3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
«На Звіжанне, — расказваецца ў паданні, запісаным у вёсцы Бучча Слуцкага павета, — га-
дзюкі збіраюцца ў адно месца, каб паўзці на зіму ў вырай. Гадзюкі, як і птахі, маюць свой асабісты вырай. Яны ў яго паўзуць пад камандаю свайго цара, каторы паўзе папераду ключа. От трэба на Звіжанне чуць свет пайсці ў лес, дзе каля паляначкі е шмат лому да й цікаваць. Як толькі ўзыдзе сонейка да добра прыгрэе, дак усякія гадзюкі пачнуць вылазіць з лому да з нор і паўзці на сонейка грэцца. Перш гадзюкі поўзаюць туды-сюды ўмітуські, а потым, як пакажацца сам цар, дык яны пачнуць яго абвіваць, як пчолы сваю матку. От тагды трэ па том клубку ўдарыць папліскаю, толькі адзін раз, не больш, дак цар гадзюк і скіне свае рожкі. Тагды хутчэй іх узяць і ўцякаць, не аглядаючыся, a то гады загрызуць»*. Старыя людзі расказваюць, што той, хто мае гэтыя рожкі, якія яшчэ называюць каронай цара гадзюк, можа бесперашкодна адкрываць любыя запоры. I калі яны трапляюць да злодзея, то яго «затым ніхто не мажэ злавіць».
Закрыванне зямлі на зіму суправаджаецца, па народных вераваннях, гульнёю сонца на ўсходзе. Як расказваюць у Копыльскім раёне, «на Узвіжанне сонца, калі ўсходзіць, — гуляе, прыгае, дзвіжацца»; па назіраннях Буда-Кашалёўскіх сялян, «сонца зранку двігаецца, коціцца катком і пераліваецца рознымі колерамі»; на Усходнім Палессі яно быццам бы «іграе і дрыжыць».
У працоўным рытме гэтага часу працягвалася апрацоўка новага ўраджаю. Начныя замаразкі прымушалі паспяшацца з перавозкай у гумны снапоў, якія ляжалі ў скірдах на полі, або карняплодаў, што былі прыхаваны на нейкі час пад саломаю. Ураджай на полі звычайна пакідалі, калі не маглі адразу ўмясціць усё вырашчанае ў гумне або пад павеццю.
Да Уздвіжання амаль усе птушкі адляталі ў вырай, таму ў народзе зазначаюць, што гэта свята
* Беларуская народная творчасць: Легенды і паданяі / Склад. М. Я. Грынблат і A. I. Гурскі. Мінск, 1983. С. 185—186.
Уздвіжанне лета замыкае
закрывае летнюю пару, а «ключык шэрая птушачка за мора аднесла».
Паводле народных павер'яў, на Уздвіжанне нельга пачынаць якія-небудзь справы, таму што ўсё пачатае ў гэты дзень будзе марнай і безвыніковай працай або задумай.
На Уздвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы.
Уздвіжанне з поля збірае.
На Уздвіжанне ўсё ў хату ўздвігаецца, каб мароз не пабіў.
Уздвіжанне — апошні воз з поля рушыў, a птушкі ў вырай папягнуліся.
На Уздвіжання пару гадзюкі й вужакі хаваюцца ў нару.
Уздвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла.
Свята Пакровы ў народным і праваслаўным календарах прыпадае на 14 кастрычніка. Этымалагічнае значэнне лексемы 'пакровы' паходзіць ад слоў ’пакрыць’, 'пакрываць' (пакрыць зямлю снегам).
У хрысціянстве гэта назва асацыіруецца з паняццем 'пакрывала Маці Божай’ і ў адпаведных паданнях звязваецца з канкрэтнай падзеяй з жыцця і дзейнасці Дзевы Марыі.
А падзея такая адбылася нібыта ў сярэдзіне X стагоддзя ў горадзе Канстанцінопалі ў Влахерн-
скай царкве, дзе захоўваліся рыза Божай Маці, яе галаўны ўбор (мафорый) і частка пояса, што былі прывезены сюды з Палесціны яшчэ ў 500-я гады сучаснага летазлічэння. У час аднаго з начных маленняў, якое адбывалася ў гэтай царкве 1 кастрычніка, хрыспіянскія вернікі Андрэй і Епіфан у чатыры гадзіны ночы, паглядзеўшы ў неба, убачылі, як адтуль да веруючых набліжаецца Маці Божая, якую акружалі анёлы і «сонм святых», a таксама Іаан Прадцеча і Іаан Багаслоў. Багародзіца, спусціўшыся да людзей, прыпала на калена і доўгі час малілася за ўсіх хрысціян, a закончыўшы маленне, зняла свой галаўны пакроў і распасцёрла яго над усімі, хто прысутнічаў у час малення ў храме, як тлумачаць сучасныя багасловы, абараняючы такім чынам Божых вернікаў ад бачных і нябачных ворагаў.
У рускай праваслаўнай царкве свята ў гонар такой падзеі было ўведзена ў XII стагоддзі. 3 таго часу на нашай зямлі з'явіліся і першыя храмы і цэрквы Пакрова Божай Маці. У беларускіх епархіях такія культавыя збудаванні дзейнічаюць на сёння ў гарадах Віцебску, Гродна, Дзяржынску, Дуброўна, Маладзечна, Клецку, Баранавічах, Жабінцы, Талачыне і многіх іншых населеных пунктах.
Штогод у Пакроўскіх маленнях праваслаўныя вернікі звяртаюцца да Прасвятой Багародзіцы з прашэннямі аб абароне і дапамозе: «Памяні нас у Тваіх малітвах, Божая Дзева Багародзіца, ды не загінем за памнажэнне грахоў нашых, пакрый нас ад усялякага зла і лютых напасцей. На Цябе бо спадзяёмся і Твайго Пакрова свята ўшаноўваючыя Цябе праслаўляем» (Месяцесл., с. 144—146).
У народным календары назва Пакровы атаясамліваецца таксама з пакровам зямлі, што праяўлялася ў заканчэнні ўсіх палявых работ і поўным адміраннем прыроды напярэдадні зімовых халадоў. Зямля, як тлумачаць старэйшыя людзі, павінна адпачыць да наступнага лета і чапаць яе пасля Пакроваў ні ў якім разе не дазвалялася.
Такое значэнне Пакровам надаецца і ў абрадавай паэзіі: «Святы Пакроў зямелечку засцілаець жоўтым лістам, белым снегам...», «А Ўзвіжанне з поля дзвігні. Святы Пакроў — саўсім дамоў...», «Святы Пакроў пакрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком...», «Святы Пакроў пытаецца да ў Вазвышкі: «Ці ўпахала ў полі жыта?», «А я й буду да й хадзіці, аглядаці, ці ўруніла ў полі жыта, зямлю лістом засыпаці, а снегам чыстым пакрываці»*.
«Бог пячатае зямлю пасля Пакроваў», — гавораць у народзе. Нават у шукальнікаў скарбаў бытуе павер'е, што шукаць нешта ў зямлі пасля гэтага свята — безнадзейная справа.
Сярод нешматлікіх звычаяў Пакроўскага свята, як зазначае адзін са складальнікаў сучаснага народнага календара У. А. Васілевіч, найбольш выразна праявілі сябе звычаі абыходу гаспадарчых пабудоў, што захаваліся яшчэ на Віцебшчыне. Зранку гаспадынькі ў кожнай сям'і пяклі пакроўскі пірог, з якім абыходзілі хату, хлеў, асець, лазню і г. д., дакранаючыся пірагом да страхі гэтых пабудоў. Лічылі, што пасля такіх абыходаў моцныя вятры і буры, якія суправаджаюць зімнюю пару, не змогуць разбурыць стрэх, якія ў нашым краі робяць з жытняй саломы.
Іншых пакроўскіх звычаяў, рытуалаў, абрадаў у побыце беларускага народа даследчыкамі не зафіксавана. Магчыма, што яны не захаваліся і ўвогуле, тым больпі што выразней у народным жыцці Пакровы праявіліся як пэўная мяжа ў паўсядзённай гаспадарчай дзейнасці чалавека і яго сямейным жыцці.
На Пакровы заканчваўся выган жывёлы на пашу. Звычайна пастухі наймаліся пасвіць жывёлу ад Юр'я да Пакроваў. У гэты дзень гаспадары рабілі канчатковы разлік з пастухамі за іх працу. У далейшым у кожнай гаспадарцы жывёлу пера-
* Беларуская народвая творчасць: Валачобныя песні / Уклад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей. Мінск, 1980. С. 108—149.
водзілі на стойлавы перыяд утрымання. Таму, як падкрэслівае народная мудрасць: «Прыйшла Пакрова — кіі на дрова».
Ад Пакроваў жанчыны пачыналі апрацоўваць лён, які ўжо досыць прасушыўся ў сялянскіх асецях ці ў хаце на печы. Трэба было аддзяліць валакно ад кастрыцы. Відавочна, што гэты від гаспадарчай дзейнасці адлюстраваны і ў назве месяца — кастрычнік, які пачыналі Пакровы, бо па стараму стылю гэта свята прыпадала менавіта на 1 кастрычніка. На працягу ўсяго месяца ў асецях, гумнах, пунях лён мялі, вытрасалі, вычэсвалі — рыхтавалі льновалакно для сукання і звівання ў ніткі.
Да Пакроваў сваталі дзяўчат. Трэба зазначыць, што сярод іншых сямейных абрадаў абрады і рытуалы вяселля найбольш прытрымліваліся пэўных тэрмінаў народнага календара. Цяпер, калі былі закончаны ўсе палявыя работы, а ў засеках селяніна было што ўзяць і падаць да стала, надыходзіў самы спрыяльны час для гуляння вяселляў. Таму да Пакроваў бацькі жаніхоў засылалі сватоў да дзяўчат. Ад Пакроваў да Піліпаўскага посту, які пачынаецца з 28 лістапада, у кожным родзе спраўлялі дзецям вяселлі. Бо пазней гэтага тэрміну, у пост, ніхто і ніколі вясельных застолляў не рабіў, падобнае лічылася за вялікі грэх, а сям'і, створанай у такі час, прадказвалі самыя розныя няшчасці ў жыцці. «У Піліпаўку, — як тлумачылі з даўніх часоў нашы продкі, — толькі ваўкі ды сабакі вяселлі водзяць ды нема выюць». Таму і зазначаюць у народзе: «Пакрова — дзеўка гатова. Пакрова прайшла — дзеўка замуж не пайшла».
Характэрнай адметнасцю Пакроваў стаў у апошнія стагоддзі асенні набор у войска, які пачынаецца штогод з кастрычніка. Як зазначыў на пачатку нашага стагоддзя A. К. Сержпутоўскі, у дзяўчат «...самы вялікі клопат — хлопцаў бяруць у салдаты. Хлопцы ходзяць п'яныя, гуляюць перад канцом, пяюць песні ды развітваюцца з
дзеўкамі. Ніколі так хлопцы не любілі моцна, як цяпер, ніколі не рвалася так сэрца, як цяпер, на развітанні. Дзеўкі ходзяць да знахарак варажыць, ці застанецца любы, ці не»*. У кожнай сям'і, з якой забіралі навабранцаў на службу ў войска, бацькі наладжвалі Вечар провадаў.
3 Пакроваў моладзь пачынала таксама збірацца ў тую ці іншую хату на вячоркі.
Як бачым, свята Пакровы як бы падзяляла год на летні і зімовы перыяды і, зыходзячы з гэтага, умовы працы чалавека. Да ўсяго трэба дадаць, што яшчэ ў зусім нядаўнія часы першыя зазімкі на Беларусі пачыналіся менавіта з Пакроваў. Праца земляроба пераносілася цяпер у асноўным на падворак і ў хату. He менш важны ўплыў на характар працы аказвала таксама працягласць дня і ночы, калі цемра і холад упэўнена ўступалі ў свае правы.
3 Пакровамі ў беларускім народным календары звязваюцца шматлікія назіранні аб будучым надвор'і. Адзначалі, калі на Пакроў зямля не схаваецца пад снегам, то і Каляды пройдуць без снегу, а таксама не будзе яго на працягу наступных двух тыдняў; якое надвор'е ў пакроўскі дзень, такой будзе і ўся зіма; з якога боку ў гэты дзень дзьме вецер, з таго боку ён будзе дзьмуць у асноўным на працягу ўсёй зімы: прычым, паўночны вецер на Пакровы прадказваў суровую зіму, паўднёвы — мокрую і з невялікімі маразамі, усходні — маласнежную, а заходні вецер указваў на зіму снежную з завеямі і моцнымі вятрамі.
Ярка выражаныя абрадавыя пакроўскія песні ў беларускім фальклоры амаль не адзначаны. Аднак у многіх народных песнях восеньскага цыклу выразна адлюстраваны жыццёвы рытм і дзейнасць чалавека гэтага часу, якія ўмоўна можна назваць як прымеркаваныя да Пакроўскага свята. Некаль-
* Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мінск, 1930. С. 107.