3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
Народныя раждзественскія рытуалы на Беларусі ў многім упадабляліся каляднай абраднасці і праводзіліся ў асноўным па сцэнарыю язычніцкіх Калядак, але ў аснову іх тэматыкі і атрыбутыкі пакладзены сюжэты вышэйапісаных хрысціянскіх паданняў.
Святкаванне Ражства Хрыстова ў народзе пачынаецца 24 снежня (6 студзеня) з усходам першай вячэрняй зоркі, якая нібыта абвяшчае ўсяму свету аб часе нараджэння Сына Божага. Са з'яўленнем такой зоркі ў хрысціянскіх вернікаў заканчваецца піліпаўскі пост і пачынаецца «рождественскнй сочельннк», як называе праваслаўнае духавенства гэты вечар. Перад абразамі запальваюць свечкі, моляцца Богу і ўсёй сям’ёй вячэраюць.
На наступны дзень вечарам, падобна калядоўшчыкам, пачынаюць хадзіць звездары. Першапачаткова (прыкладна да XVII стагоддзя) гэты рытуал выконвалі мясцовыя прычты, якія абыходзілі хаты сваіх прыхажан з маленнямі і духоўнымі песнямі і віншавалі іх з Ражством Хрыстовым*. Звездары насілі з сабою васьміражковую (радзей пяці-, сяміражковую) зорку («звязду»), як сімвал віфлеемскай зоркі, што абвясціла людзям аб нараджэнні Сына Божага. Вось як, напрыклад, выглядала такая зорка ў вёсцы Урэчча Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці: «...іконка ўсярёдку, а тут звязда, круглая такая, бальшая, а ў сярёдку — іконачка: Божая Мацер ілі Ісус Хрыстос. Перад іконкай свечачкі гарелі — трі. Так, як ідзём па дарозе, не гаряць, а як ужо ў дваре, запалім трі свечачкі перад іконкай. Сама звязда красівая, з разнымі ўкрашэннямі. Рагі яе лентамі ўкрашалі. Іконачка тая ўсігда ў нас хранілася, а звязду каждый год новую дзелалі» (8-94-282-1, л. 35). Звязда рабілася параўнальна вялікая — у дыяметрьі больш метра. Яе замацоўвалі на двухметровай жэрдцы і насілі, падняўшы над сабою. Звездары, як і ў царкве ў гэты дзень, спявалі: «Раждзяство твае, Хрысце — Божа наш, возсія міравы свет разума. У нём звёздам служапічые звездою учахуся, табе кланяціся — сонцу праўды і цебе відзеці с высаты Вастока. Госпадзі, слава табе!» Гэты тэкст, напісаны
* Лнтовскне епархнальные ведомостн. 1875. >6 12. С. 436.
царкоўнаславянскай мовай, узяты з хрысціянскабіблейскай літаратуры і быў пераняты звездарамі хутчэй за ўсё ад царкоўных прычтаў, пра хаджэнні якіх мы згадалі вышэй. Але ў песнятворчасці беларускіх звездароў ён атрымаў народную апрацоўку і мае іншыя варыянты. У вёсцы Гронава Чэрыкаўскага раёна яго спяваюць, напрыклад, так: «Раждзество Тваё, Хрысце — Божа наш. Ево сіяніе — свет разума, са звездою неба сіяюшчае. Радуйся, Марыя, радуйся, Красна Дзева, сына спавіла, які збавіў нас» (8-93-273-3, л. 9). У суседнім да Чэрыкаўскага Слаўгарадскім раёне гэта песня ўжо гучыць інакш: «Раждзество Твае, Хрысце — Божа наш. Неба з звяздою учахася, сонца сонцу кланілася. Радуйся, Марыя, прэсвятая Дзева!..» і далей віншавальнікі гавораць гаспадарам словамі: «Паздраўляем с Раждзяством!» (8-94-279-1, л. 21). У некаторых выпадках звездары пачыналі спяваць «пад вокнамі» з псалмаў, якія ў народзе называюць яшчэ «бажэственнымі песнямі».
Пасля такога царкоўна-ўрачыстага пачатку віншавання спяваліся і іншыя песні раждзественскага цыклу, у якіх перадаюцца падзеі тых дзён, калі з'явіўся на свет Ісус Хрыстос:
Нова радасць стала, Яка не бывала, Звязда ясна над вярцепам Светла вассіяла.
Дзе Хрыстос радзіўся, 3 Дзевы ваплаціўся, Как чалавек пеленаўся, У Бога з'явіўся.
Hi ў царскуй палаце, Hi ў багатуй хаце, А ў вярцепе между скокі, А ўсе будуць знаці...
(8-93-270-5, л. 12)
або
Звізда ясна вассіяла
Да тром царам пуць указала.
Ой, нашые трые цары...
На каленцах прыпадалі.
На каленцах прыпадалі, Йсуса Хрыста звелічалі...
(8-89-243-3, л. 61)
Звездароў надзялялі рознымі пачастункамі: блінамі, пірагамі, салам, каўбасой, цукеркамі, грашыма і г. д. У кожнай хаце або на падворку ў заключэнне свайго абыходу звездары зычылі:
Наша звязда новага завета, А хадзяйкі й хадзяіяу на многая лета!
і спявалі гаспадарам «Многае лета» — агульнавядомы хрысціянскі гімн-пажаданне.
На Заходняй Беларусі, пераважна ў католікаў, такія абыходы хат у сваіх вёсках рабілі «тры каралі». Яніна Станіславаўна Супрун з вёскі Курчоўцы Воранаўскага раёна так расказвае пра гэты звычай: «Тры каралі ходзяць ад нараджэння Ісуса Хрыста і да свята Трох каралёў. Убіраюцца мушчыны ўтрох: адзін памажыцца чорным, другі бараду прычэпіць, трэцій бярэць кадзідла і злота. У касцёле само сабой адбываецца маленне, а па хатах ета ўжо ходзяць гэтыя тры каралі. ...Ну, тры каралі — гэта, як наш пан Езус нарадзіўся, а патом ужо етыя тры каралі сама першымі прышлі атведаць у гэту стаянку, у гэтый хлеў, дзе ён нарадзіўся. Яны і песні спяваюць: «Вэсола новіна, бо панна Марыя сповіла нам сына...» і «Прынеслі мы отто, меднэ кадзідло і злото». А іх ужо там кожны частуе, грошы дае ці што. Тры каралі — гэта Каспель, Мэльхон і Бальтазар» (8-94-284-1, л. 8).
Раждзественскія песні, у аснове якіх ляжалі чыста хрысціянскія матывы і сюжэты, былі не адзінымі ў рэпертуары звездароў і трох каралёў.
У беларускім фальклоры многія калядныя песні на працягу апошняга тысячагоддзя, пад уздзеяннем актыўнай хрысціянізацыі народных мас, таксама падвергліся ў асобных выпадках пераасэнсаванню і фалькларызацыі пад новую рэлігію. У выніку на сёння бытуе цэлы пласт такіх песенных варыянтаў, дзе язычніцкія матывы цесна пераплецены з хрысціянскімі і якія спяваюць як калядоўшчыкі, так і звездары, і тры каралі.
У раждзественскія дні на плошчах, базарах і іншых мнагалюдных месцах выступалі самадзейныя артысты — батлеечнікі. Яны насілі з сабою двух-, трох'ярусную скрыню, якая па форме і размалёўцы напамінала хатку або царкву. У ёй з дапамогай лялек паказвалі спектаклі, пераважна на біблейскія тэмы: «Цар Ірад», «Антон з казой» і іншыя.
Да раждзественскіх дзён мясцовае духавенства імкнулася прымеркаваць і некаторыя народныя веравайні, якія здаўна звязваліся ва ўсходніх славян з Калядамі. У адным з апошніх нумароў «Літоўскіх епархіальных ведамасцей» за 1875 год можна прачытаць: «Аіце Рождество Хрнстово прнлучнтся в неделю, то знма велнка н снежна, a весна дождлнва, жатва суха, осень ведрена, плод потребен, овцам плодовпто...; anje Рождество Хрнстово прнлучнтся в понедельннк, то знма добра н весна дождлнва, лето ведрено, осень добра, потом будут дождн велнкне, обнлня много» і г. д. 3 народных жа назіранняў найбольш пашыраны на Беларусі ўяўленні аб Ражстве як часе моцных маразоў і зімовых бур.
Свята Ражства Хрыстова на сёння набыло сусветны рэзананс. Яго радасна адзначаюць усе хрысціяне. У многіх краінах свету — Амерыцы, Англіі, Германіі, Італіі, Канадзе, Францыі і іншых раждзественскія святочныя дні адзначаюцца на працягу цэлага тыдня з вясёлымі карнаваламі, гульнямі, святочнымі канцэртамі, фестывалямі і традыцыйным абрадам віншавання блізкіх кожнаму з нас людзей.
Святое Ражство — людзям прыгажство.
Святое Раждзяство — радасць прынясло.
Раждзяство святоя — мароз удвоя.
Раждзественскі мароз добра ўкусіць (ушчыпне) за нос.
ЯВАР
Ой, Явар, Явар, 'Всокі да тонкі.
Калядная, на Ражство.
3 майго пер'ейка Й абкладайненько.
П р ы п е ў: Святы вечар!
’Всокі да тонкі, Лістом шырокі.
На том Явары Сакаля сядзіць.
Сакаля сядзіць, Далеко глядзіць.
Ено ўвідзело Шчуку і ў моры.
Шчуку і ў моры, Купца ў дарозі:
— Гой, купчэ, купчэ, Побратаймосо.
3 тваіх костачак Сагном абруча.
Ўжо ж мы песенку Да й дапеваём.
3 святым Ражаством Паздараўляем!
Святэ Ражаство — Радасць прынясло.
Свято Крашчэнне — Воду свяпДло.
Воду свяціло — На свет пусціло.
Далей гавораць словамі:
Паздраўляем с праздніком,
3 святым Ражаством!
ОЙ, НА РЫДАНІ ЦІХА ВАДА СТАЯЛА...
Калядная, на Ражство.
Ой, на рыдані ціха вада стаяла, Ой, там Прачыста свайго сына купала.
Ой, там Прачыста свайго сына купала, Ой, іскупаўіпы, ў срэбны човен паклала.
Ой, іскупаўшы, ў срэбны човен паклала, Ой, а паклаўшы, ў сіня мора пусціла.
Ой, на ўсход сонца прыехалі тры цары, Ой, тыя цары даравалі тры дары.
Ой, першы цар да кітаячку дараваў, Ой, а другі цар усе золатам да срабром.
Ой, другій жа цар усе золатам да срабром, Ой, трэці цар ўсе цвяточкам дараваў.
To ж не цвяточак, то ж Святое Раждзяство, Ой, ўсяму свету, ўсяму міру радасно.
(8-89-243-2, л. 18)
А Ў
НАШАГА ПАНА...
А ў нашага пана Двор гаражоны.
П р ы п е ў: Святы вечар*.
Двор гаражоны, Да ўсе рожамі.
Калядная, на Ражство.
Што ў той рожы, Прачыста дзева.
Прачыста дзева Дзіва дзівіла.
Дзіва дзівіла.
Сына радзіла.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага куплета.
Прыйшоў да яе Да й сам Гасподзь.
Дзе сляза ўпала, Там царква стала.
— Прашу, Госпадзі К сабе на 'бед.
Што ў той царкве? Прыстолы стаяць.
— К твайму абеду Сам трэці прыду.
Прыстолы стаяць, Свечачкі гараць.
Адпраўлю Пятра Сталоў засцілаць.
Свечачкі гараць, Ды й Бога славяць.
Святога Іллю
Кубкаў наліваць.
Далей	гавораць
Як кубка наліў, Галоўку схіліў.
словамі:
Паздраўляем з Новым годам!
Галоўку схіліў, Слёзачку ўраніў.
3 новым шчасцем!
(8-94-287-1, л. 19)
СВЯТЫЯ ВЕЧАРЫ...
— Святыя вечары, Дзе ў Бога былі?
Калядная, на Ражство.
3 двамі дзвярамі.
П р ы п е ў: Святы вечар*.
Ў перва вакенца Месяц засіяў.
Дзе ў Бога былі? — Цэркву рабілі.
Ў друго вакенца Сонейка ўзышло.
Цэркву рабілі С трамі вокнамі.
Ў трэцця вакенца Голуб уляцеў.
Голуб уляцеў
С трамі вокнамі,
Слёзачку ўраніў.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага куплета.
-а 4 3^
3 тые слёзачкі
Ў рызы адзяваўсь.
Плылі рэчачкі.
Ў рызы адзяваўсь
Што ў той рэчачцы Сам Гасподзь купаўсь.
3 Ісусам Хрыстом.
3 Ісусам Хрыстом,
Сам Гасподзь купаўсь,
3 святым Ражаством.
(8-94-285-1, л. 7)
А Ў КАНЦЫ СЯЛА ВЯРБА СТАЯЛА...
Калядная, на Ражство.
А ў канцы сяла вярба стаяла.
П р ы п е ў: Ой, Каляды — святыя вечары*.
На той вярбіне свечы гарелі.
Капелька спала — речачка стала. А ў той речачцы сам Бог купаўся, Сам Бог купаўся — апосталам стаўся. Первый апостал — свято Ражаство, Другій апостал — святый Новый год, Трэці апостал — свято Хрышчэнне. Свято Ражаство — каўбас прынясло, Святый Новый год — сватоў насіла, Свято Хрышчэнне — будзе й вяселле,
(8-94-282-1, л. 37)
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Новы год — народнае свята, якім сустракаюць пачатак каляндарнага года. Адзначаецца яно з вечара 31 снежня па 1 студзеня. У хрысціянскай рэлігіі на 1 студзеня па старым стылі прыпадае таксама дзень памяці архіепіскапа Кесарыі Каппадакійскай, свяціцеля Васілія Вялікага, які ў народзе называецца Васілле. Падобная назва ў беларускім фальклоры нярэдка асацыіруецца са значэннем навагодняга свята.