3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
На зямлі з імем прарока Іллі звязаны і іншыя подзвігі ў імя веры ў адзінага Бога.
За свае дзеянні прарок Ілля яшчэ пры жыцці па волі Бога ўзнёсся на неба ў вогненнай калясніцы, якая з'явілася з расступіўшыхся вод ракі Іардан. Як павучае праваслаўная царква, прарок Ілля павінен з'явіцца сярод людзей у дні Страшнага Суда, калі адбудзеода другое прышэсце Ісуса Хрыста на зямлю, тады ж ён у час пропаведзі прыме цялесную смерць.
Нашы продкі, як і іх суседзі рускія і ўкраінцы, з асаблівай павагай ставіліся да ўшанавання памяці гэтага Святога. Першая царква ў Кіеве пры князю Ігару была пабудавана ў імя прарока Іллі. Сёння на Беларусі падобныя царкоўныя храмы дзейнічаюць у гарадах Гомелі, Оршы, гарадскіх пасёлках Бешанковічы, Радашковічы, a таксама ў шэрагу беларускіх вёсак.
У сучаснай славянскай міфалогіі прарок Ілля надзяляецца функцыямі Перуна. Пра гэта выразна расказваецца ў беларускіх казках, легендах, паданнях. Напрыклад, у адной з легенд, запісаных на Мазыршчыне, апавядаеода: «Даўно тое было, як яшчэ сам Бог па зямлі хадзіў. Аддаў Бог увесь свет Ільі й Пятру. Але, ведама, дзе два паны, там ніколі ладу няма. Адзін пасылае дождж, а другі — пагоду. Плачуць хмары, не ведаюць, што рабіць, каго слухаць. Пойдзе дождж, та Пятро бяжыць да крычыць, лаецца, на чом свет стаіць:
— Што Вы, патаскухі, робіце, нашто мочыце сена, цяпер жа людзі косяць!
— Нам, — кажуць, — Ілья прыказаў.
— Ах, Вы... — лаецца Пятро, — я Вам пакажу Ілью! Ілья заўсёды наробіць гнілля.
Ухваціць Пятро мятлу і паразганяе хмары па куткох, а неба чысценька падмяце. Та ось, адкуль ні вазьміся, тарахціць, едзе Ілья, крычыць, як на жывот, аж неба й зямля дрыжыць. Хмары таўкуцда, як непрытомныя, вылазяць з куткоў, і ўжо ліне такі дождж, што не толькі берагі, але і
12 Зак. 1339
груды паплывуць. Жаляцца людзі Богу, што паны дзяруцца, а ў мужыкоў чубы трасуцца, жаляцца й просяць, каб Бог даў пагоду. Прызаве Бог Ілью, насварыцца на яго, а той кажа, што столькі развялося нечысці-чарцей, што трэ іх громам пабіць, бо ўвесь свет запаганяць. Прызаве Бог Пятра і кажа, што няхай Ілья трохі папалюе чарцей. A Ілья тым часам падніме такія грымоты, што аж зямля стогне: няма ні дня, ні ночы; хмары таўкуцца, як уюны ў рэшаце; на небе кіпіць, як у гаршку; маланка бліскае, аж у ачу цёмна становіцца, а пярун смаліць раз-паўразу, паласуе хвоі, дубы да паліць будоўлю альбо стагі. А Ілья ездзіць сабе па небу ды камандуе:
— Так, так-так! Го-го-го! Яшчэ, яшчэ... Лупі, лупі яго, гада... от так-так... Го-го-го! Трэсні яго па затылку! Го-го-го! У патыліцу, у патыліцу лупі яго, гада! Трах-трах! Так-так-так! Го-го-го!
Просяць людзі на прамілуй Бог, каб уняліся грымоты, а Ілья не слухае. Ходзіць Пятро да плюецца бяззубым ротам ад злосці. Нацешыцца Ілья, пачысціць сваю каляску і паедзе к сонейку ў госці...*
Падобныя ўяўленні аб барацьбе прарока Іллі з «нячысцікамі» маюць пад сабой глебу. Пасля Пятра сонца паварочвала на восень. Ночы становяода больш золкімі, карацее светавы дзень, паступова пачынае адміраць прырода — ападае лісце, сохне прыдарожная трава, халаднее вада ў рэках, набліжэнне восені суправаджаецца болып частымі вятрамі і дажджамі — усе гэтыя змены ў прыродзе адбываліся, па народных вераваннях, па волі адраджаючыхся злых Духаў і рознай «нячыстай сілы», што нібыта пладзілася на зямлі і спрыяла станаўленню злосных і нялюбых Богу і чалавеку сіл. Менавіта з імі і ўступае ў барацьбу Святы прарок Ілля.
У дзень Святога Іллі катэгарычна забаранялася
* Беларуская народная творчасць. Легенды і падавні / Склад. М. Я. Грынблат і A. I. Гурскі. Мінск, 1983. С. 127.
працаваць. У гэта свята маліліся ў царкве Богу, рабілі ў кругу сям'і святочныя застоллі, праводзілі прастольныя святы. У адваротным выпадку баяліся, што разгневаны прарок можа спаліць у час навальніцы селішча, пабіць градам поле або наказаць няверных людзей засухай і сухавеямі. Яшчэ і сёння, калі ў дзень свята здараецца навальніца і каго-небудзь заб'е пярун, на вёсцы тлумачаць, што гэта разгневаны Ілля «пакараў бедалагу за вялікія грахі перад Богам».
Характар гаспадарчых работ гэтага часу зводзіўся да завяршэння касавіцы, якую дапамагалі талакою закончыць маласямейным гаспадарам, удовам, адзінокім старым людзям. У Лельчыцкім раёне, па звестках фалькларыста А. Ю. Лозкі, пра такую касавіцу гаварылі: «Іванове сено — панове, а Петрове ўжэ не такове, а Іллінэ — удовінэ».
Ад Іллі амаль усюды на Беларусі пачыналі ўборку жыта. 3 надзеяй на новы хлеб чакаюць беларусы яго выспявання. Цяжкія каласы, што схіляюць долу кожную саломінку, радуюць вока хлебароба. «Будзе жыта — будзе й жытка», — з усведамленнем адзначаюць сяляне. Ужо на другі дзень пасля Іллі ў многіх сем'ях жанчыны выходзілі на свае надзелы, каб нажаць дзесятак-другі снапкоў і паставіць на полі першы абабак.
Пасля Іллі забаранялася купацца ў рэках і азёрах. Палохалі адзін аднаго, што з гэтага часу нібыта чэрці хаваюцца ад стрэл прарока Іллі ў ваду і могуць зацягнуць чалавека на дно, каб забраць яго душу. Іншыя вераванні беларусаў папярэджваюць, што вада да Іллі становіцца халоднай і таму залазіць у яе небяспечна. Такое павер'е зафіксавана ў прыказцы: «Прыйшоў Ілля і ўкінуў у ваду алядня».
3	дня прарока Іллі наступаў адказны перыяд ў паляўнічых, якія выязджалі ў пушчы і бары адстрэльваць драпежных звяроў і дзікіх птушак: ваўкоў, мядзведзяў, качак, гусей, цецярукоў, рабчыкаў і інш.
Бадай больш, чым з якім-небудзь іншым святым, у беларускім фальклоры з імем прарока Іллі звязана прыказак і прымавак, у якіх асэнсоўваюцца гаспадарчая дзейнасць чалавека на гэту пару і змены, якія адбываюцца ў прыродзе: «Святая Ілля — слаўная жняя», «Прыйдзе Ілля — наробіць гнілля», «На Святога Ілляша з новых круп каша», «Пётр-Павел час убавіў, а Ілляпрарок — два ўвалок».
Прадказальнікі будучага надвор'я і ўраджаю судзілі: на Іллю сухі пагодлівы дзень — будзе добры сенакос «на атаве»; калі дзень спякотны — чакай доўгай зімы; ідзе дождж — арэхі папаліць маланка і г. д.
Ілля лета канчае, жніво пачынае.
Ілля блізка — гніся, бабка, нізка, уставай раненька, да й жні да пазненька.
Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшоў Ілля — апала два, а там і восень — вось і я.
Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшоў Ілля — прынёс гнілля.
На Іллю да абеда лета, а после абеда восень.
Да Іллі на сене пуд мёду, а па Іллі — пуд гною.
Да Іллі просяць аб дажджы, а па Іллі і баба хвартухом нагоніць.
Ілля наробіць гнілля.
Пасля Іллі вада і з зямлі.
Ілля ваюе з чарцямі, іх б'е перунамі.
Барыс с Ганнай не гуляюць, Святому Іллю памагаюць.
Святы Ілля копы лічыць.
Святы Ілля стагі стаўляе.
На Іллю перапечкі налью.
На Іллю поўну печ хлеба налью.
На Ільяша — хлеб і каша.
Ілля ў воду ўкідае лёду.
Святы Ілля пытае, ці гатова ралля.
Да Іллі хоць адным зубам зямлі парні.
Пра тое, што жніво было галоўнай і адказнай падзеяй у жыцці беларуса-хлебароба, здабыткам яго працы і спадзяванняў на працягу года, сведчыць сама назва месяца, у якім прыступалі да ўборкі жыта, — жнівень. Спрадвеку нашы продкі павучалі: «У жніўні панамі сярпы — маруды тады не цярпі». Пачатак жніва, як і яго заканчэнне, у нашым краі суправаджаецца старадаўнімі земляробчымі абрадамі, якія, зыходзячы з іх ідэйнай скіраванасці і зместу, падзяляюцца на тры
часткі: агледзіны і пакрыванне поля, зажынкі і дажынкі.
На агледзіны нівы выходзіў сам гаспадар. Ён абыходзіў вакол поля, зрываў у розных месцах па каласку, спрабаваў на смак і цвёрдасць зярняты, уважліва прыглядаўся да жытнёвай нівы: ці не зрабіла дзе ведзьма заломы, вызначаў: пасля яго абходу ці на дзень, а можа і тыдзень пазней выпраўляць сваіх жанчын на зажынкі. Звычай агледзін на пачатку жніва вядомы на Беларусі паўсямесна. У першую чаргу ён быў абумоўлены практычнай неабходнасцю, і менавіта ў такім значэнні асэнсоўваецца сучаснымі носьбітамі традыцыйнай абраднасці. Жыхарка вёскі Старая Алешня, што на Рагачоўшчыне, Надзея Раманаўна Малалетнікава, успамінае: «Перад Іллёй, ужо ж нада жыта жаць, ...ну, йдзець бацька поле глядзець: ці паспела жыта. Паходзя, паглядзіць сваю ніву: які ўраджай, як урадзіла жыта, ці харошыя, ці плахоя. Усі палоскі абгледзя. А дома матцы саветуя, адкуль пачынаць жаць» (8-94-284-1, л. 12).
Па звестках Я. П. Тышкевіча, П. М. Шпілеўскага, П. В. Шэйна, у мінулым стагоддзі ў сялян Віцебскай і Мінскай губерняў актыўна бытаваў абрад пакрывання поля. Як апісвае П. М. Шпілеўскі, заключаўся ён у тым, што зранку, яшчэ да ўсходу сонца, на поле выпраўлялася маладая жанчына, якая нядаўна вышла замуж, з некалькімі дзяўчатамі. Яна нажынала толькі адзін снапок жыта, які «абмотвала» адрэзам новага палатна або ручніком, наміткаю і потым падкідвала яго ўверх, прыгаворваючы:
Пакрыла ніўку
На добрую спажыўку, Парадзі, Божа, Наша збожжа!
Дзяўчаткі ў гэты час станавіліся вакол яе ў круг, пляскалі ў далоні і спявалі:
Папілі, Божа, многа збожжа!
Нарадзі хлеба пры дарозе: Што б было ўсім гожа і не пуста на кожным возе! Крыта, крыта!
Поўна, сыта!
Божа, памажы, Хлеба урадзі!*
Відавочна, што і агледзіны нівы і пакрыванне поля — гэта рэшткі старажытных рытуалаў, у час якіх гаспадар разам з галоўнай жняёй прыходзіў не толькі агледзець жытнія палеткі, а першнаперш пакланіцца і памаліцца Духам поля і нябесным Багам за выспеўшае збожжа, параіцца, папрасіць у іх дазволу на пачатак жніва, каб Духі поля шчодра аддалі гаспадару вырашчанае збожжа.
Абрад зажынак, які добра вядомы і ў наш час, пачынаўся найчасцей у суботу ці нядзелю. Паснедаўшы, гаспадар ішоў у гумно ці ёўню і рыхтаваў месца і ток «пад новае жыта». Цікава, што ў беларусаў у гумне, як і ў хаце, вісеў на вуглу абраз якога-небудзь святога, то тады «іконку ету ўжо ат пылу абцяруць і набожнічак чысцінькі павесюць» (8-94-284-1, л. 13). Жанчыны пачыналі ўборку ў хаце: мылі падлогу, вокны, рыхтавалі рытуальны абед. Да абеду абавязкова пяклі каравай або круглы бохан хлеба.
Рытуальны абед у дзень зажынак пачынаўся ўрачыста: засцілалі на стол белы абрус, ставілі на цэнтр стала каравай або хлеб, сыр, боршч, кіслае малако, кашу і іншыя стравы, у залежнасці ад дастатку сям'і. Напрыклад, у Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні гаспадар клаў на стол бохан хлеба, на які ставіў соль у салонцы, а затым пакрываў хлеб і соль чыстым абрусам і асвячаў святою вадой. Хлеб і соль стаялі на стале на працягу ўсяго дня. Па звестках беларускага этнографа і