3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
Ды цэрква строіцца.
Ды размаўляліся.
А нашы дары.
А ў той цэрквачкі Ды ўсе празднічкі:
Ды невялікіі:
А пачынальнічку
Святое Ражство
Напярод пайшло.
Чарку гарэлкі, Музыканціку
Святоя Ілля
Кусочак сальца,
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага куплета.
А падхватнічкам	А мешаногаму
Горкага піўца.	А хоць якую ёсць...
(8-89-244-5, л. 16—17)
ІЗ-ЗА ЛЕСУ, ЛЕСУ ЦЁМНАГА...
Валачобная.
Із-за лесу, лесу цёмнага
П р ы п е ў: Віно ж маё зеляно.*
Ішла туча валачобная. Валачобнічкі ж, недакучнічкі, Hi часта ходзюць, ні дорага просяць. У гадочак адзін разочак: Пачынальніку ж чырвоны злоты, Гэты злоты яму на боты, А падхопнічкам па залоценькім, А механошу жыта калошу, Хай ён нясе, аж падарвецца.
3 яго нехта насмяецца.
(8-94-280-2, л. 33)
* Прьшеў паўгараецца ласля кожнага радка.
Жыццё чалавека такое ж кароткае і энергаздольнае, як успышка метэарыта на фоне зорнага неба, і, падобна метэарыту, кожны з нас пакідае на зямлі свой след, такі ж яркі і непаўторны.
Адметнасць жыцця асобнага чалавека не настолькі часта праяўляецца ў агульначалавечай памяці, каб яго помнілі ці нават заўважылі. Тут мала быць проста зоркай, а патрэбна праявіць выключную геніяльнасць і непаўторнасць у агульначалавечых справах. Але кожны з нас жыве ў
сваім родзе: у памяці сваякоў, дзяцей, унукаў — прадаўжальнікаў канкрэтнага роду.
Памяць аб сваім родзе і ўшанаванне яго продкаў — гэта характэрная святая повязь многіх і многіх пакаленняў, якая спрадвеку захавалася ў нашым народзе як нешта пачэснае і дарагое. Памяць аб продках — гэта яшчэ і своеасаблівы вусны летапіс свайго роду, які перадаваўся ад пакалення пакаленню, ад старэйшых малодшым, які сцвярджаў жыццё і вучыў жыццю. I ў гэтым родавым летапісе ніхто і ніколі не застаецца не заўважаным і не знікае бясследна, незалежна ад таго, добрую ці дрэнную памяць пра сябе пакідае чалавек. Так было з нашымі папярэднікамі, так будзе і з намі.
У коле штогадовых каляндарных абрадаў на болыпай частцы этнічнай Беларусі чатыры разы памінаюць сваякоў-нябожчыкаў: тройчы за сталом у роднай хаце — гэта на Дзяды масленічныя, траецкія і восеньскія і адзін раз на могілках — у дзень Радаўніцы.
Святкаванне Радаўніцы характэрна для ўсяго ўсходнеславянскага рэгіёна. Адзначаецца яно на наступным пасля Вялікадня тыдні ў аўторак і гэтак жа, як і Вялікдзень, не мае пастаяннай даты. У залежнасці ад месячнага календара штогадовае святкаванне Радаўніцы выпадае на красавік — першую палову мая.
Радаўнічны абрад паходзіць з часоў язычніцтва. Сярод многіх бостваў славян-язычнікаў значнае і пачэснае месца адводзілася бажаству Рода, Радагосту, вобраз якога параўноўваўся з далёкім продкам — родапачынальнікам славян. Пра гэта сведчыць хоць бы той факт, што выява яго была поўнасцю адліта з золата, а ложа зроблена з прыгожай пурпуровай тканіны.
3 даўніх часоў чалавек верыў, што памёрпіы не знікае бясследна, а ператвараецца ў Духа свайго роду, яго заступніка. Такое вераванне захавалася і да нашага часу. «Цур, мяне!», — крычаць дзеці, гуляючы ў хованкі., «Цур, мяне!», — гаворыць
стары чалавек, калі яму пагражае небяспека. Цур, Чур, Прашчур — ніхто іншы, як наш далёкі продак, да якога людзі і звяртаюцца за дапамогай. Вядомыя ў беларускай міфалогіі вобразы Дамавога, Русалкі, Палевіка і іншыя ўяўляюць дэманічныя істоты, якія ўвасобілі ў сабе гэтыя Духі.
Назіраючы за штогадовым колам прыродных з’яў, старажытныя людзі лічылі, што з вясеннім ажыўленнем прыроды душы памёршых таксама ажываюць пасля зімовай спячкі і ў гэты дзень наведваюць месца пахавання свайго цела, дзе нябачна сустракаюцца з жывымі членамі роду.
Ідучы да месца спачывання памёршых, чалавек не толькі выказваў ім сваю любоў і пашану, але разлічваў па магчымасці задобрыць іх, каб атрымаць спагаду і дабрадзеянне ў адносінах да сябе. Беларусы спрадвеку верылі, што Духі продкаў пастаянна і нябачна наведваюць іх дом і здольны рабіць дабро альбо зло, садзеянне ці шкоду ў гаспадарцы селяніна. Некаторыя вучоныя звязваюць з гэтым вераваннем нават паходжанне назвы Радаўніцы. Радаўніца — рада — радзіць: меркавалі, што людзі прыходзяць да магіл сваякоў, каб парадзіцца з імі аб вырашэнні пэўных гаспадарчых праблем, цяжкасцей і турбот, што ўзнікалі ў паўсядзённым чалавечым жыцці. Дарэчы, многія памінальныя стравы, што прыносілі на могілкі, мелі назначэнне ахвярапрынашэння Духам продкаў.
Радаўнічны абрад амаль што аднолькава захаваўся на этнічнай тэрыторыі беларусаў, і запісаныя яшчэ ў мінулым стагоддзі некаторыя лакальныя асаблівасці правядзення Радаўніцы ў асобных рэгіёнах мала чым адрозніваюцца паміж сабой і хутчэй падкрэсліваюць каларыт мясцовых традыцый і звычаяў.
Напрыклад, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні ў гэты дзень сяляне апоўдні збіраліся ўсе ў царкве, дзе служылі паніхіду па нябожчыках, і рабілі агульную абедню. Пасля гэтага забіралі запрастольны крыж, харугвы і разам са свяшчэн-
нікам, які апранаўся ў жалобную рызу, ішлі на могілкі, спяваючы па дарозе святыя песні. На могілках кожны з сялян запальваў на магілах сваякоў і нават знаёмых нябожчыкаў, калі да іх некаму было прыходзіць, свечку і клаў велікоднае яйка. А пакуль псаломшчык спяваў «Вечную памяць», пераходзячы ад адной магілкі да другой, жанчыны чулліва і са шкадаваннем галасілі над захаваннямі родных людзей.
У многіх паветах Магілёўскай губерні на Радаўніцу да абеда займаліся звычайнымі гаспадарскімі справамі, але да паўдня ўсе работы заканчвалі. Нават калі здаралася, што ў гэты час былі каровы на пашы, то пастухі абавязкова прыганялі іх да паўдня дамоў. Сабраўіпыся ў сваёй хаце, уся сям’я садзілася за абедзенны стол, за якім даядалі рэшту велікодных страў і паміналі памёршых. А затым пасля абеду ішлі на могілкі, дзе памінальная трапеза працягвалася. Абедалі тут звьічайна на магіле найбольпі паважанага члена свайго роду.
У цэнтральных паветах Віцебскай губерні могілкі ў першы раз вясною наведвалі ў вербную нядзелю, калі на магілу кожнаму нябожчыку свайго роду прыносілі і ўтырквалі галінку пасвячонай вярбы. У гэты ж час аглядалі магільныя насыпы і вызначалі, дзе і што патрэбна падправіць. Хадзілі туды і на другі дзень Вялікадня, каб пахрыстосавацца са сваімі нябожчыкамі і аднесці ім велікоднае яйка. У дзень Радаўніцы кожная гаспадыня рабіла двайны абед: для хатняга стала — юшку, клёцкі і куццю і для памінальнай трапезы на могілках — бліны, смажаныя бульбянікі, блінчыкі з тварагом і іншае печыва, а таксама рэшту велікоднага стала і абавязкова сыр, яйкі і гарэлку. Паабедаўшы ў сваёй хаце, маліліся перад абразамі, пасля чаго ўсе ці толькі старэйшыя члены сям'і выпраўляліся да месца спачывання памёршых.
У некаторых вёсках на Віленшчыне памінальны стол рабілі ў бліжэйшай да могілак хаце.
На такое агульнавясковае застолле збіраліся толькі тыя, чые родзічы былі пахаваны на гэтых могілках.
Сённяшні радаўнічны абрад памінання нябожчыкаў мала чым адрозніваецца ад тых, што запісаны ў мінулым стагоддзі на Беларусі. Гэтак жа напярэдадні свята родзічы памёршых прыводзяць у парадак магілы продкаў: абкладваюць іх дзёрнам, зверху пасыпаюць свежым жоўтым пяском, садзяць на магільных насыпах і вакол іх кветкі.
У дзень Радаўніцы, звычайна пасля поўдня, усе члены сям’і апранаювда ў святочнае адзенне і ідуць на могілкі. Старэйшая з жанчын засцілае магілы сваіх памёршых продкаў светлымі абрусамі, на якія кладуць чырвоныя велікодныя яйкі, пячэнне, цукеркі. Надмагільныя крыжы абвязваюць белымі вышыванымі ручнікамі, а ў многіх мясцовасцях вешаюць на крыж невялікія вяночкі, зробленыя з яркіх штучных кветак.
Па просьбе сваякоў і за невялікую плату свяшчэннік моліцца над магіламі нябожчыкаў «за спачын душ памёршых». У гэты ж час у многіх месцах можна пачуць галашэнні: гэта, прыпаўшы да магільных насыпаў, плачуць жанчыны:
Узніміцеся, буйныя вецярочкі!
Развейдеся, жоўтыя пясочкі!
...Разнясіце, вецярочкі,
Маю пячаль па мамачцы, Падніміце радзіцелку 3 зямелькі сырой цяжанькай, Разнясіце досачкі сасновыя, Развяжыце ручкі яе белыя, Адкрыйце вочкі яе ясныя, Вярніце мне маю мамачку!..
У гэтых журботных радках, з не менш журботнай і характэрнай для іх мелодыкай, часам гучалі высокамастацкія ўзоры народнай паэзіі, прасякнутыя любоўю, глыбокімі пачуццямі шкадавання і роздумам пра чалавечы лёс.
Прыкладна каля трох гадзін дня пачынаецца абед. На адной з магіл выстаўляюцца прынесеныя
з дому стравы: мёд, тварог, бліны, рыба, каўбасы, мяса, яешня, а таксама пітво — гарэлка альбо віно. Калі ж на адных могілках пахавана некалькі родзічаў, то абедаюць штогадова па чарзе на кожнай магіле.
Пачынаючы рытуальную трапезу, клікаюць да сябе памёршых:
Святыя радзіцелі!
Хадзіце к нам хлеба-солі есці, Старыя і маладыя, свае і чужыя! К каму некаму прыходзіць — Сядайце за наш стол!
Пры гэтым наўмысна праліваюць на магілу кожны з сваёй чаркі віно альбо гарэлку і лыжачку сыты — памінальна-абрадавай стравы, якую робяць з вады, мёду і дробна пакрышаных кавалачкаў здобнага печыва. Затым пачынаюць выпіваць і есці самі.
За радаўнічным абедам успамінаюць добрыя справы памёршых, расказваюць пра іх жыццё, характар, звычкі, узаемаадносіны ў сваім родавым калектыве. Для малодшых членаў сям’і падобныя ўспаміны з'яўляюцца своеасаблівым урокам па гісторыі свайго радаводу.
Пасля заканчэння абеду зноў звяртаюцца да нябожчыкаў:
Mae радзіцелі!
Выбачайде, не дзівіце, Чым багаты, тым і рады!
Рэшту памінальных страў забіраюць з сабой дадому, але, як сведчаць этнаграфічныя матэрыялы, яшчэ ў пачатку нашага стагоддзя ўсё, што заставалася ад памінальнага стала, раздавалі жабракам і бедным людзям, якія прыходзілі ў гэты дзень на могілкі спяваць псалмы і маліцца Богу.
Завяршаецца дзень Радаўніцы часцей вячоркамі ці працягам святочнага стала дома ў коле сям'і альбо на агульным застоллі ў аднаго з членаў свайго роду.
Сёння некаторыя дзеянні гэтага абрадавага свята страцілі сваё першапачатковае значэнне, але, як бы там ні было, у гэты дзень мы ідзём да магіл блізкіх нам людзей. Ідзём, каб яшчэ раз схіліць галовы над іх прахам, выказаць сваю ўдзячнасць і падзяку папярэднікам свайго роду, нашым родапачынальнікам за іх справы, іх жыццё, іх след на роднай зямлі. Помніць аб іх — Ha­ma ганаровая справа. I дзень Радаўніцы з года ў год вяртае нас у гэтую святую Памяць, якая злучае ў адзіную повязь розныя пакаленні — аджыўшыя, цяперашнія і будучыя.