• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    У 1910 годзе выйшла з друку «Кароткая гісторыя Беларусі» Власта (В. Ластоўскага). Яна была выдадзена
    ў двух варыянтах: кірыліцай — для праваслаўных і лацінкай — для беларусаў-католікаў. «Уніяцкая царква трывала ў Беларусі 243 гады,— пісаў В. Ластоўскі.— За гэты час яна перажыла шмат перамен і ў канцы сталася сапраўднай народнай верай». Такіх жа поглядаў на гісторыю уніяцкай царквы прытрымліваліся і другія «нашаніўцы», у тым ліку Максім Багдановіч.
    У паслярэвалюцыйны час пачалося збіранне інтэлектуальных сіл беларускай нацыі вакол БДУ і Інбелкульта. У Мінск прыехаў М. Доўнар-Запольскі, навукоўцы з Расіі — У. Пічэта, М. Нікольскі; некаторыя беларускія навукоўцы вярнуліся з эміграцыі. Яны і пачалі інтэнсіўна распрацоўваць гісторыю Беларусі, пераасэнсоўваць погляды папярэднікаў. У працах беларускіх гісторыкаў у 20-я гады пануючай канцэпцыяй гісторыі уніяцкай царквы заставалася тая самая, аснову якой заклалі А. Кіркор і «нашаніўцы». М. Нікольскі ў 1930 годзе выдаў «Нсторню русской церквн», у якой гісторыю Брэсцкай царкоўнай уніі не разглядае, паколькі Беларусь не была ў той час у складзе Расіі. Але ён разглядае рэлігійныя пытанні ў Расіі і тое, як была зліквідавана ў 1839 годзе уніяцкая царква на Беларусі. М. Нікольскі не толькі падцвердзіў выказванні В. Ключэўскага, што «масавыя ўцёкі народа за мяжу сталі ў XVIII стагоддзі сапраўднай бядой (расійскай.— Ю. Д.) дзяржавы», але паказаў, што адной з прычын уцёкаў былі рэлігійныя праследаванні. Такім чынам, трашчыць па ўсіх швах тэзіс аб страшэнным прыгнёце праваслаўных з боку каталіцкай і уніяцкай цэркваў у Рэчы Паспалітай.
    У кнізе М. Нікольскага не адлюстравана і дзейнасць уніяцкай царквы ў справе акаталічвання і апалячвання насельніцтва Беларусі, не паказана і «вялікая радасць» беларусаў-уніятаў ад «воссоедннення» з рускай праваслаўнай царквой, затое расказваецца аб бунтах сялян, якія працівіліся зліквідаванню уніяцкай царквы. Забягаючы трошкі ўперад, адзначу, што ў 3-м выданні «Нсторнн русской церквн», якое выйшла ў выдавецтве Палітычная літаратура ў 1983 годзе, рэдактар Н. Гардзіенка проста выкінуў параграф аб прымусовым «воссоеднненнн» уніятаў з рускай праваслаўнай царквой. Абгрунтаванне такое, што, маўляў, пункт гледжання М. Нікольскага на гэтую справу не адпавядае сучасным поглядам. Такое ідэалагічнае пірацтва выправіла выда-
    вецтва «Беларусь», выдаўшы ў 1990 годзе поўны тэкст твора М. Нікольскага.
    3 канца 20-х гадоў таталітарная сістэма пачала планамернае і заканамернае (прыблізна праз кожныя дзесяць гадоў) знішчэнне інтэлектуальнага багацця народа — інтэлігенцыі. Знайшліся і выканаўцы, якія «бруднымі лапамі ў навуковых манжэтах», па выразу А. Цвікевіча, пачалі вышукваць ворагаў пралетарскага інтэрнацыяналізму, абвінавачваць лепшых прадстаўнікоў навукі і культуры ў так званым беларускім буржуазным нацыяналізме, «навукова» падрыхтоўваючы і абгрунтоўваючы фізічнае знішчэнне беларускай інтэлігенцыі.
    3 наганамі і шаблямі ўварваліся ў гістарычную навуку, асядлалі яе і пачалі кіраваць «маладыя марксісцкія парасткі» (М. Пакроўскі), якія скончылі навуковыя ўстановы рознага тыпу ўжо ў савецкі чае. Яны лічылі сябе марксістамі і займаліся ў асноўным вывучэннем гісторыі сялянскага і рабочага руху, гісторыяй партый, рэвалюцый. Пытанні гісторыі сярэдневякоўя, рэлігійныя адносіны, палітычная гісторыя гэтых часоў засталіся манаполіяй у асноўным беспартыйнай часткі гісторыкаў старэйшага пакалення, навуковая дзейнасць якіх пачалася яшчэ да рэвалюцыі. Таму «маладыя марксісцкія парасткі», б’ючы «нацдэмаў», пераглядалі канцэпцыі па прынцыпе «ўсё наадварот» толькі па пытаннях рэвалюцыйнага і народнага рухаў. Пытанні паходжання беларускага народа, першага дзяржаўнага аб'яднання беларускай народнасці, дзейнасці уніяцкай царквы і іншыя яны не толькі не пераглядалі, але і былі згодны з канцэпцыяй «нацдэмаў». Так, напрыклад, В. Шчарбакоў пісаў у 1934 годзе, што зліквідаванне уніяцкай царквы — гэта акт насілля над беларускім народам, здзейснены царскім урадам з русіфікатарскай мэтай.
    У другой палове 30-х гадоў таталітарная машына дабралася да тых, хто, разграміўшы «нацдэмаў», утрымаўся ў сядле. Пачалася крывавая «чыстка» беларускай інтэлігенцыі. I зноў пачалося шматаванне беларускай гісторыі. Усе ранейшыя канцэпцыі былі татальна перагледжаны па тым жа прынцыпе «ўсё наадварот». Але што маглі стварыць нешматлікія запалоханыя пераглядальнікі? Яны проста адрадзілі дарэвалюцыйную расійскую вялікадзяржаўную канцэпцыю гісторыі Бела-
    русі, якая адпавядала жаданням і намаганням кіраўніцтва савецкай таталітарнай сістэмы.
    Пад гэтую канцэпцыю гісторыкі хуценька падвялі тэарэтычную базу, абвясціўшы яе марксісцкай. Есць прыказка, што няма такога глупства, пад якое нельга было б падвесці тэарэтычную базу. У дадзеным выпадку гэта было не проста глупства, а мэтанакіраванае дзеянне. Ва ўмовах канфармізму, аб’яўленая марксісцкай канцэпцыя, станавілася адзіна правільнай і не падлягаючай сумненню. Такі ж перагляд мінулага і з тымі ж мэтамі праходзіў і ў цэнтры, дзе мінуўшчына рэдагавалася ўжо ў маштабе больш шырокім — гісторыя Расійскай імперыі. У першых радах пераглядальнікаў ішоў Інстытут гісторыі AH СССР, які ў 30-я гады ўзначаліў Б. Грэкаў.
    У 40-я і на пачатку 50-х гадоў канцэпцыя гісторыі Расійскай імперыі, удасканаленая расійскімі гісторыкамі, ідэйнымі натхняльнікамі якіх былі Б. Грэкаў і дырэктар Інстытута археалогіі AH СССР Б. Рыбакоў, набывае адкрыта імперскі вялікадзяржаўны характар. У канцэнтраваным выглядзе гэтая канцэпцыя чытаецца ў тэзісах «300 лет воссоедпнення Укранны с Россней», «одобренных ЦК КПСС».
    У пасляваенныя гады беларускія гісторыкі, аглядваючыся на цэнтр і гатовую канцэпцыю, толькі падбіралі «факцікі» з дарэвалюцыйных зборнікаў дакументаў, у асноўным з Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі, якая «была ўтворана з той мэтай,— пісаў М. Улашчык,— каб даказаць, што Беларусь і Літва ўяўлялі сабой праваслаўны, «спрадвеку рускі край», які да XIX стагоддзя быў гранічна «сапсаваны» палякамі». Адпаведным быў склад супрацоўнікаў камісіі і падбор дакументаў для публікацыі. Але і да нашага часу асноўнай крыніцай для гісторыкаў Беларусі, якія вывучаюць сярэдневякоўе, з’яўляюцца менавіта публікацыі Віленскай камісіі. А ці не пара ўжо беларускім гісторыкам адмовіцца ад хлусні, ад замены аднаго пачварнага ідэалагічнага міфа другім і сказаць людзям пра іх мінулае праўду?
    1991
    МІКОЛА ХАУСТОВІЧ
    СКАСАВАННЕ УНП
    Аб антынароднай сутнасці уніяцтва красамоўна сведчыць і сам факт уз’яднання ў 1839 годзе уніяцкага насельніцтва Беларусі з Рускай праваслаўнай царквою не толькі без якога-небудзь супраціўлення з боку уніятаў, але нават зусім свядома і добраахвотна».
    Л. Царанкоў. Уніяцтва на Беларусі. «Звязда». 26 верасня 1990 г.
    Трагедыя Уніцкае Царквы — найбольш яскравае адлюстраванне трагедыі беларускага народа. Прычыны гэтае трагедыі, на добры лад, даўно варта было б грунтоўна даследаваць. Але не віна, а бяда нашых гісторыкаў, што яны не змаглі даць праўдзівую гісторыю Бацькаўшчыны. Гісторыя рэлігіі не цікавіла дзяржаву, на штандары якое быў ваяўнічы атэізм. I дзяржава дасягнула свайго: белыя плямы гісторыі леглі чорнымі плямамі на нацыянальную самасвядомасць нашага народа.
    Паспрабуем прасачыць за этапамі вырашэння надзвычай важных дзеля Расіі пытанняў: як замацавацца на захопленых беларускіх тэрыторыях, як павярнуць справу, каб «вновь воссоеднненный» народ стаў «нстлнно русскнм». 3 мноства аспектаў вырашэння гэтае праблемы вылучым толькі адзін — разгледзім, як расійскі царызм душыў Унію.
    I пачаць варта з 60-х гадоў XVIII стагоддзя, калі Кацярына II, прыкрываючыся «справамі дысідэнтаў», планавала захоп беларускіх земляў. Менавіта тады вызначыліся контуры будучае рэлігійнае палітыкі самадзяржаўя. Але ўсеагульны наступ на уніятаў пачаўся пасля другога (1793) падзелу Рэчы Паспалітае. 22 красавіка 1794 года Кацярына II выдае ўказ аб «нскорененнн Уннн». Актыўнасць «воссоеднннтелей» тлумачыцца тым, што ў паўстанні 1794-га актыўны ўдзел бралі бела-
    рускія сяляне-уніяты, а святары падтрымлівалі іх і словам і справай. Дайшло да таго, што уніяцкі мітрапаліт Растоцкі нават адмовіўся прысягнуць царыцы. Таму асаблівы размах «далучэнне» набыло ў 1794—1795 гады, калі праваслаўнымі сталі каля 3 мільёнаў уніятаў. Як вялося гэтае «добраахвотнае далучэнне», можна праілюстраваць прыкладам з гісторыі вёскі Нача былога Барысаўскага павета.
    23 чэрвеня 1795 года ў вёску прыехала камісія дзеля апытвання (згодна з антыуніяцкім указам Кацярыны II): прыстаў, два папы, колькі жаўнераў. У выніку праведзенае работы уніяты падалі камісіі заяву аб сваім аднагалосным жаданні перайсці ў праваслаўе. Просьба была задаволена. Замест уніяцкага святара А. Самовіча быў прысланы non Т. Мірановіч. Застаўшыся без месца, А. Самовіч пачынае адпраўляць набажэнствы ў гумне аднаго шляхціца. Народу да яго ходзіць шмат. Гэта выклікае незадавальненне Т. Мірановіча, і ён даносіць уладам пра «развратпвшпхся» сялян і пра іхняга «развратнтеля».
    У кастрычніку 1796 года ўлады арыштоўваюць святара і колькі вяскоўцаў, але судовага разбору не было, бо пасля смерці Кацярыны II царом стаў ейны сын Павел I, які меў іншы погляд на уніяцкую справу. Чуткі пра гэта былі, відаць, досыць распаўсюджаныя, таму сяляне вырашаюць паслаць скаргу цару, каб іх пакінулі ў Уніі. У скарзе яны пішуць, як прыстаў і жаўнеры «батожьем» і шашкамі змусілі іх адрачыся ад бацькоўскае веры. Аднак вяртаць сялян у Унію ніхто і не збіраўся: прыязджае яшчэ адна камісія і прымушае іх адрачыся ад свае скаргі. Справа на гэтым, відаць, і заціхла б, але надарылася Паўлу I ехаць у час ягонага паслякаранацыйнага падарожжа па Беларусі і Прыбалтыцы праз тую самую вёску Нача. Тут цар спыніўся і пайшоў на набажэнства ў царкву, дзе яго ўжо чакалі, укленчыўшы, сотні вяскоўцаў. Яны хацелі падаць яму прашэнне. Цара гэта надзвычай разгневала, ён загадвае арыштаваць колькі сялян ды прыслаць у Начу роту грэнадзёраў «для прекраіценпя беспокойств, пронсходяіцнх от прежде бывшнх унпатов протнву благочестнвой церквн». «Беспокойства» былі ўхілены, і сяляне зноў прысягаюць быць праваслаўнымі. He выклікае сумненняў, што такім жа чынам «воссоедпнялнсь» і іншыя уніяты.