З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Пры акадэміі працавала друкарня, у якой было выдадзена шмат падручнікаў і навуковых трактатаў, літаратурных зборнікаў і лісткоў-аднадзёнак. У полацкай друкарні ўбачылі свет падручнікі лацінскай, французскай, нямецкай мовы, паэтыкі і рыторыкі, матэматыкі, былі перавыдадзеныя творы Фэдра, Тыбула, Цыцэрона, Нэпота, «Слоўнік старажытнасцяў», «Лацінскапольскі лексікон» і безліч іншых.
Акадэмічная бібліятэка мела велізарны на тыя часы кнігазбор, які налічваў каля 40 000 тамоў. Размяшчалася яна ў багата аздобленай і прасторнай зале. Апрача таго Полацкі універсітэт славіўся цікавым музеем з багатымі калекцыямі пладоў натуры, механічных пры-
ладаў, архітэктурных мадэляў, медаляў і іншых старажытнасцяў, каштоўным зборам карцінаў. Акадэмія хутка ставала на ногі, пачынаючы ствараць канкурэнцыю Віленскаму універсітэту.
Са сценаў Полацкай альма-матэр выйшлі многія людзі, якія складаюць гонар беларускай культуры. Сярод іх — вядомы філосаф Анёл Доўгірд, знакаміты палітык і прамоўца Тадэуш Корсак, астраном і філосаф Якуб Накцыяновіч, славуты археолаг, гісторык і этнограф Канстанцін Тышкевіч, таленавіты мастак Валянцін Ваньковіч, пісьменнік, аўтар славутага «Шляхціца Завальні» Ян Баршчэўскі і шмат іншых.
Неўзабаве, калі ўжо пачала сталець маладая школьная сістэма ў Расіі, калі там утварылася Міністэрства народнай адукацыі, самадзяржаўе пачало адчуваць смяртэльную небяспеку з боку высокаразвітых навучальных установаў на захопленых землях. Першай ахвярай царызму стала Полацкая акадэмія. Яе зліквідавалі ў 1820 годзе праз восем гадоў пасля заснавання. Разам з ёю былі зачыненыя ўсе іншыя школы закону, а самі езуіты былі высланыя за межы імперыі. У віну ім ставілі перадусім недахоп лаяльнасці да рэжыму і падтрымку антыўрадавых настрояў.
Цікава пазнаёміцца са сведчаннем, якое М. Марошкін прыпісвае аднаму з езуіцкіх гадаванцаў у сваёй кнізе «Езуіты ў Расіі» (Спб., 1867): «Нзвестно, что лезулты владелл монастырем Спаса, находяіцлмся недалеко от Полоцка; монастырь этот находнтся в жлвоплсной местностл; здесь была летняя резнденцня лезултсклх генералов л нх усыпальллца; в мае месяце лезулты давалл здесь рекреацлл восплтаннлкам своей Полоцкой коллеглл л лмевшегося прл ней конвлкта; на рекреацнях позволялось лезултсклм восплтаннлкам петь разного рода песнл; песнл этн былл болыпею частлю революцлонно-польского содержанля ллл, как называлл лх, патрлотлческле, следовательно, явно возмутлтельные л антлпатрлотлческле с точкл зренля русского подданного. Чтобы обмануть бдлтельность русского правлтельства л лзбежать судебного преследованля, лезулты прлдумалл такую хлтрость: онл переложллл все революцлонные польскле песнл на напевы самых употреблтельных руссклх песен, так что под напев самой обыкновенной л обіцелзвестной русской песнл, вроде «Сенл мол» ллл: «Внлз по матушке по Волге», пелась самая
бунтовіцнцкая польская песня, вышедшая нз шайкн Костюшко, н русское правнтельственное туземное чнновнпчество, слушая подобные песнн, восхнхцалось роднымн мотнвамн н русскнмн звукамп н не подозревало в этом ннчего революцнонного; не подозревало, что в этнх революцнонных песнях участвуют детн русскнх роднтелей, может быть, его собственные детн, которые под русскне звукн прнзывают гнбель своему отечеству н все міцення н кары неба...»
Абвінавачванне ў палітычнай нелаяльнасці было хутчэй за ўсё толькі падставаю для ліквідацыі закону. Асноўная ж прычына палягала ў тым, што існаванне гуманітарнай школы з даўнімі традыцыямі дэмакратызму і свабоды асобы, стаялі на шляху каланізатарскіх памкненняў царызму. Знішчэнне сістэмы адукацыі закрыццём спачатку Полацкай акадэміі, а потым Віленскага універсітэта (1832) і большасці сярэдніх школаў, ліквідацыя дзяржаўнай самастойнасці Вялікага княства праз ягоную анексію, касаванне дзеяння Статута 1588 года і судовых установаў, татальная русіфікацыя, паліцэйшчына і бяспрыкладны гвалт над асобаю — вось тыя «спрыяльныя» ўмовы, якія прывялі да «бурнага развіцця беларускай культуры пасля доўгачаканага ўз’яднання з братняй Расіяй», як і дагэтуль пішуць нашы казённыя гісторыкі. Глыбокі заняпад і культурная дэградацыя, якія доўжацца дасёння — вось вынікі гэтага «ўз’яднання» пад штыхом «жандара Еўропы».
Закіды, якія дагэтуль робяць езуітам, зводзяцца да абвінавачванняў у паланізацыі насельніцтва Вялікага княства, у цемрашальстве, у эксплуатацыі народа і г. д. 3 іх найбольш сур’ёзнае першае, якое вельмі часта можна чытаць у нашай літаратуры. I яно было б слушным, калі б езуіты ўводзілі польскую мову ў школах насуперак жаданням іхніх утрымальнікаў — беларускай шляхты і магнатаў, калі б яны першыя пачалі карыстацца польскаю моваю ў навучанні, свядома імкнучыся перавесці на яе ўвесь навучальны працэс, калі б яны былі выхадцамі з Польшчы.
Аднак факты гавораць пра іншае. Яшчэ да прыбыцця езуітаў польская мова ў Княстве шырока выкарыстоўвалася іхнімі праціўнікамі — пратэстантамі: у палеміцы, у пісьме, у друку. Частка шляхты ўжо была спаланізаваная. Нягледзячы на гэта да сярэдзіны XVII
стагоддзя ў школах закону пачатковае навучанне вялося на старабеларускай мове, пра што красамоўна сведчаць гадавыя справаздачы калегіумаў (напрыклад за 1584,1602,1603,1607, 1608 гады), а таксама першыя праграмы Віленскай акадэміі, ужо згаданае выданне катэхізму, пераклады тэкстаў рэлігійнага і свецкага характару ды інш.
Паланізацыя школаў адбывалася, як у мінулым стагоддзі правільна заўважыў вядомы гісторык школы К. Харламповіч, разам з паланізацыяй шляхты. Менавіта шляхта паланізавала школу, а не наадварот. Калегіумы, матэрыяльны стан якіх цалкам залежаў ад грашовых і зямельрых ахвяраванняў арыстакратыі, мусілі лічыцца з густамі сваіх дабрадзеяў. Да сярэдзіны XVII стагоддзя, калі большасць шляхты перайшла на польскую мову, перайшла на яе і езуіцкая школа. Калі ж напрыканцы XVIII стагоддзя пачала абуджацца нацыянальная свядомасць беларусаў, езуіты зрабілі захады да вяртання ў школы беларускай мовы. Былі выдадзеныя лісткі з рэлігійнымі песнямі і беларуская кантычка, прамаўляліся казанні. I такі падыход не падасца дзіўным, калі ўважаць на тое, што пераважную большасць выкладчыкаў на Беларусі складалі заўсёды беларусы. Ды і сама Канстытуцыя закону патрабуе, каб, прыбываючы ў чужую краіну, сябры Таварыства адразу ж навучаліся нацыянальнай мове і праводзілі сваю працу менавіта на ёй.
Некаторыя непаразуменні вынікаюць, магчыма, з-за няведання спецыфікі езуіцкай адукацыі. Рэч у тым, што мэтаю яе было дасканалае авалоданне лацінскай мовай, а не якой іншай. Нацыянальныя мовьі ўжываліся толькі на пачатковай стадыі навучання, пакуль вучнем не засвойвалася ў дастатковай меры лаціна. Пэўная недаацэнка нацыянальных моваў была ўласцівай не толькі езуітам. Гэтая ўстаноўка мае свае вытокі ў часах Рэнесансу, калі верхам дасканаласці абвяшчаліся свяшчэнныя мовы — грэцкая, лацінская і старагэбрайская. Усе іншыя лічыліся непрыдатнымі для выказвання высокіх ісцінаў. Толькі ў эпоху Асветніцтва культ лаціны пачаў пераацэньвацца.
На іншых абвінавачваннях не варта спыняцца з-за іх неабгрунтаванасці. I нават калі дапусціць, што езуіцкі закон сапраўды вінаваты ва ўсіх тых смяротных грахах, якія яму прыпісваюць, мы змушаны будзем
прызнаць, што след, пакінуты ім у беларускай гісторыі і культуры, настолькі значны, што не заўважаць яго і далей мы проста не маем маральнага права.
Дзейнасць двух універсітэцкіх цэнтраў, шэрагу вышэйшых і сярэдніх школаў, мноства выдатных архітэктурных помнікаў, безліч друкаваных і рукапісных матэрыялаў на розных мовах, каласальнае ўздзеянне на ментальнасць грамадства, на ягоны духовы лад — усё гэта патрабуе самай пільнай увагі, руплівых даследаванняў і ўдумлівых разважанняў, каб адшукаць ядро праўды ў наслаеннях хлусні, замоўчвання і адмаўлення.
1991
ВІТАЎТ ЧАРОПКА
ЗАЗІРНЕМ У ДАКУМЕНТЫ
Грамадзянская вайна 1431 —1437 гадоў у Вялікім княстве Літоўскім і Рускім адлюстравана ў беларускіх хроніках і летапісах, а таксама ў польскіх хроніках Я. Длугаша, М. Стрыйкоўскага ды іншых. Але болып поўнае ўяўленне пра гэтую трагічную падзею мы атрымаем пры знаёмстве з асабістай перапіскай вялікіх князёў літоўскіх і рускіх Свідрыгайла Альгердавіча і Жыгімонта Кейстутавіча з саноўнікамі Тэўтонскага ордэна, а таксама з ордэнскімі дакументамі, надрукаванымі нямецкім гісторыкам А. Кацэбу (Свндрнгайло, велнкнй князь Ллтовскнй, СПб, 1855). Падзеі, звязаныя з грамадзянскай вайной 1431 —1437 гадоў, пра якія пойдзе гаворка, адноўлены мною на падставе якраз гэтых дакументаў.
Пасля смерці вялікага князя Вітаўта ў 1430 годзе польскія саноўнікі хацелі пакінуць велікакняжацкі пасад за польскім каралём Ягайлам, каб такім чынам далучыць Вялікае княства Літоўскае і Рускае да Польшчы або, у выпадку няўдачы, пасадзіць у Вільні свайго стаўленіка — Вітаўтавага брата Жыгімонта Кейстутавіча. Аднак пераважная частка беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх праваслаўных феадалаў, якія выступілі супраць інкапарацыі Вялікага княства ў склад Польскага каралеўства, выбралі на велікакняжацкі пасад сямідзесяцігадовага Ягайлавага брата,былога віцебсакага князя Свідрыгайлу Альгердавіча.
Паводле слоў кракаўскага біскупа Збігнева
Алясніцкага, Свідрыгайла «прыцягнуў да сябе потайкі ледзь не ўсіх праваслаўных князёў і баяр і прывязаў іх да сябе ўсякімі ласкамі, асабліва абяцаннямі, што калі ён дойдзе свайго сучаснага становішча (вялікага князя.— В. Ч.), дык паспрыяе іх веры і з іх радаю будзе кіраваць» (М. Грушевськлй. Історія Украіны — Русл, Т. IV, Кнів-Львів, 1907. С. 516). Так ён і зрабіў; акружыў сябе беларускімі ды ўкраінскімі праваслаўнымі феадаламі.
Зазірнём у тагачасныя дакументы, каб пераканацца ў гэтым. Вось склад велікакняжацкай рады, указаны ў Свідрыгайлавай грамаце за 5 кастрычніка 1430 года: князь Іван Васільевіч Чартарыйскі, яго брат Міхайла — маршалак, Іван Каварын Рэзанавіч, Няміра — стараста Луцкі, Гаўрыла Шыла, Васіль Полацкі, Пешка — маршалак, князь Хведар Казека, Сямашка Епіфанавіч, Хведзька Калядзяскі, Хведзька Казлоўскі — канцлер (Акты, относяіцлеся к нсторлн Южной л Западной Росснн, СПБ, Т. I. С. 11).
Збігнеў Алясніцкі скардзіўся кардыналу Юльяну Цэзарыні, што Свідрыгайла ва ўсім слухаецца «рускіх схізматыкаў» і раздаў ім усе важнейшыя пасады і замкі (М. Любавсклй. Очерк лсторлл Ллтовско-Русского государства до Любллнской уннн. С. 67). Адразу пасля каранацыі Свідрыгайла заявіў свайму брату, што разрывае унію з Польшчай і не збіраецца клясціся яму на вернасць і прызнаваць яго — як-ніяк, ён — «Князь Літоўскі воляю Божаю і па спадчыне ад продкаў» (П. Брянцев, Нсторня Ллтовского государства, Влльча, 1889. С. 263).