• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    Зрэшты, значных поспехаў «воссоеднннтелн» дасягнулі толькі на Украіне. Беларускія уніяты аказаліся болын паслядоўнымі ды адданымі сваёй веры. Адна іх частка не выказвала асаблівага жадання да «воссоедннення», а другая — вядома, меншая — разам з панамі ўзнімала народ на супраціўленне.
    3 прыходам да ўлады Паўла I масавыя «далучэнні» перапыніліся. Хоць цар і лічыў, што Царква ў дзяржаве павінна быць адна, але палітычныя абставіны ў свеце змусілі яго адмовіцца ад палітыкі Кацярыны. Тое ж самае было і пры Аляксандру I. Аднак прызначаны ў 1784 годзе яшчэ Кацярынаю II на полацкую кафедру архібіскуп I. Лісоўскі (царыца ведала, каго прызначаць!) крок за крокам набліжаў Уніяцкую Царкву да «далучэння». Ягоныя пачынанні працягваў архібіскуп Красоўскі (базыльяне называлі яго схізматыкамі); уводзілася ў набажэнства ўжо забытая царкоўнаславянская мова, забаранялася святарам галіцца ды іншае.
    Справа перамянілася, калі на чале грэка-уніяцкае калегіі стаў мітрапаліт I. Булгак, а полацкім біскупам — Я. Мартусевіч. Так, Я. Мартусевіч у 1824 годзе загадваў сваім падначаленым: «Абавязаць падпіскамі кожнага святара, які дбае пра душы, каб яны падмацоўвалі сваіх парафіянаў у веры Хрыстовае Словам Божым на зразумелай мове».
    Але, трэба сказаць, Уніяцкая Царква ў гэты час знаходзілася ў жахлівым стане. 3 царскага скарбу сродкаў на яе не выдзялялася. Паны, пазбаўленыя права ктытарства (права прызначэння святара), адмовіліся ахвяраваць на гэтую Царкву. Даходы ішлі толькі ад вернікаў (сялян і шарачковае шляхты) ды невялікіх зямельных надзелаў, якія апрацоўваліся самімі святарамі ды іхнімі сем’ямі. Зразумела, даходы гэтыя былі мізэрныя, і таму Царква ўсё больш і больш хіліліся да скону.
    У другой палове 20-х гадоў XIX стагоддзя, з прыходам да ўлады Мікалая I, уніяцкае пытанне ў Расіі зноў выходзіць на першы план. Але цар не адважыўся весці прымусовае «воссоеднненне», як гэта рабіла ягоная бабка Кацярына II. Патрэбны былі іншыя меры. I вось тут у самім уніяцкім асяроддзі знайшоўся патрэбны чалавек, протаіерэй Іосіф Сямашка, які пачаў ажыццяўляць даўнія намеры расійскіх уладароў.
    Трэба, відаць, спыніцца на малавядомых фактах жыццяпісу I. Сямашкі, каб лепш зразумець матывы,
    якія прывялі яго на шлях здрады Уніяцкай Царкве. Нарадзіўся ён у 1798 г. на Кіеўшчыне ў сям’і ўкраінца уніяцкага веравызнання. Атрымаўшы пачатковую адукацыю, паступіў у 1816 годзе ў Галоўную духоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце, якую скончыў са ступенню магістра багаслоўя (1820). У той час Віленскі універсітэт меў вялікае значэнне ў нашым краі дзеля развіцця навукі, асветы і культуры. У ім (у тым ліку і ў Галоўнай семінарыі) працавалі вядомыя ў Еўропе вучоныя: славіст Міхал Баброўскі (пазней уніяцкі святар, аўтар набожных уніяцкіх кніжак), гісторык Клангевіч, філосаф I. Чарняўскі ды інш. У Галоўнай семінарыі навучаліся і каталіцкія і уніяцкія святары. Хоць гэта была і не Полацкая езуіцкая акадэмія, але ўсё ж каталіцкім духам было прасякнута ўсё і ўся. Таму нават меркаваць, што ўжо там, у семінарыі, I. Сямашка мог наважыцца на адступніцтва ад веры, у нас падстаў няма: гэта здарылася тады, як ён апынуўся ў Пецярбурзе ў рымска-каталіцкай калегіі.
    Рымска-каталіцкая калегія ўваходзіла ў склад дэпартамента замежных веравызнанняў і сама складалася з двух дэпартаментаў: рымска-каталіцкага і уніяцкага. Старшыня уніяцкага дэпартамента мітрапаліт Іязафат Булгак, хоць і быў заўзяты абаронца Уніі, аднак з прычыны старэчага веку справамі свае Царквы займаўся мала. Гэта выкарыстаў I. Сямашка і хутка фактычна стаў на чале дэпартамента. Асабліва павялічылася ягоная вага пасля запіскі ад 5 лістапада 1827 года на імя дырэктара дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў Г. Карташэўскага. У запісцы, якая мела красамоўны тытул «О проведеннн реформ уннатской церквн для соедннення ее с православною», I. Сямашка рашуча выступіў супраць каталіцкіх ксяндзоў, паноў-католікаў і асабліва базыльянаў, правільна вызначыўшы галоўнае апірышча Уніяцкае Царквы. Ен таксама прапанаваў цэлую праграму, з дапамогаю якое, на ягоную думку, можна наблізіць Уніяцкую Царкву да Праваслаўнае, а пасля і далучыць першую да другое. Запіска трапіла да міністра народнае адукацыі і кіраўніка духоўных спраў адмірала Шышкова, які «представнл» яе Мікалаю I. Рэзалюцыю імператара варта даць цалкам: «Я радуюсь, что случайно нашел в уннатской церквн человека, который может быть способным помочь нам в деле, которым непрестанно заннмаюсь, н,
    с помоідью Божьей, прнведу в нсполненне. Вы можете ему об'ьявнть, что я весьма доволен, что его узнал».
    План I. Сямашкі пачаў ажыццяўляцца неадкладна. Ужо ў студзені 1828 года праз уніяцкі дэпартамент быў праведзены загад аб закрыцці 57 з 87 базыльянскіх кляштараў і заснаванні трох уніяцкіх семінарый (Луцкае, Віленскае, Жыровіцкае). Такім чынам, было спынена супольнае навучанне будучых каталіцкіх і уніяцкіх святароў. Крыху пазней выйшаў царскі загад, згодна з якім уніяты атрымалі сваю, асобную ад католікаў, калегію, якая мела абавязак «прнвестн Унню в первобытное состоянне». Апрача гэтага, былі скасаваны дзве епархіі — Луцкая і Віленская. Засталіся Літоўская (з цэнтрам у Жыровічах) і Беларуская (з цэнтрам у Полацку). Пры гэтым яны былі размежаваны такім чынам (Беларуская епархія цягнулася вузкаю палоскаю ад Балтыкі да Чорнага мора), каб праваслаўныя цэрквы сталі своеасаблівымі фарпостамі «воссоедннення».
    Новыя выпрабаванні Уніяцкай Царкве прынесла нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1830—1831 гадоў. Нягледзячы на зварот I. Сямашкі («греко-уннтская церковь не будет осквернена нн одннм нзменннком н клятвоотступннком»), уніяцкія святары актыўна дапамагалі паўстанцам. Гэта ў нейкай ступені справакавала новы наступ царызму і праваслаўя на Унію. Адным з ініцыятараў гэтага наступу быў М. Мураўёў, у той час магілёўскі губернатар. У ягонай запісцы цару прапаноўваліся мерапрыемствы па русіфікацыі Беларусі, звярталася асаблівая ўвага на уніятаў, якія, на думку М. Мураўёва, будуць супрацьдзейнічаць распаўсюджванню рускага духу ў заходніх губернях. Цар ухваліў старанні свайго вернага служкі: «Нметь в внду для постепенного нсполнення». Так, менавіта няспешнасць вызначала палітыку ўрада ва уніяцкім пытанні. Таму праект I. Сямашкі пра неадкладнае падпарадкаванне уніятаў Сіноду быў адхілены: царызм не хацеў у той час псаваць адносіны з Ватыканам. (Тым, хто не ведае гісторыі Уніі, скажу, што напачатку, з 1596 года, уніяты адрозніваліся ад праваслаўных толькі тым, што падпарадкоўваліся не канстанцінопальскаму патрыярху, a рымскаму папу. Значна пазней, пасля сабору ў Замосці ў 1720 годзе з’яўвіліся іншыя адрозненні.)
    Сямашка палічыў сябе пакрыўджаным, падаў пра-
    шэнне Сіноду пра асабістае далучэнне да праваслаўя. Гэты ягоны крок быў дакладна разлічаны: ён ведаў, што без яго ў справе «воссоедлненля» не абыдуцца. I сапраўды, замест праваслаўнага манастыра, куды ён «прасіўся», I. Сямашка апынуўся на пасадзе Літоўскага уніяцкага біскупа. (Дарэчы, Сямашка яшчэ тройчы будзе выкарыстоўваць падобны метад. I заўсёды ў адказ атрымае царскую ласку.)
    Пасля падаўлення паўстання ўлады і уніяцкая калегія пачалі ліквідацыю базыльянскіх кляштараў і цэркваў; а тлумачылі гэта тым, што базыльяне ўдзельнічалі ў «бунце», а цэрквы «ветхле» і маюць малую колькасць парафіян. Адначасова пачалася рэформа самое Уніяцкае Царквы. Старшыня грэка-уніяцкае калегіі, ён жа біскуп беларускі мітрапаліт I. Булгак, спакойна дажываў свой век. (Адно толькі прасіўся, каб скасаванне Уніі адбылося пасля ягонае смерці.) I Сямашка «гаспадарыў» у калегіі, «гаспадарыў» у Літоўскай епархіі (праз свайго сябра-аднадумца Антонія Зубко, біскупа Берасцейскага, рэктара Жыровіцкае семінарыі), актыўна ўмешваўся ў справы Беларускае епархіі, у якой распараджаўся біскуп аршанскі Васіль Лужынскі.
    Пачалі «воссоедлнлтелл» са збору падпісак ад святароў аб згодзе далучыцца да праваслаўя. Але не так гладка ішла справа, як ім хацелася б: напачатку большасць святароў адмовілася даваць падпіскі (хто адкрыта абураўся, а хто ўхіляўся, выдумляў розныя прычыны). Дык па загадзе I. Сямашкі супраць «адмаўленцаў» пачаліся рэпрэсіі: каго пераводзілі ў горшую парафію, каго пазбаўлялі месца, а каго пад канвоем адсылалі ў праваслаўныя (!) манастыры. У выніку ў Літоўскай епархіі (дзе шчыраваў сам I. Сямашка) за колькі гадоў большасць святароў згадзілася з воляю начальства. Крыху горш ішлі справы ў Беларускай епархіі, але і тут значная частка святароў дала падпіскі.
    Трэба сказаць, што не спала і праваслаўнае духавенства. Увесь час ішлі так званыя «частные прлсоедлненля» — метад, які быў на ўзбраенні ў кацярынінскія часы. Асабліва актыўна пачаліся «далучэнні» з 1833 года, калі была ўтворана Полацкая кафедра, а на яе прызначаны Смарагд, епіскап Рэвельскі. 3 дапамогаю генерал-губернатараў Хаванскага і Шрэдара праваслаўнае духавенства за 3—4 гады «воссоедлнлло» на Полаччыне каля 100 тысяч уніятаў. Але, як прызнаваліся
    самі «воссоеднннтелн», не было ніводнае парафіі, дзе б «далучэнне» адбылося добраахвотна, без усялякіх пратэстаў. Часам «воссоеднннтелл» адступалі, нават маючы пад рукою вайсковыя аддзелы; часам яны настолькі абуралі уніятаў, што апошнія фізічна знішчалі праціўніка. Самога Смарагда і віцебскага генералгубернатара Шрэдара уніяты маёнтка Азярышча Гарадоцкага павета хацелі ўтапіць, і толькі цудам ім удалося ўцячы.
    Але найбольшыя непрыемнасці чакалі «воссоеднннтелей» у Віцебску. Тут на дваранскіх выбарах у снежні 1834 года быў прыняты акт з пратэстам, які падпісалі 172 шляхціцы. Склаў акт полацкі павятовы маршалак Людвік Беліковіч (відавочна, невыпадкова яму прысвяціў першы томік свайго» «Rocznika Literackiego » Рамуальд Падбярэскі). Беліковіч ездзіў па Беларусі ды агітаваў за Унію, сустракаўся з вядомым гісторыкам графам Канстанцінам Тышкевічам, мінскім губернскім маршалкам Ашторпам ды інш. Была рэальная мажлівасць стварэння арганізаванага супраціўлення. Аднак урад, адказваючы на акт дваранскага сходу і «Протестацню уннатскнх ксендзов», прыгразіў рэпрэсіямі: судом і секвестарам маёнткаў (нават да выраку суда). Дык толькі асобныя шляхціцы не адмовіліся ад спробаў перашкаджаць далучэнню уніятаў.