3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
Навагоднія ўрачыстасці маюць у беларусаў сваю гісторыю. У дахрысціянскую эпоху нашы
продкі святкавалі Новы год з 1 сакавіка па летазлічэнні ад стварэння свету. Пачатак вясны пачынаў і земляробчы год селяніна, пачынаўся новы працоўны віток жыцця. Традыцыя пачатку Новага года ад вясны мела ў народзе даволі трывалыя і моцныя карані. Нават з прыняццем хрысціянства у простанародным асяродку продкі беларусаў, як зазначае адзін з сучасных складальнікаў народнага календара, фалькларыст А. Ю. Лозка, «...новы год пачыналі не з 1 верасня, як у Візантыі, і не з 1 студзеня, як у Рыме, а па сваёй старажытнай традыцыі — вясною, 1 сакавіка»*. Старажытныя навагоднія рытуалы былі звязаны з Гуканнем вясны і працягваліся больш месяца.
Мы, на жаль, не маем дакладных звестак, калі беларусы пачалі святкаванне Новага года зімою, адпаведна юліянскаму календару, які ўводзіўся ў Вялікім княстве Літоўскім адначасова з прыняццем на нашых землях хрысціянскай веры. Хутчэй за ўсё гэта адбылося недзе бліжэй да Сярэднявечча. Але дакладна вядома, што з увядзеннем у 1584 годзе ў Вялікім княстве Літоўскім грыгарыянскага календара Новы год у межах усёй дзяржавы адзначалі 1 студзеня. У той час сустрэча Новага года праходзіла ў кантэксце калядных святак. Гэта быў перыяд актыўнага хаджэння калядоўшчыкаў і звездароў і віншаванняў імі мясцовых жыхароў. Новае свята вельмі хутка было заўважана гэтымі каляднымі групамі і асіміліравана імі ў калядным фальклоры. У іх песнях і віншаваннях побач з каляднымі матывамі ўсё часцей знаходзяць прымяненне навагоднія пажаданні і зычэнні:
На Новае лета
Хай родзіцца жыта...
Жыта, пшаніца, Усякая пашніца! Жадаем табе.
Беларускі народны калявдар /Аўтар-уклад. А. Лозка. Мінск, 1993. С. 10.
Слаўны гаспадару, Піва варыці, Сынкоў жаніці, Пасаг збіраці, Дачок выдаваці...
або
...Мы цябе, гаспадар, не зневажаем, А з Новым годам паздараўляем, Шчасця-долі жадаем!
Па звестках Е. Р. Раманава, у Магілёўскай губерніі ў першы дзень Новага года па хатах хадзілі кучкі дзетак, якія, пераступаючы хатні парог, сыпалі з рукі зерне, прыгаворваючы: «Сею-сею, пасяваю, з Новым годам паздраўляю!». За падобнае віншаванне дзетак шчодра адорвалі з навагодняга стала.
Удала супадала з Новым годам і другая калядная куцця, калі на стол многа ставілі ўсялякіх прысмак. У народзе гавораць: «Як сустрэнеш Новы год, так будзеш жыць і ўсе астатнія дні ў гаду». I тут шчодрасць сямейнага застолля якраз была да месца, бо з гэтым асацыіраваліся багацце і дастатак у Новым годзе. 3 падобнай надзеяй праводзіўся і такі рытуал: раніцай у першы дзень Новага года кожны гаспадар абыходзіў хлеў, пуню, камору і іншыя збудаванні ў сваім падворку і ў кожным з іх рассыпаў жменяю ў розныя бакі жыта або ячмень ці авёс.
Навагодняе свята — гэта яшчэ і характэрная часавая мяжа, пераступаючы якую чалавек хацеў ведаць, што яго чакае ў будучым. Таму калядная варажба і гаданні, якія найбольш папулярнымі былі ў дашлюбнай моладзі, адпавядалі падобным жаданням.
У пачатку XIX стагоддзя, з далучэннем усёй тэрыторыі Беларусі да Расіі, навагодняе свята паступова пачало набываць у нашым краі больш канкрэтызаваны сэнс і значэнне па расійскаму ўзору. У Расіі святкаванне Новага года з 1 студзеня было ўведзена ў 1700 годзе спецыяльным зага-
дам Пятра I, які ў сваю чаргу рабіў яго па еўрапейскім сцэнарыі, пасля першага падарожжа па еўрапейскіх краінах. Царскі загад патрабаваў: «...Впредь лета нсчнслять в Прнказах н во всякнх делах н крепостях пнсать с нынешняго Генваря с 1 чнсла от рождества Хрнстова 1700 ro­fla. По большнм проезжнм н знатным улнцам знатным людям н у домов нарочптых духовного н мнрского чнна перед воротамн учнннть некоторое украшенне от дерев н ветвей сосновых, еловых, можжевеловых, протнв образов, каковы сделаны на Гостннном дворе, у ннжней аптекн. В знак веселня, друг друга поздровлять с Новым годом н столетннм веком, н учнннть спе, когда на Большой Красной плоіцадн огненные потехн начнутся н стрельба будет». Практычна да савецкага перыяду так п адзначалася навагодняе свята ў багатых дамах і гарадах з вясёлымі карнаваламі, балмаскарадамі, стаўленнем ёлак і г. д. Але ў рабочасялянскім асяродку і на вёсцы па старадаўняй звычцы Новы год прадаўжалі сустракаць каляднымі рытуаламі і звычаямі.
У савецкі перыяд, калі ўвогуле народныя і царкоўныя традыцыі былі аб’яўлены афіцыйнымі ўладамі забабонамі і ў розных формах забараняліся ці пераасэнсоўваліся, сустрэча Новага года набыла статус дзяржаўнага і сямейнага свята.
У цяперашні час вечарам 31 снежня, а часам і на дзень-два раней, у кожнай сям'і ставяць ёлку. Яе ўпрыгожваюць цацкамі, лямпавымі гірляндамі, свечкамі, ватай, дожджыкам з бліскучай меднай ці алюмініевай фальгі або цэлафана з люстраным напыленнем. Ёлка, як вечназялёнае дрэва, сімвалізуе сабою вечнае жыццё, яго бясконцасць і неўміручасць.
На святочную вячэру, якая пачынаецца бліжэй да поўначы, збіраюцца ўсе члены сям’і, «каб быць разам увесь год». Такая традыцыя паходзіць з даўніх часоў. Па звестках П. В. Шэйна, у мінулым стагоддзі, нягледзячы на жорсткія законы патрыярхальнай сям'і, маладой жанчыне, якая
была першы год замужам, нават дазвалялі ісці на пераднавагоднюю калядную вячэру да сваіх бацькоў.
Першыя тосты, якія гучаць на сямейным застоллі, адрасаваны добрымі ўспамінамі стараму году. Як толькі гадзіннікі праб'юць дванаццаць гадзін ночы, падымаюць чаркі «за Новы год». На такіх застоллях добрай традыцыяй стала не толькі віншаваць адзін аднаго з Новым годам, але і абменьвацца недарагімі падарункамі-талісманамі. У тостах выказваюцца пажаданні на здзяйсненне асабістых жаданняў і мараў у новым годзе. Для дзяцей пад ёлку ў гэту ноч кладуць навагоднія падарункі — цукеркі, лялькі, цацкі, якія нібыта прыносіць Дзед Мароз.
У першы дзень новага года запрашаюць у госці іншых членаў рода, сяброў або ходзяць самі да іх «павіншаваць з Новым годам». На святочным застоллі спяваюць песні, танцуюць, весяляода.
Навагоднія традыцыі сённяшняга дня ўключаюць некаторыя забароны: нельга спаць у навагодні вечар (пад час сустрэчы Новага года), бо будзеш хадзіць сонны ўвесь год; нельга сустракаць Новы год, не вярнуўшы каму-небудзь пазыку, бо цэлы год будзеш мець справу з даўгамі; да навагодняга вечара абавязкова трэба памірыцца з тым, каго ты пакрыўдзіў ці абразіў, бо ў новым годзе ад цябе «адвернуцца» многія з тваіх блізкіх і знаёмых, і іншыя.
У навагодні вечар у клубах, дамах і палацах культуры, інтэрнатах каля навагодняй ёлкі з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі праводзяцца навагоднія забаўляльна-гульнёвыя вечары з вясёлымі карнаваламі, маскарадамі, танцамі, розыгрышамі.
На працягу навагодніх свят у школах і дзіцячых установах праходзяць ранішнікі, на якіх Дзед Мароз і Снягурка ў час розных гульняў і карагодаў з дзецьмі каля ёлкі раздаюць ім навагоднія падарункі.
Калі ўважліва прааналізаваць сучаснае навагодняе свята, то становіцца відавочным, што
I Зак. 1339
49
ўзнікла яно пераважна пад уплывам калядных традыцый (віншаванні, пажаданні, адорванні, вячоркі і г. д.) і ў мясцовай традыцыйнай сферы ўяўляе болып сугучны рэчаіснасці нашага часу, забаўляльна-гульнёвы і пацяшальны варыянт святкавання.
Святое Васілле — людзям красілле.
На Новы рок прыбудзе дня на зайчы скок.
На Новый год хавай скот.
Туманы на Васіля — будзе ўраджаю ўдвая.
Іней на Вісіля — будзе саломы больш, чым зерня.
На Новы год ясна — будзе ў гумне цясна.
Хрышчэнне (Вадохрышча) — хрысціянскае свята. Яно адзначаецда штогод 6 студзеня ў католікаў і 19 студзеня ў праваслаўных вернікаў* у памяць аб дні, калі Ісус Хрыстос быў ахрышчаны Іванам Прадцечам у рацэ Іардан. У шматлікіх апісаннях жыцця і дзейнасці Ісуса Хрыста расказваецда, што ў часы яго зямнога жыцця хрышчэнне праводзіла-
* Тут і ў наступных артыкулах даты падаюцца адпаведна афіцыйнаму календару.
ся толькі над дарослымі людзьмі, якія ўсвядомілі ў сабе веру ў Бога. Рытуал хрышчэння праводзіўся калектыўна, адначасова над усімі вернікамі ў рэках або азёрах. Таму і Ісус Хрыстос прымаў хрышчэнне ва ўзросце 30 год разам з іншымі людзьмі ў рацэ Іардан.
Гэты ж дзень вядомы ў хрысціянскай рэлігіі яшчэ і як Богаяўленне, бо на момант хрышчэння Ісуса Хрыста, як сведчыць біблейская літаратура, «Бог Бацька глаголал з нябёс аб Сыне, Сын хрысціўся ад святога Прадцечы Гасподня Іаана і Дух Святы сышоў на Сына ў выглядзе голуба»*. Такім чынам, перад зямным светам прадстала святая Тройца — Бог-Бацька, яго Сын — Ісус Хрыстос і Святы Дух.
Ва ўсіх касцёлах і царквах Хрышчэнне адзначаецца даволі ўрачыста. У святочных маленнях спяваюць: «Во Іардане крашчаюшчуся Цебе, Госпадзі, Тройчаскае явіся пакланеніе: Радзіцелеў бо глас свідзецельствоваше Цебе, возлюбленага Ця сына іменуя, і Дух у відзе голубіне ізвествоваше словесе утверждзеніе. Явлейся Хрысце Божэ, і мір просвешчый, слава Цібе». Гэты царкоўна-славянскі тэкст на сучаснай літаратурнай мове гучыць прыкладна так: «У Іардане прымаючы хрышчэнне, табе Госпадзі Святой Тройцы з'явілася пакланенне: голас бацькі засведчыў цябе, назваўшы сынам любімым і Дух у выглядзе голуба пацвердзіў праўдзівасць слоў, сказаных ім. З'яўленнем сваім, Хрысце Божа, свет навучаеш, слава табе!».
Маленні ў храме працягваювда звычайна да другой паловы дня. А затым святары разам з сваімі прыхажанамі выходзілі да бліжэйшых вадаёмаў: на рэчку ці возера. Вернікі ішлі калонай: «...выходжуют із цэрквы, нясуць пратасэі, крэст, іконы. Усю дарогу бацюшка паёт маліцвенныя песні. Ідуць пеўчыя і молюода разам з бацюшкам Богу» (8-94-286-1, л. 20). Да святога рытуальнага
* Настольная кннга свяіценнослужнтеля. М., 1978. Т.2. С. 465.
шэсця далучаліся ўсе жыхары вёскі, і таму да вадаёма заўсёды прыходзіла вельмі многа людзей.
На рэчцы або возеры, куды збіраліся жыхары таго ці іншага царкоўнага прыходу, зранку мужчыны выразалі з лёду крыж, прычым даволі вялікага памеру — паўтара-два метры ў даўжыню. Такі крыж высякалі на лёдзе сякерамі ці выразалі піламі на ўсю таўшчыню лёду, каб зрабіць палонку. Крыж з палонкі выцягвалі на вяроўках, аблівалі яго бураковым расолам, ад чаго ён меў ярка-чырвоны колер, а затым падымалі і ставілі на лёдзе на краю палонкі. Каб ён не ўпаў, яго залівалі знізу вадою і такім чынам прымарожвалі да лёду. Вакол крыжа ўтырквалі ў снег зялёныя ёлачкі, «етыя самыя ёлачкі паставют, йшча й нарадзят іх цвецікамі» (8-94-286-1, л. 20).