• Часопісы
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    вайна і Княства сцячэ крывёю. Выгадна гэта Ордэну? — выгадна. А ў Свідрыгайлы дастаткова пакуль што і сваіх сіл, каб змагацца з Жыгімонтам.
    Свідрыгайла даволі хутка — за два месяцы — сабраў вялікае войска. Паводле ліста лівонскага магістра, пад яго сцягамі стаяла 20 000 татараў, 50 000 тысяч валахаў і 50 000 беларусаў, украінцаў і рускіх (Коцебу. С. 153). Усе гэтыя лічбы яўна завышаныя (так, Улуг-Мухамед не прыслаў сваіх атрадаў). Лівонскі магістр быў Свідрыгайлавым прыхільнікам і хацеў уразіць Росдорфа тою моцаю, якой валодаў князь. Аднак калі ўлічыць, што Свідрыгайла выдзеліў 10 000 тысяч вояў ахоўваць сваю цяжарную жонку, «каб непрыяцель, уварваўшыся ў замак, не парушыў патрэбнага для парадзіхі спакою» (Коцебу. С. 154), дык войска меў ён немалое.
    Магістр палічыў слушным наладзіць сувязь з Свідрыгайлам і паслаў да яго рыцара Людвіга Ланца. Пакуль той дабіраецца да Свідрыгайлы, абодва варожыя бакі заканчваюць апошнія прыгатаванні да вайны.
    Жыгімонт Кейстутавіч пасылае ў Польшчу Гаштольда па дапамогу, хоць у Вільні і стаяў польскі гарнізон. Ягайла сам збіраўся выехаць на Беларусь, каб пераканаць Жыгімонта саступіць Свідрыгайлу яму беларускія,|украінскія і рускія землі, каб такім чынам адвадзіць яго ад Літвы. Даведаўшыся пра гэта, крыжакі раскусілі Ягайлаву задуму. Астэродскі камандор папярэджваў магістра, каб ён параіў Свідрыгайлу не слухацца Ягайлы. «Кароль з уласцівай яму хітрасцю лёгка можа завабіць яго, прадставіўшы, што тое, што ўсё здарылася з Свідрыгайлам,— яму вельмі не даспадобы, і што ён па-брацку гатоў саступіць яму Рускія землі яго з тым, каб ён спакойна валодаў імі і не быў бы даведзены да крайнасці. Калі ж Свідрыгайла згодзіцца, дык гэта прывядзе яго да згубы. Відаць, палякі звернуцца таксама і да Ордэна з ліслівымі абяцаннямі; але, як звычайна, не стрымаюць свайго слова. Няхай гросмайстар прачытае ўсе летапісы, і ён, мабыць, не знойдзе ні ў адным з іх, каб палякі захоўвалі калі-небудзь дадзенае імі слова» (Коцебу. С. 150).
    На Беларусь Ягайла не паехаў, зразумеўшы, што Свідрыгайла не прызнае Жыгімонта вялікім князем літоўскім. Па чутках, што даходзілі з Вільні, многія беларускія і літоўскія феадалы запрашалі Свідрыгайлу
    ў зямлю Літоўскую ўзяць пад сваю руку «спадчыну бацькоўскую». Пра гэта прызнаваўся ў сваім лісце да магістра і сам Свідрыгайла (Коцебу. С. 153).
    У кастрычніку 1432 года ён рушыў са сваім войскам на Літоўскую зямлю. У Барысаве, апошнім горадзе перад літоўскай мяжою, да яго далучыўся нейкі беларускі князь Уладзімір з многімі баярамі, якія прыехалі з Літвы. Тут, у Барысаве, Свідрыгайла даведаўся пра тое,|што яго воі захапілі стрыечную сястру польскай каралевы Соф’і Гальшанскай, жонку беларускага князя Івана Уладзіміравіча. Супраць Жыгімонта склалася змова, якой верхаводзілі троцкі ваявода Манівід і маршалак Румбольд. Нейкім чынам Жыгімонт Кейстутавіч даведаўся пра гэта. Манівід і Румбольд з паплечнікамі паклалі свае галовы на плаху.
    Натоўпы людзей беглі з усёй Літвы да Свідрыгайлы. А ён не спяшаўся, чакаў падыходу лівонскіх крыжакоў, якіх паслаў магістр пасля таго, як Свідрыгайлаў пасол на каленях прасіў аб дапамозе. 80 рыцараў у суправаджэнні 300 вершнікаў праз Пскоў ехалі ў Полацк.
    Тым часам на Падоллі паспяхова дзейнічалі беларускія і ўкраінскія атрады Хведара Нясвіжскага і Аляксандра Носа. Ягайла асабіста ўзначаліў польскае войска ў вайне з імі. Падольскі намеснік Хведар Нясвіжскі, які, па словах Длугаша, «паміж усіх князёў Літвы і Русі вызначыўся адвагаю і вайсковаю славаю» (Грушевськнй. С. 210), падсцярог польскае войска каля рэчкі Морахвы і, калі яно перапраўлялася цераз раку, напаў на ворага. 12 тысяч палякаў палегла на месцы бітвы.
    Аляксандр Hoc, які абараняў Луцк, выбраў іншую тактыку. Ен паслаў да караля дэпутацыю з заяваю, што Луцкая зямля паддаецца пад каралеўскую ўладу, чым адвёў ад Луцка ўдар польскіх войск. Ягайла выдаў Луцкай зямлі асобы прывілей, у якім абяцаў не руйнаваць праваслаўныя цэрквы, не прымушаць праваслаўных прымаць каталіцтва.
    * * *
    Прастаяўшы з войскам у Барысаве каля месяца, Свідрыгайла перайшоў літвінскую мяжу. Тысячы беларусаў сцякалася ў яго войска. 10 лістапада ён спыніўся за 14 міляў ад Вільні. Пасланыя ім вестуны прыбылі пад гарадскія сцены і нагадалі віленцам пра клят-
    ву былому вялікаму князю. Свідрыгайла адступіў у Ашмяны. Для ўзяцця моцных віленскіх цвержаў не хапала гармат. Свідрыгайла ў лісце да лівонскага магістра, які меў намер прыехаць да яго, просіць прывезці вялікую гармату. Давялося чакаць падыходу крыжакоў. Тут, у Ашмянах, князь даведаўся, што яго жонка нарадзіла сына. Здавалася, што лёс зноў зміласцівіўся над ім і гэтая вось спроба сесці на вялікі пасад закончыцца ўдачаю.
    Відаць, Жыгімонт улавіў нерашучасць Свідрыгайлы і вырашыў даць яму бой. У «Хроніцы Быхаўца» наступныя падзеі апісваюцца так: «I князь вялікі Жыгімонт прыйшоў з Вільні з літоўскаю сілаю, у сем тысяч. I была ў іх сеча месяца студня восьмага дня ў панядзелак, і дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту, і пабеглі князі і баяры вялікага князя Свідрыгайлы, а князёў рускіх многіх забілі, а некаторых забралі ў палон: князя Юрыя Лугвенавіча, князя Мітку Зубравіцкага, князя Васіля Чырвонага, брата яго Дэдыголдавіча пана віленскага, пана Юшку Гальцэвіча, пана Івана Вяжэвіча» (Хроннка Быховца. С. 86). Тое-сёе пра гэтую сечу дабаўляе «Хроніка Літоўская і Жамойцкая». Тое, што Свідрыгайла «коне пременяючн в малой дружнне на Кнев ледво утёк», і што войска яго лягло 32 000, і што ў палон трапілі яшчэ маршалак Румбольд і Манівід, ваявода троцкі (ПСРЛ. Т. 32. С. 83).
    Так распавядаюць летапісы.
    Звернемся да дакументаў, якія прыводзіць Кацэбу.
    Адзначым, што ні Манівіда, ні Румбальда Жыгімонт не мог захапіць у палон у гэтай бітве, бо яны былі ўжо ім пакараныя. Нельга прыпісаць Жыгімонту і перамогу ў бітве, хаця ў лісце да магістра ён і ўпэўнівае, што Свідрыгайла разбіты і толькі дзякуючы цемры ўцёк (Коцебу. С. 158). Аднак і Свідрыгайла прыпісвае перамогу сабе і таксама ўпэўніваў магістра, што «не згубіў у бітве і дваццаць добрых воінаў, і няхай непрыяцель хваліцца поспехамі сваімі колькі хоча: супраць аднаго рускага воя, які застаўся на полі, лягло шэсць літвінаў» (Коцебу. С. 158). Так што калі Свідрыгайла і не перамог Жыгімонта, то і не быў разбіты, і ні ў які Кіеў ён не ўцёк, а па-ранейшаму знаходзіўся ў Літоўскай зямлі ў той час, калі Жыгімонт схаваўся ў Вільні.
    Пад Ашмянамі ні Жыгімонт, ні Свідрыгайла не дамагліся свайго. Жыгімонту так і не ўдалося выгнаць
    ворага са сваёй дзяржавы. А Свідрыгайла, хаця і не пакінуў уладанняў Жыгімонтавых, на штурм Вільні не адважыўся. Чакаў ён падтрымкі ад Ордэна. 21 студзеня ў Вентвішкі, дзе ў гэты час знаходзіўся князь, прыязджае ордэнскі пасол Людвік Ленц. Свідрыгайла гатоў на любыя ўмовы, толькі б Ордэн падтрымаў яго. Крыжакі не прамінулі выпадку, каб не выгандляваць сабе зямельных уступак. Свідрыгайла ідзе і на гэта — перадае Ордэну Палангу. Магістр заняў пазіцыю нейтралітэту — нікому не дапамагаць, каб ні ў Жыгімонта, ні ў Свідрыгайлы не было перавагі адзін над адным. Так і не дачакаўшыся ордэнскай дапамогі, Свідрыгайла ў студзені 1433 г. вярнуўся ў Полацк. Усю вясну ён збіраў сілы для новага паходу на княства Літоўскае. Татарскі хан Улуг-Мухамед паведамляў князю, што ён па першым яго знаку гатовы з усім войскам «сесці на коней» і разам з кіеўскім князем Міхайлам прыйсці да яго (Коцебу. С. 169). Свае абяцанні хан падмацаваў прысылкаю тумена вояў. Перамяніла свае адносіны да Свідрыгайлы і Жамойція. Жамойцкія феадалы, абрадаваныя расколам Вялікага княства, марылі скарыстацца момантам і аддзяліцца ад беларускай дзяржавы. Самаўпэўнена яны заяўлялі, што калі толькі Свідрыгайла прышле ім некалькі сваіх харугваў, дык жамойты скораць усю зямлю Літоўскую і выдадуць яму Жыгімонтавых набліжаных.
    На гэты час прыпадае спроба Свідрыгайлы заключыць перамір’е з княствам Літоўскім. Жыгімонт ні на якія мірныя змовы не згаджаўся. Сумны лёс чакаў Свідрыгайлавых паслоў — іх па загаду Жыгімонта ўтапілі ў рацэ. He меней жорстка ён расправіўся і са сваімі пасламі, якія вярнуліся ад Свідрыгайлы: іх таксама кінулі на рачное дно. Другія паслы, накіраваныя Свідрыгайлам да польскага караля Ягайлы, былі звязенены і перададзены Жыгімонту. Іх чакала смерць. Hi Жыгімонт, ні Ягайла не прызнавалі Свідрыгайлы, не жадалі з ім весці ніякіх перамоў. Па-ранейшаму цямніў магістр. Ен не казаў цвёрдага «Так, падтрымаю», але і не выракаўся свайго былога саюзніка. Лівонцы — тыя засталіся вернымі Свідрыгайлу і зноў хадзілі на Аўкштайцію, дзе, як звычайна, пралілі нямала крыві і спалілі не адну весь.
    Калі на Беларусі наступіў кароткі мір, дык на Валыні і Падоллі не сціхалі баі. Луцкі стараста пінскі
    князь Аляксандр Hoc перайшоў на Свідрыгайлаў бок. Летам ён разам са сваімі ваярамі каля мястэчка Сампуры разбіў буйны польскі атрад і захапіў у палон 500 вершнікаў. Князь Хведка Нясвіжскі з чатырма тысячамі татараў ваяваў на Падоллі і ў адным з баёў паланіў камянецкага старасту Фрыдрыха Бучацкага. У гэтым рэгіёне Свідрыгайла пазбавіўся важнага саюзніка — Валахіі. Да ўлады там прыйшоў новы гаспадарыч, які прысягнуў на вернасць Польшчы. Гэта была няўдача Свідрыгайлы.
    Трэба думаць, што ў канцы вясны князь зноў выступіў на княства Літоўскае, бо ў данясенні ордэнскага обер-маршала магістру нагадваецца, што Свідрыгайла і Жыгімонт са шматлікімі войскамі стаялі адзін супраць аднаго (дзе — не ўказваецца) і пастанавілі даць сечу ў дзень св. Барталамея. Калі меркаваць, што крыжакі нічога не ведалі пра гэтую бітву, дык яна і не адбылася. Відаць, абодва князі, не ўпэўненыя ў сваіх сілах, вырашылі лішні раз не рызыкаваць, а заручыцца падтрымкаю саюзнікаў. Хто быў сябрам Жыгімонтавым, ясна,— Польшча. Свідрыгайлу апроч беларусаў, украінцаў, рускіх, татар, лівонцаў падтрымаў яшчэ і мазавецкі князь Уладзіслаў. I тут Свідрыгайла ішоў на ахвяры, абяцаў князю вярнуць «аднятыя Вітаўтам у бацькі яго землі» (Коцебу. С. 179). Гаворка тут ідзе не пра Падляшша і Берасцейшчыну, заваяваныя некалі мазавецкім князем Янушам, а пасля вернутыя Ягайлам, а пра нейкія іншыя землі. 3 дакументаў не вынікае, якія землі і калі адарваў ад Мазовіі Вітаўт. Можа быць, цвержу Візну, закладзеную ў свой час князем Янушам Ордэну? Па-ранейшаму на Свідрыгайлаў бок пераходзілі феадалы Вялікага княства Літоўскага. Так, баярын Страміла, які ўваходзіў у Вітаўтаву раду, пакрыўджаны на Жыгімонта за тое, што той не плаціў яму за службу, «прасіў нас (Свідрыгайлу.— В. Ч.), каб не злаваліся на яго за тое, што ён да гэтага часу знаходзіўся супраць нас у саюзе з Жыгімонтам і прапаноўваў нам разам з братам свае паслугі» (Коцебу. С. 179). Нейкі баярын Рог прасіўся да князя на службу, абяцаючы прывесці з сабою 600 вершнікаў і 200 драбаў, і патрабаваў жалаванне 60 000 грошаў. Свідрыгайла згадзіўся, хоць грошы не малыя. He думаю, што князь меў іх, бо ўся яго скарбніца ў Вільні стала здабычаю Жыгімонта. Хто мог утрымліваць вой-