З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
нях у Рэспубліцы Польшча помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям (цяпер палякі гавораць аб іх як аб «занявольніках») мы ўжо прызвычаіліся. (Думаю, што немцы ў аналагічнай сітуацыі «прызвычайвацца» не сталі б.) Ды вось нядаўна ў друку прайшла інфармацыя, якая разанула па сэрцы нават тых людзей, што не схільныя драматызаваць палітычную сітуацыю ў Польшчы. Маўляў, час такі, што людзі азлобіліся...
«Справа, аднак,— піша карэспандэнт «Нзвестнй» Л. Тапаркоў,— не абмяжоўваецца тым, што знаходзіцца на паверхні. У Кракаве, напрыклад, ёсць намер, так бы мовіць, рыць глыбей. Там мясцовыя ўлады распрацавалі праект не толькі ліквідацыі помнікаў савецкім воінам і іх маршалу I. Коневу, якія выратавалі Кракаў ад немінучага разбурэння, што рыхтавалі яму фашысты, але і пахаванняў нашых афіцэраў у раёне Барбакана ў цэнтры горада. Віцэ-прэзідэнт Кракава Р. Бочан тлумачыць такую «праяву своеасаблівага варварства» (выраз дэпутатаў, што выступаюць супраць праекта) «неабходнай умовай для аздараўлення псіхікі польскага народа». Відаць, гаворачы пра аздараўленне хворай псіхікі палякаў, віцэ-прэзідэнт Кракава меў на ўвазе метад шокавай тэрапіі. Мне ж падаецца, што большасць палякаў успрыняло факт знішчэння савецкіх воінскіх магіл якраз спакойна. Палякі ніколі не вызначаліся любоўю ці проста людскім стаўленнем да сваіх бліжэйшых суседзяў. Вэрхал у польскім грамадстве падняўся бы, калі б нешта здарылася з польскімі магіламі ў СССР. Шок хутчэй давядзецца перажыць тым савецкім грамадзянам, якія яшчэ не пазбавіліся паланафільскіх шораў на вачах і нейкіх ілюзій адносна развіцця падзей у Рэспубліцы Польшча; тым, хто дагэтуль не жадае бачыць уплыву гэтых падзей на сацыяльна-палітычную абстаноўку не толькі ў сумежных з Польшчай рэспубліках СССР, але, бадай, і ў глыбінных раёнах краіны. Думаю, невыпадкова менавіта з Гродзеншчыны, дзе мясцовыя ўлады разыграюць супраць БНФ і беларускага Адраджэння «польскую карту», дзе касцёл паступова забірае ўладу ў КПБ, а «касцельныя палякі» гавораць беларусам: «Убірайцеся прэч з польскай зямлі» — менавіта адсюль ідуць паведамленні аб актах вандалізму, аб апаганьванні помнікаў Леніну і савецкім салдатам.
Станаўленне да ўсяго рускага, савецкага (палякі
звычайна розніцы не бачаць) у пасляваеннай Польшчы (ПНР) было, так бы мовіць, неадназначным. Як мне падаецца (хацеў бы я памыліцца), паляк ці не ад нараджэння мае ўпэўненасць, што ўсё чалавецтва, не гаворачы ўжо пра бліжэйшых суседзяў,— даўжнік Польшчы, што палякі — любімы народ Ісуса Хрыста, а Маці Божая — вяршыня, вянец польскай (менавіта польскай) дзяржавы. 3 гэтай прычыны разуменне таго, што вызваленнем ад гітлераўскай акупацыі, увогуле існаваннем у якасці дзяржавы Польшча абавязана не самой сабе, а найперш Савецкаму Саюзу, неабходнасць быць удзячнымі вялікаму суседу ціснула на псіхіку палякаў як цяжкая хвароба. Але мяжуючы з Германіяй, краінай страшнай у сваёй непрадказальнасці (што ўвогуле ўласціва вялікім народам), краіне, якая пасля самай страшнай у сваёй гісторыі ваеннай паразы так хутка аднаўляла статус вялікай дзяржавы, што гэта палохала не толькі ПНР, Польшчы даводзілася сядзець ціха, прыхаваць сваю пыху і фанабэрыю да іншых часоў. «Немцы — надзвычайны народ. He хацеў бы я жыць з імі па суседству»,— сказаў гэта не хто-небудзь, а вялікі нямецкі палітык XX стагоддзя Конрад Адэнаўэр. Становішча Польшчы ўскладняла тая акалічнасць, што немцы памятаюць, як раней называліся Гданьск, Шчэцын, Вроцлаў. Хто не ведае — нагадаю: Данцыг, Штэцін, Брэслаў.
Была і яшчэ адна даволі важкая прычына не вытырквацца са сваімі амбіцыямі раней часу. Ад «братніх» стасункаў з СССР Польшча мела і немалыя выгоды. Напрыклад, у сваіх мемуарах Эдвард Герэк, пералічваючы свае заслугі перад Польшчай, з гордасцю піша пра тое, як умела ён «даіў» Брэжнева. 3 моманту вызвалення Польшчы ў 1944 годзе сумежныя з ёю савецкія рэспублікі бяруць на сябе цяжар эканамічных праблем «братняй» краіны, пастаўляючы ў Польшчу неабходныя самім прамысловыя тавары, сыравіну, прадукты, энерганосьбіты. I не толькі... Па просьбе польскага ўрада была «ўдакладнена» ў 1944 годзе польска-савецкая (польска-беларуская) дзяржаўная мяжа, у выніку беларускі горад Беласток адышоў да Польшчы. Зноў жа па просьбе Полыпчы са згоды паслухмянага Маскве ўрада БССР ад Беларусі быў адрэзаны кавалак Брэсцкай вобласці з часткай Белавежскай пушчы (Полыпча, маўляў, не можа без зуб-
роў!). Зразумела, што суверэнная Беларусь не дазволіла б рабіць на сваім целе такія хірургічныя аперацыі. У пасляваенны час дзеля ўмацавання «братэрства» ўрад СССР перадаў Польшчы нямала культурных і гістарычных каштоўнасцей і рэліквій беларускага народа, сярод іх частку Радзівілавай партрэтнай галерэі з Нясвіжа, а зусім нядаўна рэчы з пахавання караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага ў Воўчыне.
Аддаючы пасля вызвалення Беларусі Беласток і Беласточчыну з беларускім насельніцтвам Польшчы, урад СССР фактычна аддаваў гэты край на здзек і пакуты. Зноў загучалі на беларускай зямлі, толькітолькі вызваленай ад нямецкай акупацыі, аўтаматныя стрэлы, запалалі ўначы беларускія вёскі, падпаленыя ўжо не гітлераўскімі карнікамі, а іх кроўнымі братамі-бандытамі з Арміі Краёвай. Так Польшча вярталася на «крэсы»... Дзеянні Арміі Краёвай падлягаюць пад вызначэнне «генацыд». I што найболып брыдка, грамадская думка Польшчы была (і ёсць!) на баку забойцаў. Я на ўласныя вочы бачыў мемарыяльныя шыльды ў гонар гэтых «барацьбітоў за незалежнасць Полыпчы». А ў СССР дагэтуль не кранаюць «далікатнай» тэмы, каб не нерваваць амбіцыёзнага суседа.
Сёння ў Польшчы вельмі папулярная тэма сталінскіх рэпрэсій супраць палякаў. Пад шум гэтых разважанняў і знішчаюцца помнікі савецкім салдатам. Нібыта воін-вызваліцель павінен адказваць за ката-гэпэушніка. (Дарэчы, калі ў гэтым пытанні карыстацца польскай логікай, дык менавіта Полыпча павінна несці адказнасць за злачынствы ВЧК — КДБ, бо заснавальнікам бальшавіцкай катоўні быў паляк Фелікс Дзяржынскі.) Калі ж прытрымлівацца фактаў, дык уласна Польшчы сталінскі тэрор не крануў. Яго спазналі жыхары заходніх абласцей Беларусі і Украіны, захопленых пілсудчыкамі ў 1920 годзе і далучаньіх Сталіным да СССР у 1939-м. На гэтых землях не было ўвогуле ці было вельмі мала этнічных палякаў, а толькі так званыя «касцельныя» — беларусы і ўкраінцы, якія атаясамліваюць каталіцкае веравызнанне з польскай нацыянальнасцю. Польшча, імкнучыся зацвердзіць сваю манаполію на іхнія пакуты, прымервае на сваю галаву чужы цярновы вянец.
Відавочна, што толькі пад эгідай Масквы польская дзяржава магла так пашырыць свае межы (Данцыг, Штэцін, Беласток), толькі ў абмен на лаяльнасць да
кіраўніцтва СССР карыстацца падтрымкай вялікага суседа ў міжнародных справах і ўнутранай палітыцы, найперш у нацыянальным пытанні. Таму і магла з’явіцца і рэалізоўвацца практычна палітычная канцэпцыя «Полыпча — аднанацыянальная краіна», «Польшча — краіна палякаў». Беларусаў Беласточчыны гэтая палітыка выракала да нацыянальнай смерці.
I ўсё ж, нягледзячы на ўсё пералічанае вышэй, рамантыка-інфантыльная і разам з тым амбіцыёзна-агрэсіўная польская натура ўспрымала становішча Польшчы як выключна трагічнае. Відаць, ад таго польскім акторам надзіва ўдаюцца менавіта трагічныя ролі, што ў ролю народа-пакутніка, гэткага «Хрыста Еўропы» ўжылася польская нацыя. Нават тыя падонкі з Арміі Краёвай, што палілі беларускія вёскі і руйнавалі праваслаўныя храмы, лічылі сябе святымі пакутнікамі.
Сёння эканамічны і ідэалагічны крызіс пахіснуў становішча СССР як звышдзяржавы, а цэнтрабежныя працэсы ў Савецкім Саюзе ўвогуле ставяць пад сумненне яе будучыню. У Польшчы на хвалі антыкамунізму і антысаветчыны прыйшлі да ўлады сілы, якія маюць мэтай выклікаць з таго свету цень Юзафа Пілсудскага. Настальгія па далёкіх часах, калі яшчэ кволая Масковія і яшчэ моцная Польская Карона спрачаліся на роўных, і Кароне іншы раз шчасціла браць верх; і аб часах блізкіх, калі маскоўскія бальшавікі, седзячы за «рыжскай мяжою» плацілі Пілсудскаму даніну-кантрыбуцыю, стала дзяржаўнай рэлігіяй Полыпчы.
Кожны, хто мае вочы, бачыць: ідзе буйнамаштабная кампанія па вынішчэнню памяці аб лёсавызначальнай ролі, якую адыграў у польскай гісторыі савецкі салдат-вызваліцель. Пачалося са знішчэння так званых помнікаў удзячнасці, а цяпер дайшло і да магіл. На жаль, гэта дзяржаўная палітыка. Сёння пры ўладзе «Салідарнасць». Разам з уладай учарашняя апазіцыя вымушана ўзяць на сябе і немалую долю адказнасці за эканамічныя цяжкасці краіны. Няздольнасць хутка вывесці Польшчу з крызіса і штурхае новую ўладу на пошукі вінаватага. А паколькі ў гэтай сітуацыі глядзецца ў люстэрка не хочацца, вінаватым абвяшчаецца ўжо не існуючы ў Польшчы камунізм і ўжо не ўплываючы на польскую палітыку Савецкі Саюз. Таму «Салідарнасць», якая у час барацьбы за
ўладу асуджала акты вандалізму ў адносінах да савецкіх помнікаў, сёння бласлаўляе вандалізм. Я не разумею тых маскоўскіх літаратараў, якія пішуць пра разбурэнне савецкіх помнікаў у Полыпчы ў падкрэслена нейтральным ці нават апраўдальным тоне. Апраўдваць такое — фактычна быць саўдзельнікамі. Але, як гавораць, іншаму ў вочы плюнь, а ён скажа дождж ідзе.
Калі карыстацца моваю алегорыі, разбуральная кампанія ў Рэспубліцы Польшча чымсьці нагадвае сюжэт старажытнай байкі, дзе дробная парнакапытная жывёла штурхае нагою паміраючага льва. Толькі ў дадзенай сітуацыі леў не памірае, а толькі хварэе. I незалежна ад таго, захаваецца ў будучым Савецкі Саюз ці не, суверэнныя Беларусь, Украіна, Расія застануцца тымі дзяржавамі, з якімі Польшча ўсё роўна будзе вымушана шукаць згоды. Думаю, што сённяшнія праявы «своеасаблівага варварства» ў Рэспубліцы Польшча надоўга застануцца ў памяці народаў.
Міжволі пачынаеш думаць, ну а калі б Чырвоная Армія, вызваліўшы ад гітлераўцаў уласную зямлю, на гэтым і спынілася, не перайшла дзяржаўнай мяжы Савецкага Саюза, якой тая была на 22 чэрвеня 1941 rofla? Калі б вайна для СССР скончылася не капітуляцыяй немцаў у Берліне ў 1945 годзе, а перамір’ем годам раней, падпісаным, скажам, у Беластоку: абмяняліся б палоннымі і пакінулі б Еўропе самой разбірацца з Гітлерам, што было б тады? А тое, што Савецкі Саюз абвінавачвалі б сёння ў нацыянальным эгаізме, у няздольнасці адгукнуцца на чужое гора, у бессардэчнасці і зрэшты ў зговары з нямецкім фашызмам за кошт інтарэсаў братоў-славян. Менавіта так і не інакш.