З крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

З крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
На ўсе тры калядныя вячэры пяклі бліны. Прычым першы спечаны блін з кожнай вячэры (куцці) адкладваўся і захоўваўся да канца Каляд. Як расказваюць сяляне вёскі Баева Дубровенскага раёна, у апошні дзень Каляд гаспадыня зранку «скармлівала» гэтыя бліны жывёле і птушцы: «Даёш на ташчак карові адзін блін, аўцам ламаеш, каб было па два кусочка каждаму, а курям даёш уже мелкімі кусочкамі. ...Карові адзін блін, штоб аднаго цяляці дала, авцы, штоб двое акаціла ягнятак, а курям многа кусочкаў, штоб многа яічак няслі» (8-92-265-1, л. 40).
На працягу ўсіх Каляд беларускія дзяўчаты гадалі аб будучым замужжы і сваёй долі. Напрыклад, на Старадарожчыне дзяўчаты кідалі сабаку калядныя аладкі, чыю аладку сабака першай з'ядаў, той, лічылі, і пашанцуе першай сярод сябровак выйсці замуж. Перапісвалі таксама на паперку ўсіх хлопцаў, «якіх мела на прымеце дзяўчына», і такую бумажку клалі на ноч пад падушку. Верылі, той, хто прыснівда дзяўчыне ноччу, будзе яе «суджаны» (8-93-270-2, л. 31). На Рагачоўшчыне ў пераднавагоднюю ноч дзяўчына лажылася спаць, не разуваючы адну нагуПры гэтым прыгаварвала: «Хто прыйдзе маю нагу
разуваць, з тым век векаваць!» Калі ж ноччу яна бачыла ў сне, што яе «разувае» хлопец, «то гэта яна бачыла свайго суджанага» (8-94-280-1, л. 9). Многія гаданні заснаваны на значэнні парных або няпарных лікаў: раніцай дзяўчаты прыносілі ў хату дровы і лічылі, колькі іх, абхоплівалі рукамі агароджу ў двары і таксама лічылі «шчакеціны» — калі пры падліку атрымліваўся парны лік, гэта прадказвала, што і дзяўчына на працягу года будзе ў пары.
Калядныя вечары вызначаліся яіпчэ ігрышчамі і вячоркамі, на якія збіралася ў асноўным моладзь. Нярэдка пачынальнікамі калядных ігрышчаў і вячорак былі самі калядоўшчыкі, якія, закончыўшы абход гаспадарчых падворкаў у сваёй ці суседняй вёспы, збіраліся ў адну з хат, дзе спачатку рабілі застолле, а пасля танцавалі, вадзілі калядныя карагоды, праводзілі розныя розыгрышы і гульні. Шырока вядома ў нашым краі калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», арэол бытавання якой на сёння вызначаеода раёнамі паўночнай Міншчыны і паўднёва-заходняй Віцебшчыны. Такая гульня была скіравана яа тое, каб спараваць і пазнаёміць паміж сабою дашлюбную моладзь.
На калядных ігрышчах і вячорках гучала вельмі многа песень, прыпевак, загадак, жартаў, напоўненых дасціпным народным гумарам і вымыслам.
Па надвор'і калядных дзён меркавалі, які чакае селяніна год. Калі куцця зварылася добра і была смачнай, гаварылі, што будзе добры ўраджай жыта. Яркае і зорнае неба вечарам на першую і другую куццю абяцала, што ў лесе будзе многа грыбоў, на полі «добры ўмалот», а ў хлеве добры прыплод жывёлы. Завіруха ў калядныя вечары («на куццю») прадказвала пчалярам добрае раенне пчол і багаты мёдазбор. У Крупскім раёне яшчэ зазначаюць: калі багатая Каляда (другая куцця) прыпадае на посны дзень (серада, пятніца), то год будзе багаты.
На Каляды дзеўкі рады, хлопцы семак прынясуць.
Калядкі добрыя сзяткі: наеўся, напіўся, ды й на палаткі.
Надышлі Калядкі, бліны ды аладкі.
Калі Калядкі, рабі сам і парадкі.
Прыйшлі Калядкі — гаспадарам парадкі.
Як тыдзень да Каляд — пан чэлядзі не рад.
Каляды — хрысціяне (славяне) рады.
Хто перад Калядамі жывёлу добра даглядае, той перад Вялікаднём за хвост не падымае.
Калі ў Калядніцу сабакі будуць завываць, дык к вясне людзі будуць паміраць.
На Каляды ўночы трашчыць, а ўдзень плюшчыць.
Прыйшлі Святкі — апалі лісткі (пра каляндар).
ОЙ, ШУМІЦЬ, ГУДЗЕ.. *
Калядная.
Ой, шуміць, гудзе, Пчаліная матка йдзе. Ой, Каледо, Пчаліная матка йдзе.
Пчаліная матка йдзе, Роячкі вядзе, Ой, Каледо, Роячкі вядзе.
Садзіцеся, роячкі, На новуй вярбе. Ой, Каледо, На новуй вярбе.
А я старая Сяду на старой. Ой, Каледо, Сяду на старой.
Да насіце, роячкі Медкі саладкі.
Ой, Каледо, Медкі саладкі.
А я старая Жоўтыя васкі. Ой, Каледо, Жоўтыя васкі.
* Праслухаць фанаграмы песень, змешчаных у кнізе, можна ў Архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Тыя васкі
Богу на свечкі.
Ой, Каледо, Богу на свечкі.
(8-89-243-2, л. 47)
ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ...
Калядная, гаспадару.
Добры вечар таму, Хто ў етым даму.
П р ы п е ў: Святы вечар!
Хто ў етым даму*.
А ў етым даму Сам пан-гаспадар.
Сам пан-гаспадар На куце сядзіць.
На куце сядзіць Калітку дзяржыць.
Калітку дзяржыць, Грошыкі лічыць.
Грошыкі лічыць, Шчадрушак дарыць.
Дарыце, дарыце, Да нас ні пазніця.
Да кароткія світкі, Да памерзлі лыткі.
(8-93-270-2, л. 65)
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага куплета з паўторам апошняга радка.
ЕХАЛА КАЛЯДА...
Калядная, гаспадару, які нядаўна ажаніўся.
Ехала Каляда 3 канца ў канец. Заехала Каляда К Мішэчку.
Мішэчка, а хадзяін, Дай калядзіцы: Пуд пушаніцы, Хлеба бухатку, Мяса лапатку, Парасят з хвастом, Калбас з шастом. Вота Каляда За сваю Ніначку.
(8-91-258-А-З, л. 9)
А МАРОЗЫ ТРАШЧАЦЬ...
Калядная, хлопцу.
А марозы трашчаць, Да варота скрыпяць.
П р ы п е ў: Святый вечар, Да варота скрыпяць*.
— Чаму ў цябе, Валодзька**, Да кажушка німа?
— Нашто мне кажух, Калі ў мяне Леначка***.
Яна спацее, Мяне сагрэе.
(8-93-270-1, л. 9)
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага куплета з паўторам апошняга радка.
** Называецца імя хлопда, якому калядоўшчыкі спявалі.
*** Называецца імя дзяўчыны, з якой кахаецца хлолец.
ОЙ, PAHA, РАНА...
Калядная, дзяўчыне.
Ой, рана, рана Зоры заззялі.
П р ы п е ў: Святы вечар Добрым людзям*!
Hi раней таго Ганначка ўстала.
Па двару хадзіла — Ўвесь двор красіла. Ступіла на гані — Гані заззялі.
Ступіла на парог — Тры сталы стаяць.
Тры сталы стаяць, Баяры сідзяць.
Баяры сідзяць, Кубкі наліваюць.
Кубкі наліваюць, Ганначку ўсхваляюць.
(8-94-280-2, л. 16)
* Прыпеў паўтараецда пасля кожнага куплета.
Ражство Хрыстова (Дзень нараджэння Ісуса Хрыста) — хрьісціянскае свята, якое прыпадае на 25 снежня. Але ў календарах каталіцкай і праваслаўнай канфесій гэта дата азначае не адзін і той жа дзень. У католікаў яна адназначна адпавядае сучаснаму афіцыйнаму календару, а ў праваслаўных вернікаў — дню 7 студзеня. Вытокі падобнай з'явы звязаны з гісторыяй нашага краю. Беларусь, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, адначасова апынулася і на мяжы сутыкнення
3 Зак. 1339
33
дзвюх хрысціянскіх плыней: каталіцкай, якая распаўсюджвалася на нашу краіну праз Еўропу, і праваслаўнай, што прыйшла да нас з Візантыйскай імперыі і ў 989 годзе была падтрымана і ўведзена на Старажытнай Русі кіеўскім князем Уладзімірам.
Як вядома, хрысціянскі свет амаль што на пачатку свайго ўтварэння вёў летазлічэнне па юліянскім календары, у якім Ражство Хрыстова вызначалася апошнім днём зімовага сонцастаяння, а Новы год пачынаўся на сёмы дзень пасля нараджэння Ісуса Хрыста. Гэты каляндар увёў у 46 годзе да нашай эрьі рымскі імператар Юлій Цэзар. Юліянскі каляндар, якому суджана было пачынаць летазлічэнне нашай эпохі, на жаль, быў не зусім дакладны ў падліку часу, у выніку чаго да сярэдзіны XVI стагоддзя каляндарныя дні адставалі ад астранамічнага года на 13 дзён. Таму ў 1582 годзе Папа рымскі Грыгорый XII, адкуль і паходзіць назва — грыгарыянскі каляндар, правёў рэформу календара адпаведна ўдакладненых астранамічных звестак. Гэты ж каляндар па загаду Вялікага Літоўскага князя і Польскага караля Стэфана Баторыя ў 1584 годзе быў уведзены на ўсёй тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, у складзе якога былі і беларускія землі.
Праваслаўная ж царква не падтрымала падобнай рэформы календара і па-ранейшаму прытрымлівалася летазлічэння старога стылю. 3 канца XVIII стагоддзя, калі Беларусь была далучана да Расіі, падобнае летазлічэнне было афіцыйна ўведзена і на нашых землях. I хоць у 1918 годзе адміністрацыйнымі коламі ў Савецкай краіне была праведзена рэформа календара адпаведна еўрапейскай, праваслаўнае крыло хрысціянства ў гэтым пытанні засталося да цяперашняга часу на старых дзедаўскіх пазіцыях. Таму і сёння даты каталіцкага, як і афіцыйнага ў нашай краіне, і праваслаўнага календароў не супадаюць і маюць розніцу ў 13 дзён.
Паводле хрысціянскіх паданняў, Ісус Хрыстос нарадзіўся ў горадзе Віфлееме недалёка ад Іерусаліма ў сям'і цесляра Іосіфа і прасвятой Дзевы Марыі, якія жылі ў горадзе Назарэце на поўначы Ізраіля. У той час Рымскі імператар Аўгуст загадаў правесці перапіс насельніцтва на ўсіх падначаленых яму землях. Згодна з тагачаснымі традыцыямі народныя перапісы вяліся па плямёнах і родах, непасрэдна ў тых населеных пунктах, адкуль былі выхадцы таго ці іншага роду. Паколькі «праведны Іосіф» і «прасвятая Марыя» паходзілі ад рода цара Давіда, яны павінны былі ісці ў горад сваіх прадзедаў — Віфлеем, каб унесці свае імёны ў спісы падначаленых імператара. Але калі яны прыйшлі туды, знайсці дзенебудзь месца для пражывання ім не ўдалося, паколькі горад быў перапоўнены такімі ж прышэльцамі, як і яны. Таму Іосіф з Марыяй уладкаваліся на начлег за горадам у выкапнёвай пячэры, у якой утрымлівалі жывёлу. У гэту ж ноч прасвятая Марыя нарадзіла хлопчыка, якога сама спавіла і паклала ў яслі — месца, прызначанае для корму жывёлы, дзе Богачалавек і правёў першую ноч.	‘
Нараджэнне Ісуса Хрыста было азначана падзеямі, якія абвясцілі свету аб яго з'яўленні. Першымі даведаліся аб гэтым пастухі, якія сцераглі ноччу на загарадных лугах жывёлу ад драпежных звяроў.
Да іх нібыта з'явіўся Божы Анёл са словамі: «Не палохайцеся, я абвяшчаю Вам вялікую радасць, якая будзе радасцю і ўсім людзям. Сёння нарадзіўся ў горадзе Давідавым Спасіцель, які ёсць Хрыстос Гасподні. I вось Вам знак: Вы знойдзеце дзіця ў пялёнках, якое ляжыць у яслях». Адначасова ў небе з'явілася вялікая колькасць светлых Анёлаў, якія ўхвалялі Бога песнямі. Пастухі, напалоханыя і здзіўленыя такой весткай з нябёс, першымі знайшлі Сына Гасподняга ў яслях і нізка пакланіліся яму.
Акрамя віфлеемскіх пастухоў, аб нараджэнні Ісуса Хрыста ў гэту ноч даведаліся ўсходнія астролагі — «волхвы», якія ўбачылі ў небе на ўсходзе незвычайна яркую зорку. Зорка, на думку мудрацоў, абвяшчала, што нарадзіўся Цар усяго свету. Таму яны тэрмінова паспяіпаліся ў Іерусалім, з боку якога відаць быў свет зоркіпрадказальніцы. Прыйшоўшы ў горад, усходнія мудрацы распытвалі гаражан: «Дзе нарадзіўся Цар Іудзейскі? Мы бачылі яго зорку на ўсходзе і прыйшлі пакланіода яму». У той час Іерусалімам правіў цар Ірад, які, пачуўшы такую вестку, рашыў загубіць Божага Сына, баючыся, што той зойме яго прастол. Ён паклікаў да сябе «волхваў», даведаўся ў іх пра час з'яўлення зоркі і папрасіў, каб яны, знайшоўшы Божае дзіця, расказалі яму аб яго месцазнаходжанні. Па дарозе з Іерусаліма перад мудрацамі на небе з'явілася тая ж зорка, якую яны бачылі напярэдадні. Яна «ішла перад імі», указваючы шлях мудрацам, і «спынілася над тым месцам», дзе нарадзіўся Сын Божы. Усходнія «волхвы», а іх было трое, нізка пакланіліся Ісусу Хрысту і даравалі яго золатам, ліванам і смірнай. Тады ж перад зваротнай дарогай Ангел Божы параіў ім вяртацца дадому, не заходзячы ў Іерусалім, што яны і зрабілі. Разгневаны ж цар Ірад даў загад воінам загубіць у Віфлееме і яго ваколіцах усіх дзяцей ад нараджэння і да двухгадовага ўзросту. Так былі загублены дзесяткі нявінных дзіцячых душ. Іудзейскі цар спадзяваўся, што сярод забітых ёсць і той, каго ён так баяўся. Аднак воіны не даўмеліся заглянуць у пячору, куды сяляне заганялі жывёлу. Пазней Іосіф і Марыя з Божым дзіцём перабраліся ў Егіпет, дзе пражывалі да смерці цара Ірада.