3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
У вёсцы Белая Сарока Нараўлянскага раёна вянкі плялі з дзікага хмелю і кожная дзяўчынарусальніца як засцярогу запіхвала за пояс за спіной галінку з асіны. Надвячоркам з русалкаю за вёскай наладжвалі гулянне, у час якога «кідалі ўгару вянкі і самі куляліся», а затым адводзілі яе на мясцовыя могілкі. Калі ж русальніцы вярталіся дадому, маладыя мужчыны перапынялі іх: перавязвалі вяроўкамі вуліцу, аблівалі вадой і г. д.
Значэнне падобных рытуалаў у народным побыце беларусаў выразна асэнсавана ў русальных песнях:
...Правяду русалку да ямкі, А сама вярнуся да мамкі.
Вам, русалачкі, вяночкі, А вам, маладым, сярпочкі.
Вам, русалачкі, у зямлі спаць, А нам, маладым, жыта жаць.
Правяду русалачку, правяду, Шчэ й асінкаю заламлю.
Русалка — дэманічная істота, якая ўзнікла ў свядомасці людзей з уяўленняў аб лёсе несвоечасова памёршых, чые душы пакінулі чалавечае цела, як тлумачаць вяскоўцы, «не па-божаску». Яе прысутнасць на зямлі — варожая чалавеку і небяспечная яму, бо, як апавядаюць і сёння ў нашым краі пра русалак, яны здольны заманьваць да сябе людзей і «стараюцца зашчакатаць» такіх бедалаг да смерці. Невыпадкова, што час знаходжання русалак сярод людзей абмежаваны ў народным календары толькі адным тыднем, пасля
чаго яны павінны «згінуць», каб не перашкаджаць паўсядзённаму жывдю і творчасці працоўнага чалавека.
У абрадах провадаў русалкі праявілася існасць спрадвечных паняодяў «жыццё — смерць — вечнасць». Зыходзячы з народных уяўленняў, «белы свет», які найболып выразна асэнсаваны ў пахавальнай абраднасці, належаў жывым людзям. Гэта акрэсленая, абмежаваная прастора, у якой праяўляецца толькі жыццё. Астатняе ж — вечнасць, дзе існуе і прабывае ў розных формах усё, што выходзіць за рамкі паняцця жывога, — Багі, Духі, душы, нашы продкі, дэманы і г. д. Рытуал провадаў русалкі быў накіраваны менавіта на тое, каб вывесці яе, як істоту, варожую чалавеку, за мяжу жыцця, у свет вечнасці і бясконцасці, што вельмі напамінае ў гэтым сэнсе абрады провадаў нябожчыка на «той свет».
Больш таго, у гэты дзень праводзіліся магічныя абрады, накіраваныя на захаванне ўсяго жывога і абарону яго ад «нячьістай сілы», да якой адносілі і русалак. На Дубровеншчыне ў вёсках Баева, Волькава і іншых хадзілі праганяць русалак з жыта. Гэты абрад, які атрымаў тут назву Розгары, праводзіўся даволі своеасабліва. Да абеда ўсе працавалі, а ў абед мужчыны тапілі лазню, у якой мыліся толькі жанчыны. Памыўшыся, маладзіцы прыгожа апраналіся і гуртам ішлі да жытняга поля. Старэйшая з жанчын засцілала на траве белы абрус, на які ставілі гарэлку і пачастункі, прынесеныя з дому: мяса, каўбасу, сыр, бліны і іншыя. Выпіўшы па чарцы гарэлкі, спявалі русальныя песні, танцавалі і вадзілі карагоды, а на заканчэнне ішлі качацца ў жыта — ганяць русалак, «каб не хаваліся ў жыце» і «каб добра жыта каласілася». Качаліся абавязкова папарна, іншыя бегалі па жыце, шумелі — «трэба ж ізгнаць русалак».
Потым зноў садзіліся вакол абруса, працягвалі ўзаемнае частаванне і ўбіралі жанчыну-ўдаву ў вянок з крапівы.
10 Зак. 1339
Закончыўшы трапезу, усе ўдзельніцы абраду ішлі ў вёску. Калі ж па дарозе сустракаўся мужчына, яго акружалі і пад пагрозай зняць штаны прымушалі пацалавацца з жанчынай у вянку з крапівы. Вядома, каб не пастрыкацца, мужчына вымушаны быў адкупляцца ад маладзіц грашыма ці нейкім пачастункам. Часам, заўважыўшы рытуальніц, мужчыны імкнуліся ўцячы ад іх, але маладзіцы ганяліся за такімі ўцекачамі, пакуль не зловяць (8-94-280-1, л. 5).
He выключана, што ў больш даўнія часы такая жанчына-ўдава выконвала ў абрадзе ролю жрыцы, якой пасля выгнання русалак з жыта надавалася значэнне ахоўніцы не толькі ад русалак, a ўвогуле, як гавораць у народзе, «ад рознай нечысці». На падобную думку наводзіць выкарыстанне ў абрадзе такіх атрыбутаў ахоўнай магіі, як крапіва, фал (у даным выпадку імкненне рытуальніц зняць з мужчыны менавіта штаны) і выкуп, які напамінае ахвяраванне жрыцы і рытуальніцам грашыма і ежай. А неабходнасць адпужаць «нячыстую сілу» дыктаваў сам час, калі сялянская праца праходзіла ў асноўным на полі, у лесе, на лузе.
Сабраўшы добры выкуп ад мужчын, жанчыны збіраліся ў адну з хат, дзе рытуальнае застолле працягвалася.
Сёння падобны рытуал на Дубровеншчыне напамінае звычайную вечарынку, на якую прыходзяць да жанчын мужчыны, запрашаюць музыку і гуляюць разам — частуюцца на агульным застоллі, спяваюць песні, танцуюць.
Часам напярэдадні, як і ў мінулыя часы, гуляюць на лузе каля жыта, а потым пераапранаюць у «жаніха» і «нявесту» двух жанчын: адной вянчаюць галаву вянком з крапівы — гэта «маладая», а другой — з дзядоўніка (лапуховых кветак), а таксама падмалёўваюць ёй вусы і адзяваюць штаны — гэта «малады». «Маладых» водзяць па вёсцы, а сустрэчных мужчын пры-
мушаюць віншаваць і цалаваць «маладых» або плаціць выкуп. Але гэта ўжо праява нашага часу, дзе відавочны больш гульнёвы і забаўляльнапацяшальны сэнс старажытнага рытуалу.
«Жывому — жывое, а мёртваму — мёртвае» — заключае народная мудрасць. Асэнсоўваючы свет, чалавек надумаў сабе мноства міфічных істот, падобных да русалак. У барацьбе з імі за выжыванне і сваё права існаваць ім жа створана не менш магічных рытуалаў і дзеянняў, якія выражалі яго волю і імкненне да жыцця. У абрадах провадаў русалак гэта барацьба набывае як міфічны, так і гарманічны, жыццясцвярджальны сэнс.
3 русальным тыднем у народзе звязаны некаторыя перасцярогі, у першую чаргу ахоўнага характару: забаранялі купацца, хадзіць у лес, да возера, ракі, «каб не забралі русалкі», страшылі «тучніцай» — воўчай зграяй, якая быццам бы ўвесь тыдзень гуляе ў лесе і полі. Сярод іншых павер'яў найбольш пашыранымі былі наступныя: у аўторак кожная дзяўчына ішла ў жыта, знаходзіла свой вянок і прыносіла на агарод, дзе былі градкі з капустай. Вянок разрывалі і кідалі паміж капусты, каб не было чарвей. На русальным тыдні нельга было пачынаць якую-небудзь справу, забаранялі гарадзіць плот, рабіць бароны, плесці.
У беларускім народным календары русальныя песні завярпіаюць вясенні цыкл песеннай паэзіі.
ПРАВЯДУ РУСАЛКУ ЗА ГОРУ...
Вясенняя, на русальным тыдні.
Правяду русалку за ropy, Сама вярнуся дадому.
Правяду русалку ў цёмны бор, Сама вярнуся ў таткаў двор.
Правяду русалку да мяжы, Сама вярнуся да дзяжы.
Правяду русалку да ямкі, А сама вярнуся да мамкі.
Вам, русалачкі, вяночкі, А нам, маладым, сярпочкі.
Вам, русалачкі, у зямлі спаць, А нам, маладым, жыта жаць.
Правяду русалку, правяду, Шчэ й асінкаю заламлю.
(8-94-287-1, л. 26)
РАНО, РАНО, ДА СЫЙДУ НА ГОРУ...
Рано, рано, Да сыйду на ropy, Да сыйду на ropy, Го-о-о-о!
Рано, рано,
Да ўдару ў далоні, Да ўдару ў далоні, Го-о-о-о!
Вясенняя, на русальным тыдні.
Рано, рано,
Штоб персні звінелі, Штоб персні звінелі, Го-о-о-о!
Рано, рано,
Штоб русалкі чулі, Штоб русалкі чулі, Го-о-о-о!
Рано, рано,
Штоб нас пахвалілі, Штоб нас пахвалілі, Го-о-о-о!
(8-94-287-1, л. 25)
НА ГРАНОЙ НЯДЗЕЛІ...
На граной нядзелі Русалкі сядзелі, Эй, рана-рана, Русалкі сядзел...
Русалкі сядзелі, На дзевак глядзелі, Эй, рана-рана, На дзевак глядзел...
Залётная пташка, Ты ляці да мора, Эй, рана-рана, Ты ляці да мор...
Паслушай-ка, пташка, Што там Бог гаворя, Эй, рана-рана, Што там Бог гаворь...
Вясенняя, «на Граной пелі...»
А там Бог гаворя: — Буду піва варыць, Эй, рана-рана, Буду піва варь...
Буду піва варыць, Буду сына жаніць, Эй, рана-рана, Буду сына жань...
Буду сына жаніць, Ў Іллі дачку браці, Эй, рана-рана, Ў Іллі дачку бра...
Толькі Бог з-за горкі, Дак Ілля ў ладонькі, Эй, рана-рана, Дак Ілля ў ладонь...
Дак Ілля ў ладонькі: — He 'ддам свае донькі, Эй, рана-рана, He 'ддам свае донькі.
(8-96-295-1, л. 15)
Купалле — язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння, найвышэйшага росквіту прыроды і ўшанавання вады. Адзначаецца яно ў ноч з 23 на 24 чэрвеня ў католікаў і з 6 на 7 ліпеня ў праваслаўных беларусаў.
У хрысціянстве адпаведна на 24 чэрвеня і 7 ліпеня прыпадае дзень нараджэння Прарока Івана
Прадцечы, якому суджана было ахрысціць у рацэ Іардан Сына Божага Ісуса Хрыста. На працягу апошняга тысячагоддзя на падставе падзей, звязаных з імем «хрысціцеля Божага Іаана», у больш моцных царкоўных прыходах замацаваліся новыя варыянты назваў да язычніцкага Купалля, але ўжо з хрысціянскім адценнем — Іван Купала або Ян, Іванаў дзень.
Ад Каляд і да Купалля сонца ўвесь час было ў стадыі ўзыходжання: павялічваўся дзень, сагравалася зямля, адраджалася прырода. Нарэшце, у дні летняга сонцастаяння ўсё гэта дасягала свайго найвышэйшага апагея. Да гэтага ж часу выраслі і адцвілі на сялянскіх палях жыта, пшаніца, грэчка, проса, лён, бульба і іншыя культуры, закончыўся прыплод жывёлы. Здабыткі новага года станавіліся відавочнымі, за што, як гавораць у народзе, «і хваліць Бога» або «дзякуй Богу». У купальскіх абрадах і рытуалах чалавек, з аднаго боку, выказваў падзяку Агню, Вадзе і Зямлі, што абагаўляліся ў нашых язычніцкіх продкаў, і прыносіў ім розныя ахвяраванні, часцей у выглядзе расліннасці ці прадуктаў харчавання, вырабленых з яе, а з другога — сваім вяселлем і радасцю выказваў аднадушнае спалучэнне са станам прыроды, яе найвышэйшым росквітам і зямной прыгажосцю.
Купальскае свята практычна пачыналася з другой паловы дня 6 ліпеня дашлюбнай моладдзю. Дзяўчаты збіраліся кучкамі і ішлі да жытняга поля збіраць кветкі і завіваць вяночкі. Прычым, як, напрыклад, на Дубровеншчыне, кветкі збіралі з розных палёў, што адносіліся да суседніх вёсак. Па бытуючых павер'ях, такім чынам можна было заманіць да сябе жаніхоў з гэтых вёсак. Дубровенскія бабулькі — колішнія прыгажуні ўспамінаюць, што часам замест кветак «сабіралі жыта з каждага поля, з каждай дзярэўні, стараліся, каб хлопцы з чужых дзеравень да нас прыходзілі гуляць» (8-91-258-А-З, л. 13).
Хлопцы рыхтавалі месца для купальскага во-
гнішча, якое рабілі звычайна на скрыжаванні дарог, на мастах, беразе рэчкі або возера ці на пагорках. Закопвалі ў зямлю «дзябёлы» шэст або слуп, на вяршыні якога замацоўвалі ў гарызантальнай плоскасці з’езджанае і, ад чаго зразумела, добра прамасленае кола ад калёс. Ад кола па слупу ўніз абмотвалі таксама прамасленую вяроўку ці скручаны з саломы або льняной кудзелі кужаль. Знізу пад слуп зношвалі ад кожнага двара і складалі ў кучу «май» — засохлыя галінкі дрэў, якія вешалі ў хаце і вакол яе на Тройцу.