3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
Такія свечкі захоўваюць ў кожнай хаце ў набажніцы перад абразамі ці кладуць іх за абразы. У побыце нашага народа Грамнічныя свечы запальваюцца пры правядзенні сямейных абрадаў (нараджэнне дзіцяці, вяселле, провады ў войска, пахаванне і г. д.), прычым у найбольш важныя рытуалізаваныя моманты ў абрадзе і жыццёвых • сітуацыях: пры цяжкіх родах, у час благаславен-
* Цыт. па кн.: Беларуская народная творчасдь. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі / Уклад. A. I. Гурскі. Мінск, 1990. С. 129—130.
ня дзіцяці на выезд пад вянец і дзялення караваю, пры адыходзе навабранца (прызыўніка) з хаты на зборны пункт і інш. Хвораму, які памірае, Грамнічную свечку даюць у руку, для таго каб, як запісаў у мінулым стагоддзі на Рагачоўшчыне Е. Р. Раманаў, «агнём свячы адагнаць ад душы сатану». Грамнічная свечка — неад’емны атрыбут і многіх земляробчых абрадаў: зажынак, пачатку засявання поля, пры першым выгане кароў на пашу, абыходзе на Юр'я жытняй нівы, пры загавенні і разгавенні ў час пастоў, а таксама пры памінанні памерлых продкаў — на траціны, саракавіны, гадавіну, Дзяды, Радаўніцу, Задушны дзень і іншыя.
Сучасныя павер'і і прыкметы таксама звязаны з Грамнічнай свечкай. У час святочнага набажэнства ў цэрквах або касцёлах назіраюць, як свечкі гараць: калі патрэскваюць у час гарэння, то летам, як мяркуюць, будуць абавязкова навальніцы, частае патрэскванне свечак указвае на тое, што будзе шмат навальнічных дзён у годзе. Калі чалавек цяжка паміраў, запальвалі Грамнічную свечку і глядзелі, у які бок пойдзе ад яе дым: як за дзверы, хворы хутка памрэ, разыходзіцца па хаце — будзе яшчэ нейкі час жыць. Па старажытных ўяўленнях, такая свечка робіць бяссільнымі любыя чары ведзьмакоў і адганяе «нячысцікаў» ад чалавека. Яе заўсёды хавалі, беручы з сабою, у рукаў ці за пазуху, каб ніхто не мог бачыць ці здагадацца аб яе прысутнасці.
Кропелькі ад Грамнічнай свечкі, якія сцякалі ўніз і потым, застыўшы, абламваліся, насілі пры сабе як ахоўныя амулеты. У некаторых выпадках з такіх кропелек вылеплівалі тую частку цела, якую хацелі вылечыць або засцерагчы ад хваробы ці аднавіць яе аслабленую жыццядзейнасць, і насілі ўвесь час з сабою. Гэтымі ж кропелькамі ў спалучэнні з лекавымі зёлкамі акурвалі розныя прылады працы, адзенне, жывёлу і чалавека пры замаўленнях.
Ніколі і нікому Грамнічныя свечкі не дазвалялася пазычаць.
У беларускім фальклоры вядомы адзінкавыя запісы песень, што спявалі на Стрэчанне. У змесце іх песенных сюжэтаў зіма абмалёўваецца ў выглядзе хворай і старой асобы, якая дажывае свой апошні час, лета ж, наадварот, — маладое і поўнае энергіі:
А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне, Зіма з летам стрэлася, стрэлаоя.
Лета зіму піхнула, піхнула
I ножачку звіхнула, звіхнула.
Зіма пайшла плачучы, плачучы, Лета пайшло скачучы, скачучы.
Па надвор'і стрэчаньскага дня гадалі, якой будзе вясна: калі дзень выдаваўся марозны, то чакалі, што хутка растане снег; «ежэлі цёплая будзя Стрэчання, дык і вясна будзя цёплай» (Чачэрскі раён); на Грамніцы мяцеліца — вясна будзе позняй; адліга прадказвала, што не ўродзіць поле.
Ад Грамніц сяляне пачыналі аглядаць земляробчыя прылады працы, рамантаваць іх і рыхтаваць да вясенніх работ.
Грамніца — зімы палавіца.
Святое Стрэчанне свечы сукае, лета сустракае.
На грамніцы нап'ецца пятух вадзіцы.
Калі на Стрэчанне певень пад страхою нап'ецца вады, то на Юр’я вол наесца травы.
Грамніцы — хлеба палавіца, а зімы трэцяя часць.
На Грамніцы трэба, каб было хлеба палавіца, а пошару — траціна.
Да Грамніц не скідай з рук рукавіц, а як прайшлі Грамніцы, то ўжо не трэба рукавіцы.
Як на Грамніцы адліга — з ураджаю будзе хвіга.
На святога Ігната (11 лютага) зіма багата, а Ігнат Грамніцам рад.
На Стрэчанне рана ўзыходзіць сонца — будзе ранні лён.
Масленіца — язычніцкае свята. Яно не мае ў народным календары канкрэтнай даты, а пачынаецца за восем тыдняў да Вялікадня (у прамежку ад 7 лютага да 14 сакавіка), або, як яшчэ вызначаюць яе дні ў нашым краі, за сем дзён да перадвелікоднага сямітыднёвага посту. Працягваецца Масленіца роўна тыдзень, які так і называецца — масленічны або сырны.
Гэта апошняе свята, якое стаяла на перадмежжы двух пор года: зімы і вясны, а таксама
заканчэння старога і пачатку новага года, бо, як мы ўжо адзначалі, год у славян-язычнікаў пачынаўся непасрэдна з пачаткам вясны. Гэтыя і некаторыя іншыя абставіны і вызначылі тэматыку святочных рытуалаў і гульняў, вядомых да нашага часу.
Святкаванне Масленіцы праходзіла на Беларусі весела, шумна. Гульні, забавы, пацехі праводзіліся ў асноўным на вуліцы, горках, беразе рэчкі, за вёскай. Усё гэта падкрэслівала язычніцкі характар свята. Вяселлем і радасцю вітаў чалавек пачатак года і блізкі прыход вясны. Там, на адкрытай прасторы, дзе, па народных уяўленнях, нябачна прысутнічаюць розныя Духі, у якіх чалавек верыў і якім пакланяўся, ён выказваў сваімі дзеяннямі добрым Духам, якія нібыта неслі яму вясенняе цяпло і жыццё, сваю ўдзячнасць і падтрымку ўсеагульнай радасцю, праз якую адначасова смяяўся і трыумфаваў над пагібаючымі Духамі цемры і холаду.
Е. Р. Раманаў, на падставе сваіх назіранняў у Магілёўскай губерні, пісаў: «Масляны тыдзень ад панядзелка да нядзелі праводзіцца шумна. Па вечарах у гэты тыдзень не працуюць. Ходзяць адзін да аднаго ў госці, а моладзь паўтарае каляднае ігрышча. Днём усе лічаць сваім абавязкам пакатацца: адны на саначках, другія на ледзяшах, высечанах на рацэ.., трэція катаюода на перавернутых, злёгку падмарожаных скамейках ці простых дошках. Дбайныя гаспадары ў дзень Масляніцы абнаўляюць сані. Для гэтага новыя сані зацягваюць на горку, там на іх садзяцца чалавек 20—25 і стрымгалоў ляцяць з гары. Толькі такія сані і будуць потым лёгкія на хаду...»*.
У масленічныя дні, асабліва на заканчэнне Масленіцы — ад пятніцы да нядзелі, аб'язджалі маладых коней, дасягнуўшых трохгадовага ўзросту. Пры гэтым упрыгожвалі ўсю вупраж рознака-
* Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. Внльно, 1912.
С. 137.
5 Зак. 1339
ляровымі стужкамі, на дугу прыбівалі званочкі і бубенчыкі. У Чэрыкаўскім раёне, па звестках сучасных інфарматараў, «дугу ўбіралі цвятамі». Аб'язджалі «маладых жарабцоў» абавязкова «кругом дзярэўні» (8-93-273-3, л. 10). Падобныя аб'езды суправаджаліся шматлікімі масленічнымі песнямі:
Масліная, шчаслівая, Працягніся да Вялікадня! Масліная, шчаслівая, бела вутка, Нясі сыру, масла, да ня хутка! А хто сыру не дае, няхай таму пагніе!
ПД
Масленіца-каўзуха, Працягніся да Духа! Мы думалі Масляніцы сем нядзель, Ажны яе, Масляніцы, адзін дзень.
На Масленіцу ў многіх мясцовасцях вешалі арэлі, прывязаўшы доўгую вяроўку да сука дрэва. Раскачваліся на арэлях, як мага вышэй. Моладзь нават праводзіла паміж сабою спаборніцтвы — хто вышэй раскачаецца.
У гэтых, здавалася б, звычайных гуляннях ці прадыктаваных практычнай неабходнасцю дзеяннях, як, напрыклад, аб'езд коней або абкатванне новых саней, захаваліся рэлікты старажытнай магіі: чым з вышэйшай горкі з’едуць санкі, тым вышэйшы вырасце лён і іншыя расліны, аб'ездамі на маладых конях вакол вёскі зганялі, згодна бытуючых вераванняў, «нячыстую сілу», чаму садзейнічала мелодыя бубенчыкаў і званочкаў на дузе і вупражы, а таксама «гіканне», крыкі, песні жадаючых пакатацца; гушканне на арэлях, як верылі, таксама спрыяла росту раслін, а паветра, якое абвявала чалавека ў час гушкання і шпаркай язды, павінна было зняць з яго ўсе хваробы і надзяліць моцным здароўем, пра што гаварылі, «каб быў здаровы і чырвоны, як рыжык».
На Віцебшчыне на працягу першых масленічных дзён сем'ямі наведвалі сваіх «павівальных бабак». Унукі разам з бацькамі прыносілі бабулі
вялікі пірог і яе дзецям па маленькаму піражку. Бабка прымала дарагіх гасцей і частавала іх гарэлкай і розным печывам: наліснікамі, блінамі, абаранкамі і малозівам — топленым малаком ад нядаўна ацяліўшай каровы. На наступны дзень бабка наведвала сваіх дзяцей — унукаў, дзе яе таксама частавалі.
У беларусаў Пскоўшчыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны, Смаленшчыны некаторыя масленічныя рытуалы прымяркоўваліся да канкрэтных дзён. Напрыклад, у Віцебскай губерні, па запісах П. В. Шэйна, на першы дзень Масленіцы з вечара жанчыны хадзілі праведаць маладуху, «якая ў апошні мясаед вышла замуж». Падышоўшы пад акно, «дзеўкі і бабы» спявалі:
Маладая ты, Марутка,
Выйдзі, выйдзі к нам на вулку!
У нас на вуліцы дзевак многа, Дзевак многа і рыбят.
Вазьмі сыра — родзіш сына,
Вазьмі мачку — родзіш дачку...
Маладуха выходзіла на вуліцу і частавала жанчын і дзяўчат абаранкамі, сырам, тварагом і інш.
На наступны дзень той жа кампаніяй вазілі маладуху да карчмы, дзе муж такой маладзіцы частаваў усіх гарэлкаю і рознымі прысмакамі*.
У першыя дні Масленкі кучка мясцовых зацейнікаў, сустрэўшы на вуліцы хлопцаў, якія доўга не жаніліся і вельмі пераборліва ставіліся да дзяўчат, як і дзяўчат, бацькі якіх занадта перабіралі сватоў, прывязвалі ім да нагі калодку — абрубак дрэва у наказанне за такі грэх або спявалі пад вокнамі песні-дражнілкі. За гэта «віноўнікі» мусілі адкуплівацца пачастункам ці грашыма.
У Мінскай губерні хлопцы гуртам цягалі такую калодку па вуліцы ад хаты да хаты, дзе жылі
* Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. СПб., 1887. Т. 1, ч. 1. С. 115—125.
«дарослыя дзяўчаты». Кожная дзяўчына плаціла выкуп за калодку: запрашала хлопцаў у хату і частавала іх. Прычым мясцовыя дзяўчаты лічылі для сябе вялікай крыўдай, калі калодка абмінула б іх хату.
У Чэрыкаўскім раёне на другі дзень Масленіцы зяпі хадзілі к цёшчам «галаву масліць». Як тлумачыць Ганна Сямёнаўна Маскальцова, 1914 года нараджэння, з вёскі Гронава, гэта азначае, што цёшча павінна «гарелку ставіць зяцю і бліны з маслам» (8-93-273-3, л. 10).
У Магілёўскай губерні ў чацвер наймалі пастухоў на будучы год.
У нядзелю з абеда паўсюдна наладжвалі провады Масленіцы — рабілі застолле сваёю сям'ёй дома ці гасцявалі, сабраўшыся ўсім родам за святочным сталом. Скаромнае ў апошні дзень свята елі толькі да вечара. Раней, чым звычайна, павячэраўшы, прасілі прабачэння і кланяліся адзін аднаму. Звычайна гаспадар садзіўся на куце, а да яго падыходзілі сыны, браты, жонка і, кланяючыся нізка, гаварылі: «Прасці, бацька родны, калі чым саграшыў перад табою, справай ці языком». Потым гаспадар уставаў, выходзіў на хату і кланяўся ўсяму свайму сямейству і прасіў у іх прабачэння за ўсе свае грахі і памылкі.