• Часопісы
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    Ягайла так і не дачакаўся прыезду брата на Парчаўскі сойм. Свідрыгайла без удзелу на ім крыжакоў і валахаў не згаджаўся весці з палякамі якіясь размовы пра вечны мір. Заставалася апошняе — убраць Свідрыгайлу з велікакняжацкага пасада. Ягайла выклікаў да сябе Жыгімонта Кейстутавіча і прапанаваў яму стаць вялікім князем пры ўмове леннай залежнасці ад польскай кароны і перадачы Полыпчы Падолля, Валыні і Кіева. За ўладу Жыгімонт гатовы здрадзіць інтарэсам Вялікага княства. Замена Свідрыгайлу знойдзена, цяпер трэба было падрыхтаваць пераварот. У Княства адпраўляецца польскае пасольства на чале з Лаўрэнціем Зарэмбам, які быў блізкі з Жыгімонтавым сынам Міхайлам. Нібыта ехалі паслы, каб перадаць вялікаму князю Ягайлава пажаданне захоўваць перамір’е, а сапраўды — скласці змову літоўскіх і беларускіх феадалаў-католікаў супраць Свідрыгайлы. А незадаволеных новым вялікім князем хапала: маршалак Ян Гаштольд, наваградскі намеснік Петраш Мантыгірдавіч, віленскі ваявода Гедыгольд, віленскі біскуп Мацвей. Душою змовы быў Сымон Гальшанскі, брат каралевы Софіі. Улада Свідрыгайлы абмяжоўвала яго асабістую ўладу ў Вялікім княстве.
    Палякі заручыліся падтрымкай сваіх прыхільнікаў і патаемна пачалі збіраць войска для Жыгімонта. Хведар Нясвіжскі папярэджваў Свідрыгайлу, што палякі ўзбройваюцца. Князь асабліва не прыслухоўваўся.
    Становішча яго ў дзяржаве трывалае. Верныя саюзнікі гатовы дапамагчы на выпадак вайны з палякамі. Ордэн трымае на польскай мяжы свае атрады. I на заявы палякаў, што крыжакі парушаюць перамір’е, вялікі князь проста адказвае: «Вы ўвесь час гатовы да вайны і стаіце ў баявым шыхце — чаму ж мы, магістр і ўсе астатнія саюзнікі нашыя, не можам падрыхтавацца да вайны» (Коцебу. С. 125). 7 мая ў Кірсмемелі Свідрыгайла і магістр узнавілі дамову паміж Вялікім княствам і Ордэнам. Імператар Жыгімонт паведамляў, што чакае ад яго пасольства. Князі Мазавецкія выказалі жаданне ўступіць з ім у вечны мір. Князі Адоеўскія шукалі ў яго заступніцтва ад Масквы і кляліся служыць яму. У чэрвені месяцы ноўгарадскія паслы прасілі згоды ўзяць намеснікам у Ноўгарад князя Юрыя Луквенавіча — сына мсціслаўскага князя Луквена-Сымона. У жніўні ўжо псковічы прасілі намесніка і прапаноўвалі сваю дапамогу. Сяброўскія адносіны склаліся ў Свідрыгайла з сілезскімі князямі. Падманлівы поспех? Ягайла ўжо сабраў Жыгімонту Кейстутавічу войскі, цераз Віслу наводзяца масты, а польскія паслы пускаюць Свідрыгайлу туман у вочы: то пра мір заводзяць гаворку, то прапаноўваюць яму стаць рэгентам, Ягайлавым пераемнікам на польскім пасадзе.
    Апошнія дні ўладарыў Свідрыгайла Вялікім княствам. У сярэдзіне жніўня Жыгімонт Кейстутавіч з польскімі атрадамі патаемна ўступіў на Беларусь. Да яго далучыліся Сымон Галыпанскі, наваградскі намеснік Петраш Мантыгірдавіч, Гаштольд, які дзякуючы Свідрыгайлавым клопатам вярнуўся з польскага палону, нейкі князь Аляксандр (верагодна, Алелька Уладзіміравіч) і іншыя феадалы, незадаволеныя вялікім князем. Ен у гэты час жыў у Ашмянах. Змоўшчыкі збіраліся акружыць Ашмяны, захапіць Свідрыгайлу і звязеніць яго. Калі яны былі непадалёк ад мястэчка, Свідрыгайлу папярэдзіў пра небяспеку троцкі ваявода Манівід, і князь разам з жонкаю ў акружэнні 14 вершнікаў перад самым носам сваіх ворагаў пакінуў Ашмяны. Па лясных дарогах, аб’язджаючы весі і гарады, скакаў князь у старажытны Полацк. Ведаў: там яго падтрымаюць.
    Жыгімонт Кейстутавіч тым часам уступіў у Вільню. Віленскі ваявода Гаштольд адкрыў перад ім браму. Ва ўсіх гарадскіх храмах была зачытана папская була,
    у якой папа вызваляў Свідрыгайлавых падданых ад прысягі яму. Жыгімонт пайшоў на падман: абвясціў, што Свідрыгайла памёр. I на гэтую хлусню папаліся многія шчырыя Свідрыгайлавы прыхільнікі, як, напрыклад, той жа троцкі ваявода Манівід; паверыў у смерць вялікага князя і просты люд.
    Вільня, Трокі, Коўна, Жамойція — прызналі ўладу новага князя. Прынеслі яму клятву і ў Горадні — былой сталіцы Вітаўта. Берасце Жыгімонт Кейстутавіч падначаліў сілаю. Як даносіў магістру ордэнскі віж Войгт: «увесь народ літоўскі ахвотна згадзіўся прызнаць Жыгімонта з-за слабасцяў Свідрыгайлавых, бо ваявода і важары абвясцілі новаму вялікаму князю, што Свідрыгайла не паважаў хрысціянства і аслабляў яго, што нават жонцы сваёй дазволіў жыць па асабістай яе волі» (Коцебу. С. 142). Пра тое самае даносіў у Ордэн і крыжацкі шпег Рэбенц: «Свідрыгайла нейкім чынам сам гэта заслужыў, таму што па любові да жонкі і да русінаў прыніжаў веру рымска-каталіцкую і пачаў выказваць болей прыхільнасці да веры рускай: абдзіраў літоўцаў, абагачаў русінаў» (Н. Борнчевсклй. Православне л русская народность в Ллтве. СПБ. 1851. С. 57).
    3 Вільні Жыгімонт Кейстутавіч' выступіў на Трокі. Абяцаннямі паставіць Манівіда віленскім ваяводам перацягнуў яго на свой бок. Але Свідрыгайла жывы, на волі і не змірыцца са сваім паражэннем. Новы вялікікнязь выказвае жаданне заключыць саюз з Ордэнам. 3 просьбаю пра дапамогу звяртаецца з Полацка да магістра і Свідрыгайла. Лівонскія рыцары, даведаўшыся пра яго бяду, адразу ж пайшлі на Жамойцію. Толькі вялікі магістр не спяшаецца дапамагаць свайму былому саюзніку: можна ж паразумецца і з новым вялікім князем. Да Жыгімонта прыязджае ордэнскі пасол Ганс Балг з магістравымі ўпэўніваннямі ў шчырым сяброўстве.Жыгімонт здзівіўся. Як сяброўства, калі ў гэты час лівонцы паляць весі ў Жамойціі? «Як такое магло здарыцца?» — «Без згоды і дазволу магістра»,— растлумачыў пасол. «Няхай абвесціць Ордэн, ці намераны ён захоўваць мір?» — спытаўся князь. I Балг абрадаваў яго станоўчым адказам (Коцебу. С. 145). У сваім данясенні ў Ордэн ён апісаў настрой Жыгімонтавых прыбліжаных: усе яны пылаюць нянавісцю да Свідрыгайлы і вельмі радыя, што вялікім князем
    стаў Жыгімонт Кейстутавіч, які адразу вярнуў многім іх былыя пасады і землі. «Гэтым заваяваў ён любоў сваіх падданых, якія аднадушна ўсклікалі: «Вось як міласціва чыніць з намі гаспадар наш; гэтага ніколі бы не зрабіў Свідрыгайла; і мы гатовы пакласці за яго жываты свае». «Мы ўсе ахвотней згодзімся праліць да апошняй кроплі кроў нашую, чым прызнаем зноў Свідрыгайлу» (Коцебу. С. 146).
    У Кракаве не хавалі радасці: польскі стаўленік на велікакняжацкім пасадзе! У Вільню адправілася пасольства павіншаваць новага гаспадара. Узначальваў пасольства Збігнеў Алясніцкі. Жыгімонт з шыкоўнасцю прыняў польскіх паслоў у Горадні, пакляўся, што Вялікае княства падначаліцца Польшчы, а для пачатку перадаў ёй Валынь, Падолле і Кіеў. Пасля яго смерці, абяцаў Жыгімонт, усё Вялікае княства Літоўскае і Рускае пяройдзе да Польскай кароны, толькі Троцкая зямля застанецца ва ўладанні ягоных нашчадкаў. Каб адвадзіць ад Свідрыгайлы праваслаўных феадалаў і «каб у будучым паміж абодвума народамі не было розніцы або якой-небудзь няроўнасці, якою можна наносіць шкоду дзяржаве, каб усе былі суцешаныя аднолькавымі міласцямі, аднадушна і згодна, з аднолькавай дбайнасцю і пастаянствам клапаціліся пра дабро і росквіт дзяржавы, старанна і верна выконвалі волю караля Ягайлы і брата яго вялікага князя Жыгімонта» (В. Пнчета. Белоруссня н Лнтва XV—XVI стст. М., 1961. С. 531) кароль выдаў прызілей. Праваслаўным феадалам гарантавалася самастойнае валоданне сваімі вотчынамі і пажалаванымі маёнткамі, ім дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады ў Троцкім і Віленскім ваяводствах, уступаць у гербавыя братэрствы з католікамі. 15 лістапада Жыгімонт Кейстутавіч абнародаваў гэты прывілей. Аднак нават гэтая ўступка не адвадзіла ад Свідрыгайлы праваслаўных феадалаў. Круты нораў Жыгімонта, жорсткія расправы над сваімі палітычнымі праціўнікамі, патуранне палякам і здрада інтарэсам Вялікага княства расплюшчыла вочы многім з іх. «Уся зямля Літоўская супраць палякаў, і просталюдзіны кажуць, што яны скарыліся Жыгімонту, не ведаючы, што Свідрыгайла жывы, многія жыхары, пакінуўшы жонак і дзяцей, сцякаюцца да Свідрыгайлы» (Коцебу. С. 152),— даносіў магістру Ганс Балг, які жыў у Вільні. Жыгімонт трымаўся на вялікім пасадзе толькі з дапа-
    могай польскай зброі. А ў Полацку праваслаўныя феадалы абвясцілі сваім вялікім князем Свідрыгайлу і пасадзілі яго на Вялікае княства Рускае. Полацк, Віцебск, Смаленск, Орша, Мсціслаў, Магілёў, Крычаў, Чачэрск, Барысаў, Гомель, Друцк, Браслаў, Дрысвяты, Брагін, Рэчыца, Мазыр, Кіеў, Чарнігаў, Пуціўль, Ноўгарад-Северскі, Трубчэўск, Старадуб, Любуцк, Серпейск, Тула, Курск, Вязьма, Ржэва, Веліж, Аскол — вось гарады, якія прызнавалі Свідрыгайлаву ўладу.
    Уваходзілі ў Вялікае княства Рускае таксама Валынская і Луцкая землі. Нягледзячы, што Падолле знаходзілася ў руках палякаў, там ваявалі супраць іх беларускія і ўкраінскія воіны на чале з Хведарам Нясвіжскім, пінскім князем Аляксандрам Носам (значыць, Пінскае княства таксама ўваходзіла ў склад Свідрыгайлавай дзяржавы). I што характэрна: падзел Вялікага княства на дзве дзяржавы — княства Літоўскае і княства Рускае пралёг па мяжы старажытнай Літвы — па Дняпроўскай Бярэзіне, бо ўжо ў зямлі Літоўскай «Хроніка Быхаўца» называе гарады Менск, Заслаўе, Маладзечна (Хроннка Быховца. С. 87).
    Што не пазбегнуць вайны са Свідрыгайлам, добра разумеў і Жыгімонт Кейстутавіч. Перад новым ордэнскім паслом ён абяцае захоўваць свае дачыненні з Ордэнам на ўмовах ранейшых пагадненняў Свідрыгайлы, і таму прасіў перадаць магістру, каб той не ўступаў у зносіны з былым вялікім князем. Свідрыгайла праз пскоўскага князя Васіля Іванавіча звярнуўся да лівонскага магістра, каб той паўплываў на вялікага магістра Паўля фон Росдорфа. «Калі мы адмовім у дапамозе нашаму князю Свідрыгайлу,— пісаў лівонскі магістр,— дык тым адвадзім ад сябе саюзнікаў нашых, і яны лёгка абвінавацяць нас у нявернасці і непастаянстве... Калі князь Жыгімонт пераможа свайго непрыяцеля, і Вялікае княства Літоўскае злучыцца з каралеўствам Польскім: якія могуць быць ад гэтага выгады Ордэну? Пра гэта ваша міласць можа падумаць лепш за нас. Калі ж і без дапамогі нашай справы Свідрыгайлы будуць мець поспех, дык якіх варожых і непрыязных дзеяў павінен чакаць ад яго Ордэн: гэта таксама ўлічыце, ваша міласць, што рускія і татары ўсё яшчэ застаюцца на яго баку» (Коцебу. С. 147). Моцнае Вялікае княства палохала крыжакоў, як і саюз яго з Польскім каралеўствам. А тут вось-вось успыхне братазабойчая