• Часопісы
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    Зразумела, польскі ўрад не пагадзіўся з разрывам уніі з Беларускай дзяржавай. Ужо вясною 1431 года польская шляхта пад зверхнасцю братоў Бучацкіх захапіла Падолле. Гэта быў пачатак вайны паміж Польскім каралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім і Рускім.
    Свідрыгайла — чалавек крутога лораву — ускіпеў, калі даведаўся пра лапад палякаў на Падолле. На сваю бяду, у Вільяі ў гэты час гасцяваў Ягайла. Раз’юліаны кпязь уварваўся ў пакой да Ягайлы, і схапіўшы караля за бараду, ледзь ле вырваў яе. У гяеве звярнуўся да польскага караля: «Мілы брат, чаго ты трымаеш Падольскую зямлю, вотчыну той зямлі Літоўскай: вярні яе мне, а калі не хочаш вярнуць яе мне, я цябе з Літвы
    не выпушчу» (Хроніка Быхаўца. М., 1965. С. 85). I стрымаў сваё слова — прыставіў да Ягайлы варту. Ягайла абяцае вярнуць Падолле Вялікаму княству. Прастадушны Свідрыгайла паверыў, памірыўся з братам. Аднак як толькі Ягайла прыехаў у Польшчу, дык адразу ж сабраў у Сандаміры сойм, на якім і заявіў, што не прызнае Свідрыгайлу вялікім князем, бо Вялікае княства паводле Крэўскай уніі назаўжды далучана да Польскага каралеўства. Палякі паспешліва наймалі атрады наймітаў, што гарцавалі па Еўропе ў пошуках працы. Свідрыгайла яшчэ нічога не ведаў пра лёс свайго пасла да Бучацкіх Міхайлы Бабы, якога яны звязенілі, не ведаў ён,і дзеля чаго палякі, па чутках, якія даходзілі да яго, вярбуюць наймітаў. Лічыў, што Ягайла збірае войска на Ордэн і таму папярэджваў вялікага магістра: «Калі палякі нападуць на вас, мы не пакінем вас і гатовы дапамагаць усімі сіламі нашымі» (Коцебу. С. 85).
    Свідрыгайла, як і Вітаўт, у барацьбе з Польшчаю арыентуецца на Ордэн. Як і Вітаўт, ён марыць ператварыць Вялікае княства ў каралеўства і ўвянчаць сваю галаву каралеўскай каронай. Германскі імператар не супроць. Ен збіраецца выехаць у Прусію, каб каранаваць Свідрыгайлу. Аднак наступныя падзеі фатальным чынам паўплывалі на лёс вялікага князя. А пакуль Свідрыгайла яшчэ не падазрае, што бяда побач. Ен заняты дзяржаўнымі справамі. Пасылае да Ягайлы пасольства на чале з віцебскім намеснікам князем Васілём, да хана Залатой Арды Улуг-Мухамеда — пад зверхнасцю наваградскага намесніка Пятра Мантыгірдавіча. Паехалі паслы і да табарытаў у Чэхію. 7 студзеня 1431 года князь прымаў у Вільні ноўгарадскіх паслоў.
    Ягайла ж, даведаўшыся, што Ордэн таксама збірае войска, адправіў паслоў да магістра з прапановаю міру. Аднак лівонскі магістр, які добра ведаў, што Свідрыгайлу падтрымліваюць беларускія ды ўкраінскія праваслаўныя феадалы і ўвогуле праваслаўны люд, папярэдзіў вялікага магістра: калі ён адмовіць у дапамозе Свідрыгайлу, дык усе рускія звернуць на яго сваю зброю (Коцебу. С. 111). I з гэтым трэба было лічыцца.
    А на Падоллі працягваліся баі з атрадамі Бучацкіх. Свідрыгайлавы воі адваявалі назад Збараш, Краменец, Алеска. Устаялі толькі Смотрыч і Камянец.
    У сакавіку польскае войска на чале з Ягайлам рушыла на Падолле. Пра гэта Свідрыгайла даведаўся ў Троках і адразу адпісаў магістру. «Палякі з Камянца паспешліва рушылі на Падолле да горада нашата Браслава і на шляху сваім па весях прычынялі падданым нашым вялікую шкоду, гвалт і нечуваныя жорсткасці» (Коцебу. С. 90). Гэты ліст супярэчыць звесткам Длуглаша, што Свідрыгайла, парушыўшы дамову з Ягайлам, напаў на Валынь і прыняўся яе спусташаць. Як вынікае з ліста, не Свідрыгайла са сваімі воямі займаўся рабаваннем, а, наадварот, палякі. I ніяк ён не мог знаходзіцца зімою 1431 года на Падоллі або Валыні. 3 яго перапіскі з магістрам вынікае, што 25 студзеня Свідрыгайла ў Вільні заключыў мір з Ноўгарадам: 5 лютага ён па-ранейшаму яшчэ ў Вільні, піша ў Ордэн крэдытную грамату для былога Вітаўтавага фаварыта Смолькі. А ў сакавіку ў Троках ён даведваецца пра напад палякаў на Браслаў.
    * * *
    Палякі пачалі адкрытую вайну супраць Вялікага княства. Паслы, што вярнуліся ў красавіку ад Ягайлы, перадалі князю каралеўскія пагрозы. Ягайла абяцаў нацкаваць гусітаў на Вялікае княства і Ордэн. Аднак кароль толькі палохаў свайго брата. У той жа час у Наваградак, дзе быў Свідрыгайла, вярнуліся паслы ад гусітаў. Правадыр табарытаў Пракоп і князь Жыгімонт Карыбутавіч разам з старэйшынамі гусітаў абяцалі Свідрыгайлу прызнаваць яго ворагаў сваімі ворагамі. Козыр Ягайлаў быў біты — Полыпча заставалася без саюзніка. Цяпер Свідрыгайла поўны рашучасці «дамовіцца з імператарам Рымскім і з яго згоды зрабіць штосьці дзеля знішчэння ганарлівасці палякаў» (Коцебу. С. 93). Але спачатку ён патрабуе ад Ягайлы вярнуць яму Камянец і Смотрыч. Зразумела, кароль і не думаў згаджацца на гэтую прапанову. Між тым вярнуўся ад татар і наваградскі намеснік Мантыгірдавіч і таксама прывёз добрую навіну.
    Свідрыгайла 9 мая піша магістру з Горадні, што залатаардынскі хан «жадае быць з ім у шчырай любові і сяброўстве, як і з папярэднікамі яго, і гатовы дапамагаць яму не толькі ўсім войскам, але і асабіста прысутнічаць, дзе і калі патрэбна» (Коцебу. С. 94). Пакуль што для Свідрыгайлы палітычная кан’юнкту-
    ра складвалася ўдала: ён у прыязных адносінах з імператарам Жыгімонтам, падтрымлівае саюз з Ордэнам, заключаны мірныя дамовы з Ноўгарадам, Залатой Ардою і Чэхіяй. А ў Польшчы вырашылі, што пасля браслаўскіх падзей Свідрыгайла стане паслухмяным каралеўскай волі. У Вільню адправіўся Ягайлаў пасол Ян Лутэка-Бржэскі з патрабаваннем да вялікага князя прызнаць Падолле польскім уладаннем, перадаць Польшчы Валынь, а самаму адправіцца ў Кракаў для клятвы на вернасць польскаму каралю. I варта было Бржэскаму толькі заікнуцца пра Ягайлавы патрабаванні, як князь ускіпеў і з усёй моцы заехаў паслу па вуху. На гэтым і скончыўся прыём.
    Свідрыгайла развітаўся з пустымі надзеямі мірным шляхам адстаяць незалежнасць сваёй дзяржавы. На радзе са сваімі паплечнікамі вялікі князь вырашыў рыхтавацца да вайны з Польшчаю. Было дамоўлена з Ордэнам, што крыжакі падтрымаюць Вялікае княства. Імператар Жыгімонт, хоць і не абяцаў дапамогі, спасылаючыся на вайну з гусітамі, але абнадзеіў князя, што ўвянчае яго каралеўскай каронай.
    Калі пра ўсё гэта стала вядома пры каралеўскім двары, там пачаўся перапалох. Тут жа вырашылі паслаць да Свідрыгайлы новае пасольства і ўсяляк адгаварыць яго ад вайны. Паехаў у Вільню ўсё той жа Бржэскі. На гэты раз яму яшчэ болып не пашчасціла. Свідрыгайла і слухаць не стаў пасла і зноў заехаў яму па вуху і загадаў кінуць яго ў вязніцу.
    Палякі прынялі Свідрыгайлаў выклік і рушылі з войскам на Падолле і Валынь. Паводле Длугаша, «горшаю за смерць» была гэтая вайна для Ягайлы. He хацелася каралю ваяваць са сваёю былою Айчынаю. Але польскія саноўнікі прымусілі яго ўзначаліць паход. Першаю ахвяраю гэтай вайны стала Гародла — гарадок, дзе калісьці Вітаўт і Ягайла падпісалі Гарадзельскую вунію і дзе польскія паны шчыра і па-сяброўску дзяліліся сваімі гербамі з беларуска-літоўскай шляхтай. Гародла палякі, паводле Свідрыгайлавых слоў, «спустошылі зусім» (Коцебу, С. 95). Палякам супрацьстаялі ўкраінскія і беларускія дружыны Хведара Нясвіжскага ды Аляксандра Носа. Сілы няроўныя. Давялося без бою пакідаць Збараш і Уладзімір. Польскія перадавыя атрады наблізіліся да Луцка. Ягайла з велікапольскім войскам, якое падышло пазней, таксама
    выступіў пад Луцк. 31 ліпеня пад мястэчкам Стырам палякі разбілі вартавыя палкі Вялікага княства, што баранілі пераход цераз раку Стыр, і памкнуліся да горада. Два тыдні заваёўнікі рыхтаваліся да штурму Луцкага замка, абаронаю якога кіраваў баярын Юрша. 13 жніўня абаронцы адбілі варожы прыступ. Уся віна за няўдачу пала на Ягайлу: маўляў, з-за яго нерашучасці і бяздзейнасці Луцк так і не ўзяты. У суседніх землях таксама кіпелі баі з палякамі: у Бельскай зямлі Свідрыгайлавы воіны спалілі Бужск. Трымаў аблогу 6-тысячнага польскага атрада Алескі замак. Білі палякаў на Холмшчыне. Луцк па-ранейшаму трымаўся. Канчалася лета. У польскім лагеры не хапала харчоў. Ад эпідэміі дохлі коні. Да Ягайлы прыходзілі нярадасныя весткі. Валашскі гаспадар Аляксандр рабаваў польскія землі. На дапамогу Свідрыгайлу з’явіліся татары. Час ад часу чакалі нападу крыжакоў, якія і сапраўды 17 жніўня ўварваліся ў Польшчу. Прускае войска не сустракала супраціўлення — польскія войскі стаялі пад Луцкам.
    Ягайла паспяшаў заключыць са Свідрыгайлам перамір’е, якое абяцаў перамяніць у вечны мір. За палякамі заставаліся Камянец, Смотрыч, Скала і Чырвонагорад. Ягайла недаацаніў вялікага князя. Той змог стварыць антыпольскую кааліцыю: Ордэн, Германія, Валахія, Лівонія, перацягнуў да сябе гусітаў, заключыў саюз з татарамі і ноўгарадцамі. Патрэбны быў час, каб пазбавіць Свідрыгайлу саюзнікаў, разбіць Ордэн, а пасля ўправіцца і з Вялікім княствам. I гэты час Польшча выйграла. Заключанае перамір’е з Польшчай было палітычнай памылкай Свідрыгайлы. Ен не скарыстаў выступленне Ордэна і не працягваў вайны з Польшчаю, якая не мела сіл змагацца на два франты. Нездарма крыжакі, паводле іх жа прызнання, усяляк настойвалі, каб Свідрыгайла не мірыўся з Ягайлам, «даводзячы яму, што тут хаваецца здрада: але ён не хацеў верыць гэтаму да таго часу, пакуль не ўпэўніўся ў тым на самай справе: бо мірам пры Луцку ўстроіў ён сваё няшчасце, і ад гэтага адбылося ўсё яго зло» (Коцебу. С. 212).
    Дзейнічаць Ягайла вырашыў праз папу. У Рым паехаў польскі пасол Фашкер, якога Свідрыгайла называў «галоўнаю спружынаю ўсіх звадак і вайны паміж намі і каралём» (Коцебу. С. 101). Ягайла дамагаўся
    ад папы, каб той зняў са Свідрыгайлавых падданых клятву ў вернасці. Калі папа выслухаў аповед пра «жорсткасці», якія чыняць крыжакі разам з паганцамі (вось так, тыя літвіны і жамойты, якіх так рупліва хрысціў Ягайла, ужо сталі «паганцамі»), дык так угневаўся, што не пажадаў слухаць тлумачэнняў ордэнскага прадстаўніка.
    На Базельскім саборы абнародавалі грамату, у якой Ордэн дакаралі за саюз з Вялікім княствам. Імкнучыся разарваць гэты саюз, палякі не жадалі дапусціць ордэнскіх дыпламатаў на сойм у Парчаў, дзе павінны былі зацвердзіць вечны мір паміж Польшчаю і Вялікім княствам. Свідрыгайла разгадаў задуму палякаў і настойваў на ўдзеле Ордэна ў сойме. Магістру ён піша: «Не сумнявайцеся ў нас, нішто на свеце не разлучыць нас з вамі, мы са шчырасцю гатовы заўсёды і ва ўсім дапамагаць вам» (Коцебу. С. 103).