3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
На Радаўніцу да абеда пашуць, па абедзе плачуць, а к вечару скачуць.
Цяпер на Радаўніцу на кладбішча ідуць стапком, а назад — рачком.
А ЎСТАНЬ, МАЯ РОДНАЯ МАМУЛІЧКА...
Галашэнне памінальнае па маці, на Радаўніцу.
А ўстань, мая родная мамулічка!
А кукуе шэрая зязюлечка!
Зараслі ўсе оцежачкі-дарожачкі,
Дзе мая мамулька хадзіла
I свае сцежачкі таптала...
А куда ж мне паглядаці?
А адкуль дібе, мамулька, дажыдаді?
А ты ж міне адву гадавала,
А я цібе не сумела зберагчы...
(8-89-244-2, л. 10)
А МАМУЛЕЧКА МАЯ РОДНАЯ...
Галашэнне памінальнае п.а маці, на Радаўніцу.
А мамулечка мая родная!
А ўстань, мамулічка, прачніся,
А ўстань, мамулічка, прабудзіся...
А адкуль мне ж цябе дажыдацькі?
У катора акошачка паглядацькі?
А каму ж ты нас пакінула?
А мне ж усе людцы чужыя...
(8-89-244-2, л. 8)
ДА КАЛІ Ж ТЫ, МАЯ МАМКА, ЗА МНОЙ ПРЫЛЯЦІШ...
Галашэнне памінальнае па маці, на Радаўніцу.
Да калі ж ты, мая мамка, за мной прыляціш? А я ж ужо горачка нагыравалася, А я ж ужо мучанькі навідзелась.
Прыляці, мая радзіцелька любая!
А за то ж я так мучаюсь?
А за што ж я такоя горачка век свой гарую?
(8-89-244-3, л. 39)
Штогод 7 красавіка праваслаўныя беларусы адзначаюць Благавешчанне (у каталікоў — 25 сакавіка). «На Благавешчанне дзеўка касу не пляце, птушка гнязда не ўе, курыца яйкі не нясе», — гавораць у народзе, надаючы гэтаму святу асаблівую павагу і набожнасць.
Свята Благавешчанне прыйшло ў наш край з прыняццем хрысціянства. Адпаведна хрысціянскай міфалогіі ў гэты дзень архангел Гаўрыіл па-
ведаміў Дзеве Марыі пра яе непарочнае зачацце і тое, што яна павінна нарадзіць Сына Усявышняга — Ісуса Хрыста. Вось як апавядае пра гэту вестку «Біблія»: «Не бойся, Марыя, бо ты знайшла ласку Божыю, і вось зачнеш у чрэве, і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус. Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Усявышняга, і дасць Яму Гасподзь Бог прэстол Давіда, бацькі Яго, і будзе царстваваць над домам Іакава вечна, і царству Яго не будзе канца».
Дарэчы, назва Благавешчанне, якая найбольш пашырана на Беларусі ў народным ужытку, увайшла ў беларускамоўны лексічны склад як запазычанне з рускай мовы, адкуль яно прынесена да нас праваслаўем. Этымалагічнае значэнне першай часткі слова «блага» ў беларускай мове азначае «дрэнна» (у даным выпадку — дрэнная вестка), таму побач з рускамоўнай назвай «Благавешчанне» ў некаторых рэгіёнах узніклі і яе ўласнабеларускія варыянты — Дабравешчанне, або Звеставанне. Апошняя назва найболып пашырана ў беларусаў-каталікоў.
Дабравешчанскі дзень заўсёды радаваў беларускага селяніна. Да гэтага часу з зямлі не толькі сыходзіў снег, а і зямелька ўжо дастаткова прагравалася, каб можна было пачаць яе абрабляць і засяваць. Таму ў народным жыцці гэта свята звязвалася ў першую чаргу са штогадовымі клопатамі селяніна аб зямлі і будучым ураджаі. Нездарма ў песнях, што спявалі валачобнікі, Благавешчанне выразна падкрэслена як час, калі ўжо пара прыступаць да веснавых работ:
...Благавешчанне — араты на ніву, Араты на ніву, сядун на прызбу... або
Благавешчань зямлю сушыць, Зямлю сушыць, жыта рушыць...
I калі для некаторых рэгіёнаў нашага краю былі характэрны свае лакальныя каляндарныя перыяды пачатку гукання вясны, то з прыходам
Дабравешчання вясну на Беларусі пачыналі гукаць паўсюдна. Дзяўчаты і хлопцы збіраліся кучкамі на пагорках, на прызбах, каля лесу і запявалі:
Дабравешчаняіка святое, Пашлі сонейка залатое, Каб зямелька адышла Да вясна да нас прыйшла, Каб распусціліся ветачкі, Каб раскраснеліся кветачкі, Каб лугі зазелянеліся, Нашы нівачкі адзеліся.
Напрыклад, у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці нават тады, калі Дабравешчанне прыпадала на Вялікі перадвелікодны пост і старэйіпыя людзі забаранялі пець у вёсцы, каб не наклікаць якой бяды, моладзь збіралася за вёскай — на узвышшах, каля ракі, лесу і, запаліўшы невялікае вогнішча з прынесеных з дому снапкоў саломы, льняной кастры ці сухіх галінак дрэў, запявала першыя песні-вяснянкі (8-93-273-3, л. 13).
Акрамя агульнавядомых песенных матываў гукання вясны, у канву песень, што спявалі на Благавешчанне, нярэдка, як і ў прыведзеным ужо прыкладзе, упісваецца зачын, характэрны гэтаму дню: «А ў нас сягоння Благавешчанне, ох і я, леле, Благавескі дзень...» або «Сягодні ў нас Благавешчанне, ой-лі, ой, люлі, Благавешчанне...».
Цёплыя благавешчанскія дні і асушаныя пагоркі спрыялі ваджэнню дзявочых карагодаў, a лясныя пралескі («падснежнікі») дазвалялі завіць вяночкі, у якіх дзяўчаты выглядалі сапраўднымі вясняначкамі. Усё гэта надавала святкаванню вясны непаўторны каларыт, праз які сцвярджаліся вечная маладосць, прыгажосць і сіла як у прыродзе, так і ў чалавечым родзе.
Прылёт буслоў у народных уяўленнях атаясамліваўся з сапраўдным прыходам вясны і канчатковай перамогай яе над зімою і халадамі. I калі ў дзень першага вясенняга прысвятка Аўдакеі гаварылі: «На Аўдокі возьмевда бусел
у бокі», што азначала — збіраевда ляцець на Радзіму, то на Благавешчанне ён павінен быў з'явіцца каля свайго гнязда. А ў некаторых мясцовасцях нават верылі, што да гэтага дня бусліха адкладвае першае яйка ў сваім гняздзе. 3 надзеяй чакалі першую сустрэчу з буслом, бо той, хто першым у вёсцы ўбачыць яго ў палёце, усё лета будзе «лёгкі на ногі».
Многія благавешчанскія павер’і беларусаў звязаны з курынай гаспадаркай. Каб куры не бегалі ў агарод і не несліся ў невядомых гаспадарам гнёздах, напрыклад, у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, гаспадыня перад усходам сонца лавіла куру і тройчы абносіла яе вакол печы ці хлява, прыгаворваючы:
Дай, Божачка,
Каб як гэта печ (ці хлеў) стаіць, Так і мае курачкі ў двары сядзелі I ні ў свае, ні ў чужыя гароды не глядзелі!
Іншыя гаспадары з надзеяй засцерагчы свой і суседскі агарод ад курэй уставалі на Дабравешчанне да ўсходу сонца, бралі ў двары якуюнебудзь палку і, ідучы ўздоўж плоту, ударалі па ім гэтаю палкаю, прыгаворваючы тройчы: «Кіш у двор! Кіш у двор! Кіш у двор!» (8-93-270-2, л. 15).
Каб куры не адкладвалі яйкі дзе папала і не гублялі іх, гаспадыні не выносілі гэтым днём смецце з хаты, а змяталі яго ў пасудзіну і ставілі пад лаваю на куце. Верылі, што падобнае дзеянне паспрыяе таксама колькаснаму прыросту рознай птушкі ў гаспадарцы.
Ранняю вясною на Дабравешчанне дазвалялася выпускаць першы раз на пашу жывёлу. Але паколькі жывёла ўпершыню пасля ацёлу, ці, як гавораць сяляне, «з новым малаком», выходзіла за межы падвор'я, над ёю праводзілі некаторыя засцерагальныя рытуалы ад злых чараў ведзьмы. Асабліва баяліся, каб ведзьма не адабрала малако, для чаго ў варотах хлява клалі крапіву і зверху
8 Зак. 1339
пасыпалі вуголлямі з сваёй печы, праз якія карова павінна была перайсці, або замаўлялі яе.
Забаранялася да Благавешчання рабіць новую або рамантаваць старую агароджу ці пачынаць ворыва. Увогуле, гаварылі, што да гэтага дня «няможна чапаць маткі-зямлі». Падобныя дзеянні, як верылі нашы продкі, маглі выклікаць засуху і бясплоднасць на сялянскай ніве.
Як бачым, нешматлікія абрадавыя дзеянні, вераванні, прыкметы, звязаныя з благавешчанскім днём, адлюстроўваюць спрадвечныя мары беларуса-земляроба аб дабрабыце ў сваёй сям'і, у сваім родзе, сярод сваіх людзей. I нават благавешчанскія маленні ў царкве ці касцёле да Багоў былі прасякнуты надзеямі не толькі на духоўнае ачышчэнне, але і просьбамі аб хлебе «насушчным» і паўсядзённым, што ва ўсе часы прыдавала нашым продкам веру, сілу, надзею і ўпэўненасць у дні будучым.
3 думаю аб чакаемым ураджаі, які залежаў у многім ад надвор'я, былі звязаны назіранні беларуса ў гэты дзень. Напрыклад, цёплае Благавешчанне абяцала марозную восень. Калі на Благавешчанне дождж — добра зародзіць хлебная ніва. Сухое Благавешчанне пагражала засухай улетку, а калі ж у гэты дзень ішоў снег, то, наадварот, лета будзе мокрае з частымі дажджамі. Зыходзячы са шматгадовых назіранняў за надвор'ем, гаварылі таксама, што благавешчанскі дзень абавязкова паўторыцца на Вялікдзень.
На Благавепічанне дзеўка касу не пляце, птушка гняздо не ўе, курыца яйкі не нясе.
Да Благавешчання зіму не лай і сані трымай.
На Юзэфа снег кажа: «Рушу», а на Звеставанне: «Ісці мушу».
На Благавешчанне ў звон, а із морквы дух вон.
На Мацея дарога пацее, на Саракі дрэвы ад-
пушчаюцца, на Аляксея рыба хвастом лёд ламае, а на Благавешчанне — бусел прылятае.
3 благавешчанскага цяляці каровы не чакаці.
СЯГОДНІ Ў НАС БЛАГАВЕШЧАННЕ...
■	Вясенняя, на Благаве-
шчанне.
Сягодні ў нас Благавешчанне, Ой-лі, ой, люлі, Благавешчань...
Нашым дзевачкам перамешчання*, Ой-лі, ой, люлі, перамешчань...
Жытанезскія** дзевачкі, перайдзіця к нам, Ой-лі, ой, люлі, перайдзіця...
А ў нас хлопчыкі дзешавы тавар, Ой-лі, ой, люлі, дзешавы тав...
За Іваначку куль саломы, Ой-лі, ой, люлі, куль сало...
За Вяцячку мех паловы, Ой-лі, ой, люлі, мех пало...
Савіла вянок, да й пайшла ў танок, Ой-лі, ой, люлі, да й пайшла ў тан...
Што і ў тым танку трох ізлюбіла, Ой-лі, ой, люлі, трох ізлюбіл...
Трох ізлюбіла, ўсех надзяліла,
Ой-лі, ой, люлі, ўсех надзялі...
* Перамешчання — таму што з Благавешчання, як тлумачаць мясцовыя сяляне, моладзь пераходзіць спаць з хаты ў клець.
** Жытанезскія дзевачкі — дзяўчаты з суседняй з Іванаўкай вёскі Жытанежжа.
Ой, Сярожку руцьвяны ВЯНОК, Ой-лі, ой, люлі, руцьвяны вян...
А Васячку золат персцянёк, Ой-лі, ой, люлі, золат персцян...
За Міцячку да й сама пайду, Ой-лі, ой, люлі, да й сама пайд...
(8-94-285-1, л. 15).
Юраўскае свята ў народным календары адносіцца да вясенняга цыклу абрадаў і звычаяў. Яно прыпадае на 6 мая (у католікаў — 23 красавіка), якраз на той час, калі вясна на Беларусі апранае зямлю і ўвесь раслінны свет у зеляніну, а сонейка надзейна сагравае зямельку сваім пяплом і ласкай.
Карані гэтага свята паходзяць яшчэ з язычніцкай рэлігіі, у якой хрысціянскаму вобразу Святога Юрыя па сваіх дзеяннях і прызначэнні
адпавядаў Бог Вялес — ахоўнік дамашняй жывёлы і дабрадзей у хатняй гаспадарцы, а таксама Ярыла, сын Лады і Даждзьбога, апякун урадлівасці і закаханых.
У гісторыі імя святога Юрыя рэальнае. На рубяжы III—IV стагоддзяў, калі вялася жорсткая барацьба з язычніцтвам за станаўленне хрысціянскай веры ў Еўропе, Юрьій-Перамоганосец (Георгнй Победоносец) — рымскі афіцэр быў пакараны смерцю за прыхільнасць да хрысціянскіх ідэй і іх прапаганду, за што быў кананізаваны новай рэлігіяй як вялікамучанік за яе святую справу. Яго імя і подзвігі дзеля хрысціянства сталі сусветнавядомымі.