• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    Вось у гэтых складаных палітычна-царкоўных стасунках перад Полацкай зямлёю паўстаў выбар, як захаваць незалежнасць, не падпасці пад уладу Кіева цераз праваслаўе ці пад уладу Полыпчы і Папежа цераз каталіцтва. А ў той жа час не застацца ў паганскай адзіноце сярод хрысціянскай Еўропы. Шлях быў адзіны: прымаць хрысціянства і паступова яго распаўсюджваць, але так, каб не выпускаць рэальнай улады са сваіх рук. А гэта было магчыма толькі пры ўмове пабудовы полацкай царквы як аўтакефальнай з улікам мясцовых традыцый. Гаварыць пра першапачатковую незалежнасць полацкай царквы ў нас ёсць падставы, таму што пранікненне хрысціянства сюды ішло самастойна як з поўдня, так і поўначы і захаду. Прычым, нягледзячы на тое, што заходняя каталіцкая царква была значна бліжэй за візантыйскі ўсход, абраны быў грэчаскі абрад. Па-другое, (і на гэта чамусьці не звярталі ўвагі папярэднія даследчыкі) першы вядомы нам полацкі епіскап Нікіфар быў грэкам. Ен ніяк не быў залежным ад Кіева, бо ў 1092 годзе яго паставілі мітрапалітам
    Кіеўскім. А такое стаўленне адбывалася толькі з ласкі канстанцінопальскага патрыярха. Адсюль вынікае, што ў Полацку ён мог з’явіцца толькі па накіраванню таго ж патрыярха, г. зн.— напрасткі з Візантыі. Наступны епіскап з’яўляецца ў Полацку толькі ў 1104 годзе пасля смерці Усяслава Чарадзея, вядомага сваёй незалежнай самастойнай палітыкай. Ці можа гэта азначаць, што ў Полацку 12 гадоў не было свайго епіскапа? Вядома, не. Але паколькі ён трапляў у Полацкае княства ў абыход Кіева, то не згадваецца ў кіеўскіх ці якіх іншых летапісах.
    Тое самае справядліва і да полацкай епіскапскай кафедры да 1092 г. Яна павінна была існаваць ад часу будаўніцтва полацкага Сафійскага сабора (1050— 1055), а то і раней. Апрача таго, Полацкае княства спрадвеку славілася сваімі моцнымі паганскімі традыцыямі. Яны былі абумоўлены ў першую чаргу поліэтнічным складам жыхароў княства, дзе сплялася ў адну тугую ніць балцкая і славянская кроў. Менавіта паганства ў многім было падставаю для кансалідацыі рознаэтнічных зямель вакол Полацка, яно было апірышчам у XI стагоддзі князю Усяславу Чарадзею ў барацьбе за незалежнасць сваёй бацькаўшчыны. Дарэчы, абедзве гэтыя з’явы — незалежнасць і паганства — на фоне хрысціянскай Еўропы мелі свой вобразны сінонім — «Белы». Ці не адсюль пайшла Белая Русь? Назва, якая, як вядома, упершыню зафіксавана ў заходнееўрапейскіх крыніцах пачатку XIV стагоддзя. У сувязі з апошнім цікава, што сучасныя гісторыкі (у прыватнасці, доктар навук, прафесар В. Сядоў) лічаць, што гаварыць аб суцэльнай хрысціянізацыі Полацкай зямлі да канца XIII — пачатку XIV стагоддзя проста не выпадае. Аб гэтым сведчыць і сучасная этнаграфія. Найбольшую колькасць паганскіх перажыткаў, этнонімаў, тапонімаў на тэрыторыі Усходняй Еўропы налічваецца менавіта на Беларусі.
    Вось і атрымліваецца, што першае стагоддзе «пераможнага шэсця» праваслаўнага хрысціянства па Усходняй Еўропе, Полаччыне ішло побач з захаваннем, а ў некаторых выпадках нават з падтрымкаю паганскіх звычаяў і стварэннем самастойнай полацкай епіскапіі пры непасрэдных прамых стасунках з Канстанцінопалем. У такім выпадку толькі візантыйскі патрыярх мог даць дазвол на кананізацыю мясцовых святых. Апош-
    нія ў любой мясцовай незалежнай царкве адыгрываюць надзвычай важную функцыю. Канстанцінопаль быў зацікаўлены ў хрысціянізацыі Полаччыны па ўсходняму абраду, Полаччына — у кананізацыі сваіх святых, а цераз іх — у сцвярджэнні сваёй незалежнасці. Вось такімі першымі беларускімі святымі і маглі паўстаць мнішка Рагнеда-Анастасія, набожны Ізяслаў і памёршы малалетнім Усяслаў (1003). Магчыма, што да іх быў далучаны і святы Торвальд. Тое, што іх імёны згубіліся ў святцах за смугою вякоў, не дзіва. 3 1104 года епіскапы, якіх рукапакладалі ў Полацк з Кіева, праводзілі палітыку выключна ў інтарэсах Кіеўскай імперскай дзяржавы. Яна была накіравана на развал Полацкай зямлі і падначаленне яе асобных частак Кіеву або Смаленску. Але гэтыя спадзяванні не спраўдзіліся: магутная некалі «Імперыя Рурыкавічаў» трашчала па ўсіх швах. Тым не менш, з утварэннем Маскоўскай цэнтралізаванай дзяржавы палітыка праваслаўя на Беларусі працягвалася ў тым жа накірунку, толькі не ў бок Кіева, а ў бок Масквы. Наколькі яна была паспяховай, мы бачым нават сёння, калі ніводны праваслаўны храм на Беларусі не вядзе набажэнства на беларускай мове, a той-сёй з народных абраннікаў-беларусаў у Вярхоўным Савеце СССР прапануе Саюз папросту называць «Велнкой Росссней» і асвяціць ласкаю праваслаўнага мітрапаліта... Але гэта ўжо дзень сённяшні.
    Папярэднічала гэтаму восем стагоддзяў існавання праваслаўя на Беларусі. Уплыў непасрэдных сувязей Візантыі з Полаччынай найбольш яскрава назіраўся ў XII стагоддзі. Яны былі настолькі трывалыя, што нават права Кіева пакладаць у Полацк сваіх епіскапаў не магло іх парушыць. Сведчаннем таго можа быць уся гісторыя мастацтва і культуры Полацка XII стагоддзя. Прыгадайма: сярод шматлікіх храмаў, якія ўжо існуюць у Полацку, на той час у Бельчыцкім манастыры быў так званы «храм-трыконх», адзіны аналаг якога ва ўсходніх, блізкіх да Полацкага княства, землях Смаленшчыны. Затое непадалёку ад Візантыі — у Сербіі і Харватыі — падобных храмаў безліч. Дойлід, будаўнік гэтага храма, мог быць выхадцам толькі з тых зямель. Хто ведае, ці не адыграла ролю тое, што адна дачка Рагнеды-Анастасіі была замужам за чэшскім князем Баляславам III Рудым, а другая — за прынцам угорскім Леслам Сарам Лысым. Толькі дойлід той знік гэтак
    жа нечакана, як і з’явіўся. Прыблізна ў гэты ж час у Полацку з’яўляецца другі дойлід — Іаан, які будуе для Ефрасінні Полацкай храм Спаса Праабражэння. Менавіта яму належыць аўтарства крыжова-купальнага храма з высока ўзнятым барабанам, якіх дагэтуль не будавалі ў землях Кіеўскай Русі. Менавіта тут упершыню з’явіліся ў архітэктуры «какошнікі», якія сталі сімвалам усходне-славянскай архітэктуры. Адкуль раптам мог з’явіцца такі майстар, нябачнай раней праваслаўнай архітэктуры? Адкуль у фрэсках таго ж храма візантыйская суровасць лікаў, сцятасць вуснаў? Для Спаскага храма майстар Лазар Богша ў 1161 г. робіць узвіжанскі шасціканцовы крыж, аздоблены перагародчатымі эмалямі. Адкуль узялася такая незвычайная форма крыжа, калі на тэрыторыі Усходняй Еўропы яна дагэтуль нідзе не сустракалася? Можа, зноў-такі з Візантыі, дзе была мода на падобныя крыжы? I, нарэшце, сама Ефрасіння Полацкая, атрымаўшы каштоўныя падарункі ад імператара Мануіла Камніна і патрыярха Лукі Хрызаверга (у прыватнасці, кнігі і абраз Божай Маці, напісаны самім евангелістам Лукою), выправілася ў святое паломніцтва ў Палесціну цераз Канстанцінопаль, дзе сустрэлі яе з пашанаю. Яскравым доказам таго, што ў Візантыі памяталі аб першых полацкіх святых, стала кананізацыя самой Ефрасінні. Полацкая ігумення памерла ў Ерусаліме ў 1173 годзе і спачатку была там і пахаваная. У хуткім часе, напрыканцы таго ж XII стагоддзя, у яе гонар былі складзены Трапар і Сціхіра. Канцом XII — пачаткам XIII стагоддзя, як лічаць даследчыкі, датуецца напісанне першага жыція Ефрасінні Полацкай. А гэта магло быць толькі з нагоды яе далучэння да сонму святых. Нагадаем, што кіеўская княгіня Вольга, хоць і шанавалася з XI стагоддзя, была кананізавана толькі ў XIII.
    Усё вышэйзгаданае прымушае нас лічыць, пакуль што ў якасці гіпотэзы, што хрысціянства па праваслаўнаму абраду прыйшло на Беларусь непасрэдна з Візантыі, Канстанцінопаля. Няма сэнсу спрачацца, наколькі прагрэсіўнай і неабходнай была для Полаччыны новая рэлігія. Як усё новае, яна несла ў сабе прагрэсіўны пачатак, а на першым этапе спрыяла станаўленню Полацкага княства ў якасці самастойнай і незалежнай дзяржавы. На вялікі жаль, пазней, калі ішоў да завяршэння працэс утварэння ўсходнеславянскіх нацый, праваслаўе
    не змагло «перабудавацца» з улікам інтарэсаў гэтых нацый. Цень старадаўняй імперскай палітыкі пакрывала сабою дзейнасць Рускай праваслаўнай царквы, якая заставалася «рускай» і ў Літве, і ў Лівоніі, і ў Маларосіі. Гэтую нягнуткасць праваслаўя спрабавала скарыстаць апостальская рымская царква, якая даўно ўжо адышла ад дагмата пропаведзі Закона Божага выключна на адной мове. У выніку на Беларусі з’явілася царкоўная Унія, дзе фармальнае прызнанне Папежа главой было хутчэй з’едлівым рэверансам у бок Масковіі і праваслаўнага патрыярха, чым фактычным яму падпарадкаваннем. Унія на Беларусі — размова асобная. Яе росквіт прыпадае на росквіт новай беларускай дзяржавы — ядра і душы Вялікага Княства. I калі «Трэцяму Рыму» спатрэбілася пасля вайсковага захопу падпарадкаваць сабе Беларусь яшчэ і ідэалагічна, дык гэта рабілася шляхам гвалтоўнага вынішчэння уніяцкай царквы і яе вернікаў.
    Звычайна, калі прыгадваецца Унія, заўсёды задаецца адно і тое ж пытанне: вы што, за адраджэнне уніяцтва на Беларусі? А чаму не? Толькі за адраджэнне уніяцтва, як і праваслаўя, як і каталіцызму, мусульманства (беларускія татары), іудаізму. Права на існаванне маюць усе канфесіі, як і большасць сект. Іншая справа, якім мэтам служыць тая ці іншая царква. Тое, што яна сёння — частка палітыкі і ідэалогіі, бясспрэчна. Пытанне стаіць іначай. Ці будзе весціся набажэнства ў касцёле на польскай мове, пасля чаго спрадвечны беларус не толькі будзе пагарджаць сваёй мовай, але і адчуваць на сабе комплекс непаўнацэннасці «поляка малага» на «крэсах усходніх», ці будзе весціся служба на расейскай мове, пасля якой застаецца комплекс «малодшага брата», прычым нават не другога, а трэцяга, і не беларуса, а «россняннна с пспорченным наречнем».
    Гісторыя паказвае, што агульначалавечыя, агульнагуманістычныя Божыя словы тым хутчэй дойдуць да душы народа, чым хутчэй загучаць яны на мове народа з царквы, якая на справе клапоціцца аб лёсе і будучыні гэтага народа.
    ЮРЫ ДРАГУН,
    кандыдат гістарычных навук
    УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА БЕЛАРУСІ I ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
    Гісторыя хрысціянскай царквы — гэты гісторыя барацьбы двух пачаткаў: драблення (так званы «ерэтычны» рух, вылучэнне розных плыняў пратэстантызму, сект) і імкнення да аб’яднання. Але і ў гэтым імкненні былі таксама розныя плыні, аб’яднанне на розных умовах.
    У 1054 годзе адбыўся афіцыйны падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую (заходнюю) і праваслаўную (усходнюю). Хрышчэнне ўсходніх славян адбылося яшчэ да падзелу цэркваў, і, знаходзячыся пад уплывам Візантыі, яны пасля падзелу аказаліся ў стане ўсходняй царквы.