3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
знаёмых, сяброў і ўсіх, хто заходзіў на свята да іх у двор. У народзе бытуе павер'е, што толькі шчодрага пчаляра і ў будучым годзе «Бог надзеліць» багатым медазборам і добрым раеннем пчол. Палохалі таксама: калі пчаляр не пачастуе суседскіх дзетак мёдам, то ў яго «прападуць пчолы». У асобных праваслаўных прыходах на Спаса насілі ў царкву мёд у сотах на ахвяраванне Богу і Духам памёршых продкаў.
Трэці Спас характарызаваўся заканчэннем асноўных уборачных работ. Паўсямесна асвячалі семянное зерне для пасеву азімых культур. Ватагі дзяцей збіралі ў лесе арэхі, грыбы, ягады. 3 гэтага часу засальвалі і марынавалі на зіму асеннія грыбы: чорныя грузды, апенькі, лісічкі, рыжыкі. На полі заканчвалі ўборку бульбы, капусты, гарбузоў. Аратыя пераворвалі на зіму поле, рыхтавалі глебу для пасяўной азімых.
На працягу Спасаўкі павінна была адбыцца «рабінавая ноч», якая вызначалася моцнай навальніцай з грымотамі і дажджом. На Рагачоўшчыне тлумачаць, што ў гэту ноч чэрці выходзяць з пекла, каб адзначыць нейкае сваё важнае свята, а Ілля-прарок, даведаўшыся пра гэта, «паліць іх, нячыстых, пярунамі». Шматлікія народныя календары тлумачаць таксама, што ў такую ноч нібыта з'ядноўваюцца сілы прыроды, каб даць адпор «нячыстай сіле», і што такая ноч патрэбна, каб выспелі ягады рабіны.
Са Спасаўскімі святкамі ў нашага народа звязаны некаторыя павер'і і прыкметы. Гадалі аб ураджаі: калі на Макаўе ідзе дождж, спадзяваліся, што ў лесе будзе многа асенніх грыбоў; аб пачатку зімы і яе норавах: калі буслы збіраліся ляцець у вырай за тыдзень да Другога Спаса, то зіма будзе ранняя і марозная, а калі пасля Спаса, то, наадварот, восень чакалі цёплую і доўгую» a зіму познюю і ветраную. Дзяўчаты на Першы Спас, калі бралі каноплі ці прасявалі канаплянае зерне, загадвалі:
Макавею, Макавею, Я на табе канапелькі сею, Скажы мне, Макавею, Дзе мая пара, Каб я з ім у гэту ноч Канапельку брала!
і чакалі, што ў сне прысніцца «суджаны». Спасаўскі перыяд быў небяспечны для пажараў, якія маглі ўзнікнуць у час сушкі снапоў у ёўні або ад навальніц. На Магілёўшчыне папярэджвалі: «Калі на Макаўе не бывае дажджу, то будзе шмат пажараў».
Спас — усім рабочы час.
Спасаўка — ласаўка.
Прыйдзе Спас — насыціць нас.
Як быў Спас, было хлеба ў нас.
Добра яблычка к Іспасу.
Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшоў Ілля — апалі два, прыйшла Прачыстая — ўвесь лес ачысціла, а прыйшоў Спас — усяму час.
Першы Спас — провады лета.
Прыйшоў Спас — лета шасць.
Прыйшоў Спас — і лета ад нас.
Ад Першага Спаса халодная раса.
Прыйшоў Трэці Спас — бяры рукавіцы ў запас.
Прачыстая — гэта хрысціянскае восеньскае свята ці, дакладней, цыкл свят, звязаных з імем Прачыстай Дзевы Марыі, Багародзіцы, за якімі замацавалася і такая назва, як Багародзіцкія святкі: 15 (28) жніўня адзначаюць Дзень смерці (Успленне) Божай маці, 14 (21) верасня — Дзень нараджэння Багародзіцы і 14 кастрычніка праваслаўныя вернікі святкуюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы. У народным календары гэтыя святы вядомы, як Першая, Другая і Трэцяя Прачыстая.
Найболып важнае месца ў цыкле Багародзіцкіх святак беларусы надаюць Першай Прачыстай. У гэты дзень, паводле хрысціянскіх літаратурных крыніц, Маці Ісуса Хрыста — Прачыстая Дзева Марыя закончыла сваё зямное існаванне. Напярэдадні смерці Божая Маці пражывала ў Іерусаліме. Яна часта наведвала гару Галгофу, дзе малілася над труной свайго сына. Аднойчы пад час малення да Багародзіцы з'яўляецца Архангел Гаўрыіл і апавяшчае яе аб чакаемай канчыне. 3 гэтай весткай Прасвятая Марыя вяртаецца на зямлю продкаў, якія, як і Божая Маці, паходзілі ад рода цара Давіда, у горад Віфлеем, каб прыняць там смерць. Да яе пасмяротнага ложа Святы Дух збірае ўсіх апосталаў, якіх яна благаслаўляе і хваліць за іх стараннасць у пропаведзі Хрыстовага Евангелія. Нарэшце з'яўляецца і яе любімы Сын у акружэнні Ангелаў, Архангелаў і іншых Нябесных Сіл. Прасвятая Дзева Марыя, пакланіўшыся Госпаду Ісусу Хрысту, перадала яму без усякіх мучэнняў сваю душу. Ангелы ўрачыстым спяваннем суправаджалі чыстую душу Боганявесты ў Нябеснае Царства. Аплакаўшы зямную разлуку з Божай Маці, святыя апосталы перанеслі і пахавалі яе цела недалёка ад Іерусаліма ў даліне Ісафата, дзе было сямейнае пахавальнае скляпенне роду Прасвятой Марыі. Пазней на гэтым месцы быў пабудаваны хрысціянскі храм Усплення Прасвятой Багародзіцы.
У земляробчым календары беларусаў Першая Прачыстая практычна падмяніла па сваіх функцыях Трэці Спас, якому яна папярэднічае. Справа ў тым, што ў гэты перыяд асноўныя набажэнствы ў царкве праходзяць у дзень Усплення. Да гэтага ж свята хрысціянскімі свяшчэннікамі быў прымеркаваны язычніцкі земляробчы звычай асвячэння семяннога зерня, без якога набожны селянін не мог пачаць пасяўную. Таму ў дзень Першай Прачыстай у многіх прыходах цэнтральнай і паўночнай Беларусі гаспадары спяша-
ліся да Божага храма памалівда Богу і асвяціць «жыта на семяно». Палешукі на гэта свята свяцілі разам з жытам пахучыя зёлкі, якія збіралі на лузе і каля рэк, ад чаго ў Палескім рэгіёне дзень Прачыстай называюць яшчэ Зельнаю (ад «зёлкі»). У сваіх святочных маленнях сяляне дзякуюць Богу за паспяховае завяршэнне жніва, просяць Багародзіцу дапамагчы ўдала закончыць малацьбу і распачаць сяўбу, ахаваць іх падвор'і ад пажараў і іншых няшчасцяў.
Пасеў азімага жыта і пшаніцы, які пачынаўся ў паўднёвых раёнах адразу пасля Прачыстай, суправаджаўся характэрнымі рытуаламі і магічнымі дзеяннямі. Як паведамляе Е. Р. Раманаў, у многіх беларускіх вёсках папярэдне ў кожнай сям’і варылі курынае яйка, з якім сяляне прыходзілі ў агульнавядомае і звычайнае месца збору — у карчму, да царквы ці чыёй-небудзь хаты і разбівалі яйкі: «чыё яйка акажацца без звычайнай пустаты ў пятцы, таму першаму пачынаць пасеў». Астатнія сяляне-сейбіты пачыналі сеяць толькі пасля яго. Па традыцыі восеньскае засяванне поля пачыналі з аўторка, чацвярга або суботы.
На пачатку сяўбы ў хаце рабілі рытуальнае застольнае маленне. Гаспадар апранаўся ў святочнае адзенне, на стол засцілаў чысты абрус, ставіў на яго асвечанае жыта, запальваў свечку, якую на працягу года асвячалі тройчы: на Грамніцы, у Чысты чацвер і на Вялікдзень, і ставіў яе ў жыта, клаў туды таксама просфіру — кавалачак булачкі, асвечанай на Благавешчанне, крыжык, выпечаны на Хрэстцы і асвечаны на Вялікдзень, і кавалачак прыхаванага велікоднага пірага. Усёй сям'ёй маліліся Богу, а затым гаспадар складваў усё са стала ў кашэль, браў з сабой вярбу, асвечаную ў вербную нядзелю, і ішоў на свой надзел. «Там ён сыпле ў лубку з пасяўным жытам прынесенае ў кашалю зерне, здымае шапку і, стаўшы на ўсход, моліцца, аддае тры зямных паклоны і пачынае сеяць, абыходзячы на-
дзел кругом і так, каб зерне кідаць не супраць ветру»*.
У Старадарожскім раёне і сёння, калі пачынаюць сеяць жыта, гаспадар, кідаючы першую жменю, замаўляе:
Дай, Бог, каб парасло
На ўсякую долю:
I на хазяйскую,
I на Разанскую,
I на цыганскую, I на ўсіх добрых людзей!
(8-93-270-4, л. 65)
Просфіру, крыжык і рэшту пірага закопвалі на краю нівы або, як гэта рабілі на Піншчыне, прыносілі дадому і з’ядалі ўсёй сям’ёй у час вячэры.
Па звестках Д. Г. Булгакоўскага, у Пінскім павеце сяўбу пачыналі «звычайна нашча ў пятніцу». Закопвалі ў канцы загона салому зажыначнага снапа і варанае яйка, а потым сеялі, прычым першую жменю зерня пінчукі кідалі ў зямлю левай рукою.
Відавочна, што, як і падчас вясенняй сяўбы, жаданні чалавека, якія выказваліся праз магічныя дзеянні і маленні, пры засяванні азімых культур былі прасякнуты думкаю аб будучым ураджаі і дабрабыце ў сям’і.
3 Першай Прачыстай у народным календары звязаны шматлікія прыказкі і прымаўкі, якія характарызуюць яе як адметную мяжу, час, які вызначаўся спецыфікай пэўнага віду гаспадарчых работ і стану прыроды. Ад Першай да Другой Прачыстай канчаткова завяршалі ўсякія ўборачныя работы на полі. Апошнімі звычайна дакопвалі караняплоды, якім не страшны былі першыя замаразкі: буракі, моркву, бручку, і ссякалі капусту. Маючы на ўвазе гэты прамежак часу, пад-
* Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8: Быт белоруса.
Внльно, 1912. С. 276.
крэслівалі, што «прайшла Прачыстая — стала поле чыстае». 3 разлікам на ўрадлівасць глебы павучалі: «Да святла араць — лішнюю капу нажаць», «Араты пацей — будзе зямля сыцей», «Асенняя ўспашка, як у дзяжы заквашка». Пра подых восені, які вызначаўся значна зменшаным днём, халоднымі росамі і начнымі замаразкамі на зямлі, частымі дажджамі і вятрамі, гаварылі: «Прыйшла Прачыстая — зусім паціснула», «Прачыста — урачыста, але зіма блізка». У беларускім земляробчым календары нават назве Успленне надаюць народнае асэнсаванне і тлумачаць яе паходжанне ад слоў «паспець», «выспяваць». «Успленне — усякі плод даспеў», — свядома зазначаюць старыя людзі.
Асноўны від жаночых палявых работ зводзіўся пасля Першай Прачыстай да копкі бульбы, рассцілання на лугах і паплавах лёну, а на падвор'і да сушкі і абмалоту зернявых культур. Як ні дзіўна, але жаночая праца, наколькі б цяжкай яна ні была, заўсёды суправаджалася песняй. He стаў выключэннем і восеньскі ўборачны перыяд. Спецыфіка восеньскага песеннага цыкла абумоўлена адміраючым, але ў той жа час урачыстым станам прыроды, якая, выканаўшы свае штогадовыя функцыі, адцвіла залаціста-барвовымі адценнямі ў фарбах лясоў і лугоў. Падобныя малюнкі прыроды наводзілі чалавека на адпаведны ім роздум, надалі восеньскай песеннай творчасці лірычны, крыху сумнаваты настрой і глыбокі філасофскі падтэкст:
Ой, пад гаем зеляненькім Рвала дзеўка лён бяленькі. Рвала, рвала, тонка слала, К сырой зямлі прыпадала: — Зямля ж мая сырэнька, Ўзяла айца, ўзяла матку, Вазьмі ж мяве сіротавьку. — Што я мела цябе браць, Лепей долю табе даць.
Долю даўшы — будзеш жыці, Ў зямлю лёгшы — будзеш гніці.
Многія матывы восеньскіх песень вьізначаны перадвясельнай парой:
А зялёненькі мой авясец,
А каго ж ка мне Бог прынясець?
А калі старога — не хачу,
А калі маладога — біці буду,
А калі ж роўніцу — жыць буду.
Восеньскі фальклорны цыкл падзяляецца на песні ярынныя, ільняныя, баравыя, пастухоўскія і талочныя.
Паводле народных назіранняў, ад Першай Прачыстай пачынаюцца дні «бабскага лета». На Гомельшчыне пра такія дні гавораць: «Бабскае лета, як яе доля» або «Бабскае лета, як дзявочая доля», што азначае: хоць прыгожае і цёплае, але кароткае.