З крыніц спрадвечных
Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
Перасяленне ў новую хату атрымала назву — улазіны альбо ўваходзіны, для якіх характэрны рытуалы, накіраваныя на шчаслівае і заможнае пражыванне пэўнай сям'і на новым месцы.
Смерць была канчатковай мяжой зямнога існавання чалавека. Жалоба і пашана, з якой праводзяць у апошні шлях нябожчыка, — гэта своеасаблівая даніна павагі і ўдзячнасці за пакінуты ім след на зямлі, сярод людзей.
Беларускія жалобныя абрады складаюцца з двух частак — пахавання памёршага і памінальных дзён аб ім: траціны, шасціны, саракавіны і г. д. Па вераваннях беларусаў, пахаванне — гэта провады чалавека «на той свет», дзе ён прадаўжае сваё бясконцае і вечнае існаванне ў выглядзе Духа-продка і з'яўляецца апекуном свайго роду і сям'і.
Як бачым, традыцыйная абраднасць беларусаў складаецца з характэрных рытуальных цыклаў, якія адлюстроўваюць спрадвечны ўклад жыцця людзей, культуру іх быту, светапоглядяую аснову. I хоць каляндарныя і сямейныя абрады вельмі старажытныя па сваім паходжанні, аднак да сённяшніх дзён яны не страцілі мэтавай накіраванасці і прызначэння ў народным жыцці, здолелі захаваць у сабе адну з цікавейшых старонак народнага побыту, нашай нацыянальнай культурнай спадчыны.
Працуй рупліва, святкуй гулліва, але на ўсё пару ведай
3 даўніх часоў Сонцу як адзінай крыніцы цяпла і жыцця на Зямлі розныя народы надавалі пэўнае значэнне: па сонцу звяралі час, да яго поўнага кругавароту вакол Зямлі прымяркоўвалі гадавыя календары, а ў нашых продкаў-язычнікаў сонейка ўвогуле ўшаноўвалася, як адно з галоўных бостваў.
У язычніцкай рэлігіі вярхоўным Богам лічыўся Сварог — Бог неба, а яго дзеці, што былі
стаўленнікамі паміж людзьмі і Богам-бацькам, называліся сварожычы: Сонца альбо Даждзьбог, а таксама Хорс — сонечны агонь і Пярун — маланкавы агонь.
Перыяду зімовага сонцастаяння надавалася значэнне часу, калі пачынаў адраджацца на новы віток жыцця Бог-Сонца. I сапраўды, з гэтага часу павялічваўся дзень, сонейка з кожным днём усё вышэй падымалася над гарызонтам, што набліжала вясенняе цяпло і адраджэнне зямной прыроды і чаго чакалі з вялікай надзеяй славянеземляробы. У гонар адраджэння Бога-Сонца ў народзе праводзіліся шматлікія ўрачыстасці і святкаванні, якія ў славян замацаваліся пад агульнаю назвай — Каляды.
Дарэчы, на Беларусі па афіцыйным календары ў залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 21 студзеня. Але ж язычніцкія Каляды не мелі дачынення ні да католікаў, ні да праваслаўных. Падобнае разыходжанне ў датах святкавання звязана з гісторыяй рэлігіі ў нашым краі. Хрысціянства на працягу апошняга тысячагоддзя, вельмі актыўна выцясняючы язычніцкія традыцыі са свядомасці беларусаў, дабілася забароны іх на дзяржаўным узроўні. У такім выпадку Каляды як свята прадаўжалі функцыяніраваць у простанародным асяродку, і паступова, з узмацненнем пазіцый хрысціянства, дата іх святкавання прымяркоўвалася народам да календароў гэтых хрысціянскіх канфесій, у якіх на дні зімовага сонцастаяння прыпадае нараджэнне Ісуса Хрыста.
Язычніцкія калядныя святкаванні добра захаваліся да сёння і актыўна бытуюць у многіх беларускіх вёсачках і гарадах. Нягледзячы на тое, што пазней на гэтае свята наклала свой адбітак хрысціянства, у народным жыпді Каляды не страцілі свайго значэння і сэнсу. У многіх калядных песнях даволі часта можна пачуць такія матывы:
...Ражство — Калядам прыхажство, Васілле — Калядам красілле, Святое Крашчэнне — Калядам прашчэнне.
У іх вельмі выразна акрэслены час язычніцкіх Каляд і пазней супаўшых з імі хрысціянскіх свят — дня нараджэння Ісуса Хрыста, Васілія Вялікага і Хрышчэння Хрыстова. I хоць па часе правядзення язычніцкія Каляды і адзначаныя хрысціянскія святы супадаюць, але ў межах беларускай традыцыйнай зоны, нават нягледзячы на іх генетычную ўзаемасувязь, яны выразна скампанавалі ў сабе рознамэтавыя абрадавыя дзеянні і суправаджаючы іх фальклор, што і дало нам падставу разглядаць кожнае з такіх святкаванняў у асобным артыкуле.
24 снежня, а адпаведна сучасным датам святкаванне ў праваслаўных вернікаў — 6 студзеня, нашы продкі сустракалі Каляду, хутчэй за ўсё, Божую Маці Сонца. У каляднай абрадавай паэзіі яна надзяляеода рысамі вярхоўных Духаў і Багоў, якой нібыта служыць увесь касмаганічны свет:
Прыехала Каляда яа белым кані.
Яе конічак — ясен месячык, Яе дужачка — ясна зорачка, Яе пужачка — ясна звёздачка, Яе вазочак — з тоўстага лядку, Яе кажушок — з белага сняжку.
У гонар Каляды ў кожнай хаце рабілі святую вячэру, на якой абавязковымі стравамі былі куцця і бліны, а ўвогуле на стол ставілі як мага болып страў, за што ў народзе гэты вечар называюць «вялікай куццёю». Уся ежа на першую куццю павінна была быць поснай, а калі і запраўлялі што, дык толькі канапляным або сланечнікавым алеем. Вячэраць пачыналі з узыходам на небе першай вячэрняй зоркі і абавязкова папярэдне запаліўшы на куце свечку і памаліўшыся Богу.
7 студзеня святкавалі Каляды. Святочныя застоллі праходзілі як у кругу сям'і, так і з за-
прашэннем у госці іншых сваякоў. Пасля доўгага перадкаляднага посту скаромная ежа на святочным стале і гарэлка ў пэўнай ступені падкрэслівалі ўрачыстасць застолля і яго значнасць. 3 гэтага ж дня, вечарам, пачыналі хадзіць калядоўшчыкі з абрадамі слаўлення і добрых зычэнняў гаспадарам і членам іх сямей. 3 незапамятных часоў хаджэнням калядоўшчыкаў і абыходам імі гаспадарчых падвор'яў у народзе надаецца магічны сэнс. Праз падобныя рытуалы, як лічылі нашы продкі, можна заручыпда падтрымкай Багоў на ўвесь будучы год. Калядоўшчыкі як бы выконвалі функцыянальную ролю пасрэднікаў паміж Богам і чалавекам. Услаўляючы таго ці іншана гаспадара, яны зычылі яму багацця, здароўя і дабрабыту:
Пане гаспадар, Бог цябе заве, Бог цябе заве, дар табе дае:
Паруе валы ўсё палавыя, Ўсё палавыя, ўсё вараныя.
Стайлуе коні на тры стайненькі, А вараныя ды й на чатыры.
Шаруе стажкі ў тры шарачкі, А пшанічныя ды й у чатыры.
Ў дар табе дае сям'ю роўнюю, Ўсё маладую, ўсё пакорную.
Пасля кожнага куплета такой песні паўтараецца прыпеў: «Святы вечар!»
Усякі гаспадар імкнуўся шчодра надзяліць спевакоў за такія песні-зычэнні. Магчыма, што ў язычніцкія часы падарункі, якімі надзялялі гаспадары калядоўшчыкаў, у періпую чаргу адрасаваліся вярхоўным і родавым боствам і Добрым Духам, і частку такіх ахвярапрынашэнняў тыя адносілі да месц пакланення Сварогу, Даждзьбогу, Перуну, Вялесу, Роду і іншым язычніцкім Багам. На такую думку наводзіць звычай, які захаваўся да нашых дзён на Палессі: грошы,
што даюць людзі на Каляды, калядоўшчыкі адносяць «на ахвяраванне» у мясцовую царкву (8-94287-1, л. 8)*.
Паўсямесна калядоўшчыкі вадзілі з сабою «казу». Лічылася, што з дапамогай гэтай жывёлы можна выгнаць са двара «нячысцікаў», а таксама разлічваць у наступным годзе на добры прыплод жывёлы ў гаспадарцы і плённы здабытак ураджаю з сялянскай нівы, бо, як спяваецца ў песнях калядоўшчыкаў, «дзе каза ходзіць — там жыта родзіць, дзе каза хвастом — там жыта кустом, дзе каза нагой — там жыта капой, а дзе каза топ-топ — там жыта сем коп».
У болыпасці населеных пунктаў у «казу» ці «казла» пераапранаўся больш вёрткі і гаваркі хлопец, якому адзявалі вывернуты кажух і маску казы. Але паралельна такому звычаю ў некаторых вёсках рабілі чучала «казы» з саломы. Вось як апавядаюць пра такую «ляльку» старэйшыя жыхары вёскі Шапчыцы Старадарожскага раёна: «Бацька казла спляце з саломы: куль саломы падвяжыць, ды рогі сплятуць, ды хвост сплятуць, ды бубенчыкаў начапляюць на таго казла. I кажух яму такі падбяруць, цвет ці чорны, ці сівы, ці вот белы ўжо такі, але падбіраюць кажух, каб быў аднаго цвету» (8-93-270-2, л. 67). Такое чучала казы калядоўшчыкі насілі ў руках.
Больш вузкалакальнае значэнне на Беларусі маюць звычаі ваджэння калядоўшчыкамі мядзведзя, што характэрна для некаторых раёнаў Брэстчыны, і бусліка, што зафіксавана этнографамі і фалькларыстамі на Гомельшчыне.
Другая куцця адзначалася на шчодры ве-
* Тут і далей па тэксту падобны шыфр указвае ва крыніцу з Архіва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, дзе вершая лічба азначае нумар фонду, другая — вопісу, трэцяя — справы, чадвёртая — сшытка, а лічбы, якія стаяць пасля коскі, — нумар ліста.
чар — 31 снежня (13 студзеня)*, якраз пад Новы год. Гэта абрадавая вячэра вызначалася не толькі багаццем страў, але і вялікай колькасцю скаромнай ежы — смажанага і вэнджанага мяса, каўбас і іншых мясных прысмакаў, за што і называюць другую куццю шчодрай, мясной, ласай, тлустай, тоўстай, багатай і г. д. Сама ж куцця таксама падавалася на стол з маслам або мясам. Увесь наступны тыдзень калядоўшчыкі спявалі песнішчадроўкі, якія мала чым адрозніваліся сюжэтыкай ад песень першага каляднага тыдня, але для іх характэрны прыпевы:
Шчодры вечар!
альбо
Добры вечар, шчодры вечар, Усім людзям на ўвесь вечар!
5 (18) студзеня беларусы спраўлялі трэцюю куццю, якую называюць «поснай» або «водапуснай». У гэты ж вечар на кувдю звалі мароза. Звычайна гаспадар адчыняў дзверы і праз парог тройчы клікаў: «Мароз, мароз, хадзі куццю есці». Пасля запрашэння ўсёй сям’ёй садзіліся вячэраць. Мароза імкнуліся задобрыць, каб ён не быў «сярдзіты», а палагоднеў і «сцішыў свой сярдзіты нораў». Калі на наступны дзень надвор'е было менш марознае ў параўнанні з папярэднім днём, лічылі, што марозу спадабаліся пачастункі гаспадароў. Да трэцяй куцці заканчваліся і хаджэнні калядоўшчыкаў.
У залежнасці ад мясцовых традыцый на гэту куццю ці зранку наступнага дня гаспадыня пякла бліны, а гаспадар з першьім спечаным блінам ішоў адпісваць Каляды: над парогам хаты, над варотамі падворка, хлява, пуні і іншых пабудоў «ставіў» мелам крыжыкі. Увогуле ж апошнім калядным днём у нашым краі лічыцца 21 студзе-
* Далей па тэксту ў дужках даюцца даты правядзення абрадаў і свят у праваслаўных хрысціян.
ня, калі амаль паўсямесна адзначаюцца Провады Каляд.
Беларускі селянін, з яго клопатамі аб будучым ураджаі, багацці і дабрабыце ўласнай гаспадаркі і здароўі членаў сям'і і роду, прымяркоўваў да гэтага свята шматлікія магічныя дзеянні і закліканні да Багоў і Добрых Духаў з надзеяй, што яны будуць садзейнічаць яму ў паўсядзённых справах. Перш-наперш да Каляд прыносілі ў ахвяру Багам і Духам жывёлу: рэзалі свіней, птушку — «пускалі кроў». На святочным стале на першы калядны дзень абавязкова стаяла засмажаная галава такой ахвяры. Гэты звычай хоць і страціў у этнічнай памяці сваё першапачатковае значэнне, але па часе строга захаваўся да нашых дзён.