• Часопісы
  • З крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

    З крыніц спрадвечных

    Уладзімір Сысоў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    75.4 МБ
    Як воіну на працягу многіх стагоддзяў Юрыювялікамучаніку надавалася значэнне абаронцы ад розных «нячысцікаў», вызваліцеля палонных і заступніка войска. На многіх абразах ён намаляваны ў выглядзе воіна з кап'ём, вастрыём якога прыціскае да зямлі лютага змея. Дарэчы, гэты малюнак адлюстраваны на гістарычным гербе г. Масквы. На Беларусі ў гонар святога пабудаваны праваслаўныя храмы ў гарадах Мінску, Нясвіжы, Давыд-Гарадку, вёсках Альба, Яглевічы Івацэвіпкага раёна, Будча, Чудзін Ганцавіцкага раёна і многіх іншых населеных пунктах. У царскай Расіі за асаблівую воінскую доблесць і гераізм быў устаноўлены нагрудны знак — Георгіеўскі крыж, які лічыўся адной з вышэйшых тагачасных узнагарод.
    У сённяшняй народнай міфалогіі Святы Юрый уяўляецца стаўленікам Бога сярод людзей, які быццам бы адмыкае прабуджаную пасля зімовага сну зямлю і пускае на яе расу, ад якой усё жывое на зямлі набірае рост і моц. Вось як падаецца гэта ўяўленне ў адной з песень Юраўскага цыкла:
    Ты, Юр'я, Святы ключнік, Сядлай кавя варанога, Едзь у поле чыстае, Адамкні зямлю, пусці расу, Пусці расу на ўсю вясну.
    I густую, і частую, I цёплую, і мокрую, I на кожны цвет, I на ўвесь белы свет.
    Па аналогіі з хрысціянскімі паданнямі пра Юрыя-Перамоганосца ў народных уяўленнях Святы Юрый «замыкаў раты» ўсім звярам, ахоўваў статак, штодзень аглядаў каласістыя палі і засцерагаў іх ад розных прыродных стыхій.
    Утылітарная сутнасць гэтага свята абумоўлена чыста гаспадарчымі патрэбамі: зелянела на лузе траўка і пара было выпускаць на пашу свойскую жывёлу, на сялянскай ніве дружна падаліся ў рост жыта і пшаніца — трэба было «праведаць ніўку», памаліцца ёй і Багам на багаты ўраджай, а зыходзячы са шматвяковых вераванняў продкаў, карысна было і чалавеку акрапіцца юраўскай расою, каб набрацца моцы і здароўя на ўвесь працоўны сялянскі год.
    Для кожнага члена сям’і дзень Святога Юр’я пачынаўся з усходам сонейка. Да выгану жывёлы ў поле стараліся закончыць усе дамашнія работы. I як толькі пастушкі зайграюць у ражок, маладзіцы і старэйшыя жанчыны выходзілі ў двор, каб «правесці кароўку ў поле».
    Першы выган кароў на пашу суправаджаўся рознымі абрадавымі дзеяннямі, накіраванымі на захаванне жывёлы ад звяроў і злых чараў мясцовых ведзьмакоў. 3 гэтай мэтай, выпускаючы карову на двор, на парозе ў хляве клалі крапіву, «дзядоўнік» (лапухі), сыпалі асвечаны мак. У двары тройчы абыходзілі «кароўку» са свечкай, хлебам, соллю і чырвоным яйкам, асвечаным на Вялікдзень. У многіх мясцовасцях у час такіх абходаў абкурвалі жывёлу дымам ад спальвання духмяных зёлак. Пры гэтым гаварылі:
    3 Богам, кароўка, на пашу!
    Будзь здарова цэлы год, Як зямля і лёд!
    Каб карова не баялася «суроку і розных гадаў», У Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці
    на выхадзе з хлява клалі пілу зубамі да парога з прыгаворам:
    С утрашняю зарою Загаварыю скаціну, Чорную шарсціну. Як ету пілу Нікому ні ўзяць I ат етуль не падняць, Так маю скаціну Вачамі нікому ні браць!
    Як тлумачаць мясцовыя сяляне: «Тры разы нада так сказаць і жэлацельна скаціну выпхнуць задам у калітку. Вот када ўжэ выганяеш яе з двара, дак штоб яна не йшла перадам, а задам» (8-93-273-1, л. 32).
    На Старадарожчыне, выпраўляючы карову ў поле, таксама замаўлялі:
    Ідзі, мая кароўка, Ў зялёную дуброўку. Каб пад оонейкам хадзіла, Пад месячкам не блудзіла, Шаўкову травіцу з'ядала, Крынічную вадзіцу співала! Прынясі, Божа, з поўнымі цыцамі, 3 густым малачком.
    Тваражок-тваражышча На масліца біцда!
    (8-93-270-1, л. 16)
    Выганялі «кароўку» са двара абавязкова галінкаю вярбы, якую асвячалі ў царкве або касцёле ў Вербную нядзелю. У варотах на выхадзе на вуліцу таксама клалі замок ці сякеру, хлеб, соль і велікоднае яйка, праз якія жьівёла павінна была перайсці.
    У гэты ж дзень адорвалі пастушкоў салам, блінамі, яйкамі, зернем, гарэлкаю, зычылі ім добрага здароўя і наказвалі спраўна глядзець статак на працягу года. Нярэдка, сабраўшы добрую «займанку», пастушкі наладжвалі вечарам гулянне, таму ў многіх вёсках гэты дзень адзначаўся яшчэ як свята пастухоў.
    Выгнаўшы жывёлу на пашу, кожны гаспадар ішоў з усёй сям'ёю на агледзіны ўласнай нівы. 3 сабою неслі выпечаны круглы хлеб, соль, гарэлку і іншыя пачастункі. Напрыклад, на Навагрудчыне, прыйшоўшы на мяжу сваёй нівы, гаспадар прыпадаў перад ёю на калена і, трымаючы ў руках хлеб-соль, вітаўся:
    Добры дзень, ніва святая! Віншуем з хлебам і соллю I Святым Юр'ем!
    Каб Бог і Юрый Пацешылі надвор'ем, Ураджаем і здароўем!
    Затым усёй сям'ёй абыходзілі поле, пасля чаго тут жа каля жыта садзіліся снедаць.
    На Палессі такі абрад праводзіўся больш складана. Напрыклад, у Жыткавіцкім раёне зранку на Юр'е збіраліся старэйшьія жанчыны з кожнай сям'і і спачатку абыходзілі з юраўскімі песнямі двары ў сваёй вёсцы. Гаспадары, надзяляючы іх пачастункамі, прыгаворвалі пры гэтым пажаданні на добрае лета і надвор'е, накшталт:
    Вось Вам хлеба акрай,
    Да дай, Бог,
    Каб быў і пад кустом рай!
    Затым удзельнікі такога рытуальнага шэсця ішлі да жытняга поля і вадзілі там карагоды. Аграрна-магічнае значэнне юраўскіх карагодаў выразна падкрэслена ў песнях карагодніц:
    Дзе карагод ходзіць, Там жыта добра родзіць...
    або
    ...Дзе наша Юр’е хадзіла, Там наша жыта ўрадзіла, А дзе наша Юр'е юравала, Там наша жыта красавала.
    Рытуальнымі абыходамі на Юр'е сваёй нівы, падвор'я і ваджэннем карагодаў сяляне-беларусы
    спадзяваліся засцерагчыся ў летні час ад пажараў, навальніц, граду («каб град не пабіў поле») і г. д.
    У гэты ж ранак кожны імкнуўся абмачыцца Юраўскай расою, якая быццам бы давала чалавеку, як і ўсяму жывому на зямлі, здароўе і сілу. На поўдні Міншчыны пра гэты звычай гавораць і сёння: «Ідзём калаціць рбсу». I босыя бегаюць па траве каля жыта, ходзяць па жыту, нават качаюцца ў ім.
    Заканчваліся ж агледзіны нівы і хаджэнне на Юраўскую расу гуляннем па лузе, побач з хлебным полем, на расістай Юраўскай траве. Засцілалі абрус, ставілі на яго гарэлку, клалі хлеб, бліны, яйкі, мяса, сала, каўбасы. Пасля добрага пачастунку дружна спявалі Юраўскія песні, расказвалі легенды і паданні пра Святога Юрыя, якіх дастаткова ведаюць у нашай старонцы. Меншыя дзеткі гулялі ў даганялкі, куляліся, качаліся па чыстай і расістай Юраўскай траве. Дзяўчаткі збіралі першыя веснавыя кветкі, завівалі і адзявалі на галаву прыгожыя вяночкі.
    3 Юраўскім днём у народзе звязаны многія прыкметы: глядзелі, ці схаваецца ў жыце варона, як схаваецца — добры будзе ўраджай, а не — чакалі «галодны год»; калі на Юр'я няма расы, то не будзе і ўраджаю; на Юр'е густы дождж — жыта ўродзіць густое і буйное; толькі ж накрапваючы дожджык у гэты дзень абяцаў, што каровы ўсё лета будуць даваць многа малака, бо будзе расці сакавітая і добрая трава ў лузе; як да Юр’ева дня вада ў рэках прыбывала, то чакалі гарачае лета з частымі дажджамі падчас сенакосу і ўборкі зернявых культур. Многія з падобных прыкмет зафіксаваны ў прыказках і прымаўках пра гэтае свята, якія да сённяшняга дня актыўна бытуюць у народзе.
    Да Юр'я павінна быць сена і ў дурня.
    Калі на Стрэчанне певень пад страхою вады нап'ецца, то на Юр'е вол травы наесца.
    Юр’ева раса — не трэба каню аўса.
    Калі на Юр'е будзе раса, хопіць коням аўса. Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб і ў дурня. Калі прыйдзе Юры, не ўгледзіш у жыце куры. Калі на Юр’я мароз, будзе добры авёс.
    Калі на Юр’я мароз, дык сей на балоце авёс.
    Юрый з цяплом, а Мікола з кармом.
    Юрый з расой, а Мікола з сяўбой.
    Юрый сказаў: «Жыта ўраджу», а Мікола: «Пачакай, пагляджу».
    Як на Юр'я пагода, то на грэчку няўрода.
    Два Юр'і і абодва дурні: адзін галодны, а дру’гі халодны.
    ЮР'ЯВА МАЦІ...
    Юр’ява маці Упроч пайшла, Залаты ключы He знайшла.
    — Юр'ява маці, Вярніся, Залатыя ключы Знайшліся.
    Вясенняя, на Юр'е.
    Будзем зямельку Адмыкаць, Будзем расіцу Выпускаць.
    Гэта расіца Для кароў, Гэта травіца Для валоў.
    (8-94-280-2, л. 32)
    МАЛЕНЬКАЯ ПЦІЧКА...
    Вясеннля, на Юр'е.
    Маленькая пцічка* Вісока летае й — Пад самыга й Бога,
    * Кожны радок паўтараедда.
    Пад Юр'я ж Святога.
    — Аддай, Юр'я, ключы Замкнуць люту зіму, ’Тамкнуць цёпла лета.
    (8-94-282-1, л. 41)
    HE БУДЗІЦЯ МАЛАДУ...
    Вясенняя, на Юр'е, «калі хадзілі на Юраўскую расу».
    He будзіця маладу Рана утрам па ваду.
    Эх! Вы тагда міня будзіця*, Кагда солнышка взайдзёт.
    Эх! Кагда солнышка взайдзёт, Раса на землю ўпадзёт.
    Эх! Раса на землю ўпадзёт, Пастух выйдзя на лужок.
    Эх! Пастух выйдзя на лужок, Да й зайграе у ражок.
    Эх! Выганяйце вы скаціну На зялёную даліну.
    Эх! На зялёную даліну, На шыроку лугавіну.
    Эх! Гоняць дзеўкі, гоняць бабы, Гоняць малыя рэб'яты.
    Эх! Гоняць стары старыкі, Пажылыя ужыкі.
    * Далей кожны куплет паўтараецца. Пры паўторы вокліч «Эх!» адсутнічае.
    Эх! Як загналі стада ў луг, Станавілісь дзеўкі ў круг.
    Эх! Адна дзеўка весела У кружок плясаць пайшла.
    Эх! Яна пляша, рукой маша, Пастушка к сібе зав'ёт:
    Эх! — Хадзі, хадзі, пастушок, Хадзі, міленькі дружок.
    Эх! Каб часочак паплісаў
    Усю б стада паціраў.
    (8-93-270-1, л. 63)
    Свята Мікола штогод прыпадае на 22 мая. Свяціцель Мікалай Цудатворац, як і Юрый, вельмі шануемы ў хрысціян-беларусаў святы. He толькі ў мінулым, але і сёння шмат дзе ў хатах можна ўбачыць на куце абразы з яго лікам. У многіх беларускіх вёсках гэты дзень святкуевда як прэстольнае свята.
    У хрысціянскай літаратуры імя Мікалая Цудатворца падаецца, як вялікага Божага ўгодніка, які прысвяціў сваё жыццё прапагандзе і распаў-
    сюджванню хрысціянства ў Лікіі (на паўднёвым узбярэжжы Малаазійскага паўвострава) і барацьбе з язычніцтвам. Штогод 19 снежня царква адзначае нараджэнне свайго вялікага паплечніка, a 22 мая перанос яго мошчаў з кафедральнай царквы мястэчка Міры ў італьянскі горад Бар, дзе яны захоўваюцца і цяпер.
    Увогуле, як сведчаць гістарычныя і краязнаўчыя звесткі, імя Свяціцеля Мікалая з асаблівай павагай упіаноўваецца не толькі ў беларусаў, а і ў суседніх усходнеславянскіх народаў. Яно ўвекавечана ў назвах сабораў, манастыроў, цэркваў у Кіеве, Смаленску, Пскове, Архангельску, Галічы, Табольску і іншых гарадах і мястэчках. Мікольскай называевда адна з галоўных вежаў Маскоўскага крамля. У народзе шматлікім абразам з яго лікам надаецца цудадзейная сіла выздараўліваць безнадзейна хворых, дапамагаць людзям у бядзе. Згодна хрысціянскіх паданняў, Святы Мікалай выратаваў нібыта ў канцы XIV стагоддзя ад нашэсця татар. У гонар гэтай падзеі прысвечаны абраз Свяціцеля Мікалая Мажайскага, копіі якога знаходзяцца ў шэрагу праваслаўных храмаў.