3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
вае значэнне ў славянскім побыце. Гэтыя абрадавыя дзеянні маюць на Беларусі шматлікія лакальныя асаблівасці.
У адных месцах колькасць вянкоў адпавядала колькасці ўхажораў, што заляцаліся да дзяўчыны, у другіх плялі вянкі адпаведна колькасці членаў сям'і, але кожны вяночак адпавядаў канкрэтнаму чалавеку. Вяночкі развешвалі ў лесе на бярозках і пакідалі там на ўвесь тыдзень. Вакол кожнай такой бярозкі вадзілі карагоды, спявалі песні:
Пойдзем, дзевачкі,
Мы ў гай гуляць,
Мы ў гай гуляць, Вянкі завіваць.
А заўём вянкі,
Ды на ўсе святкі,
Ды на ўсе святкі, На Духоўекія...
Для абрада кумавання завівалі вяршыні дзвюх бярозак, перапляталі іх паміж сабою. Потым дзяўчаты ці маладзіцы разбіваліся па парах і, прайшоўшы пад гэтымі бярозкамі, абдымаліся і цалаваліся. Пакуміўшыся, станавіліся ў адзін вялікі карагод і спявалі траечныя песні:
Ты не радуйся, зелен дуб.
He к табе ідзём — к бярозке.
He цябе заўём — бярозку.
Заўём бярозку з сасёнкаю —
Звянчаем Сашачку з Алёнкаю.
Абрад кумавання, як бачна з апошніх радкоў песні, заключаў у сабе перадшлюбны акт, накіраваны на тое, каб падружыць хлопца з дзяўчынаю, «спараваць» іх. Па сведчанні Е. Р. Раманава, у Магілёўскай губерні дзяўчаты хадзілі на кумаванне з хлопцамі. Пасля абраду кумавання раскладалі вогнішча, ля якога частаваліся яешняю, блінамі, гарэлкаю і іншымі стравамі,
вадзілі карагоды каля агню, вакол бярозак, наладжвалі розныя гульні. Падобныя «баляванні» часам зацягваліся да самай поўначы.
Пастушкі ў дзень Тройцы завівалі вяночкі і вешалі іх на рогі каровам. Вечарам гаспадары за гэта надзялялі пастушкоў рознымі прысмакамі і гарэлкай.
У панядзелак траечнага тыдня адзначаецца сашэсце Святога Духа. Сяляне ў гэты дзень як раней, так і цяпер нясуць у царкву пахучыя кветкі і расліны, якія асвяцаюць і потым захоўваюць у сябе цэлы год. У Магілёўскай губерні, па звестках I. В. Рубаноўскага, такой расліннасцю, калі яна засыхала, акурвалі хаты і жывёлу, а калі набліжалася навальніца ці бура, то спальвалі галінкі духаўскіх траў на агні, «каб прагнаць буру».
У аўторак святкавалі «коньскі Вялікдзень»: гэты дзень на конях не працавалі, а ў канюшнях запальвалі свечкі «за іх здароўе».
У сераду на Палессі і ў некаторых пагранічных з ім раёнах Заходняй і Цэнтральнай Беларусі праводзілі рытуалы, звязаныя са здабываннем і ўшанаваннем агню, які, па ўяўленнях продкаў, быў дадзены ў карыстанне чалавеку Багамі і які мог стаць у яго «жытле», як добрым, так і злосным, усёзнішчальным, што асаблівае значэнне мела непасрэдна ў летнія спякотныя і навальнічныя дні. Гэты ж дзень называлі яшчэ Градавая серада, у якую катэгарычна забаранялася працаваць, а праводзілі рытуалы і маленні да Багоў, каб град і навальніцы ў летні перыяд не нарабілі шкоды на сялянскіх палях.
У чацвер спраўлялі абрады выклікання дажджу, каб не было засухі летам. На Гомельшчыне маладыя людзі цешыліся, абліваючы адзін аднаго вадою. Гэты звычай так і называюць у народзе — абліваха.
У нядзелю хадзілі ў лес развіваць завітыя бярозкі і глядзець свае вяночкі, якія потым неслі да ракі ці возера і пускалі на ваду. Па вяночках
гадалі аб лёсе таго чалавека, на якога ён быў завіты: калі вяночак засох ці патанаў у вадзе, гэта прадказвала няшчасце, а чый вяночак быў зялёны і свежы і плыў па вадзе, таму выпадала спаўненне жаданняў і спрыянне ва ўсіх справах. Нярэдка па вяночках дзяўчаты гадалі аб уласным лёсе, аб будучым замужжы, аб каханні.
Вяночкі, карагоды, рознага віду рухі ў час танцаў (напрыклад, абыходы адзін аднаго) сімвалізавалі сабой магічны круг, які, на думку нашых папярэднікаў, павінен быў засцерагчы і засланіць чалавека і яго сям'ю і гаспадарку ад розных стыхій прыроды, злых чараў ведзьмакоў і здзекаў злых Духаў.
3 траечнымі днямі ў народзе былі звязаны некаторыя павер'і і забароны: да Сёмухі нельга было рабіць бярозавыя венікі, на працягу траечнага тыдня нельга было гарадзіць плот ці рамантаваць бароны, каб «не радзілася хатняя жывёла выродлівага выгляду». Катэгарычна забаранялася працаваць у першыя тры дні Тройцы, а таксама хадзіць на працягу тыдня ў лес, купацца і г. д.
Траечныя абрады і рытуалы значна дапаўняе і надае ім эстэтычнае і мастацкае ўвасабленне песенная паэзія беларусаў гэтага перыяду. У траечных песнях на фоне мілагучнай і прыгожай мелодыкі перадаецца багатая гама вобразаў і хараства расквітнеўшай прыроды, любові чалавека да яе.
На Зелянец — вясны канец.
На Зелянец — хлебу канец.
Святая Тройца: пакуміліся, не сварыліся.
На Духа будзе цёпла і суха.
Да Святога Духа не скідай кажуха, а па Святым Дусе — у тым самым кажусе.
ДЗЕЎКІ НА ТРОЙЦУ ВЯНКІ ВІЛІ...
Траечная.
Дзеўкі на Тройцу вянкі вілі*. Ай, на Купала дывівалі, Пры сваю долечку гадалі. Калі ж ты, доля, шчаслівая, Цвіці вяночык, як васілёчык, Калі ж ты, доля, нішчасная, Ссохні вяночык, як сухарочык.
(8-91-254-4, л. 6)
НА ТЭЙ ЖА БОК ДУНАЙ-РЭЧКІ...
Траечная.
На тэй жа бок Дунай-рэчкі Слабодка стаіць**.
Hi бальшыя, ні малыя — Чатыры двары.
А ў тых дварах, чатырох дамах Чатыры кумы.
— Вы, кумушкі, галубушкі, Сястрыцы мае,
Як будзеце краскі рваці, Нарвіце Вы мне.
Як будзеце вянкі віці, Савіця Вы мне.
Як будзеце на Дунай пускаць, Пусціця ж Вы мой.
* Кожны радок паўтараецца.
** Кожны куплет паўтараецца.
А ўсі ж вянкі паверх вады, А мой на дно паў.
А ўсе дружкі з вайны прышлі, А мой там прапаў.
Ва ўсіх вянках свечкі гараць, А мой тут загас.
А ўсе ж дружкі з падаркамі, А мой хоць бы так.
(8-91-254-2, л. 9)
КАЛА САДЗІКУ...
Траечная.
Кала садзіку*
Там дарожачка ляжыць.
Па той дарозе
Да мой міленькі ішоў.
Ён ішоў, прайшоў, Разгаварываў са мной:
— Ай, пайдзём, Маша, А ў зялёны сад гуляць.
Ай, сарвём, Маша, 3 адной яблыні цвяток.
Ай, спляцём, Маша, На галованьку вянок.
(8-92-266-3, л. 20)
ВОЙ, НА ВЫГАНЕ, НА ПОПЛАВЕ...
Траечная.
Вой, на выгане, на поплаве, Да стаяў калодзеж вады повен.
* Першы радок у кожным куплеце паўтараецца.
Да стаяў калодзеж вады повен, Пашла маці воду браці.
Пашла маці воду браці, Вой, брала, брала, не набрала.
Вой, брала, брала, не набрала, Стаўшы, слёзкамі далівала.
Стаўшы, слёзкамі далівала, Хоць гадуй дочкі, не гадуй.
Хоць гадуй дочкі, не гадуй, He будзеш імі пасылаць.
He будзеш імі пасылаць, Будзя пасылаці чужа маць.
Будзя пасылаці чужа маць, Будзя тваю дзяцінку праклінаць.
(8-93-270-1, л. 19)
Яшчэ і сёння амаль у кожнай вёсцы можна пачуць расказы старэйшых людзей пра русалак. «...А то былі шчэ русалкі. Сама голая, страшная, валасы доўгія ў яе — цягнуцца па гоні, і ў яе, кажуць, усё, як у чалавека. ...От тут на курганку рошча була, дак іх тут самае гульбішча було. Гулялі яны больш на гранай нядзелі. Дак возьме на бярозу ўзлезе, да за голючку валоссямі прывяжацца, да ўніз апусціцца, да й ка-
лышыцца і крычыць, да: уу-гу, уу-гу, уу-гу!». Так распавядае пра русалак паданне, запісанае ў вёсцы Балсуны былога Рагачоўскага павета.
Па ўяўленнях беларусаў, русалкі — гэта душы памёршых дзетак, якія былі нехрышчонымі, душы тапельцаў, а таксама людзей, загінуўшых на русальным тыдні. Яны быццам бы жывуць у рэках і азёрах, адкуль выходзяць адзін раз у год пасля Тройцы, і на працягу тыдня бавяцца, гуляюць на палях, у гаях, каля рэк і азёр. Гэты тыдзень так і называеода ў народным календары — русальны.
Сярод беларускіх абрадаў русальнага тыдня найбольш вядомыя ў наш час абрады провадаў русалкі, якія спраўлялі звычайна ў панядзелак пасля траечных дзён.
Зразумела, што вобраз русалкі быў міфічны, і ў абрадзе яе ролю выконвала адна з дзяўчат, на якую сяброўкі адзявалі прыгожыя вяночкі, вадзілі вакол яе карагоды, спявалі адпаведна русальныя песні:
Правяду русалку
Із бору да бору.
Із бору да бору Ў зялёну дуброву.
У зялёну дуброву, У ядраное жыта.
У ядраным жыці Там русалцы жыці.
Добра пазабаўляўшыся з русалкаю, дзяўчаты ўстройвалі над ёю розыгрыш: адводзілі яе ў жыта, за скрыжаванне дарог, на вясковыя могілкі і, пакінуўшы там, уцякалі назад у вёску. Па звестках інфарматараў Е. Р. Раманава, выводзілі русалку за вёску не як звычайна, а «плятнём». Рабілася гэта так: «Дзве пярэднія дзеўкі стануць і паднімуць рукі, а самая задняя ідзе ім пад рукі і вядзе за сабой усіх прочых. Тады етыя пярэднія
паднімуць рукі, а ідуць ужэ тыя, што стаялі, — во й пляцень». Дзяўчына, якая выконвала ролю русалкі, у большасці выпадкаў гналася за дзяўчатамі і ўрэшце рэшт вярталася са сваімі равесніцамі назад у вёску. Ад падобных розыгрышаў русалак паходзіць і іншая назва гэтых абрадавых дзеянняў — Розыгры альбо Розгары.
Абрадавы комплекс провадаў русалкі вызначаецца парэгіянальнымі мясцовымі традыцыямі і звычаямі.
Напрьіклад, у Гомельскім павеце найбольш рухавай дзяўчыне распускалі косы, здымалі з яе адзенне, прыкрыўшы толькі чым-небудзь плечы, і плялі з васількоў, хмелю, зорачак вялікі вянок. Абвівалі гэтым вянком усё цела дзяўчыны і вялі яе ў жыта. Гэта было рытуальнае шэсце, у час якога палілі агні, спявалі песні, барабанілі, удараючы дошкай аб дошку, у заслонкі і інш. У жыта русалку ўпіхвалі сілай, зрывалі з яе вянок, разрывалі адзежыну, якая была на ёй, і ўцякалі. Дзяўчына-русалка голаю гналася за русальніцамі да самай вёскі, хлопаючы ў далоні і палохаючы іх рознымі воклічамі.
У іншых мясцовасцях Гомельшчыны рабілі чучала русалкі. Перш кожная дзяўчына пляла вянок, потым усе разам збіраліся ў дамоўленым месцы. Прыносілі туды невялікі куль саломы, перавязвалі яго ў некалькіх месцах чырвонымі старымі паясамі так, каб з камля атрымалася галава чучала, а калоссямі апускалі ўніз. Па баках з пукоў саломы рабілі рукі, апраналі на галаву чапец, на тулава кароткі армяк, на шыю завязвалі чырвоную хустку і спераду падвязвалі чырвоны «хвартушок». Потым убіралі «русалку» вянкамі, сплеценымі з розных кветак, акрамя любісціку, і хавалі яе дзе-небудзь да вечара. А калі зямлю акунаў прыцемак, дзяўчаты-русальніцы, а іх павінна было быць шэсць або дванавдаць, апраналі на галовы свае вяночкі, распускалі косы, бралі русальную ляльку пад рукі і ішлі з ёю «вадзіць танка». Пад поўнач адводзілі «русалку» ў жыта і пакідалі там.
У некаторых сёлах каля жыта ўвечары распальвалі агні. У час розыгрышу русалкі, калі яна ганялася за дзяўчатамі, тыя імкнуліся сарваць у яе з галавы вянок і ўкінуць яго ў агонь. На гэтым роля русалкі заканчвалася і ўсе разам гулялі ля вогнішча: пераскоквалі праз яго, спявалі песні, жартавалі.