3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
3 надыходам вечара, калі сонейка пачынала садзіцца за гарызонт, у кожнай акрузе наваколле напаўнялася мелодыямі купальскіх песень. Гэта дзяўчаты, «убраўшы» свае галоўкі вяночкамі, ішлі з поля да месца купальскага агню:
Божа наш, ой, месяцу, месяду, Да ўзыдзі раненька, Божа наш. Божа наш, да ўзыдзі раненька, Развядзі купаллейка, Божа наш. Божа наш, дзевачкам пяяннейка, Хлопчыкам гуляннейка, Божа наш.
У песні невыпадкова моладзь звяртаецца да месяца і Бога з просьбай развесці купальскі агонь. У старажытныя часы агонь лічыўся Божым дарам чалавеку, яго здабывалі трэннем адна аб адну дзвюх сухіх палак ці пазней з дапамогай розных прыстасаванняў. Такі агонь называлі свяшчэнным, а яго здабыванне суправаджалася рознымі магічнымі рытуаламі, якія праводзіў язычніцкі святар. Падобная традыцыя здабычы агню захоўвалася ў купальскай абраднасці аж да XIX стагоддзя.
Як толькі сонейка поўнасцю хавалася за гарызонт, запальвалі «май». Ад сухіх галінак агонь па кужалю або вяроўцы, намотанай на слуп, вельмі хутка перабіраўся да кола, якое і формай і размяшчэннем у прасторы сімвалізавала і як бы працягвала функцыі сонца на зямлі ў гэту ноч.
На Беларусі вядомы і іншыя варыянты распальвання купальскіх агнёў: падпальваюць у лесе ёлку, на вяршыню якой часам зацягваюць кола, раскладваюць вогнішчы на вуліцы, насупраць кожнай хаты, замест кола прывязваюць да слупа і спальваюць бочкі з-пад дзёгцю ці смалы, паляць аўтамабільныя шыны, што практыкуецца ўжо ў наш час, і г. д.
Вакол агню дзяўчаты вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Хлопцы абавязкова наладжвалі гульні з пераскокваннем праз агонь. Агонь павінен быў, на думку нашых продкаў, паспрыяць ачышчэнню душы чалавека за дапушчаныя грахі, папярэдзіць або зняць з чалавека ўсякія злыя чары і хваробьі, а таксама дапамагчы ў здзяйсненні задуманага. На падставе апошняга веравання, хлопец і дзяўчына, якія кахаліся, баючыся, каб іх не разлучылі, пераскоквалі праз агонь удвух, узяўшыся за рукі.
На заканчэнне гульняў каля агню моладзь пускала на ваду вяночкі, на якія, як і ў траечных гаданнях, задумвалі на будучае свайго роду і лёсу. Але ў адрозненне ад гаданняў на траечных вянках, як сведчаць песенныя крыніцы, у купальскі вяночак унутры рабілі перапляценне са сцяблінак лёну або жыта і ставілі туды свечачку, якую запальвалі ад купальскага вогнішча.
3 нецярпеннем чакалі ў гэту ноч раніцы, калі пачынала ўзыходзіць сонца, каб паглядзець, як яно «грае». Сонца нібыта ў купальскі ранак пераліваецца рознымі колерамі, «гуляе і скача». Узыход сонца сустракалі адпаведнымі песнямі:
А на Купалу
Рана сонца йграла, На добрыя годы, На цёплыя росы, На хлебы-ўраджаі...
Ой, рана-рана на Яна
Да хораша сонейка гуляла, I зямля стагнала з Купала, Дарожка звінела ад песен...
3 Купаллем звязваліся ўяўленні, як аб характэрнай часавай мяжы. Падобна таму, як з пачаткам павелічэння дня і змяншэння ночы пасля Каляд уяўлялася адраджэнне да жыцця Сонца і добрых Духаў, так і цяпер, калі пасля летняга сонцастаяння ноч пакрыху пачынала павялічвацца, чалавек звязваў з гэтай прыроднай з'явай пачатак вяртання да жыцця злых Духаў цемры і холаду. Невыпадкова, што з купальскай ноччу на Беларусі звязаны самыя неверагодныя ўяўленні аб актывізацыі дзеянняў рознай «нечысці» — чарцей, Бабы Ягі, д’яблаў, пярэваратняў і, што асабліва характэрна для беларускай міфалогіі, ведзьмаў.
У самых захапляючых купальскіх сюжэтах расказваецца аб пераўтварэнні ў гэту ноч ведзьмы ў жабу, мыш, яшчарыцу, якая ў такім выглядзе прабіраецца ў хлеў, каб адабраць у каровы малако, зрабіць заломы ў жыце.
Многа ў нашым краі бытуе паданняў пра ведзьму. Паводле Ю. Крачкоўскага, у Брэсцкім, Слонімскім, Вілейскім, Дзісненскім, Навагрудскім і Барысаўскім паветах было шырока вядома паданне наступнага зместу: «У дзень Іаана Прадцечы сяляне наказваюць пастухам, каб на гэты раз яны не пераганялі сваёй жывёлы «праз мяжу», г. зн. праз тую мяжу, якая аддзяляе палі адной вёскі ад другой: там, гавораць, збіраюцца ведзьмы, пераварочваюцца ў жаб і, падпоўзшы пад кароў, адбіраюць малако. Аднойчы дамовіліся некалькі хлапчукоў не паслухаць сваіх гаспадароў і пагнаць жывёлу ў забароненае месца «за мяжу». Адзін хлопчык, назіраючы за жывёлай, заўважыў, што паміж каровамі поўзае вялізная жаба. Ен зразумеў, што гэта ведзьма, узяў палку, завастрыў яе, быццам долата, і, наблізіўшыся да жабы, сказаў: «Ах ты, ведзьма, ты прыйшла за малаком да маіх кароў, вось я цябе пачастую!» Ён прыцэліўся і так лоўка стукнуў па жабе палкаю, што адсек ёй пярэднюю лапу. Параненая жаба запішчала і папаўзла без нагі. Хлопчык расказаў
аб гэтай гісторыі сваім равеснікам. Яны пасмяяліся, пажартавалі — на гэтым усё, відаць, і закончылася б. Але калі гэты хлопчык вярнуўся вечарам з жывёлай дадому, то тут жа яму сказалі, што нядаўна хтосьці яго хроснай маці адсек руку. Успомніўся хлопчыку той выпадак, і ён тут жа паспяшаўся наведаць сваю хросную маці. He паспеў ён уступіць у хату, як старая, сабраўшы апошнія свае сілы, схапіла качаргу і здаровай рукою шарахнула малому па галаве. «Ах ты, шалун, неслух, — сказала яна, — ты прыйшоў яшчэ сюды здзеквацца нада мною? 3-за цябе я адыходжу на той свет». Усе, хто прысутнічаў, былі здзіўлены падобным відовішчам і прасілі хлопчыка растлумачыць ім прычыну такога прыёму яго хроснаю маці. Хлопчык, зразумела, расказаў, што здарьілася ў полі з несапраўднай жабай. Хатнія даведаліся, што была ў іх за старая. Хутка яна сканала, а паданне пра яе захавалася»*.
Шумам і песнямі, якія спявалі дзяўчаты каля вогнішча, каля жыта, на полі, палохалі ведзьму, праганялі яе з поля. 3 гэтай жа мэтай кідалі ў жыта галавеіцкі ад купальскага вогнішча, абтырквалі поле асінавымі галінкамі, апырсквалі святою вадой. Лічылі, што ў гэту ноч Прарок Ілля дапамагае людзям у барацьбе з ведзьмамі і засцерагае ад іх злых чараў сялянскія палі. Такія вераванні зафіксаваны ў сюжэтыцы многіх купальскіх песен:
... — Хадзі, Ілля, на Купалу, Хадзі, Ілля, агню класці. — Я не пайду на Купалу, Да пайду я ў чыста поле, Да сяду я на мяжыцы Сцерагчы жыта і пшаніцы Ад тае ведзьмы-чараўвіцы, Каб яна па полю не хадзіла I каб людзям шкоды не рабіла, Каб раннюю расу не абганяла I каб ад людзей спору не 'дбірала.
* Цыт. па кн.: Беларуская народная творчасць. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі / Уклад. A. I. Гурскі. Мінск, 1990. С. 224 — 225.
У некаторых рэгіёнах Беларусі на купальскім вогнішчы «спальвалі ведзьму». Вось як гэты рытуал захаваўся ў вёсцы Мілашэвічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці: «От мы збіраімса дзіўчат п'яць-шэсць і пойдом надзіром коноплі. Звяжам тыя нітачкі, да перэснуём, да й убіром, эту ўжэ ведзьму зробім, ляльку такую. Убіром яе: прывяжам постолы, што носілі, такіе во стопкі, што выкідалі. Возьмем да попрывязваем ўкружкі тыя постолы, кругом тыя лялькі повешаем і вжэ огонь запалім і яе ў агонь і вкружкі огня вжэ ходым і співаем:
А на Йвана Купала
Ведзьма зелле капала,
He так зелле, як пятрушку, Возьме чорт яе душку...»
(8-94-280-2, л. 25)
Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі (Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Магілёўскі раёны) функцыі ведзьмы надаваліся змеям, якім упадаблялі ўсё жывое, што маглі сустрэць у купальскую ноч на зямлі. «Мыш, жаба якая, нада яе паймаць і ўкінуць ў цяпло жывую. Ета называецца змяя. Змяёныша сцераглі, што раньшэ адбіралі хлеб... Былі раньшэ такія бабкі ці дзяды, каторыя зналі. Дык рядам будзе жыта: наша будзе пустое, а тоя — не падняць. Вот хадзілі сцераглі ету змяю» (8-94-282-1, л. 48).
Шматлікія паданні беларускай зямлі звязаны таксама з кветкай папараць, якая нібыта зацвітае на Купалле ў поўнач. Той, хто яе мог адшукаць і сарваць, станавіўся самым багатым чалавекам і валодаў незвычайнымі здольнасцямі, напрыклад разумеў мову траў, дрэў, вады, звяроў, хатняй жывёлы і інш. Як зазначае няўрымслівы і паслядоўны даследчык купальскай традыцыйнай абраднасці A. С. Ліс, легенда пра папараць-кветку ў беларусаў «паэтычна ўвасобіла мары
старажытнага чалавека аб пазнанні зямных таямніц, жаданне стаць празорлівым і шчаслівым»*.
3 нецярпеннем чакалі купальскай ночы шукальнікі схаваных у зямлі скарбаў. Верылі, што над кожным з іх апоўначы гарыць чароўны агеньчык.
Прыкметы і гаданні ў купальскую ноч і напярэдадні яе характарызаваліся аграрнаі любоўна-магічнымі матывамі. Напрыклад, пераскоквалі праз агонь на конях, каб зберагчы іх ад чараў злых Духаў і хвароб; вечарам і ноччу збіралі лекавыя травы, што называюць у народзе «святаянскімі зёлкамі», якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні розных хвароб і правядзенні ачышчальных рытуалаў; у сям’і, дзе быў хворы, утырквалі на стыку бярвенняў хаты кветкі купалкі: калі на наступны дзень кветкі бачылі звялымі, лічылі, што вельмі хутка ён пойдзе на той свет; закідвалі на стрэхі хат, дзе жыла дашлюбная моладзь, вянкі з купальскіх кветак, каб хлопец або дзяўчына на працягу года «былі ў пары»; дзяўчаты кідалі купальскія вянкі ў вогнішча, чый хутчэй згараў, тая дзяўчына раней за іншых выйдзе замуж, а калі хлопец здолее выхапіць чый вянок з полымя, то тую дзяўчыну лічылі яго суджанай; завівалі касу з жытніх каласоў, што раслі на полі, чыя каса хутчэй разаўецца, тая дзяўчына раней і замуж выйдзе. Прыкмячалі таксама, дзе ля дарогі расце трыпутнік. Апоўначы дзяўчына прыходзіла да таго месца, зрывала адзін ліст расліны і паўтарала «тройчы без перадыху»:
Трыпутнік, трыпутнік, Ты сядзіш пры дарозе, Ты бачыш старога, малога, Ці бачыў майго мілога?
* Цыт па кн.: Беларуская вародная творчасдь. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі / Уклад. A. I. Гурскі. Мінск, 1990. С. 58.
Такі ліст клалі пад падушку і чакалі, хто сасніцца ў сне. Па звестках Г. В. Таўлай, на Магілёўшчыне ў купальскую ноч гукалі сваю долю: «Доля мая, доля! Адгукніся мне! Гу-у!». 3 якога боку чулася рэха, у той бок дзяўчына і замуж пойдзе.
У Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці, каб у каровы было «жырнае малако», на Купалу збіралі браткі і давалі з’есці жывёле. 3 гэтай жа мэтай, а таксама, «каб кароўка давала многа малака, ...каторыя панімалі жэншчыны, хадзілі па калодцах. 3 аднаго бяруць ваду, з другога, з трэцяга і поюць карову на Йвана» (8-93-273-1, л. 36).
У песеннай лірыцы Купалля, акрамя песень строга рытуалізаваных, што спяваліся ля вогнішча, у час апускання на ваду вянкоў або пры сустрэчы ўсходу сонца, вылучаюцца тэксты баладнага, велічальнага, жартоўнага, гульнёвага зместу, якім адпавядаюць характэрная мелодыка, вобразнасць і паэтыка.