З крыніц спрадвечных
Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
А толька вучылі, А ўсё й быгацець.
За ета мы будзема Ў пламені гарець.
(8-93-273-1, л. 53)
ПРАДУ, ПРАДУ, ДЫ КУДЗЕЛІЦУ...
Піліпаўская.
Праду, праду, ды кудзеліцу, А галоўка баліць.
Як кіну я да кудзеліцу
Усё й пад караваць,
А сама пайду маладзюсенька Ў карчомку гуляць.
Як зап'юся, загуляюся На чатыры дні.
А на пятый жа дзянёчак
У двор прывялі.
Дзевярочык-лебядзёчык
Ў варотах стаіць.
— А, нявестухна, ты, лябёдухна, Прысціражыся.
Прывязёна тры вазы лазы
I ўсё для цябе.
— Дзевярочык-лебядзёчык, Будзь ты за мяне.
А пашыю я ды кашулюхну, А ўсё для цябе.
Як пачуў жа ды мой міленькі, Ў варотах стаяў:
— А я етых тры вазы лазы
Ў печы папалю.
А я ету кашулюхну Я і сам знашу.
(8-91-258-А-З, л. 28)
ДУНЯ Ж, НАША ДУНЯ...
Піліпаўская.
Дуня ж, наша Дуня Тонкапраха была.
Тонкапраха была, Тры дні нітачку віла.
У гадочак прасціночак, У нядзельку нітачку.
Вот дзівятая вясна, Яна не ставіла красна.
На дзісятая вясна Дуня паставіла красна.
Скрозь гораду ткала, Колам прабівала.
Ехалі казакі, Бог-помач казалі:
— Памажы, Бог, Дуні Рагожу даткаці.
— Хоць жа вы казакі, Дык жа вы дуракі.
Гэтая ж тканіна — Тонка парусіна.
(8-91-254-2, л. 48)
ОЙ, КАЛЯДАЧКІ, ПРЫБЛІЖЫЦЕСЯ...
Піліпаўская.
Ой, калядачкі, прыбліжыцеся, Ай, люлі, люлі, прыбліжыцеся.
Ай, каўбасачкі, паніжыцеся, Ай, люлі, люлі, паніжыцеся.
Мы ж Вас, Калядачкі, шанаваць будзем, Ай, люлі, люлі, шанаваць будзем.
Кожны вечарок святкаваць будзем, Ай, люлі, люлі, святкаваць будзем.
То на йгрышчайка, то з ігрышчайка, Ай, люлі, люлі, то з ігрышчайка. На йгрышча йдучы, аж душа гарыць, Ай, люлі, люлі, аж душа гарыць.
3 ігрышча йдучы, галава баліць, Ай, люлі, люлі, галава баліць.
(8-91-254-2, л. 50)
I праца, i свята свой час маюць
Нараджэнню дзіцяці спакон вякоў нашы продкі надавалі асаблівую ўвагу і прыхільнасць. Шматлікія забароны, вераванні, магічныя дзеянні і рытуалы, што захоўваліся і функцыяніравалі як няпісаныя правілы ў адносінах да цяжарнай жанчыны, не толькі рэгламентавалі яе статус у канкрэтным этна-сацыяльным калектыве, але і выступалі абавязковай нормай паводзін у гэты перыяд як будучай маці, так і аднавяскоўцаў, знаёмых і сяброў у адносінах да яе. На псіхалагічным і
16 Зак. 1339
маральна-этычным узроўні яны былі скіраваны ў першую чаргу на тое, каб жанчына лёгка нарадзіла, а дзіцятка з'явілася на свет «здаровенькім і на радасць бацькам і ўсім людзям». Падобная скіраванасць радзіннай абраднасці знайшла прадаўжэнне і ў наступных яе частках — у час родаў і ў пасляродавых абрадах і рытуалах.
Як бы не праходзілі роды, але для кожнай жанчыны гэта быў фізічна-актыўны, эмацыянальна-стрэсавы, у нейкай ступені нават небяспечны момант у яе жыцці. I таму, калі роды адбыліся, калі шчаслівая маці ўпершыню ўбачыла сваё дзіцятка, напаіла яго сваім малачком, узнікала натуральная патрэба расказаць каму-небудзь пра ўсё, што хвалявала рожаніцу, яе ўражанні і перажыванні ад родаў альбо, як гавораць у народзе, «трэба было выгаварыцца, зняць з душы набалелае». Натуральна, што падобную размову жанчына магла весці толькі з тымі, каму яна найбольш давярала, з кім магла падзяліцца самым патаемным пра справы чыста жаночыя, хто мог зразумець і паспачуваць ёй, раздзяліць радасць і трывогі рожаніцы. I такімі суразмоўцамі былі таксама жанчыны: сяброўкі-равесніцы, сёстры, швагеркі і іншыя сваячкі з яе радзімы. Менавіта яны і прыходзілі ў адведкі, або, як называецца яшчэ гэты абрад на Беларусі, у адведзіны, на радзіны. Дашлюбная моладзь і мужчыны ў такім абрадзе ўдзелу не прымалі.
Адведкі спраўляюць звычайна ў адзін з дзён на працягу першага тыдня пасля родаў. Вызначаецца такі дзень у залежнасці ад асаблівасцей традыцыйнай зоны канкрэтнага рэгіёна*. Да рожаніцы прыходзілі пасля абеда. Кожная жанчына выпякала «на атведкі» якое-небудзь печыва: аладкі, бублікі, рагалікі, варэнікі, булачкі, якія абмочвалі ў мёд, салодкую смятану, варэнне. Акрамя печыва, да рожаніцы неслі таксама кісель, розныя
* Гл.: Кухаронак Т. I. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канед XIX—XX ст. Мінск, 1993. С. 42—44.
ягадныя адвары, каўбасу, яечню, малочныя прадукты. У апошні час дамашняе печыва ўсё часцей замяняюць абаранкамі, пячэннем, пернікамі, сушкамі, цукеркамі, якія набываюць у мясцовай краме.
Паводле звестак сучаснай даследчыцы радзіннай абраднасці Т. I. Кухаронак, рожаніца абавязкова павінна была сустрэць жанчын, якія прыйшлі да яе ў адведкі, лежачы ў ложку. На Гродзеншчыне, пераступіўшы парог хаты, жанчыны-наведвальніцы пыталіся: «Ці ў гэтай хаце месячыкмаладзічок нарадзіўся?», на што бацька павінен быў адказаць: «Дзякуй Богу! Каб шчасліва рос!».
У час наведвання пазбягалі, каб хто-небудзь з гасцей «хоць вокам зірнуў на малое», баяліся, што нехрышчонае дзіця вельмі лёгка сурочыць. 3 мэтай засцярогі ад суроку амаль паўсюдна на Беларусі калыску-люльку, якую падвешвалі да столі каля ложка маці, абвешвалі посцілкамі ці якойнебудзь матэрыяй, якая б закрывала немаўлятка «ад чужога вока». Калі ж выпадкова, як маці карміла ці спавівала дзіця, хто-небудзь убачыў яго, ён тут жа тройчы сплёўваў назад праз левае плячо, «каб не навесці суроку», і прыгаворваў: «Дай, Бог, каб здаровенькім расло!». Да ўсяго варта дадаць, што да таго часу, як дзіця ахрысцяць у Божым храме, пра яго стараліся нават не ўпамінаць у час размоў. Нават у кантакце з немаўляткам у гэты перыяд была даволі абмежаваная колькасць асоб: маці, бабуля-павітуха, родная бабуля і некаторыя іншыя старэйшыя члены свайго роду жаночага полу.
Наведвальніцы ўважліва слухалі парадзіху, «як ёй прыйшлося ў час родаў», што яе больш турбуе. Жанчыны, большасць якіх ужо самі мелі дзетак, давалі парады па догляду дзіпяці, падказвалі, як правільна купаць, спавіваць, карміць дзіцятка, як лепш загаіць раны, атрыманыя маці ў час родаў, і г. д. Падобныя павучанні-падказкі асабліва былі карысны для маладых жанчын, якія нарадзілі ў першы раз.
м
Бацька дзіцяці ў гэты дзень наладжваў для гасцей невялікае застолле. Ставіў на стол «графін краснай гарэлкі», так называюць на падобных застольных урачыстасцях настойку — гарэлку, настоеную на салодкіх ягадах вішні, парэчкі, каліны, рабіны, журавін, брусніц, з дабаўленнем цукру або медавуху — гарэлку, падсалоджаную мёдам, пачастункі, прынесеныя жанчынамі-наведвальніцамі, і тое-сёе з дамашніх харчовых запасаў, пасля чаго запрашаў жонку і яе сябровак сесці за стол.
Першую чарку падымалі на адведках за здароўе маці. На застоллі выказваліся добрыя пажаданні ў адрас бабулі-павітухі, бацькі і роду дзіцяці. Усеагульная радасць сябровак маці і яе сваячак мела своеасаблівы працяг у песнях, што спявалі госці:
Паздароў, Божа, каваля, А што скаваў нам дзіця. А ні ў ручкі не хукаў, А ні молатам не стукаў, А ў мяккіх падушках, А пад дёплай дзяружкай, Без молата, без кавадла. А паглядзіш — дзіця ладна.
Падобны эротыка-хвалебны змест характэрны многім песням, што спяваліся на адведках. У іншых песенных тэкстах усхвалялі бацьку, маці, бабулю-пупарэзніцу, свой род, зычылі шчаслівага лёсу дзіцятку, апявалі рытуальныя «сцэны» адведак, як, напрыклад, у песні, запісанай на Вілейшчыне:
А белая бярозачка, Чырвоная вольха, Нам справіла бяседачку Раманава жонка.
Сама сядзіць у запечку, Як курыца, квокча, А ён ходзя каля стала, Бяседачку топча.
Нярэдка на адведках у час застольнай бяседы, найбольш тады, калі маці была «першародкай»,
госці раілі маладым бацькам, каго лепш узяць за кумоў, падказвалі, калі і як лепш правесці хрышчэнне дзіцяці і адпаведнае таму застолле.
3 абрадам адведак спалучаліся і некаторыя забароны і правілы, якія рэгламентаваліся спрадвечнымі законамі продкаў. У адведкі хадзілі па ўласнаму жаданню без запрашэння бацькоў. Да жанчын, якія ігнаравалі наведванне парадзіхі, нават у сваім родзе ставіліся з непавагай і асуджэннем. Нельга было хадзіць у адведкі з пустымі рукамі, а таксама наведваць парадзіху жанчынам, якія чакалі дзіця або насілі жалобу па памёршых родзічах. Падобнае табу тычылася і жанчын, у якіх праходзіў менструальны перыяд, але апошнія абавязкова павінны былі наведаць парадзіху на некалькі дзён пазней. На нехрышчонае дзіця таксама нельга было рабіць рукою знак крыжа.
Жонка твая сямейніца, што год — то удод.
Родзіцца дзіцёнак — гатуй пялёнак.
Знае бацька пра адведкі, калі ражаюцца дзеткі.
Дзевачка была б, да пятух запеў, як ражалася.
Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла.
Многа дзяцей — многа клопату, але і радасці шмат.
Калі маеш дзіцятка, дык май і калыску.
Адно дзіця — не дзіця, двое дзяцей — палова дзіцяці, трое дзяцей — гэта дзіця.
Тады матка бяду знае, як малое дзіця мае.
Апошняе дзіцятка — панятка.
Багаты Аўдзей, калі поўна хата дзяцей.
Дасць Бог дзеткі, дасць і на дзеткі.
3 дзеткамі гора, а без іх удвое.
А Ў НЯДЗЕЛЬКУ Ж...
Радзінная.
А ў нядзельку ж, Да й па раненьку, Прыйшоў Колечка, Да й па бабеньку.
Тая ж бабачка Дагадалася, Дагадалася, Да й сабралася.
Дагадалася ж, Да й сабралася, Да й адзін сапог, Да й без пояса.
Да й адзін сапог, Да й на ножаньку, А другі сапог, Да і ў ручаньку.
А другі сапог, Да і ў ручаньку, Да й адведаці Сваю ўнучаньку.
(8-93-270-4, л. 22)
KAK НА РЕЧЫЦЦЫ, KAK НА БЫСТРЕНЬКАЙ...
Радзінная.
Как на речыццы, как на быстренькай Гібка кладачка ляжыць.
Па той кладачцы, па той гібенькай Гаспадзін Ванечка ідзёць.
А ён Надзечку-гаспадынечку Ён за ручаньку вядзёць.
А тьі, кладычка, а ты гібкая, Ты ж ня гніся пыда мной.
А ты, Надзечка-гаспадынечка, Ты ж не старыйся за мной.
(8-91-254-4, л. 25)
КАЖУЦЬ ЛЮДЗІ, ШТО МОЙ ЎНУК СКУПЫ...
Радзінная.
Кажуць людзі, што мой ўнук скупы, А ў майго ўнука, Да гарэлачкі бочка.
Да гарэлачкі бочка, А ў яго ж я напілася, наелася, Што не заеду ж дадому.
Што не заеду ж дадому, Я, кажацца, не п'яна, Да ў сенечках павалілася.
Да ў сенечках павалілася, Дзяржы, мой унучак, Каб я крэпка не забілася.
Каб я крэпка не забілася, А ў дарозе патаптала ж лапці, Пагубляла ж й анучы.
Пагубляла ж й анучы Ад свайго ўнука, Ды да дому ідучы.
(8-93-270-1, л. 34)
Хрэсьбіны, або хрысціны (радзіны), — радзінны абрад, праводзімы ў сям'і нованароджанага з выпадку яго хрышчэння ў царкве ці касцёле. Спраўляюць хрысціны звычайна ў адну з нядзель на працягу першага месяца-паўтара пасля родаў. Ідэйная скіраванасць абрада хрэсьбін, як справядліва адзначае беларускі этнограф Т. I. Кухаронак, сімвалізавала сабою «прыняцце нованароджанага ў сям ю і грамадства»*, а таксама рытуалізаванае