму маскоўскаму манарху Васілю III «вечны мір» пры абавязковым вяртанні Княству тэрыторый, страчаных тры гады назад. Той, безумоўна ж, адмовіўся. Тады ў Вільні сабраўся вольны сойм з тым, каб ухваліць узброеную акцыю па вяртанні земляў, перадусім — Севершчыны. Пачалася падрыхтоўка да вайны. Разам з Вялікім княствам Літоўскім антымаскоўскі саюз складалі Інфлянты і Крым. Для паходу на Севершчыну сабралася 14 тысяч паспалітага рушэння на чале з Кішкам. Але Васіль III апярэдзіў саюзнікаў ды сам ударыў па Княству. Два вялікія злучэнні — адно з Вялікіх Лукаў, другое — з Дарагабужа — уварваліся на Беларусь і пачалі пустошыць землі па Бярэзіну. Так пачалася чарговая, трэцяя вайна.
Кароль і вялікі князь даведаўся пра гэта ў Кракаве. Ен загадаў Станіславу Глябовічу цвёрда абараняць По172
лацк, Ольбрахту Гаштольду — Смаленск, а гетману Станіславу Кішку весці рушэнне пад Менск. Калі ж сам манарх 18 мая 1507 года з’явіўся ў Вільні для пачатку рашучых дзеянняў, маскоўскія войскі ўжо пакінулі межы Вялікага княства Літоўскага.
Напрыканцы лета Кішка перайшоў з конніцай да Друцка. Яго паасобныя харугвы пачалі ваяваць маскоўскае памежжа, захапілі 4 невялікія гарады, але хутка вярнуліся.
Гэтаксама татары, пасланыя ханам на Севершчыну, неўзабаве павярнулі ды паспяшаліся дамоў, бо Крыму сталі пагражаць нагайцы.
Пад восень 1507 года на Мсціслаў, Магілёў і Воршу напалі ваяводы Я. Захар’ін і В. Холмскі, але сустрэлі там рашучы адпор залогаў. Калі ж да Падняпроўя пайшлі і харугвы паспалітага рушэння, непрыяцель хутка адступіў у межы сваёй дзяржавы. I ўсё ж становішча на ўсходніх межах было занадта трывожнае, каб распачынаць запланаваны паход на Севершчыну.
Тым часам мянялася жыццё закаванага гетмана. Усе гэтыя гады Канстанцін Астрожскі прагна лавіў кожную вестку пра айчыну і пакутліва перажываў сваю нявольніцкую бяздзейнасць. Па смерці Івана III, калі яму чарговы раз прапанавалі адумацца і згадзіцца на прапанову вялікага князя маскоўскага, Астрожскі... не адмовіўся. Узрадаваны Васіль III загадаў як найхутчэй везці гетмана ў Маскву.
Ад зможанага вязня патрабавалі аднаго — падпісаць пісьмовую прысягу на вернасць Васілю III. А давалі — свабоду ў Маскоўскай дзяржаве, сан баярына, зямельныя ўладанні і галоўнае, дзеля чаго яго так доўга трымалі,— высокі вайсковы чын. Ен мусіў камандаваць асобнымі памежнымі сіламі, абараняць краіну ад татарскіх наездаў. Тэкст прысягі вымагаў рабскай пакоры і адданасці. «...Буду абавязаны служыць яму (Васілю III.— Г. С.) і дзецям яго да смерці.., Аніякага зла яму ці дзецям яго чыніць і нават думаць пра тое не павінен... Калі ж супраць таго ўсяго ў нечым адступлюся... пакараць мяне вольны смерцю залежна ад маёй віны...» — чытаў Астрожскі. I 18 кастрычніка 1506 rofla... паставіў свой подпіс пад гэтымі радкамі. Мітрапаліт пацвердзіў яго.
Праз некалькі месяцаў паспяховай дзейнасці супраць татараў новы ваявода карыстаўся даверам