• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    Амаль кожны чалавек, здолеўшы зрабіць нешта вартае для чалавецтва, шукаў у справе паратунку ад адзіноты; пераадолеўшы самога сябе, ён станавіўся непераможным для іншых.
    Дарма ўяўляюць беларусаў гэткім бяскрыўдным, пакорлівым народам. На нашым сцягу — паласа крыві (сваёй, чужой?), на нашым гербе — узброены рыцар. Калісьці нашы продкі славяне асімілявалі (не без гвалту) балтаў. Доўгі час беларусы-літвіны трымалі галоўныя пазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім, адсунуўшы жмудзь-летувісаў і продкаў украінцаў на другі план. Некалькі стагоддзяў наш Полацак супрацьстаяў кіеўскай экспансіі, наша Вільня аспрэчвала ў Масквы права быць цэнтрам будучае імперьіі. Чарнобыль, безумоўна, прымусіць беларусаў прыгадаць гэтыя аспекты сваёй гісторыі.
    Хто ведае, з якой мэтай Бог выпрабоўвае беларусаў Чарнобылем і адзінотай. Ці гэта кара за мінулыя грахі, ці гартаванне для справы, час якой яшчэ прыйдзе? Адно зразумела: з гэтых выпрабаванняў мы выйдзем іншымі людзьмі. Нам няма на каго спадзявацца, таму хай памірае надзея — каб жыла Беларусь.
    АЛЕГ ТРУСАЎ,
    кандыдат гістарычных навук
    ЛУНАН, НАШ СЦЯГ, ЛЯЦІ, ПАГОНЯ!
    Яканцы XX стагоддзя пасля доўгіх гадоў няволі і палітычнага занядбання Беларусь выйшла на еўрапейскую і сусветную арэну як незалежная дэмакратычная дзяржава. Маючы тысячагадовую гісторыю, нельга было забыць аб спрадвечных сімвалах беларускай дзяржаўнасці, яе гербе і сцягу. Тым больш што пасля БНР адрадзіць іх было вельмі і вельмі няпроста. I яшчэ нейкіх дзесяць год назад аб гэтым можна было толькі марыць.
    Аднак цікава, вельмі цікава жыць на пераломе гістарычных эпох. Калі ў 1978 годзе я разам са сваім сябрам, архітэктарам Сяргеем Багласавым, змясцілі старадаўнюю «Пагоню» над эскізам аднаўлення і рэстаўрацыі Лідскага замка, ніхто з нас не мог нават падумаць, што праз нейкіх няпоўных 15 год яна стане візітнай карткай незалежнай Беларусі. Больш таго, мы былі вельмі засмучаныя, калі пад час друкавання нашага праекта адбудовы Лідскага замка ў архітэктурным часопісе, што выходзіць у Каўнасе, літоўская цэнзура зрэзала выяву «Пагоні» з усіх нашых фотаздымкаў.
    А колькі намаганняў трэба было прыкласці, каб увесну 1991 года неўміручы вершнік, што заўсёды бараніў сваю Бацькаўшчыну, з’явіўся на бліскучым ветраніку (флюгеры), што аздобіў стромкі дах першай адноўленай вежы замка XIV ст. у Лідзе.
    Цяпер, пасля таго як нашы старадаўнія герб і сцяг прызналі больш чым 80 краін свету, нельга не
    сказаць словы падзякі тым мастакам і навукоўцам, што маюць непасрэднае дачыненне да вяртання беларускаму народу яго некалі занядбаных святынь. Паколькі вялізная праца над распрацоўкай эталонаў rep­ea, сцяга і пячатак Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ужо скончана, хацелася б расказаць чытачам аб асноўных яе ўдзельніках.
    Пачнём з гісторыі гэтага пытання... Пасля таго як свядомая беларуская інтэлігенцыя, якая ў 20-я гады спрабавала гаварыць аб нацыянальнай сімволіцы, была знішчана ў Курапатах альбо вывезена на Калыму, на тэрыторыі БССР доўгі час, амаль да канца шасцідзесятых гадоў, гэта пытанне было цалкам забаронена. Упершыню аб «Пагоні» як спрадвечным беларускім гербе загаварылі нашы гісторыкі і мастакі ў 70-я і асабліва 80-я гады. Выява «Пагоні» стала змяшчацца на розных гістарычных карцінах, архітэктурных праектах аднаўлення беларускіх замкаў, на кніжных вокладках, на мастацкіх вырабах з металу, шкла і керамікі. Аднак на сцяг была накладзена партапаратам пад кіраўніцтвам сумна вядомых I. Антановіча і С. Паўлава поўная забарона. I калі мастак М. Купава ўжыў гэты сімвал пры афармленні дзіцячай кніжачкі, на малюнку з казачным замкам, цэнзура ад КІІБ усчыніла страшэнны вэрхал.
    Упершыню нашы сімвалы ў поўнай сваёй аздобе былі выкарыстаны 19 кастрычніка 1988 года пры афармленні залы ў Доме кіно, дзе быў утвораны аргкамітэт па стварэнню БНФ.
    I тут пачалося: усе партыйныя газеты і часопісы ў канцы 1988 і на працягу 1989—1991 года вялі няспынную агітацыю супраць нацыянальнай сімволікі выключна па двух накірунках: сцяг — фашысцкі, а-«Пагоня» — гэта літоўскі герб і да Беларусі дачынення не мае. Але чым больш ішла гэта агітацыя, тым больш беларускі народ схіляўся да сваёй занядбанай спадчыны. I таму невыпадкова, што шматтысячныя рабочыя калоны ў сакавіку 1991 года прыйшлі да Дома ўрада толькі з бел-чырвона-белымі штандарамі. Ніхто не хацеў ушаноўваць сцяг, прыдуманы па загаду Сталіна, тым болып што зялёны колер больш уласцівы для мўсульманскіх, чым для хрысціянскіх краін свету.
    Трэба таксама адзначыць, што беларуская навуковая інтэлігенцыя не падтрымала цкаванне нашай сімволікі
    і або выступіла ў яе падтрымку, альбо, калі перашкаджалі высокія партыйныя пасады, займала нейтральную пазіцыю. Ведамству Паўлава ўдалося мабілізаваць на гэту нікчэмную справу толькі невялікую купку псеўдавучоных, якія ніколі не займаліся пытаннямі геральдыкі і сфрагістыкі, альбо зусім неадукаваных у гэтай справе людзей.
    Аднак праз цэнзурныя завалы на старонках беларускага друку да народа трапляла праўдзівая інфармацыя такіх вядомых беларускіх гісторыкаў, як Міхась Ткачоў, Анатоль Грыцкевіч, Георгі Штыхаў, Анатоль Цітоў, Мікола Ермаловіч. Шмат цікавага аб нашых старадаўніх сімвалах даведалася беларуская грамадскасць і з публікацый маладога беларускага навукоўцы, філолага і публіцыста Вінцука Вячоркі. Усім тым, хто цікавіцца больш падрабязна гэтым пытаннем, я раю ўважліва прачытаць артыкулы доктара гістарычных навук Міхася Ткачова «Нацыянальныя сімвалы: народ і гісторыя», а таксама Вінцука Вячоркі «Кроў лягла чырвонай паласой»*. М. Ткачоў асабліва спыняецца на перыядзе апошняй вайны і на канкрэтных фактах паказвае, як хлусілі некаторыя партызанскія кіраўнікі ў сваіх успамінах, выконваючы сацыяльны заказ ЦК КПБ. Адначасова хачу нагадаць, што да таго, як на тэрыторыі цэнтральнай часткі акупаванай гітлераўцамі Беларусі па іх загадзе ў мэтах прапаганды выкарыстоўвалася зрэдку беларуская нацыянальная сімволіка, фашысты ў 1933 годзе запазычылі ў бальшавікоў чырвоны сцяг, замяніўшы пры гэтым серп і молат на свастыку. Менавіта пад гэтымі сцягамі адбыліся ў верасні 1939 года сумесныя парады войск вермахта і Чырвонай Арміі ў Брэсце і Пінску. Таму звязваць «Пагоню», бел-чырвона-белы сцяг з фашыстамі няма ніякіх падстаў, тым больш што гэтая сімволіка была афіцыйна зацверджана ўрадам БНР у 1918 годзе ў якасці дзяржаўнай.
    He маюць сур’ёзных падстаў і тыя крытыкі, якія лічаць, што наш герб вельмі падобны да сучаснага герба Літвы (Летувы).
    4 верасня 1991 года Рэспубліка Літва зацвердзіла новы варыянт свайго Дзяржаўнага герба наступнага выгляду: «Дзяржаўны герб Літвы ўяўляе сабою выяву
    * 3 гісторыяй на «Вы». Выпуск 1. Мн., 1991.
    Віціса: на чырвоным фоне гербавага шчыта вершнік у сярэбраных даспехах на белым кані, які трымае ў правай руцэ ўзняты над галавою сярэбраны меч. Каля правага пляча вершніка сіні шчыт з выяваю двайнога залацістага крыжа. Сядло каня, аброць і рамяні — сінія. Ручка мяча, цуглі, стрэмя сядла і шпора, металічныя мацаванні похваў і рыштунку каня — залатыя». Такім чынам, літоўскі варыянт «Пагоні» цяпер як па каляровай гаме, так і па абрысе вершніка, значна адрозніваецца ад беларускага. Дарэчы, з літоўскага боку да нас ніякіх прэтэнзій не было, і нашы геральдычныя камісіі па дзяржаўнай сімволіцы працавалі ў цесным кантакце.
    Пытанне аб нацыянальнай сімволіцы, аб сцягу і rep66 Рэспублікі Беларусь было ўнесена ў павестку дня вераснёўскай сесіі (1991) Вярхоўнага Савета. Напярэдадні гэтай сесіі па ініцыятыве парламенцкай апазіцыі на платформе БНФ з мэтай азнаямлення з гэтай тэматыкай народных дэпутатаў Беларусі ў фае перад парламенцкай залай Вярхоўнага Савета была разгорнута спецыяльная музейная выстава пад назвай «Герб і Сцяг». За стварэнне выставы ўзяліся мастакі Яўген Кулік, Уладзімір Крукоўскі, Мікола Купава і Аляксей Марачкін. У працэсе работы да іх актыўна далучыліся Лявон Бартлаў, Леў Талбузін, Тодар Ладуцька, Ігар Марачкін, Алесь Шатэрнік і Вячаслаў Дубінка. У кароткі тэрмін была выпрацавана канцэпцыя выставы (аўтар Я. Кулік), сабрана некалькі сотняў экспанатаў як гістарычнага, так і сучаснага айчыннага і замежнага паходжання. Выстава зрабіла значнае ўражанне на многіх дэпутатаў, станоўча паўплывала на вынікі галасавання.
    У час прыняцця дзяржаўных сімвалаў на вераснёўскай сесіі ў дачыненні да сімвалаў быў поўны плюралізм думак. He спаў у шапку і супрацьлеглы бок. Сярод дэпутатаў была распаўсюджана гістарычная даведка дактароў гістарычных навук Палуяна і Лысенкі, якая сведчыла аб тым, што «Пагоня» — чыста літоўская з’ява. Потым яе зачытаў з парламенцкай трыбуны дэпутат Сарокін. Дэпутаты ад ветэранскай арганізацыі паказвалі мне шматлікія архіўныя здымкі са спецфондаў, дзе памагатыя фашыстаў пазіравалі перад гебельсаўскімі фотакарэспандэнтамі з «Пагоняй» і белчырвона-белым сцягам. Аднак трэба аддаць ім належнае. Паколькі яны лепей за ўсіх нас ведаюць, як тады
    было на самай справе, гэтыя здымкі (дарэчы, невядома, кім і за якія грошы аддрукаваныя) так і не былі выкарыстаны ў якасці апошняга аргумента. 19 верасня 1991 года нацыянальная сімволіка была зацверджана як дзяржаўная дзвюма трэцямі галасоў (канстытуцыйнай большасцю).
    Неўзабаве пасля гэтага, 4 кастрычніка 1991 года, Прэзідыум Вярхоўнага Савета стварыў камісію па выпрацоўцы эталонаў дзяржаўнай сімволікі і атрыбутыкі (г. зн. герба, сцяга, пячатак, нагруднага знака і г. д.), а таксама нарматыўных дакументаў да іх. Узначаліць камісію было даручана мне. Камісія склалася з вядомых беларускіх гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, мастакоў, дызайнераў, народных дэпутатаў Беларусі. Сярод навукоўцаў варта адзначыць дактароў гістарычных навук Анатоля Грыцкевіча і Георгія Штыхава, кандыдата гістарычных навук Валянціна Голубева (намесніка старшыні камісіі), кандыдатаў мастацвазнаўства Тамару Габрусь і Зянона Пазняка, кандыдата юрыдычных навук Марыну Сатоліну, а таксама выдатнага знаўцу беларускай геральдыкі Анатоля Цітова і старшыню Камісіі па культуры і захаванні гістарычнай спадчыны Мінскага гарсавета Ігара Чарняўскага. Адначасова над эскізамі пачала працаваць група мастакоў (Л. Бартлаў, У. Крукоўскі, Я. Кулік, М. Купава, Л. Талбузін), якую курыраваў сябра камісіі, народны дэпутат Зянон Пазняк, мастацтвазнаўца і гісторык.