3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
народзе шырока вядома традыцыя адорваць адзін аднаго на Вялікдзень святочнымі яйкамі. 3 прыняццем хрысціянства гэта традыцыя была пераасэнсавана пад новую рэлігію. Паводле праваслаўных біблейскіх паданняў Святая Марыя Магдаліна, даведаўшыся аб пакаранні смерцю Ісуса Хрыста, прынесла ў падарунак рымскаму імператару Ціберыю чырвонае яйка, як знак нявіннасці Сына Божага і сімвалічнае сведчанне Ta­ro, што з гэтага часу ўвесь сусвет нясе на сабе адбітак яго нявінна пралітай крыві. Магчыма, што гэта падзея і стала прычынай таго, што, адпаведна хрысціянскай традыцыі, у наш час велікодныя яйкі фарбуюць пераважна ў чырвоны колер.
Вечарам з кожнай сям'і звычайна гаспадар ці старэйшыя людзі ішлі ў храм «на ўсенашную». 3 сабою бралі па кавалачку кожнай стравы: мяса, сала, пірог, яйкі, соль і інш. Зразумела, што ні адна царква або касцёл не маглі ўмясціць усіх жадаючых, таму людзі часцей збіраліся ў бліжэйшых хатах, у сваякоў і знаёмых, каб апоўначы выйсці да храма і разам з усімі хрысціянамі сустрэць радасны час уваскрэсення Ісуса Хрыста і прысутнічаць у час вынасу з храма святых харугваў з лікам святых і ўрачыстага шэсця.
Набажэнствы ў гэту ноч заканчваюцца гадзін каля чатырох. На заканчэнне «усенашнай» свяшчэннікі асвяцаюць «пасху» — прынесеныя з дому харчьі. У вялікіх населеных пунктах гэты хрысціянскі рытуал паўтараецца некалькі разоў на працягу ўсяго нядзельнага дня.
У гэту ж ноч і тыя, хто заставаўся дома, імкнуліся не спаць. У хатах да ранку гарэла святло, запальвалі свечкі перад абразамі, маліліся Богу, расказвалі біблейскія паданні аб жыцці Ісуса Хрыста, святых Апосталаў і іншых святых.
Пасля «усенашнай» зранку ўсе, хто правёў гэту ноч у царкве (касцёле), спяіпаліся ў свае сем'і. Дома кожная гаспадыня накрывала святочны стол, за які, папярэдне памаліўшыся Богу, садзіліся, «каб разгавецца». Толькі цяпер упер-
шыню пасля доўгага сямітыднёвага посту можна было ўволю паласавацца рознымі стравамі. Есці пачыналі з асвечанага яйка, солі і пірага, а пасля выпівалі па чарцы гарэлкі і смачна снедалі.
Вельмі радаснымі і жаданымі велікодныя дні былі для дзетак. Да іх у госці прыходзілі хросныя бацька і маці, бабуля-пупарэзніца, дзядзькі, цёткі, якія кожнаму з дзяцей прыносілі чырвонае яйка. У некаторых мясцовасцях (Рагачоўскі, Слаўгарадскі і іншыя раёньі) дзеці самі абыходзілі двары сваіх хросных і блізкіх сваякоў, каб атрымаць велікодныя падарункі. Гэты звычай вызначаецца лакальнымі асаблівасцямі традыцыйных зон у нашым краі.
Абыходы дзеткамі ці дарослымі двароў у сваёй вёсцы на Вялікдзень маюць вельмі старажытнае паходжанне. Такіх хадакоў у розных рэгіёнах называюць валачобнікамі, галыкальнікамі, валоўнікамі, лалыншчыкамі, кукольнікамі і інш. «Валачобнікі — людзі Божыя...», — падкрэсліваецца ў песнях гэтага часу. Лічылі, што абыходы імі двароў прыносілі пладавітасць жывёлы, ураджайнасць на палях, засцярогу падвор'я ад розных прыродных стыхій. Падыходзячы пад акно, валачобнікі, падобна калядоўшчыкам, спявалі песні, ухваляючыя гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок:
Пане гаспадару, слаўны мужу, Слаўны мужу над мужамі!
А ці спіш, ляжыш, спачываеш, Ці з жаною маладою, Ці з дзеткамі-малалеткамі?
Устань рана, мыйся бела, Мыйся бела, як папера, Глянь у ваконца на ўсход совца, Што дзеецца, лялеецца: У тваім дварку, як у вянку, Сады цвіцяць, пчолкі звіняць...
Кожны радок такой песні суправаджаўся адным з прыпеваў «Хрыстос уваскрос, Сын Божы’», «Слава табе, Божа, на ўвесь свет!», «Да й віно ж, віно зеляно!», «Вясна красна, зялёна!» і інш.
Вельмі шчодрымі ў песнях былі пажаданні валачобнікаў:
...Вот і песня спета проціў лета, Штоб гаспадару па полю хадзіці, Жыта жаці і нас памінаці!
альбо
...Слаўны пане, пане Іване!
Ой, жыві здароў і будзь багат
I з жаною маладою,
I з дзеткамі наймілейшымі,
I з браделкамі найкраўнейшымі, I з суседзямі найбліжэйшымі! Будзь здароў, як крынічвая вада! Будзь вясёл, як харошая вясна! Будзь багат, як сырая зямля!
Па заканчэнні песні гаспадары надзялялі валачобнікаў яйкамі, гарэлкай, пірагамі і іншай стравай са святочнага стала.
Варта зазначыць, што ў сусветнай традыцьійнай культуры валачобныя песні да гэтага часу захаваліся і зафіксаваны толькі ў беларусаў, што характэрна падкрэслівае нацыянальную адметнасць нашай культурнай спадчыны.
Завяршыўшы абыходы двароў у сваёй вёсцы, валачобнікі па папярэдняй дамоўленасці збіраліся ў адной з хат ці ў апошняй хаце, да якой яны прыходзілі з рытуальным спяваннем, і наладжвалі там застолле з цікавымі і вясёлымі гульнямі, танцамі, песнямі, жартамі.
У велікодныя дні як у дзетак, так і дарослых любімай была гульня «ў біткі». Той, чыё яйка было пабіта, аддаваў яго свайму пераможцу.
Шырока вядомай дзіцячай гульнёй гэтых дзён было таксама качанне яек з горкі на «выбіткі». Напрыклад, на Рагачоўшчыне дзеці рабілі спецыяльны латок ці на зямлі па невялічкаму схілу качалі яйкі. Робіцца гэта так: спачатку дамаўляюцца, хто за кім будзе качаць. Ложаць унізе латка ці пад горкаю адно, два, тры яйкі — «агульныя», колькі дамовяцца, і потым па чарзе качаюць
з горкі яйкі. Кожнае з іх, якое закране, пакуль коціцца, скачваемае яйка, дастаецца яго гаспадару, а калі не закране ніводнае, то яно застаецца ўнізе для розыгрышу, а гульню працягвае наступны ўдзельнік. У іншых месцах усе гуляючыя качалі па яйку з горкі, а пераможцам, які іх забіраў сабе, лічыўся той, чыё яйка закоціцца далей. Вядомы і іншыя варыянты гэтай гульні.
На Вялікдзень дзяўчаты гадалі аб будучым лёсе, пераскокваючы праз сані: хто пераскочыць — да таго ўвосень прыедуць сваты, а хто не — будзе чакаць да наступнага года.
3 гэтымі ж днямі ў народзе было звязана вельмі многа павер'яў і прадказанняў.
На Віленшчыне, калі вярталіся з «усенашнай», надавалі значэнне таму, хто першым увойдзе ў вёску і раней за другіх прыйдзе ў сваю хату, у таго будзе больш ураджайнае поле і ён раней за іншых закончыць восеньскія палявыя работы. На Міншчыне і Магілёўшчыне, калі ехалі на конях, стараліся апярэдзіць адзін другога. Верылі, чый конь шпарчэйшы, у таго ён будзе ўвесь год здаровым і «пераганяць усіх суседскіх».
У многіх мясцовасцях у першы велікодны дзень выходзілі з хат, каб убачыць усход сонца. Гаварылі, што ў гэты час сонца быццам «іграе на ўсходзе», пераліваецца рознымі колерамі. Такую «гульню сонца» звязвалі з «вяшчаннем на добрае лета» і шчаслівымі вяселлямі на працягу года.
Паўсюдна беларусы мыліся раніцай крынічнай вадой, у якую клалі чырвонае яйка і залатыя ці сярэбраныя прадметы, каб быць увесь год чыстым і здаровым («чырвоным, як яйка»).
Старыя, зранку расчэсваючыся, прыгаворвалі: «Дай, Божа, колькі на галаве валасоў, каб столькі было ўнукаў!»
У першы велікодны дзень не палілі ў печы, а тых, хто парушаў гэта правіла, страшылі, што ўлетку яго падвор’е спаліць Пярун.
На Віцебшчыне ў некаторых вёсках існавала павер'е, што калі на прывітанне «Хрыстос ува-
скрэс!» не адказаць, а задумаць жаданне, дык яно абавязкова збудзецца.
У сялян Мінскай губерні ніколі не выкідвалі косці, што засталіся пасля святочнай трапезы, a адносілі і закапвалі іх на полі, што быццам бы садзейнічала добраму ўраджаю і засцерагала яго ад граду, буры і злых чараў розных ведзьмакоў. У іншых мясцовасцях з гэтай жа мэтай закапвалі на полі або пры набліжэнні буры рассцілалі на падворку абрус, на якімснедалі, калі «разгаўляліся».
Вельмі гуманным, пранікнутым любоўю да чалавека было ў гэтыя дні ў народзе і такое павер'е: лічылі, што кожны год, як і ў першыя дні пасля сваёй смерці, ад Вялікадня да ўшэсця Ісус Хрыстос ходзіць па зямлі сярод людзей, найбольш у выглядзе жабрака. Таму ў гэты час да жабракоў, людзей-калек, старцаў ставіліся найбольш лаяльна і спачувальна, надзяляючы іх ежай і іншай міласцінай. Абыякавасць да такіх людзей лічылася за вялікі грэх.
У народным календары свята Вялікдзень вызначае правядзенне некаторых іншых свят і прысвяткаў. На восьмым перадвелікодным тыдні святкавалі Масленку, а ў суботу перад ёю масленічныя (стрэчаньскія) Дзяды, з наступнага тыдня пасля Масленкі пачынаўся сямітыднёвы перадвелікодны пост, у сераду за 24 дні да Вялікадня адзначаюцца Хрэстцы (выпякаюць з цеста рытуальныя хрэшчыкі), напярэдадні ў нядзелю — Вербніца (Вербная нядзеля), Радаўніца адзначаецца на дзевяты дзень пасля Вялікадня, Тройца — на пяцідзесяты, дваццаць пяты дзень называецца Перапалаўная серада (Прапалавенне), на шостым тыдні ў чацвер — Ушэсце, чацвер дзевятага тыдня — Дзевятнік (Дзевятуха), пятніца дзесятага тыдня — Дзесятуха (Дзесятка — хлебу пятка) і г. д.
Святое Вялічка — з красным яічкам.
Вялікі дзень — вялікая работа.
3 Вялікадня птушкі пачынаюць пець.
На Вялікдзень першы раз зязюля кукуе.
Кукушка кукуе ад Вялікадня да Пятра, а пасля Пятра — ні дня.
Як на чысты чацвер добрая пагода, то і на Ўшэсце.
Дзень падаўжэў — нітка пакарацела.
ВАЛАЧОБНЫЯ — ЛЮДЗІ ДОБРЫЯ...
Валачобная.
Валачобныя — Людзі добрыя.
Сірата ні бярэ, С-пыд акна не ідзе.
П р ы п е ў: Слава табе, Божа, На ўвесь свет*!
I не дзякуе, He падскакуе.
Да было ў бабкі Тры ўнучкі.
А даюць сіраце Кораб пірагоў.
Валачыліся, Памачыліся.
Сірата ні бярэ, С-пыд акна не ідзе.
Да зайшлі к бабцы, Пасушыліся.
I не дзякуе, He падскакуе.
Да дала бабка Ўсім па яечку.
А як далі сіраце Красна яечка,
А адной сіраце Ды й не выйшлася.
Сірата узяла
С-пыд акна пашла.
А даюць сіраце Каня ў хамуце.
I дзяквала, I падскаквала.
(8-94-280-2, л. 8)
* Прылеў паўтараецца пасля кожнага куплета.
А ВАЛАЧЭБНІЧКІ, ДЫ НЕДАКУЧНІЧКІ...
Валачобная.
А валачэбнічкі,
Пазадзі пайшла.
Ды недакучнічкі.
Свята Мікола
П р ы п е ў: Хрыстос васкрэс, Сын Божы*!
3 севалкай пашла,
3 кудравым аўсом,
He часта ходзюць, He дакучаюць.
Жоўтым ячмянём.
Святый Егор’я
А раз у гадок На Хрыстоў дзянёк.
На кані ездзіць.
На кані ездзіць
На Хрыстоў дзянёк Ды пад вакошэчка.
К залатым ключам.
К залатым ключам
— Ці спіш, ці ляжыш, Пане хазяін?
Землю размыкаць.
Землю размыкаць,
Калі спіш-ляжыш, Дык Бог з табою.
Росы выпускаць.
Росы выпускаць.
А ня спіш-ляжыш, Дык гавары са мной.
Травы вырашчаць.
А валачэбнічкі
На тваім двары Дзіва дзеіцца.
Ды сабраліся.
Сабіраліся
Дзіва дзеіцца