З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Тактыка «частных прнсоеднненнй» не адпавядала палітыцы ўрада ва уніяцкім пытанні. Пратэсты уніятаў набылі такую моц, што ўрад спалохаўся за вынікі ўсяе справы. Епіскап Смарагд хутка быў пераведзены ў іншае месца, а полацкую кафедру заняў больш памяркоўны Ізідар.
Міністр унутраных спраў Д. Блудаў, які ўзначальваў справу ліквідацыі Уніяцкае Царквы, выдатна разумеў, што толькі сакрэтны (пра яго не ведаў нават Сінод) план урада, а не «добраахвотныя далучэнні» здольныя цалкам вырашыць праблему. Таму ён заахвочваў шматлікія пачынанні I. Сямашкі. Але пастанова уніяцкіх біскупаў 1834 года была для яго нечаканасцю, бо такога рашучага кроку ніхто не чакаў. Пастанова абавязвала уніяцкіх святароў карыстацца ў набажэнстве замест уніяцкіх мшалаў праваслаўнымі служэбнікамі (маскоўскага выдання 1831 года), евангеллямі ды інш. I. Сямашка лічыў, што ва Уніяцкай Царкве існуе рабская пакора святароў свайму духоўнаму на-
чальству. Прынамсі, ён не чакаў значных пратэстаў. Аднак для большасці святароў прызнаць маскоўскі служэбнік азначала згадзіцца ва ўсім з Праваслаўнаю Царквою і адмовіцца ад Рыма і Уніі. Дык прысланыя начальствам служэбнікі святары дружна, без тлумачэнняў вярталі назад. А ў асобных дэканатах (Наваградку, Клецку) святары арганізавалі масавыя пратэсты пастанове біскупаў. Як гэта ўгневала біскупа Іосіфа, відаць з ягонага распараджэння ад 17 красавіка 1835 года: «Расспроснть нх (святароў.— М. X.), знают лн онн, для чего н кем назначены для Греко-уннтскнх церквей вышеуказанные учебннкн, н было лн нм oebABлено в полной снле постановленне о греко-уннатской коллегнн ...отрешнть нх от заннмаемых мест н суднть как преступннков государственных н церковных постановленнй». Але і гэта не дапамагло. Тады I. Сямашка загадаў забіраць у святароў старыя уніяцкія выданні. I запалалі вогнішчы, легенды пра якія жывуць і да сённяшняга дня.
Смяротная агонія ахапіла Уніяцкую Царкву. Большасць ейных прыхільнікаў разумела, што падпарадкаванне (1837) грэка-уніяцкае калегіі обер-пракурору Сінода (пакуль яшчэ обер-пракурору, а не самому Сіноду) азначае хуткую ліквідацыю Уніі. Супраціўляцца можна было свайму уніяцкаму начальству, але калі праз губернатараў было даведзена маршалкам, а пасля і ўсім абывацелям краю, што палітыку «далучэння» праводзіць урад, значыцца ўсякае супраціўленне будзе разглядацца як супраціўленне ўраду, большасць прыхільнікаў Уніі дала маўклівую згоду на «далучэнне».
Толькі самыя мужныя адважыліся на рашучы крок, які ўрэшце і стаў ледзь не апошняю кропкаю ў супраціўленні. 14 верасня 1838 года ў дзень святога Іязафата Кунцэвіча ў вёсцы Царкоўня Дрысенскага павета Віцебскае губерні сабралася колькі дзесяткаў уніяцкіх святароў і просты люд з акалічных сёл. Аднадушна было прынята рашэнне стаяць за Унію і прасіць царскае дапамогі ды абароны. У петыцыі на царскае імя яны пісалі: «Просім зволіць нас ад улады цяперашняга духоўнага начальства, адкрыць асобную друкарню, каб выдаваць богаслужэбныя уніяцкія кнігі замест ужываных кніг маскоўскага друку, адкрыць духоўныя вучылішчы згодна з нашымі прапановамі, а калі не будзе на гэта Найвышэйшага дазволу і Унія ў Расіі перастане
існаваць, просім дазволу перайсці ў рыма-каталіцкае веравызнанне». Петыцыю падпісала сто адзінаццаць святароў, а арганізатарамі гэтага пратэсту былі святары Іаан Ігнатовіч і Адам Тамкавід. Менавіта іх і абраў сход быць хадакамі да цара. Вось толькі выканаць гэтае даручэнне ім не ўдалося: неўзабаве абодвух святароў арыштавалі і адправілі ў манастыры Курскае губерні. (Дарэчы, губернатарам гэтае губерні быў М. Мураўёў. Ен першы адгукнуўся на просьбу I. Сямашкі і прапанаваў сваю «дапамогу».) Над іншымі святарамі пачалося следства, якім кіраваў жандарскі палкоўнік Агафонаў.
Аднак на гэты раз проста пакараць «віноўных» царскаму ўраду было мала. За час шматгадовае неаб’яўленае вайны супраць уніятаў пакаранні практыкаваліся даволі часта, але яны не прыносілі жаданых вынікаў. Таму было вырашана адным ходам разлічыцца з Уніяй. Напачатку ўважліва разгледзелі яшчэ адну запіску I. Сямашкі — ад 1 снежня 1838 года — «О спосабах порешнть окончательно воссоеднненне Уннн с православною церковью». А заключэнне даручылі напісаць двум мітрапалітам Філарэтам — Маскоўскаму і Кіеўскаму. Яны абодва выказаліся за неадкладнае «далучэнне», і згодна з планам Філарэта маскоўскага былі распрацаваны сакрэтным камітэтам мерапрыемствы дзеля скасавання Уніі.
На 12 лютага 1839 года (у так званы тыдзень праваслаўя) прызначылі сабор уніяцкіх біскупаў у Полацку; генерал-губернатарам загадалі прыняць усе меры перасцярогі, а на дапамогу прыслалі казакоў з іншых губерняў Расіі. Урад чакаў супрацьдзеяння паноў, уніяцкіх і каталіцкіх святароў і нават земскае паліцыі. Таму генерал-губернатараў Дзякава і Даўгарукага надзялілі надзвычайнымі паўнамоцтвамі.
Сабор адбыўся ціха, калі не сказаць таемна. Падрыхтаваны ў Пецярбургу саборны акт аб «далучэнні» падпісалі тры уніяцкія біскупы (I. Сямашка, А. Зубко і В. Лужынскі) і уніяцкае духоўнае начальства — усяго 24 асобы.
25 сакавіка 1839 года Мікалай I літасціва дазволіў уніятам «далучыцца» да Праваслаўнае Царквы, напісаўшы на дакладной запісцы Сінода: «Благодарю Бога н прнннмаю». I ўсё ж у Пецярбурзе баяліся абнародаваці^ рашэнне аб «далучэнні» уніятаў: чакалі нават
узброенага паўстання. Толькі 14 мая ў Віцебскім Успенскім саборы ўрачыста аб’яўляецца пра «далучэнне» Уніяцкае Царквы да Праваслаўнае.
«Воссоедлнлтелл» маглі цешыцца, але яшчэ далёка няскончанаю была уніяцкая справа. Да канца свайго жыцця (1866) I. Сямашка змагаўся з упартымі уніяцкімі святарамі і мніхамі-базыльянамі. Абапіраючыся на падтрымку ўладаў, ён змагаўся з народам, хоць і не лічыў народ за саперніка («народ же унлатсклй за весьма малым лсключенлем, таков почтл ныне, что будет православным, как скоро его пастырл будут православнымл »), змагаўся, каб народ беларускі стаў «лстлнно руссклм». Ен, увесь час пішучы, што не валодае расійскаю моваю дасканала, імкнуўся, каб гэтаю моваю авалодалі іншыя. Нават загад Мікалая I, «чтобы прлходскле православные свяіценнлкл в губ. Влтебской, Могллёвской, Клевской, Подольской, Волынской, Млнской, Влленской, Гродненской л в обл. Белостокской, по возможностл, члталл в церквах в воскресные л празднлчные днл проповедл на простом обшепонятном языке», I. Сямашка лічыць неабходным «удакладніць» сваёю пастановаю ад 13 студзеня 1840 года: «снабдлть свяшеннлков Ллтовское епархлл образцовымл на русском языке проповедямл».
Стаўшы пасля скасавання Уніі праваслаўным архіепіскапам Літоўскім, Сямашка пераносіць сваю кафедру з Жыровічаў у Вільню і пачынае барацьбу з католікамі: «Кажется, достаточно пятнадцатл лет для того, чтобы большая часть рлмско-католлков, жлвуш,лх в западных губернлях возвратллась в православле».
Але асабліва агідным быў удзел I. Сямашкі ў падаўленні паўстання 1863—1864 гадоў. Вось як сам Мураўёў-Вешальнік ацаніў уклад свайго паплечніка: «Заслуга Нослфа еіце более важна в том отношенлл, что прл настояіцлх поллтлческлх событлях возвраіценле лз Унлл к православлю древнерусского здешнего населенля было однлм лз главнейшлх средств, способствовавшлх успешному подавленлю бывшего мятежа л удержанлю за Росслею возвраіценных от Польшл нашлх провлнцлй». Аднак не толькі за ранейшую дзейнасць па скасаванні Уніі Сямашка атрымаў памятны медаль «За усмлренле мятежа». Ягоныя пропаведзі і загады папам даносіць на паўстанцаў былі не менш дзейсным сродкам барацьбы, чым мураўёўскія шыбеніцы.
Падаўленне паўстання ліквідавала апошнія надзеі на аднаўленне Уніі. Народ не падтрымаў заклік Кастуся Каліноўскага пакінуць «схізму і пераходзіць на праўдзівую веру дзядоў і прадзедаў». Шосты нумар «Мужыцкае праўды» невыпадкова цалкам прысвяціў наш змагар за волю уніяцкаму пытанню. Ен выдатна разумеў ролю веры ў станаўленні нацыі. На пачатку XX стагоддзя дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння таксама зразумелі, што праз аднаўленне Уніі болып паспяховым будзе станаўленне нашае нацыі. Але ім і тым заходнебеларускім святарам, якія вярталі Унію, чыніліся перашкоды расійскімі і польскімі ўладамі. Падобна на тое, што пытанне пра аднаўленне Уніі нанова паўстае ў нашыя дні, што зноў на шляху рэлігійнага адраджэння беларусаў паўстаюць перашкоды. 1990.
АЛЕСЬ ЖЛУТКО,
кандыдат філалагічных навук
ЕЗУІТЫ НА БЕЛАРУСІ:
ПОШУКІ ПРАУДЫ
п
апа Павел III 27 верасня 1540 года асобнай булай зацвердзіў новы каталіцкі закон (ордэн), бацькам якога па праву лічыцца Ігнацы Лаёла. Духам пачынальніка, ягонай нястомнай энергіяй і мэтанакіраванас-
цю было прасякнута ўсё жыццё закону.
Адной з задач Таварыства Езуса, улічваючы
хуткае распаўсюджванне пратэстантызму, стала змаганне з ерасямі шляхам пісьмовай палемікі, тэалагічных дыспутаў, выхавання і адукацыі моладзі вышэйшых станаў. Ігнацы, абраны першым генералам закону, на загад папы ўклаў ягоны Статут, чацвёртая частка якога была прысвечаная адукацыі.
Больш падрабязна праграма і методыка навучання выкладзеныя ў «Спосабе і ладзе навучання», які быў падрыхтаваны пасля генеральнай кангрэгацыі (з’езду) у 1581 годзе і, вытрымаўшы шэраг дапрацовак і выпрабаванняў школьнай практыкай, стаў з 1599-га абавязковым для школаў Таварыства на ўсім свеце. «Спосаб і лад навучання» быў складзены настолькі грунтоўна, прадумана і прадбачліва, што праіснаваў амаль без зменаў да другой сваёй рэдакцыі ў 1832 годзе. У ягоную аснову ляглі прынцыпы адукацыі Парыжскага ды іншых еўрапейскіх універсітэтаў, а таксама перадавыя педагагічныя канцэпцыі прагрэсіўных тэарэтыкаў школы эпохі Рэнесансу.
Магчыма, што перш за ўсё гэта паспрыяла імкліваму распаўсюджванню езуіцкіх школаў па ўсёй Заходняй Еўропе.
Першы навучальны калегіум закону ў Рыме быў адчынены ў 1551 годзе. А ў год смерці заснавальніка Таварыства Езуса (1556) езуіцкія школы існавалі ўжо ў Гішпаніі і Партугаліі, Францыі і Нямеччыне. Дамы і рэзідэнцыі езуітаў з’явіліся нават у Індыі, Бразіліі і Японіі.
Нямала спрычынілася да ўзрастання аўтарытэту і магутнасці Таварыства і сістэма кляшторнага выхавання. У кляштары кожны езуіт пад кіраўніцтвам магістра павінен прайсці шэраг пробаў, пад час якіх ён мусіць зрачыся матэрыяльных прывязаннасцяў і свецкіх спакусаў, пазбавіцца прагавітасці, эгаізму і пыхі. Дзеля ўнутранага ачышчэння выкарыстоўваюцца распрацаваныя Лаёлам «Духовыя практыкаванні», назвы раздзелаў якіх паказваюць паслядоўнасць медытацыяў: 1. Пра мэту чалавека; 2. Пра апошнія рэчы; 3. Пра жыццё і пакуту Хрыста; 4. Пра ягоную хвалу.