З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
радок з вечным, біблейскім гучаннем і па гукапісу, і па сэнсу, аж хочацца паўтарыць: «гдзе хлеба ў волю на стале, і ціха, ціха, як у храме».
I з храма пераносілася Беларуска, мяноўна з вялікай літары, Ларыса Геніюш на сапраўдьі грэшную, савецкую зямлю: «...а там, гдзе была наша сяліба, стаіць даўгі мураваны хлеў і некалькі дрэў, якіх не пасьпелі выкарчаваць на апал сяляне. Калі бьіваю там, дык прашу: «Пакіньце яшчэ хоць гэтыя дрэвы...»
Самую драбніцу прасіла пакінуць Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч). Гэта ў фальварку Жлобаўцы нарадзілася яна 9 жніўня 1910 года, тут вучылася
Любіць зямлю сваю бязмерна, Як толькі любяць жаўрукі.
Як гісторыя праз вякі не жадала Беларусі сталай дзяржаўнасці і сталых, не абскубаных суседзямі межаў, так і лёс не хацеў даць паэтцы сталага гнязда, бурыў усе гняздоўі, ганяў па свеце, кідаў з чужыны ў чужыну. To салавей эміграцыі, то — савецкі зэк.
Крывёй напоўнілі поймы рэк, Бурліць адчаем слёз людскіх разводдзе. Гляджу на свет. Я — лагернік, я — зэк, Засуджаны на мукаў чвэрцьстагоддзя.
Мяне драты, сабакі сцерагуць, Дзікіх надзораў зграя нада мною, I лоб штодня мой на прыцэл бяруць Навучаныя забіваць канвоі.
За калючым дротам сама сабе гаворыць паэтка: «Я ўмею шапкі шыць і рукавіцы... А як там мой муж, мой сын, і ім пэўна холадна... А ўся мая сям’я. Ад’язджаючы я пакінула ўдома бацькоў абоіх, трох братоў, трох сястрычак. Гэта было ў канцы 1937 года, я ехала ў Прагу да мужа. Яны ня плакалі, а мне плач разьдзіраў грудзі. Яны не паэты, гэта паэты ўсё чуюць наперад. Цяпер мой тата, мажны і харошы, арыштаваны ў 39 годзе, забіты ў Гродзенскай турме, мама памерла на высылцы ў Казахстане ў 1945 г. Каханы з братоў Расьціслаў, з галавою, як залацісты сноп жыта, загінуў пад Берлінам 28 красавіка 1945 г., маладзенькі Аркадзі, які разам з Аляксеям пайшоў з высылкі ў армію Андэрса, ляжыць у польскай братняй магіле ў Лорэтто ля Рыма, маленькая Люся ў 1954 г. загадкава памерла ў Вроцлаве, Аляксея вялікадушна Англія прыгарнула,
а Ксеня i Ніна выстаўленыя на ўсе правакацыі ў Польшчы, як і няшчасны мой сын... Муж зусім адзін у Варкуце...»
Гэтага маналогу аднаго хапіла б на любую трагедыю ад антычнасці да нашых дзён. Вось яна, радасць уз’яднання Заходняй Беларусі з Усходняй. Уся Беларусь застагнала пад сталінска-кэдэбісцкім ботам.
Маналог з-за калючага дроту, крык з апраметнай. Гэта вязень (дарэчы, мова нават не знайшла формы слова ў жаночым родзе) хацеў быць пачутым. Спадзяваўся, прынамсі. I гэты ж вязень маладзічком свайго жыцця думаў светла пра жыццё. «Падсьведама і я думала аб мужу нейкім, але ён мусяў быць Беларус». I кранаюць сваім святым наівам словы пра тое, як матчына прыяцелька пані Ядвіга Зеляневічыха хваліла маладую дзяўчыну: «Няма кавалера для панны Ларысы, толькі Пілсудскі!» I ласкава, але цвёрда пярэчыла панна Ларыса: «Гэта быў вялікі камплімент, у якім мілая пані Ядвіга абсалютна забывалася аб позьнім веку польскага маршала і думала толькі аб яго знатнасьці. Для мяне нават ён не прыйшоў бы ва ўвагу, бо ж быў не беларус...» Праўда, апошнія газетныя звесткі выбіваюць гэты важкі аргумент. Нібыта Пілсудскі пад час аднаго з арыштаў царскімі ўладамі на допыце называў сябе беларусам.
Знайшоўся сапраўдны, шчыры беларус Янка Геніюш, «пражскі студэнт і амаль доктар!». I стала Ларыса Антонаўна Міклашэвіч Ларысай Геніюш, каб і застацца з гэтым імем у нашай літаратуры, у нашай духоўнасці. «I так ішлі мы ў жыццё з ярым кляймом беларускасьці на чале...»
Загадка Багдановіча. Яе паспрабаваў адгадаць наш таленавіты Міхась Стральцоў. Есць і загадка Геніюш. Адкуль нязломнасць, адкуль утрапёная, апантаная, шалёная любоў на ўсяго беларускага? Нават пра маленькага хлопчыка кажа яна Беларусянятка, абавязкова з вялікай літары. Тым самым, як падлётку, жадае яму размаху ў крылах і вышыні ў палётах.
Вядома ж, яна не была саветызаванай ні думкамі, ні словам і выстаяла супроць саветызацыі.
Вядома ж, мела характар, які не цярпеў ніякога прымусу, прыгнёту. Прынцып бярэзіны: чым ніжэй хочуць прыгнуць, тым мацней ударыць у адказ, тым імклівей у неба выпрастаецца.
Вядома ж, адчувала сябе ўнучкай Францішка Скарыны, аднадуміцай Еўфрасінні Полацкай і сястрой Кастуся Каліноўскага.
Можна доўга меркаваць, гадаць, але загадка Геніюш — гэта загадка беларускай паэзіі, мяноўна беларускай, бо толькі ёй даводзіцца на ўціск адказваць выбухам.
Тэстаментныя вершы (згадайце Шаўчэнкавы «Запавет») найбольш глыбінна і падсвядома шчыра выяўляюць сутнасць паэта і паэзіі ягонай. I таму прыводжу поўнасцю праславянска-беларускі, па-паганску зямны верш Ларысы Геніюш:
За акном у сутонні Сонца нікне са стрэх. Дождж мне вымыў далоні. Шчокі выбеліў снег.
Ільняную кашулю на мой змучаны стан
каб на ноч апранулі, ды паслалі дыван,
ды паклалі на ўзлескі у старым дзірване, каб цягучыя песні калыхалі мяне.
Некалі ў Празе адзін хлопец з арміі Балаховіча пасля вайны прыняў савецкае падданства і прынёс анкеты Ларысе Геніюш. Яна адмовілася іх запаўняць. I тады хлопец сказаў: «Вы будзеце вялікай па сьмерці». Словы гэтыя паэтка помніла і занатавала іх у Споведзі.
3 зубром-адзінцом хацела параўнацца змагарка. Але і самотнай кнігаўкай была яна. Адно гняздо ацаліў лёс — хату мужавых бацькоў, Яна была першай хатаю, куды прыйшла паэтка з бацькоўскай, яна стала і апошняй, адкуль Ларыса Геніюш пайшла на вечны спачын.
0, сям'я Генюшоў! Блаславёная хата, ў твае сцены калісь мяне мілы прывёў.
Нат вайна захавала цябе, быццам святасць, мілы роду парог, каб прыняў ты нас зноў...
Спачываюць палі, спіць зямля пад снягамі, каб на ёй узрасці беларускай душы.
Усім сэрцам сваім я з мінуласцю, з вамі, прадаўжаю ваш след на зямлі, Генюшы.
След на зямлі і ў сэрцах беларускіх прадаўжае подзвіг паэткі.
Дакорам гучаць словы святой пакутніцы зямлі Беларускай, у гэтым свеце — былога вязня сталінскіх катоўняў за нумарам 0-287: «...ніводзін народ так не зьдзекваўся нада мною і над маёй сям’ёю, як беларускі... ні
адзін народ так не ўніжаў сваіх паэтаў, сваіх жанчын...»
Адна супраць злыдняў бярозкай стаю,
Пот, не слёзы, мой твар залівае, Я люблю цябе, край мой, як душу сваю. Я знаю — за гэта ўміраюць.
На допыце следчаму, нейкаму Харашэвічу, што енчыў ад бяссілля зламіць дух беларускай патрыёткі: «павесіць яе на вуліцах Мінска!», паэтка крычала: «Яшчэ ня вырасла тая бяроза, на якой вы мяне будзеце вешаць, усіх нас вам не перавешаць!»
Памерла, каб пайсці ў неўміручасць, каб «памяць пакінуць, як ясны паром».
Паэтка Ларыса Геніюш казала: «Паэты не забіваюць, паэты не забываюць крывавага».
Дык будзьма памятаць гэта.
Будзьма памятаць паэтку і помнікамі.
Хоць гэта трэба было рабіць пры жыцці, напісаў я радкі, прысвечаныя Ларысе Геніюш.
3 рук Вашых мужных
Сціло выбівалі.
Вам давяралі кайло душагубы.
Даў Вам з калючага дроту каралі,
3 Вас пасміхаўся
Край Ваш найлюбы.
Вы на радзіме былі сіратою.
Зонечна Вам было,
Сонечна катам.
Толькі ў нябёсах над лютай Інтою
Бацькам быў Бог,
Маткай — вера, Гнеў — братам.
Птушка дакору, адчаю і жалю, Вы цішыню распазнаеце ў гуле. Нашай віны сцяжалелую шалю Вы сваім лёткім крылом Зварухнулі.
1992
ПЕТРА ВАСІЛЕЎСКІ
ХЛЕБ I КНІГА
«Залаты век» Беларусі ў люстэрку года Скарыны
Скончыўся, стаў гісторыяй Скарынавы год. Беларусь сціпла адсвяткавала 500-годдзе свайго вялікага сына. Свята тое мела пэўны рэзананс і па-за межамі рэспублікі, але таксама сціплы, нязначны. Час такі, што на першым месцы не культура, а палітыка і эканоміка. Прычым эканоміка ў самым вульгарным разуменні: як атаварыць рубель (даруйце, талон). Прыціснуты штодзённымі клопатамі чалавек рэдка задумваецца аб вечным. Калі прадметам раскошы становіцца рэч першай неабходнасці, пытанне — якім быць помніку Першадрукару? — будзе хваляваць нямногіх. Толькі тых, хто разумее, што жывем мы не па-людску менавіта таму, што страцілі нацыянальную, чалавечую годнасць. 3 народам, які абыякавы да сваёй мінуўшчыны і будучыні, які выракаецца сваёй мовы, не шануе сваіх прарокаў і пакутнікаў, можна рабіць усё, што заўгодна.
Свята не атрымалася, бо гэта было закладзена ў ягонай праграме. А праграму гэтую зацвярджала, як вядома, самая верхняя ўлада Рэспублікі. Калі мы прыгадаем, як праходзілі на Беларусі юбілейныя ўрачыстасці ў гонар Міколы Гусоўскага, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа і іншыя падобныя, дык заўважым адну заканамернасць. Тыя, хто мае ўладу, рабілі ўсё магчымае, каб свята не атрымалася, каб толькі ні «падыграць» беларускаму «нацыяналізму» — a то яшчэ беларусы аб сабе многа думаць пачнуць.
Успомнім, якіх высілкаў каштавала паставіць помнік Максіму Багдановічу перад Оперным тэатрам? Як упарта ГалоўАПУ на чале з тагачасным галоўным архітэктарам Мінска Грыгорьевым, выконваючы вышэйшую волю, імкнуліся заперці помнік ці ў Серабранку, ці ў Чыжоўку. I як скрыгаталі зубамі, калі не атрымалася... Мо, дарэчы, таму і помнік не вельмі ўдалы, што даводзілася займацца не столькі мастацтвам, як барацьбою з цемрашаламі. Гэта датычыць і помніка Якубу Коласу. Калі я пытаўся ў некаторых беларускіх скульптараў, што яны думаюць пра гэтага бронзавага монстра, мне адказвалі: «Тое, што і ты. Але калі б у той час распачаць спрэчкі аб мастацкай форме, помнік паставілі б гадоў на дзесяць пазней. Усе былі радыя, што ўвогуле дазваляюць паставіць помнік Коласу. Разумееш, дазволілі... Калі такое было?!» У 100годдзе Купалы мы так і не пабачылі абяцанага Поўнага збору твораў песняра.
Тая ж заганная традыцыя мела працяг і ў афіцыйным святкаванні 500-годдзя Скарыны. Спачатку ідэалагічныя ўлады рэспублікі паводзілі сябе так, нібыта юбілей Першадрукара будзе не праз год-другі, а недзе ў XXI стагоддзі. Падрыхтоўка да святкавання, згодна нашых парадкаў, не магла распачацца без адпаведнай партыйна-ўрадавай пастановы. I яна нарэшце з’явілася, але тады, калі ўжо не было часу на яе рэалізацыю. Сёння, азіраючыся назад, я ўвогуле сумняваюся, што нехта наверсе збіраўся яе выконваць. Проста каб адчапіліся, каб не гаварылі, што кіраўніцтва рэспублікі абыякавае да беларускай культуры.
А потым усё ішло па вядомым сцэнарыі. Канкрэтных асобаў, якія б адказвалі за канкрэтную справу, няма. А калі і ёсць, дык з іх не спытаеш — бо высока сядзяць. А калі і спытаеш, дык пачуеш традыцыйную спасылку на «аб’ектыўныя цяжкасці». Адным словам, калі і атрымалася нешта падобнае на святкаванне, дык толькі дзякуючы чыстаму энтузіязму і бескарыслівасці шчырых беларусаў. Гэта яны выцягнулі на сваіх плячах святочныя мерапрыемствы ў Мінску, Полацку, Вільні. А вось на Скарынаву імпрэзу ў Парыж — было такое мерапрыемства ў штаб-кватэры ЮНЕСКА, паехалі ў асноўным зусім іншыя, з ліку так званых «тоже белорусов» ад наменклатуры.