• Газеты, часопісы і г.д.
  • З крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

    З крыніц спрадвечных

    Уладзімір Сысоў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    75.4 МБ
    Кухаронак Т. I. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX—XX ст. Мінск, 1993. С. 55.
    дол
    далучэнне дзіцяці да спрадвечнай веры дзядоў і прадзедаў, прыняцце яго ў рэлігійную абшчыну.
    Да гэтага дня бацькі выбіралі кумоў: мужчыну і жанчыну, якія прадстаўлялі немаўлятка ў святым храме Богу і пасля рытуалаў хрышчэння лічыліся ў адносінах да яго хросным бацькам і хроснай маці.
    Традыцыйна дзіпя везлі хрысціць у другой палове дня. К абеду ў хату, дзе было дзіцятка, збіраліся кумы і бабуля-пупарэзніца. Кума абавязкова прыносіла для будучага хрэсніка хлеб, пялёнкі, адрэз палатна або, што найбольш характэрна для сённяшніх дзён, камплект дзіцячага адзення — сарочачку, шапачку, падгузнікі і г. д. Бабуля, якая бабіла дзіця, у гэты дзень павінна была памыць унука. Яна набірала са студні ці крыніцы ваду, награвала яе ў печы і затым, наліўшы вады ў драўлянае карыта, ночвы, кідала туды святаянскія зёлкі, а таксама галінку чартапалоху, «каб не баяўся», і дубовую кару, «каб зубкі былі моцныя». Памыўшы дзіцятка, бабуля загортвала яго ў пялёнкі, прынесеныя кумой, і разам з ёю апраналі малое.
    На заканчэнне рытуала абмывання дзіцяці напярэдадні хрышчэння бацькі запраіпалі кумоў і бабулю паабедаць разам. Пачаставаўшыся, бабуля першай уставала з-за стала, спавівала дзіпятка і перадавала яго куме. Спавітае дзіцятка абавязкова перавязваюць стужкай, прычым хлопчыка — блакітнага колеру, а дзяўчынку — чырвонага або ружовага. Кумы тры разы абносяць дзіця вакол кутняга стала і адразу выходзяць з хаты (8-93-270-2, л. 36).
    Пакуль кумы з дзіцём былі ў Божым храме, бацькі, бабуля-пупарэзніца і іншыя члены сям'і «накрывалі сталы» для святочнага застолля. У гэты ж час у хату збіраліся госці — род дзіцяці. Кожны з іх прыносіў для нованароджанага падарункі: дзіцячае адзенне, цацкі, спальныя прыналежнасці і г. д.
    Прыезду кумоў чакалі з хваляваннем, бо па традыцыі імя дзіцяці павінен быў даць святар. I
    таму кум з кумой і хрэснікам на руках, увайшоўшы ў хату, першае, што рабілі, называлі бацькам імя іх дзіцяткі. Сустрэча кумоў суправаджалася ў многіх мясцовасцях адпаведнымі рытуаламі. У Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці родныя дзед і баба, як толькі кумы ўвойдуць у хату, падыходзяць да іх і кланяюцца, прыгаворваючы:
    Як Вы дзіцятка хрысцілі, Мы Госпада Бога прасілі: — Памажы, Ісус Хрыстос, Каб унучак шчаслівы рос!
    Кумы ж, перадаючы дзіця дзеду і бабе, адказвалі: «Бог памог вам Максімку (ці Хрысцінку) прывезці». I такім чынам усім прысутным аб'яўлялі імя, дадзенае дзіцяці ў час хрышчэння.
    У Воранаўскім раёне кумы, увайшоўшы ў хату, імкнуліся як мага хутчэй палажыць дзіця ў калыску: згодна з мясцовымі вераваннямі, ён тады хутка жэніцца.
    На другім застоллі, на якім прысутнічаў ужо ўвесь род дзіцяці, кумоў і бабулю садзілі на куце. Першую чарку падымалі за новага члена роду і яго імя, выказваючы самыя розныя пажаданні: «Дай, Бог, каб наш Максімка шчаслівы рос!» або «Дай Божа, нашай Хрысцінцы добрай долі!» і інш. Як бачна з прыведзеных прыкладаў, у пажаданнях, якія адрасуюцца дзіцяці, абавязкова ўпамінаецца яго імя. Такая акалічнасць не выпадковая ў абрадзе: непасрэдна пасля хрышчэння (і толькі пасля гэтага) дзіця набывае значэнне асобы ў сваім родзе і грамадзе. Многа зычэнняў і жартаў выказвалася таксама на другім застоллі ў адрас бацькоў, кумоў, бабулі.
    Бадай што кульмінацыйным момантам не толькі абрада хрысцін, але і ўсёй радзіннай абраднасці было ў гэты дзень трэцяе застолле, на якім падавалі на стол бабіну кашу.
    Бабіна каша — гэта рытуальная страва, якая варылася як ахвяравальная ежа Багам. 3 яе дапамогай імкнуліся заручыцца падтрымкай апошніх
    «на шчаслівы лёс дзіцятка». Варыла такую кашу бабуля-пупарэзніца. На Беларусі гэту рытуальную страву з незапамятных часоў рабілі з прасяных круп, да якіх абавязкова дабаўлялі мёд (цяпер часцей цукар), масла, малако і іншыя прадукты. Каша павінна была быць «жоўценькай, як сонейка», і абавязкова смачнай, «каб усім спадабалася». Трэба зазначыць, што кожная бабуля па-майстэрску імкнулася справіцца з гэтай задачай. Бо калі каша смачная і спадабаецца гасцям, то адпаведна яна павінна спадабаода і Багам, прысутнасць якіх дапускалася на падобным застоллі. Верылі, калі вышэйшыя Духі ўпадабаюць прынесеную ім рытуальную ежу, то і дзіцятка надзеляць добрым і шчаслівым лёсам.
    Перад тым, як падаць бабіну кашу, на кутнім стале засцілалі ручнік, запальвалі свечкі перад абразамі. Бабулі прыносілі кашу тройчы, прычым першыя дзве кашы былі падстаўныя і толькі за трэцім разам падавалі на стол тую, якую выпякала бабуля. Такім чынам імкнуліся ўвесці ў зман «нячысцікаў», каб яны не зрабілі якой шкоды або мясцовыя ведзьмакі не змаглі сваімі злымі чарамі паўздзейнічаць на лёс нованароджанага.
    Паўсямесна ў беларусаў захаваўся рытуал выкупу бабінай кашы. Запісаны яго варыянт у вёсцы Аляксандраўка Старадарожскага раёна найбольш тыповы ў нашым краі. «На гэту кашу кладуць грошы. Прыгаворваюць, каб баба прадавала тавары. Баба абяцае, што таварьі (У. С. — тут пад таварамі маецца на ўвазе каша) будуць добрыя, дарагія і каб больш грошай лажылі. I хто больш паложыць, той б'е кашу. Але абычай у нас такі: каб кум пабіў кашу. Таму кум стараецца павяршыць. Грошай кладзе апошнім і тады б’е кашу» (8-93-270-1, л. 35).
    У Слаўгарадскім раёне, што на Магілёўшчыне, бабуля ўставала з-за стала, калі ёй падавалі гаршчок з кашаю, і пытала ў гасцей:
    — Як будзем дзяліць кашу?
    — А сколькі бабіна каша стоіць?
    Бабуля ж адказвала:
    — Мая каша з канапелькамі, а Вы падхадзіця з рублямі і капейкамі (8-93-273-3, л. 20).
    Як толькі кум разбіваў гаршчок з кашаю, бабка-павітуха брала адзін, а калі нараджаліся двайняты або блізняты — два чарапкі ад разбітага гаршчка і хуценька кідала іх у парог хаты са словамі:
    Як хутка і бесперашкодна
    Ляцядь гэтыя чаралочкі ад кута да парога, Няхай будзе ў майго ўнука Такой у жыдці дарога!
    Недапушчальна было, каб хто-небудзь або штонебудзь перапыніла палёт гэтых чарапочкаў. Ну, напрыклад, выйшаў бы нехта з-за стала і яны ўдарыліся аб яго ці ўзнікла іншая перашкода: зачыніліся дзверы, бабуля не трапіла ў праём дзвярэй і яны ўдарыліся аб вушак ці ў сценку і г. д. —у такім выпадку прадказвалі, што ў дзіцяці будзе нейкае няшчасце ў жыцці, а магчыма, і жыццё нядоўгае.
    Гэтымі ж чарапкамі пакрывалі галовы маладзіцам, у якіх доўгі час не нараджаліся дзеткі, або, што характэрна для нашага часу, дзяўчатам, якія доўгі час не выходзілі замуж. Так імкнуліся перадаць часцінку пладавітасці, дзетанараджальнай моцы і сямейнага шчасця членам свайго калектыву. У іншых мясцовасцях (Старадарожскі раён) «чарапкі гэтыя ложаць у платочак з грошамі да аддаюць маладой гэтай рожаніцы, кідаюць яшчэ іх на крышу і ў бярлогу свінням, каб свінні вяліся» (8-93-270-1, л. 35) і г. д.
    Баба рэзала сваю капіу на кавалкі і раздавала ўсім прысутным. У гэты ж час, калі госці атрымлівалі бабіну кашу, або трошкі раней, калі клалі грошы на выкуп кашы, выказваліся шматлікія зычэнні ў адрас нованароджанага; Уяўляючы прысутнасць вышэйшых Духаў на рытуальным застоллі, чалавек менавіта да іх і звяртаўся ў сваіх пажаданнях:
    Дай, Бог, каб наша дзіця Было крэпка, як вада, Багата, як зямля, Вясёла, як пчала, I красна, як вясна!
    Многія падказкі і павучанні адначасова з зычэннямі дзіцяці былі звернуты і да бацькоў:
    Няхай Бог дае
    Шчаслівы лёс вашаму Максімку, А я дару грошы і пшанічку, Каб муж жонцы і далей Часцей глядзеў пад спаднічку!
    або
    Дай Бог вашаму Максімку
    Здаровенькім, шчаслівенькім і вясёленькім жыць!
    А я на бабіну кашу
    Кладу грошы і трошкі гліны, Каб і на наступны год Прыйсці да вас на радзіны!
    Падобнымі эротыка-жартаўлівымі павучаннямі імкнуліся скіраваць увагу, асабліва маладых бацькоў, на тое, што першае дзіця — гэта толькі пачатак сям'і, і чым больш будзе дзетак, тым больш сям'я будзе багацейшай і мацнейшай. Падобны погляд найбольш выразна зафіксаваны ў беларускіх прыказках: «Адно дзіця — не дзіця, два дзіця — паўдзіця, тры дзіця — гэта ўжо дзіця», «Багаты Аўдзей, калі поўна хата дзяцей» і іншых.
    На радзінным застоллі бацькі давалі падарункі бабе і кумам. Рытуал адорвання «нарачоных дзіцяці» не мае ў абрадзе строгай прымеркаванасці, але часцей адорвалі іх на другім застоллі, перад дзяленнем бабінай кашы пі адразу падзяліўшы яе. Як расказваюць носьбіты мясцовых традыцый, найбольш даруюць «куме плацця, а куму рубашку і бабе на плацце мацер’ялу» (8-93-270-2, л. 37) або «бабе намётку давалі і на плацце, а куму з кумой адрэзы на штаны і на плавде» (8-93-270-3, л. 20).
    Абрад хрысцін у залежнасцд ад дастатку сям’і мог праводзіцца і некалькі дзён. У згаданай вы-
    шэй вёсцы Аляксандраўка Старадарожскага раёна «на другі дзень садзяць бабу на барану ўверх зубамі і цягнуць па сялу з красным флагам. Заходзяць к бабе ў хату, яна частуе сваёй гарэлкай. I так па парадку: кума, куму возяць цэлы дзень. А калі на трэці дзень гулянка, то ходзяць збіраюць куры, б'юць іх, скубуць, гатуюць і частуюцца далей. Так праходзілі хрьісціны» (8-93-270-1, л. 35).
    Рытуал «вазіць» бабу і кумоў на баране, відаць, мае сувязь са старажытнай магіяй і ў даным выпадку з яе ахоўнай функцыяй. Зразумела, што ні баба, ні кумы не маглі сесці на барану і таму яны вымушаны былі адкуплівацца частаваннем гасцей, а за гэта ім клалі на барану адну, а то і дзве падушкі, на якіх можна было не баючыся сядзець і на баране. Відавочна, што падобнымі дзеяннямі чалавек імкнуўся запалохаць злых Духаў, «нячыстую сілу», адагнаць іх ад свайго роду, выказваючы сваімі дзеяннямі, што і з імі можна так зрабіць — пракалоць на баране. Пераконвае ў падобным меркаванні і тое, што рытуал гэты праводзіўся на вуліцы, на адкрытай прасторы, дзе прысутнасць розных уяўных істот была найбольш верагодна.
    Уражваюць сваёй паэтыкай і вобразнасцю песні, што спяваліся на хрэсьбінах. Тэксты іх пачынаюцца звычайна матывамі, якія ўпадабляюць род дзіцяці малюнкам прыроды і адлюстроўваюць шматгаліновасць і бясконцасць роду: «На дварэ вярба сукаватая, на куце кумка ўсё й багатая...», «А ў бару дуб'е ялаватае, у Іванькі кум’е ўсё й багатае...», «А ў Антонькі ды явар на дварэ, сабраў пір не людзём ён — сабе...», «А ў каго, каго вінаград на дварэ? У Колечкі, у Колечкі вінаград на дварэ, вінаград на дварэ, а хрэсьбіны ў хаце...».