З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Дзеці паступалі ў гімназію ў 10 год, а заканчвалі яе прыкладна ў 17 —18. Далейшае навучанне на курсе філасофіі звычайна адбывалася толькі пасля двухгадовага навіцыяту і ўступлення ў закон, а нярэдка да гэтага дадаваліся яшчэ два гады навучання ў педагагічнай семінарыі. Пасля філасофіі клерык мусіў некалькі гадоў выкладаць у гімназіях у малодшых класах, а скончыўшы курс тэалогіі,— у старэйшых класах і на філасофіі.
Захаванне прафесарамі і магістрамі цэлібату, а таксама жыццё іх у кляштары пры школе, дазваляла кіраўніцтву закону лёгка перамяшчаць іх у канцы навучальнага года з калегіума ў калегіум, а універсальная адукаванасць давала магчымасць кожнаму лёгка пераключацца з прадмета на прадмет. Такое перамяшчэнне выкладчыкаў з аднаго месца ў іншае, з дысцыпліны на дысцыпліну адбывалася рэгулярна праз адзін — тры гады.
На чале калегіума стаяў рэктар, які прызначаўся генералам закону і кіраваў усімі справамі ўстановы. Навучальна-выхаваўчым працэсам загадваў памочнік рэктара — прэфэкт. У вялікіх калегіумах яму на дапамогу выдзяляўся яшчэ прэфэкт ніжэйшых класаў. Паводле навуковых ступеняў настаўнікі дзяліліся на прафесараў (пасля тэалогіі) і магістраў (пасля філасофіі).
Апрача звычайных, з 40-х гадоў XVIII стагоддзя езуіты пачалі ствараць так званыя «шляхецкія» калегіумы, у якіх на аснове пашыранай праграмы навучалася толькі свецкая арыстакратыя. Пры езуіцкіх школах меліся таксама ўстановы выхаваўчага характару — бурсы для бясплатнага навучання і ўтрымання беднай шляхты. 3 1740 года на базе'бурсаў сталі арганізоўвацца канвікты (інтэрнаты) для багатых з захаваннем пэўнай колькасці месцаў і для шляхецкай беднаты.
Як вядома, уся адукацыйная сістэма ў еўрапейскіх краінах аж да канца XVIII стагоддзя мела класічны
характар. Гэта значыць, што асноўным яе зместам было вывучэнне лацінскай і грэцкай моваў, антычнай літаратуры і міфалогіі, паэтыкі і рыторыкі. Езуіцкая педагогіка пад уздзеяннем рэнесансных мысляроў надала школьнаму класіцызму яскравы гуманітарны кірунак.
У інфіме вывучэнне лаціны, якую шкаляр ужо трохі ведаў, даводзілася да сінтаксісу, а таксама ўводзіліся элементы грэцкае мовы. 3 аўтараў чыталіся выбраныя лісты Цыцэрона і лягчэйшыя эпіграмы. У другім класе выкладалася ўжо ўся лацінская граматыка, хоць і ў элементарным выглядзе (грэцкую мову праходзілі да сінтаксісу). Апрача таго, чыталіся больш складаныя лісты Цыцэрона, творы Цэзара і «Журботныя элегіі» Авідыя. Клас сінтаксу ставіў сваёй мэтай дасканалае авалоданне лацінскай граматыкай разам з метрыкай. Тут вывучаліся лісты і прамова «Аб сяброўстве» Цыцэрона, «Фасты» Авідыя, «Энеіда» Вергілія. Дадаваліся заняткі па грэцкай мове (авалоданне ўсёй граматыкай, чытанне баек Эзопа).
Навучанне ў класе паэтыкі падводзіла непасрэдна да вывучэння рыторыкі. Гэта падрыхтоўка палягала ў частых практыкаваннях, пашыраным чытанні аўтараў, пераважна, гісторыкаў, а таксама — «Энеіды» Вергілія, одаў Гарацыя, эпіграмаў Марцыяла і лягчэйшых прамоваў Цыцэрона. Тут выкладаліся паэтыка і пачаткі рыторыкі. Па грэцкай мове адпрацоўваўся сінтаксіс і чыталіся нескладаныя ўрыўкі з Фэагніда, Гесіёда, Грыгорыя Назіянскага.
Навукі ў гімназіі завяршаліся класам рыторыкі, прысвечаным выключна гэтай дысцыпліне, а таксама паэтыцы. У класе штудыявалі творы Цыцэрона з тэорыі красамоўства, працу аноніма «Да Гэрэнія», прамовы Цыцэрона, прозу Сенэкі, Лівія, Тацыта. Па грэцкай мове праходзілі метрыку, чыталі «Іліяду» Гамера, прамовы Дэмастэна, выбраныя эпіграмы.
Курс філасофіі грунтаваўся на творах Арыстоцеля, a тэалогія — на дактрыне Фамы Аквінскага.
Апрача філалагічных, філасофскіх і тэалагічных дысцыплінаў у складзе асноўных курсаў калегіума вывучаліся і такія прадметы, як гісторыя, геаграфія, фізіка, логіка і астраномія, якія ў праграмах асобна не выдзяляліся.
Навучанне ў езуіцкіх школах грунтавалася на пэўных метадычных прынцыпах цікавых і для сённяшніх
педагогаў. Прынцып канцэнтрацыі патрабаваў засяроджання ў дадзены прамежак часу на адной граматычнай альбо моўнай з’яве. Напрыклад, у адзін дзень магло праходзіцца толькі адно граматычнае правіла, да якога падбіраліся прыклады, практыкаванні, урыўкі з тэксту з тым, каб дабіцца поўнага засваення гэтага правіла. Прынцып практычнасці палягаў у прымяненні засвоенага да жыцця. На аснове пройдзенага матэрыялу пісалі лісты і вершы, выступалі з прамовамі і дэкламацыямі, ставілі драмы. Адпаведна да навучальнай тэматыкі праходзіліся пэўныя раздзелы побыту: адзенне, посуд, жытло, войска, каб узбагаціць розум дзяцей звесткамі,. узятымі з жыцця, а памяць — запасам словаў.
Асабліва падкрэслівалася недапушчальнасць перагрузкі. Таму дзённая норма матэрыялу, напрыклад, для класа граматыкі складалася з аднаго граматычнага правіла і чатырох сказаў з аўтара. Столькі ж задавалася і на дом.
Езуіцкія настаўнікі прытрымліваліся таксама прынцыпу паступовага ўскладнення заданняў і прынцыпу індывідуальнага падыходу. У ніжэйшых класах даваліся дыктанты для перакладу на родную мову, а потым выпраўленыя настаўнікам заданні перакладаліся назад на лаціну. Наступнай ступенню былі нескладаныя апісанні асобных прадметаў альбо падзеяў (дома, касцёла, жніва). Далей задаваліся разважанні пра якое-небудзь маральнае выслоўе і ягоныя тлумачэнні, вычляненне фразеалагізмаў і фігураў і замена іх іншьімі альбо падобнымі.
Вышэйшай ступенню былі практыкаванні творчага характару, якія задаваліся ў класах паэтыкі і рыторыкі: напісанне вершаў на зададзеную тэму, выклад сваімі словамі скончаных урыўкаў з тэксту, пісьмовыя наследаванні антычным аўтарам прозай і вершам, нарэшце, складанне лістоў, панегірыкаў і прамоваў на зададзеную ці адвольную тэму. Тэматыка падбіралася залежна ад узроўню развіцця вучняў — болып здольным прапанаваліся дадатковыя заданні.
Для вывучэння і практычнага авалодання моваю важнае значэнне мела тое, што на ўроках і ў зносінах між сабой вучням забаранялася карыстацца роднаю моваю. Менавіта гэта давала, відаць, найбольшы вынік у засваенні лаціны. У наш час такая практыка атры-
мала назву «метада заглыблення» ў моўную стыхію і знаходзіць ужытак пры паскораным вывучэнні замежных моваў.
Практычна гэтае патрабаванне рэалізавалася наступным чынам. На кавалку драўніны ў форме жэтона выразаліся дзве літары N. L. (nota Linguae — знак мовы), і гэты жэтон уручалі аднаму з самых здольных вучняў. Калі той заўважаў, што нехта з ягоных таварышаў размаўляе не на лаціне, ён аддаваў гэты знак яму. А той, каб пазбегнуць пакарання, імкнуўся аналагічным чынам да абеду, а ў другой палове дня — да вечара, пазбавіцца знака. Зранку і пасля абеду настаўнік пачынаў урок з пытання: «У каго знак?» і прызначаў таму, у каго ён застаўся, якое-небудзь пакаранне, якое магло быць і цялесным. Калі ж вучань, якому апошняму быў перададзены жэтон, марудзіў з адказам, выкладчык пытаўся, хто яго меў перадапошнім і каму перадаў. Такім чынам, пазбыцца знака можна было, толькі перадаўшы яго іншаму альбо праз пакаранне. Гублялі яго вельмі рэдка, бо гэта цягнула за сабою вялікі грашовы штраф.
Меліся і жэтоны для кантролю за абычайнасцю, якія зваліся «Nota morum» (N. М — знак абычайнасці) і даваліся за дрэнныя паводзіны, неахайны знешні выгляд ды інш.
Другім спосабам заахвочвання да навукі была так званая эмуляцыя (спаборніцтва). Увесь клас разбіваўся на дзве паловы, з якіх адна звалася Pars Graeca — грэцкая частка, а другая Pars Romana — рымская частка. Кожны вучань «грэк» меў роўнага па ўзроўню суперніка «рымляніна». Напрыклад, калі «грэк» не адказваў на запытанне прафесара, падымаўся «рымлянін». Калі і ён не даваў адказу, выклікалася наступная пара і г. д. Залежна ад цяжкасці запытання настаўнік выстаўляў адпаведныя адзнакі (10 пахвалаў, 50 пахвалаў, 100 пахвалаў), якія потым заносіліся ў табелі, што віселі на сцяне ля кожнай паловы класа. У канцы тыдня альбо месяца вызначалася, які лагер перамог. Ен атрымліваў больш прэстыжную назву «Pars Romana» і займаў лаўкі пераможаных.
У спаборніцтве заваёўваліся і школьныя тытулы, самыя вядомыя з якіх — дыктатар, імператар, аўдытар, аўдытар аўдытараў і цэнзар. Дыктатарам прызначаўся вучань, які вырашаў складаную задачу альбо адказваў
на пытанне, на якое не мог даць адказу ніхто іншы з класа. Ен атрымліваў асобную лаўку з таго боку, дзе стаяла катэдра прафесара, быў незалежны ад аўдытараў і цэнзараў, у спаборніцтве заробленыя ім пахвалы мог аддаць любому боку, а дамашнія заданні адказваў толькі прафесару. Аднак калі дыктатара лавілі на тым, што не ведае матэрыялу, ён неадкладна ішоў у кут на «лаву аслоў».
У задачу аўдытараў уваходзіла праверка перад урокамі да прыходу прафесара дамашніх заданняў у сваіх таварышаў. Пасля гэтага яны самі адказвалі зададзенае на дом аўдытару аўдытараў, а той, у сваю чаргу, аднаму з іх. Потым аўдытар аўдытараў запісваў вынікі апытання ў асобны сшытак, каб перадаць яго выкладчыку. Апрача кантролю дамашніх заданняў, імператары мелі гонар прадстаўляць калегіум пад час школьных урачыстасцяў і займалі ў класе першыя лаўкі.
Цэнзары апекаваліся абычайнасцю вучняў і ўсе іхнія правіны натавалі ў адпаведнай кніжцы, за што нярэдка даставалі кухталёў ад сваіх сяброў, бо за гэтыя запісы прызначаліся пакаранні.
Рабіліся і іншыя захады дзеля павышэння рэзультатыўнасці вучобы. Гультаяватых вучняў, якім не дапамагала «лава аслоў», вянчалі саламянаю каронаю, што вісела на цвіку на відным месцы. Калі і гэта не дзейнічала, вінаватага вадзілі па ўсёй школе, выгукваючы: «Асёл з аслоў павек вякоў!» Аднак да такой крайнасці справа даходзіла вельмі і вельмі рэдка: ужо «лаўка аслоў» была сур’ёзным папярэджаннем, і той, хто трапіў на яе, прыкладаў усе намаганні, каб хутчэй вярнуцца на сваё ранейшае месца.
Значна радзей ужывалася фізічнае пакаранне, якое магло выконвацца толькі чалавекам, запрошаным збоку. «Прыладамі» ў яго былі бярозавая розка і «дысцыпліна» — вяровачная плётка з некалькімі канчурамі, якімі можна было атрымаць да пятнаццаці ўдараў.
Уяўленне пра тое, у якіх умовах вучыліся дзеці, можна атрымаць з вопісу маёмасці Бабруйскага калегіума — ардынарнай езуіцкай школы, зробленага ў 1773 годзе. Вось урывак з гэтага архіўнага дакумента: «3 правага боку ад касцёла — школа з часанага дрэва, пакрытая гонтам з двумя комінамі, выведзенымі над дахам. Перад дзвярамі ганак. Дзверы падвойныя, на завесах з клямкай і жалезнымі засаўкамі. Пры іх