З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
павешаны школьны званок. У сенях знаходзіцца памяшканне тэатра з маляванай столлю. Перад сцэнаю 11 лавак простай работы. Па правым боку з сеняў дзверы да класа рыторыкі на завесах з клямкаю. Печ у ім з зялёнай кафлі, лаўкі з абодвух бакоў. Каля сцяны простай работы катэдра для прафесара, а над ёю абраз св. Анёла Ахоўніка. Вокнаў 4 з белага шкла ў драўляных рамах. Далей, з таго ж боку, дзверы да класа граматыкі і сінтаксу на завесах з клямкаю. У ім печ з белай кафлі. Вокнаў 2 з белага шкла ў драўляных рамах. Лаўкі з абодвух бакоў пры сценах. Катэдра ля сцяны для прафесара, над якою абраз Найсвяцейшай Панны.
Па левым боку з сеняў дзверы да класа інфімы на завесах з клямкаю. У ім 4 вакны з белага шкла ў драўляных рамах. Печ з зялёнай кафлі. Лаўкі з абодвух бакоў пры сценах. Простай работы катэдра для прафесара, над якой абраз св. Станіслава Косткі. Падлога ва ўсіх класах паўсюль з дошак».
Дзеля здароўя дзяцей і іхняга фізічнага развіцця два разы на тыдзень, звычайна ў аўторак і чацвер, наладжваліся рэкрэацыі. Настаўнікі выпраўляліся са сваімі выхаванцамі на прыроду, рабілі шпацыры, гулялі ў паланту, іншыя гульні з мячом. Распаўсюджанай школьнай забавай былі двубоі на кіях.
Шмат часу ў школах аддавалася рэлігійным практыкам. Дзень пачынаўся з імшы, у якой бралі ўдзел і выкладчыкі і вучні. Пад час навучання з кожным годам шкаляры глыбей спасцігалі вучэнне Хрыста, няўхільна набліжаючыся да вянца навукаў — тэалогіі. Менавіта «docta et eloquens pietas» (вучоная i красамоўная пабожнасць), як дарэчы і ў гуманістаў Адраджэння, лічылася мэтаю езуіцкай адукацыі, знаходзячьі сваё дасканалае ўвасабленне ў курсе тэалогіі. Уменне правільна і прыгожа выказваць свае думкі, валодаць мастацкім словам і свяшчэннаю моваю — лацінаю, якое было мэтаю гімназіі і атрымлівала сваё лагічнае завяршэнне ў класе рыторыкі, разглядалася толькі як прыступка на шляху да гэтага найвышэйшага школьнага ідэалу.
Аднак не толькі засваенне пэўных праўдаў веры было неабходным для духоўнага прагрэсу вучня. Пост, малітвы, удзел у святах і розныя дабрачынныя практыкі павінны былі пасеяць у душы ў дзіцяці зерні «доб-
para i вечнага». Асаблівай заўзятасцю ў працы дзеля душаў бліжніх вызначаліся самі сябры закону. Наведванне хворых і зняволеных, спавяданне засуджаных на смерць і дарэнне ўбогіх — гэтымі справамі езуіты заўжды выгадна вылучаліся сярод іншых законаў. У перыяды пошасцяў, якія раней адбіралі жыцці тысячам людзей, часам толькі мніхі Таварыства Езуса (як, напрыклад, пад час паморкаў у Вільні і Менску), як вартавыя, чуйнавалі ў абязлюдненых гарадах, даглядаючы хворых, спавядаючы паміраючых, хаваючы нябожчыкаў і гінучы ўслед за імі.
I ўсё ж, нягледзячы на вялікі выхаваўчы патэнцыял езуіцкіх школаў, дысцыпліна ў іх, перш за ўсё ў сярэдніх, часцяком была даволі нізкаю, асабліва ў перыяд адукацыйнага крызісу на пачатку XVIII стагоддзя. Карыстаючыся аўтаноміяй навучальных установаў там, дзе яна заканадаўча сцверджаная, і прысвойваючы яе там, дзе калегіуму не было нададзена ніякіх прывілеяў, студэнты нярэдка сур’ёзна парушалі законы. Баламуцтвы шкаляроў былі звычайнай з’явай у гарадах, дзе меліся калегіумы. Калі хто з гараджанаў наўмысна ці ненаўмысна абражаў аднаго са студэнтаў, ён ужо не мог быць спакойным за свой гонар і бяспеку датуль, пакуль пакрыўджаны не атрымоўваў сатысфакцыі. Яшчэ горш выглядала справа, калі ў адным горадзе былі навучальныя ўстановы розных законаў (як гэта было ў Вільні). Тады магло дайсці і да шабляў. А найбольш, трэба прызнаць, даставалася іншаверцам і асабліва яўрэям.
Сістэма адукацыі і выхавання, выпрацаваная езуітамі, была надзвычай дзейснай і жыццёвай, яна заваявала трывалую папулярнасць сярод інтэлектуальнай і сацыяльнай эліты Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, да якой належыць і Беларусь. У езуітаў атрымалі адукацыю многія сусветна вядомыя дзяржаўныя дзеячы і пісьменнікі: Мантэск’е, Дэкарт, Карнэль, Мальер, Вальтэр, славуты военачальнік прынц Кандэ і шмат іншых. У езуіцкіх школах вучылася шмат вядомых людзей нашага краю, сярод якіх такія дзеячы беларускай культуры, як Казімір Лышчынскі і Сімяон Полацкі.
Перавагі езуіцкай педагогікі прызнавалі нават іх праціўнікі. Вядомы нямецкі педагог-гуманіст Еган Штурм пісаў: «Сярод іншых мніхаў,— калі б мніхі наогул маглі быць вартыя пахвалы,— яны заслужылі б
пахвалу першымі. Бо тое, чаго не маглі дабіцца ад багасловаў і мніхаў ні добры і пабожны Райхлін, ні красамоўны і вучоны Эразм, ні Аляксандр Гетыхій і Рудольф Агрыкала, а менавіта каб мніхі, калі самі не хочуць прасвятляць навукамі, то каб дазволілі, прынамсі, іншым выкладаць іх,— гэта добраахвотна ўзялі на сябе езуіты. Яны навучаюць мовам і дыялектыцы настолькі добра, наколькі самі ў стане, выкладаюць вучням таксама і рыторыку». Яшчэ больш адназначна выказаўся Фрэнсіс Бэкан: «Што да педагогікі, то найкарацей можна сказаць наступнае: бяры прыклад з езуіцкіх школаў, бо лепшых не існуе ў свеце».
Кацярына II, якая пасля свайго візіту на Беларусь, аддала жандарам загад такога зместу: «Незултсклм монастырям л учллліцам сделайте особую оплсь. Вы за ннмн налпаче недреманно смотреть лмеете, яко за коварнейшлмл лзо всех латлнсклх орденов». Пазней, у адным са сваіх лістоў, пісала: «Надо сознаться, что этл мошеннлкл — отллчные людл. Нлгде enje не смоглл устролть что-нлбудь подобное лх школам, хотя л ограбллл лх для этой целл».
Скіраванасць езуіцкай педагогікі на выхаванне гуманітарна адук-аванага чалавека, які свабодна валодае лацінскай моваю і ўмее карыстацца мастацкім словам, як найлепш адпавядала ўмовам шляхецкай рэспублікі, якой было Вялікае княства Літоўскае да падзелаў Рэчы Паспалітай. Сувязі з Заходняй Еўропай, літургіі ў каталіцкіх храмах, судовыя працэсы, розныя соймы і соймікі, існаванне адносінаў тыпу «патрон — кліент» — усё гэта патрабавала як ведання лацінскай мовы, так і валодання паэтычнай мовай і прамоўніцкім майстэрствам.
Калі ж распаўсюджанне рацыяналізму і развіццё прамысловасці запатрабавалі больпі рашучага ўвядзення ў школьныя праграмы прыродазнаўчых дысцыплінаў, пачалі рабіцца захады да школьнай рэформы, 3 40-х гадоў XVIII стагоддзя ў езуіцкіх калегіумах больш грунтоўна сталі вывучацца матэматычныя дысцыпліны і астраномія, уводзіцца новыя дысцыпліны: доследная фізіка, жывыя еўрапейскія мовы, а таксама ўрокі танцаў, музыкі і фехтавання.
Праведзеная рэформа дазволіла паслядоўнікам Лаёлы да моманту ліквідацыі закону папам Кліментам XIV (1773) дасягнуць высокага навукова-інтэлекту-
альнага патэнцыялу, які быў выкарыстаны Адукацыйнай камісіяй — першым у свеце Міністэрствам народнай асветы, створанай на землях Вялікага княства і Кароны, не далучаных па першым падзеле да Расіі.
На землях, якія адышлі да імперыі, насуперак папскай пастанове Кацярына II вырашыла захаваць закон разам з ягонай іерархіяй і школамі. Гэтым добра разлічаным палітычным крокам яна дасягала адразу некалькіх мэтаў: па-першае, ставіла сабе на службу самы ўплывовы і багаты закон, заваёўваючы сабе сімпатыі ўсяго каталіцкага свету і асабліва беларускай шляхты; па-другое, не трацячы ні капейкі грошай, захоўвала на захопленых тэрыторыях высокаразвітую сістэму адукацыі, што было вельмі важным, калі браць пад увагу абсалютную адсталасць расійскай адукацыйнай сістэмы ў параўнанні з Беларуссю; і, па-трэцяе, даходы ад езуіцкіх маёнткаў можна было выкарыстоўваць на патрэбы рускіх школаў, якія неўзабаве сталі насаджацца ў краі.
На далучанай частцы Беларусі захавалася шэсць калегіумаў, з якіх тры (Полацкі, Віцебскі і Магілёўскі) былі вышэйшымі, г. зн. з курсам філасофіі і тэалогіі. Сярэднюю адукацыю давалі гімназіі ў Оршы і Мсціславе, а школа ў Чачэрску — няпоўную сярэднюю. Ліквідацыя закону ў свеце і яго захаванне на Беларусі стала прычынай таго, што сюды сталі з’язджацца найлепшыя інтэлектуальныя сілы з калегіумаў, зачыненых у Заходняй Еўропе: немцы і італьянцы, гішпанцы і французы...
Прыток навуковага патэнцыялу з-за мяжы самым дадатным чынам паўплываў на ўзровень адукацыі. Яшчэ больш пашырыўся дыяпазон навучальных дысцыплінаў. Так, паводле праграмы 1796 года, апрача абавязковых лацінскай і грэцкай мовы, паэтыкі і рыторыкі, у калегіумах вывучаліся такія дысцыпліны, як руская, французская і нямецкая мовы, фізічная і палітычная геаграфія, агульная гісторыя, алгебра, тэарэтычная і практычная механіка, цывільная і вайсковая архітэктура, тэарэтычная і практычная гідраўліка, балістыка і піратэхніка, рамёствы. У вышэйшым курсе філасофіі выкладаліся таксама логіка, анталогія, этыалогія, касмалогія, этыка і псіхалогія, астраномія, эксперыментальная фізіка, оптыка...
Секулярызацыя Віленскай акадэміі і яе наступнае
пераўтварэнне ў свецкі універсітэт пад эгідаю Адукацыйнай камісіі паставіла беларускіх езуітаў перад праблемаю падрыхтоўкі вышэйшых ордэнскіх кадраў і прафесараў для калегіумаў. Пачалося доўгае і складанае змаганне за ўстанову акадэмічнага тыпу. Нарэшце, выкарыстаўшы палітычную каньюнктуру і спрыяльны момант, езуітам удалося дамагчыся ад Аляксандра II граматы на адкрыццё ў 1812 годзе другога на беларускіх землях універсітэта шляхам пераўтварэння старадаўняга калегіума ў Полацку ў акадэмію з усімі універсітэцкімі правамі і свабодамі.
Акадэмія мела права прысуджаць ступені магістраў і дактароў філасофіі і вызваленых навук, а таксама дактароў тэалогіі і права. Яна складалася з трох факультэтаў: моваў і літаратураў, філасофіі і вызваленых навук, тэалагічнага. Апрача прадметаў, указаных вышэй для калегіумаў, тут вывучаліся таксама хімія, батаніка, заалогія, мінералогія, трыганаметрыя, салідаметрыя, прыкладная матэматыка, палітычная эканомія і статыстыка, права натуральнае, цывільнае і народаў, тэалогія, касцельнае права, гісторыя касцёла, святое пісьмо. На філалагічным факультэце выкладаліся грэцкая, лацінская, старагэбрайская, польская, расёйская, французская, нямецкая, італьянская, арабская і сірыйская мовы і створаныя на іх літаратуры. Звяртае на сябе ўвагу адмысловая філалагічная база акадэміі. Мовам навучалі людзі, для якіх яны былі роднымі і якія валодалі гэтымі мовамі ва ўсіх іхніх нюансах. Высокі ўзровень падрыхтоўкі слухачоў дазваляў прапаноўваць ім у якасці практыкаванняў, напрыклад, пераклады з французскай на грэцкую або з лаціны на нямецкую.