• Часопісы
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    У справу ўмяшаўся папа Яўген. Ен патрабаваў
    заключыць мір са Свідрыгайлам і вызваліць яго жонку. «Самыя паганскія заваёўнікі, беручы гарады, шкадавалі жонак і адпускалі іх з гонарам у свае дамы: тым больш абавязаны рабіць гэта ўладары хрысціянскія»,— пісаў у сваёй буле ад 13 лістапада папа (Коцебу. С. 205). Відаць, польскі стаўленік у Вільні быў больш жорсткі за «самых паганскіх заваёўнікаў». I для яго апекуна з Кракава Збігнева Алясніцкага хрысціянскія запаветы — не ўказ: галоўнае — перамога над Свідрыгайлам, любой цаной.
    Жыгімонтаў разлік, што яго непрыяцель пойдзе на ўступкі, каб вызваліць сваю жонку, не спраўдзіўся. Свідрыгайла таксама далёкі ад ідэалу. Пры жывой жонцы, калі яна нават у палоне, ужо немалады князь задумаў уступіць у шлюб з дачкою малдаўскага гаспадарыча, каб такім чынам прыдбаць сабе яшчэ аднаго саюзніка і адарваць Малдавію ад Польшчы і Турцыі.
    •	3 намерам гэтым Свідрыгайла азнаёміў імператара
    Жыгімонта. Той падтрымаў князя і, як заўсёды, шчодра абяцаў аддзякаваць за дапамогу супраць туркаў. Імператару Жыгімонту і самому прыходзілася нялёгка: ледзь паспяваў збіраць войскі супраць гусітаў і туркаў. А вось каралеўскую карону Свідрыгайлу прапаноўваў. Паведамляў, што, нягледзячы на сваю занятасць, сам прыедзе вянчаць Свідрыгайлу на каралеўства. На жаль, імператар так і не знайшоў часу выканаць свой намер.
    У 1434 годзе Свідрыгайла распачаў справу, поспех якой мог даць яму важкі козыр у змаганні з Жыгімонтам. Князь захацеў ажыццявіць даўнюю Вітаўтаву мару — унію каталіцкай і праваслаўнай царквы. Гэтым Свідрыгайла заваяваў бы падтрымку рымскага папы, нейтралізаваў бы каталіцкі касцёл на Беларусі і Літве, які падтрымліваў Жыгімонта Кейстутавіча і палякаў. Князь знайшоў чалавека, які браўся абладзіць унію,— літоўскі мітрапаліт Герасім. Неўзабаве пра Свідрыгайлаў намер ведалі і ў Рыме. Папа ў сваёй буле заахвочваў князя да уніі і дадаваў: калі Свідрыгайла дасягне мэты, дык дакажа, «што ён выбраны Богам на дабро свайго народа» (Коцебу. С. 206). Папа раіў сабраць на сабор беларускіх, украінскіх і рускіх епіскапаў, каб Герасім атрымаў на ім паўнамоцтвы весці перамовы з Рымскай курыяй. Свідрыгайлу ўдалося склікаць такі сабор, і 26 мая 1434 года ў Ноўгарадзе архірэі, што прыехалі туды, абвясцілі Герасіма мітра-
    палітам Маскоўскім. Аднак мітрапаліт Маскоўскі Фоцій успрацівіўся гэтаму выбранню. I Герасім так і не быў узведзены ў новы сан. Гэтая няўдача астудзіла Свідрыгайлу. У крыніцах мы не знаходзім звестак аб новых спробах князя ўчыніць унію. А славалюбівы Герасім звязвае свае надзеі з Жыгімонтам. Паміж імі наладжваецца патаемная сувязь. Герасім гатовы арганізаваць змову супраць Свідрыгайлы і падбіць на яго праваслаўных.
    А настрой іх мяняўся. Вось ужо чацвёрты год палыхала міжусобная вайна. А Свідрьігайла і чуць не хацеў пра мір. А што ж удзельным князям, як ім не лічыцца з настроем сваіх падданых? У пачатку верасня Аляксандр Hoc выйшаў з вайны і паслаў прымірэнчую грамату да Жыгімонта. 3 Вільні ў Луцк адправіўся Гаштольд, каб прьіняць кіраванне Луцкаю зямлёю. Хваляваліся людзі ў Кіеве. Жыгімонт паслаў туды князя Алельку. Свідрыгайла апярэдзіў яго — туды паспеў Івашка Манівідавіч: угаворамі і заклікамі суцішыў гнеўных кіян. Свідрыгайла стаў падазраваць многіх сваіх прыхільнікаў у здрадзе. У падазрэнне трапіў і верны Хведар Нясвіжскі. Яго схапілі і кінулі ў вязніцу. Князю пагражала смерць. Стараста камянецкі Міхайла Бучацкі вызваліў вязня з Крамянецкага замка. Хведар Нясвіжскі перадаў кароне свае землі і прызнаў сябе польскім васалам. Так Свідрыгайла пазбавіўся бліжэйшых сваіх паплечнікаў.
    Такія падзеі адбываліся ў 1434 годзе. «Хроніка Быхаўца» нагадвае яшчэ пра паход Свідрыгайлы на Літву. Але далей як да Браслава, дзе да яго далучыліся лівонскія рыцары, князь з-за дажджоў не дайшоў. Згадак пра гэты паход няма ні ў крыжацкіх дакументах, ні ў Свідрыгайлавых лістах, ні ў лівонскай хроніцы Русава, аднак адмаўляць верагоднасць падобнай акцыі не варта.
    Князь стаў чакаць зімы. Яму ўдалося сабраць шматлікае войска з беларускіх, рускіх і ўкраінскіх земляў. Больш за дванаццаць тысяч вояў прывёў да Свідрыгайлы лівонскі магістр. Перад самым паходам смаленскі намеснік Юрый Бутрым выкрыў змову Герасіма. I Свідрыгайла робіць чарговую памылку. Замест таго каб неяк паладзіць з Герасімам, князь у гневе загадвае спаліць яго на вогнішчы ў Віцебску. Якія б там ні былі апраўданні гэтага ўчынку, а жорсткая кара над праваслаў-
    ньім святаром настроіла супраць Свідрыгайлы просты праваслаўны люд. Hi Жыгімонт, ні яго польскія апекуны не здолелі так нашкодзіць Свідрыгайлу, як ён сам сабе.
    Паход адбыўся ў студзені — лютым 1435 года, а не ўвосень, як падае «Хроніка Быхаўца», бо 26 лютага Свідрыгайла пісаў магістру пра паражэнне яго войска каля Вількаміра. Значыць, гэтая рашучая бітва паміж двума князямі разыгралася не 1 верасня, як тое піша «Хроніка Быхаўца», а ў лютым. Тым не меней звернемся да хронікі. Паводле яе Свідрыгайла з «усімі сіламі рускімі» выступіў з Віцебска і накіраваўся да Браслава. Сюды падышоў з рыцарамі і лівонскі магістр. Саюзнікі рушылі да Вількаміра. Жыгімонт, які не рызыкаваў удзельнічаць у бітвах, і на гэты раз вырашыў адсядзецца за замкавымі сценамі. Літоўска-польскае войска ўзначаліў яго сын Міхайла. Галоўнай сілай былі палякі. Збігнеў Алясніцкі прыслаў польскаму стаўленіку дванаццацітысячны корпус (Грушевськнй. С. 218). Ніякіх дакладных паведамленняў пра бітву хроніка не падае. Вядома, што абодва войскі сустрэліся каля Вількаміра на рацэ Святой. «I дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту і яго сыну Міхайлу, і пабілі князя Свідрыгайлу і ўсю яго сілу» (Хроннка Быховца. С. 88). He, Бог дапамог Міхайлу, а Свідрыгайла, яго расправа над Герасімам. I без усялякага запалу змагаліся беларускія і ўкраінскія воі, больш думалі пра сваю галаву, чым пра перамогу, бо хто яго ведае, як іх перамогу выкарыстае Свідрыгайла, ці не здрадзіць праваслаўным у дагоду католікам. I пасля адчайнага ціску літоўцаў і палякаў Свідрыгайлава войска пачало адступаць. Сам князь не стаў чакаць заканчэння бітвы і ўцёк з поля сечы. Загінуў Свідрыгайлаў ваявода слаўны Жыгімонт Карыбутавіч, знайшоў смерць сваю князь Даніла Сымонавіч Гальшанскі (вось так бацька быў на Жыгімонтавым баку, а сын за Свідрыгайлу), князь Яраслаў Луквенавіч Мсціслаўскі, князь Міхайла Балабан, князі Міхайла Вяземскі і «другіх князёў і баяр, і немцев шмат пабілі» (Хронлка Быховца. С. 88).
    Вялікія страты панеслі лівонцы. «Было забіта дванаццаць тысяч чалавек знатных і высакародных воінаў. Ніколі яшчэ раней не было ў Лівоніі такой страты, праз што Лівонія вельмі аслабла»,— прызнаецца ордэнскі храніст Русаў (Сборннк матерналов н статей по
    нсторнн Прнбалтнйского края. Рнга, 1879. Т. 2. С. 272). Магістр атрымаў дзве раны ў галаву і памёр на полі сечы. Вількамір для Лівонскага ордэна стаў тым самым, што Грунвальд для прускіх рыцараў. Цяпер і Лівонія выйшла з вайны.
    Свідрыгайла ўцёк у Віцебск, адсюль ён піша вялікаму магістру, нагадваючы яму пра ранейшы саюз і дружбу, і прасіў дапамогі. I зараз ён верыць у Ордэн, які здрадзіў яму. Сляпая вера. Да імператара Жыгімонта адпраўляецца Свідрыгайлаў пасол таксама па дапамогу. He, князь яшчэ не апусціў рукі. А Жыгімонт ужо цешыў сябе думкаю, што з яго ворагам скончана. Праз тры тыдні ён паслаў сына на Белую Русь.
    Міхайла ўзяў у аблогу Оршу. Так як Орша лічылася горадам смаленскай зямлі, дык са Смаленска да Міхайла прыбыла дэлегацыя. Смаляне пераходзілі да Жыгімонта. Паўплывала на іх рашэнне Свідрыгайлава расправа над Герасімам. Хто і застаўся верным Свідрыгайлу на Белай Русі, дык Віцебск і Полацк. Пад Віцебск і павёў літоўска-польскае войска Міхайла. Шэсць тыдняў здабываў ён горад і няўдачна. Зімою Жыгімонт шле новае войска, але ўжо пад Полацк. Толькі і палачане падняліся са зброяй на абарону свайго горада. I на гэты раз Жыгімонтава войска адступіла. Інакш адбывалася на Русі і Украіне. Там разнеслася пагалоска, што Свідрыгайла загінуў. Сярод князевых прыхільнікаў панавала разгубленасць. Мцэнскі ваявода перайшоў на Жыгімонтаў бок. Адпаў Старадуб. Пакінула вялікага князя Рускага і Северская зямля, вось толькі ён яшчэ не ведаў, да каго яна далучылася: ці да Літвы, ці да Масквы. Падзеі вымагалі асабіста ехаць на Украіну, і Свідрыгайла ў пачатку 1436 года адпраўляецца ў Кіеў. Тым часам да імператара прыязджае яго пасол Вегуна, які ўпэўнівае Жыгімонта, што Свідрыгайла атрымаў паражэнне не такое і жорсткае, як пра гэта кажуць, і князь поўны жадання змагацца са сваім ворагам.
    Імператар і цяпер не падаў Свідрыгайлу рэальнай дапамогі, спаслаўся на тое, што зараз ён дамаўляецца аб міры з палякамі, якія абяцалі болей не падтрымліваць князя Жыгімонта. У сваім лісце імператар суцяшае Свідрыгайлу. «Але мы спадзяемся на дапамогу ўсемагутнага Бога, спадзяемся, з дапамогаю сіл нашых, аднавіць усё да гонару і карысці вашай... Таму, любезны
    брат, не губляйце мужнасці, будзьце цвёрдымі ў надзеі на Бога, і ўпэўніце князёў вашых, баяр і падданых у нязменнай падтрымцы нашай...» (Коцебу. С. 219).
    Як толькі стала вядома, што Свідрыгайла жывы, Северская зямля зноў прызнала яго сваім уладаром, вярнуўся да яго і мцэнскі ваявода Пратасій, і смаленскі ваявода Бутрым. Пасланае князем войстка на чале з Нямірам адваявала ў Жыгімонта Старадуб. Татарскі хан Сеід-Ахмет прыйшоў з конніцай і стаў лагерам каля Кіева. Свідрыгайла збіраўся разам з татарамі ісці на Падолле і Валынь. Пераменьваюцца адносіны да Свідрыгайлы і ў Польшчы. Прапольская палітыка Жыгімонта не прынесла яму папулярнасці і падтрымкі сярод шырокіх колаў беларускіх і літоўскіх феадалаў, ні сярод простага народа. Пад ціскам каталіцкіх святароў у 1436 годзе ён адмяніў Ягайлаў указ, якім гарантавалася недатыкальнасць праваслаўных цэркваў і свабоды веравызнання праваслаўных вернікаў. За 43 гады раней іспанскай інквізіцыі Жыгімонт увёў сваю інквізіцыю пад кіраўніцтвам паляка Мікалая Ленчынацкага з правам караць ерэтыкаў і праваслаўных і прыводзіць іх «да паслушэнства рымскага двару». I разам пазбавіўся падтрымкі праваслаўнага панства і люду. Затое знайшоў сабе апору ў асобе Ордэна і пачынае заігрываць з магістрам, і ўжо вядуцца перамовы пра мір. Польскі каралеўскі двор гэта непакоіла. Таму Свідрыгайлу каралеўская рада разглядала як тую сілу, што вымушала б Жыгімонта трымацца Польшчы. Палякі першымі і прапанавалі Свідрыгайлу пачаць перамовы аб міры. Князь адправіў у Кракаў біскупа кіеўскага і баярына Маска Умвіча, хаця не верыў у добры канец гэтых перамоў і лічыў, што паслоў чакае лёс нявольнікаў, таму працягваў вайну супраць Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. 3 татарскай дапамогай князь вярнуў сабе Браслаў і Крэмянец на Падоллі і паставіў там новага намесніка Івашку Манівідавіча.