З крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

З крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
Мінск «Вышэйшая школа» 1997
УДК 39(= 826) + 882.6-8
ББК 63.5 (4 Бен)
С95
М астак А. П. Пратасеня
Сысоў У. М.
С95	3 крыніц спрадвечных.—Мн.: Выш. шк.,
1997. — 415 с.
ISBN 985-06-6265-1.
На прыкладзе найбольш вядомых і распаўсюджаных у нашым краі рытуалаў, павер’яў, заклінанняў, замоў, зычэнняў і іншых абрадавых кампанентаў разглядаецца каляндарная і сямейная абраднасць беларусаў. Высвятляюцца генетычныя вытокі рытуалаў і семантыка абрадавай сімволікі. Кожны нарыс дапаўняецца прыказкамі і прымаўкамі пра канкрэтнае свята, абрадавымі песнямі, якія запісаны аўтарам у розных рэгіёнах Беларусі.
Адрасуецца як навукова-папулярны і хрэстаматыйны дапаможнік выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ, настаўнікам сярэдніх школ, работнікам культасветустаноў, а таксама масаваму чытачу, які цікавіцца духоўнай спадчынай беларускага народа.
ББК 63.5(4 Бен)
ISBN 985-06-6265-1
© У. М. Сысоў, 1997
Слова да чытача
Паважаныя чытачы! Амаль кожны з вас яшчэ з дзяцінства ведае пра такія святы, як Каляды, Ражство Хрыстова, Стрэчанне, Масленіцу, Гуканне вясны, Тройцу, Купалле, Спас, Прачыстую і многія іншыя. Адкуль яны бяруць свой пачатак? Чаму беражліва захоўваюцца і святкуюцца ў нашым народзе з незапамятных часоў? Што азначалі шматлікія звычаі, вераванні, рытуалы, забароны ў жыцці нашых продкаў і якое дачыненне яны маюць да нашых сучаснікаў? Сапраўды гэта забабоны, як трактавалі нам у савецкі час тэарэтыкі навуковага атэізму, або нешта іншае, больш значнае і жыццесцвярджальнае? Чаму нараджэнне дзіцяці суправаджаецца радзіннай абраднасцю, утварэнне новаіі сям'і — вясельнымі абрадамі, а смерць чалавека — пахавальнай абраднасцю? I, нарэшце, як захаваўся той ці іншы абрад у нашым народзе, у якой паслядоўнасці ён праходзіць? Калі вас цікавяць падобныя пытанні, то адказ на іх вы знойдзеце на спгаронках гэтай кнігі.
Пры апісанні свят і абрадаў шырока выкарыстоўваюцца звесткі з вядомай этнаграфічна-фальклорнаіі літаратуры і з многіх рэдкіх выданняў, што захоўваюцца ў фондах цэнтральных бібліятэк нашай рэспублікі і за яе межамі.
Слова да чытача
Шматлікія этнаграфічныя апісанні і фальклорныя матэрыялы, змешчаныя ў кнізе, сабраны ў апошнія гады аўтарам. Усе яны знаходзяцца ў фондах Архіва Інстытута мастацпгвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. У вытрымках з архіўных крыніц захоўваецца мова інфарматараў, а ў канцы кнігі даецца пашпартызацыя да кожнага запісу. Акрамя таго, у кнізе шырока ілюструюцца шматлікія народныя выразы і азначэнні, шпго актыўна бытуюць у сучаснай гупгарковай мове. Непасрэдна такія матэрыялы даюць уяўленне аб цяперашнім стане традыцыйнай абраднасці, нашай мовы ў яе народным варыянце і сучаснай традыцыйнай культуры, якая актыўна бытуе ў побыце беларускага народа.
Спадзяюся, што інфармацыйны змест кнігі будзе для вас займальным і цікавым, а ў душы пакіне глыбокае ўражанне ад знаёмства яшчэ з адной старонкай нашай духоўнай спадчыны, назва якой — традыцыйная абраднасць.
Аўтар
Чалавек і традыцыйная абраднасць
Традыцыі кожнага народа складваюцца вякамі, тысячагоддзямі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як неад'емная частка ўкладу жыцця чалавека, якая хутчэй у многім і вызначае гэты ўклад. Ва ўсе часы ўсё, што тычыцца паняцця «традыцыйнае» свята захоўвалася ў народзе як найдаражэйшая спадчына, бо любая традыцыя ў першую чаргу задавальняе духоўны густ і патрэбу чалавека. Менавіта гэта акалічнасць садзейнічае вялікай жыццяздольнасці і функцыянальнасці нацыянальных традыцый кожнага этнасу, яго абрадаў і звычаяў. I менавіта таму да нашага часу ў беларускай традыцыйнай культуры захаваліся лепшыя элементы храналагічна розных культурных пластоў і эпох: язычніцтва і хрысціянства, матрыярхальнага і патрыярхальнага грамадства, праславянскай і ўзнікшай пазней на яе аснове ўсходнеславянскай культурнай спадчыны.
На станаўленне і развіццё беларускай традыцыйнай абраднасці на працягу апошняга тысячагоддзя аказалі значны ўплыў розныя рэлігійныя веравучэнні, якія, умацоўваючы свае пазіцыі ў нашым краі, нярэдка імкнуліся абвергнуць спрадвечныя мясцовыя абрады, звычаі, вераванні і г. д., падмяняючы іх аналагічнымі новаўвядзеннямі ці падробкамі, якія грунтаваліся на ўласнай светапогляднай аснове. Але, як сведчыць гістарычная рэальнасць, народныя традыцыі
нельга наўмысна ні выжыць, ні падмяніць, ні забараніць, акрамя тых выпадкаў, калі яны свядома губляюцца і адыходзяць у нябыт у этнічнай памяці, як аджьіўшае і непатрэбнае звяно ў культурным укладзе жыццяЯскравым сведчаннем таму ўпартая барацьба хрысціянства з язычніцтвам, што вялася на працягу цэлага тысячагоддзя, але, відавочна, вынікі яе малазначныя, бо яна не змагла канчаткова зламаць рэлігійныя светапоглядныя пастулаты нашых далёкіх продкаўязычнікаў, якія так і захаваліся ў свядомасці людзей да нашых часоў. У сённяшнім выглядзе і язычніцтва, і хрысціянства хутчэй утвараюць цэласную аснову культурнага здабытку нацыі. Падобнае меркаванне ў культуралагічным аспекце заслугоўвае сваёй ацэнкі і асэнсавання.
Хрысціянства, павёўшы ўпартую барацьбу за знішчэнне язычніцтва, выкарыстоўвала самыя розныя метады для дасягнення сваёй мэты, ад забарон да актыўнай ідэалагічнай хрысціянізацыі народных мас. Ужо з самага пачатку ўвядзення новай рэлігіі хрысціянскія прапаведнікі аб’явілі язычніцтва паганскай верай, людзей, якія ўпарта адстойвалі і абаранялі веру ў сваіх дахрысціянскіх Багоў, называлі паганцамі, нават Багоў язычнікаў перайменавалі ў ідалаў. У 1551 годзе ў шырока вядомай пастанове Стоглавага сабора язычніцкія звычаі і абрады былі асуджаны і ўвогуле забаронены: «Еіце же мнозн от неразумпя простая чадь православных хрнстнян во градех н в селех творят еллннское бесованне, разлнчные нгры н плясання в навечерпн праздннка Рождества Хрнстова н протнв празднпка рождества Іоанна Предтечн в ноіцн н в праздннк весь день мужп н жены н детн в домах, по улнцам отходя н по водам глумы творят всякнмн нграмн п песнямн сотанннскпмн. ...Благочестнвому царю по всем градом п по селом своя заповедь учнннтн, чтобы православные хрнстняне на таковыя бесовання не сходнлнся
н чтобы проклятое еллннское бесованне впредь попрано было до конца»*.
Трэба зазначыць, што хрысціянскія прапаведнікі падобныя пастановы выконвалі даволі сумленна. Вельмі цікавы запіс наконт гэтага зрабіў у канцы мінулага стагоддзя Мікалай Андрэевіч Янчук на падставе гутаркі з беларускім свяшчэннікам. Дык вось служка царквы расказвае яму: «Бывала даведаешся, якая-небудзь дзяўчына скакала з хлопцам праз агонь — не станеш іх вянчаць, калі захочуць жаніпда: другім навука. A то яшчэ, напрыклад, у нас Ражство называлі заўсёды Калядою: усё Каляда ды Каляда, а пахрысціянску ніхто не назаве. Я, ведаеце, і ў пропаведзі, і ў размовах тлумачыў, што няма ў нас такога святога, каб Калядою называўся, — нічога не дапамагло; а як я не дапусціў аднагодругога да прычасця за гэту самую назву, дык і сталі ўсе называць Ражством, прынамсі, пры мне баяцца ўспамінаць Каляду»**.
He выпадкова, што і правядзенне хрысціянскіх пастоў, калі не дазваляліся любыя ўвесяленні, гулянні, спяванні, прыпадае на дні правядзення многіх найбольш важных язычніцкіх рытуальных дзён. Так, перадвелікодны сямітыднёвы пост сумяшчаецца з Гуканнем вясны, пятроўскі пост (з канца Траечнага тыдня да 12 ліпеня — дня апосталаў Пятра і Паўла) прыпадае на дні Купалля, а двухтыднёвы Успенскі (спажынны) пост супадае са Спасаўскімі святкамі.
Але наш народ цярпліва перажываў і падобныя асуджэнні сваёй рэлігіі, і забароны, прадаўжаючы і захоўваючы традыцыі язычніцкіх часоў. Нават у XIX стагоддзі, калі, здавалася, хрысціянства ўжо даволі трывала «абжылося» на нашых землях як новая дзяржаўная рэлігія, тагачасны
* Стоглав / Нзд. Д. Е. Кожанчнкова. СПб., 1863. С. 261—263.
** Цыт. па працы: Пятроўская ГЛ. Мікалай Андрэевіч Янчук (1859—1921) II Беларуская фалькларыстыка. Мінск, 1989. С. 250.
люд упарта прытрымліваўся шматлікіх рэлігійных свят і абрадаў, якія паходзяць з язычніцтва. Наш вядомы гісторык і этнограф Адам Багдановіч так характарызаваў адносіны беларусаў таго часу да хрысціянскай рэлігіі: «Багамі прызнаеце Вы стыхіі — і сонца, і агонь, і агню таксама моліцеся, называеце яго Сварожычам. Верыце і ў стралу, і ў полаз, і ў птушыны грай, і ў варажбу, вяшчуеце птушкамі і звярамі! Бог дае Вам усё добрае, Вы ж яго не пазналі, а ўсё ад бесаў сваіх мець уяўляеце...»*.
Як пацверджанне таму і сёння ў большасці традыцыйных абрадаў беларусаў мы знаходзім адлюстраванне як хрысціянскай, так і язычніцкай рэлігійных плыняў, зыходзячы з чаго нават ужыванне назваў многіх абрадаў і свят захавалася паралельнае: Каляды — Ражство Хрыстова, Грамніцы — Срэценне Божае, Зялёныя святкі ■— Тройца, Купалле — дзень Івана Хрысціцеля, Багач — Ражство Маці Божай і г. д. Тут варта зазначыць, што прыналежнасць гэтых свят да розных рэлігій выразна характарызуе і працягласць іх па часе. Як вядома, у нашых продкаў-язычнікаў месцамі правядзення рытуалаў і набажэнстваў з маленнямі да Багоў і Добрых Духаў былі рошчы, гаі, узвышшы, рэкі, свяцілішчы, дзе рытуальныя святкаванні праводзіліся на працягу некалькіх дзён, a то і тыдняў**. Прырода, адкрыты прастор, неабмежаваная колькасць удзельнікаў садзейнічалі таму. Хрысціянскія ж святы і абрады — гэта храмавыя цырымоніі, якія ў большасці сваёй разлічаны на аднадзённыя ўрачыстасці і маленні. Таму ў сённяшняй цесна пераплеценай канве язычніцкай і хрысціянскай духоўных плыняў заўсёды на час правядзення таго ці іншага язычніц-
* Богдановйч А. Пережлткм древнего млросозерцанля у белорусов. Гродно, 1885. С. 12.
** Гл.: Срезневскйй Н. Н. Святллліца л обряды языческого богослуженля древнлх славян по свлдетельствам современным н преданням. Харьков, 1846. С. 20—29.
кага свята прыпадае некалькі хрысціянскіх: Каляды і Ражство Хрыстова, Васілле, Вадохрышча; Гуканне вясны і Саракі, Вялікдзень, Дабравешчанне, Юр’е, Мікола; Зялёныя святкі і Тройца, Духаў дзень і г. д.
Пра жыццяздольнасць народных традыцый сведчыць і гісторыя савецкага часу, калі ўвогуле як народная (язычніцкая), так і хрысціянская светапоглядныя асновы лічыліся забабонамі, рэлігія была аб'яўлена «опнумом народа», а, каб запоўніць духоўны вакуум чалавека, традыцыйныя абрады і звычаі імкнуліся падмяніць новай культурай — савецкімі абрадамі і святамі. Аднак, як паказаў час, новае не прыжылося, бытавала як штучнае нізкапробнае новаўвядзенне, а старыя традыцыі, хоць і ў прыкрытай форме, захоўваліся ў большасці беларускіх сямей. Забаранялася хрьісціць дзіця, але хрысцілі, забаранялася вянчацца, але вянчаліся, высмейваліся як забабоны народныя святы, абрады і звычаі (Каляды, Масленіца, Саракі, Дабравешчанне, Купалле і іншыя), але яны бытавалі ў народзе, як надзённая патрэба духоўнага жыцця чалавека.