• Газеты, часопісы і г.д.
  • З крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

    З крыніц спрадвечных

    Уладзімір Сысоў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    75.4 МБ
    кі ўзораў такіх песенных тэкстаў мы і даём у дадатку да артыкула.
    Прыйшоў Пакроў — зарэжам барана на кроў.
    Прыйшла Пакрова — усохла дуброва.
    Прыйшла Пакроўка — не дала малака кароўка.
    Пакровы — зарыкалі каровы.
    На Пакрова дай сена карове.
    Святы Пакроў пытаецца ў плутоў: «Дзе Вы летавалі і дзе зімаваць будзеце?»
    Хто сее па Пакрове — не будзе мець чаго даць карове.
    Святыя Пакровы пакрываюць лес лістом, траву сняжком, ваду лядцом, а дзяўчыну шлюбным чапцом.
    Святы Пакроў пакрыў рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом.
    Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам.
    Святый Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам.
    На Пакрова дзеўка гатова, а прайшла Пакрова — раве бы карова.
    Як на Пакровы дождж, то на Юр'я лісце.
    На Пакроў мароз — сей пад кустом авёс.
    Калі на Пакроў бяроза і дуб застануцца без лістоў — да цёплай зімы, а калі не — да халоднай.
    Як на Пакроў дождж ідзе, то бортнік скача, a пахар плача.
    ОЙ, ПРЫЙШЛА ВОСІНЬ...
    Восеньская.
    Ой, прыйшла восінь — Зарэжам лося, Да некаму есць будзь.., ух!
    Ой, Пакроў, Пакроў, Ня будзь ты такоў, Як тая Прачыста.., ух!
    Прачыстая прыйшла — Ўсё лісця ўбрала, Пакроў дажыдала, ух!
    (8-94-285-1, л. 25)
    АХ, ВОСІНЬ, ВОСІНЬ, МАКРОТА...
    Восеньская.
    Ах, восінь, восінь, макрота, Хлопцам жаніцца ахота, Дзіўчатам замуж іцці няхота. Хлопцы жэняцца — песні пяюць, Дзіўчаты замуж ідуць — слёзы льюць. Ах, восінь, восінь, макрота, А ўсім вяселлі ў ахоту.
    (8-89-244-5, л. 51)
    СЯДЗІЦЬ ЗАІНЬКА ПАД БЯРОЗКАЮ...
    Восеньская.
    Сядзіць заінька пад бярозкаю, Вочкі трэ,
    Ен жалкуецца шчэ й на хлопчыка, Што заб'е:
    — Ці я тваіх вароных коней Папудзіў?
    Ці я тваю красну дзевачку Пагудзіў?
    Папудзілі вароных коней Мядзведзі, Пагудзілі красну дзевачку Саседзі.
    Папудзілі вароных коней — Hi дагнаць, Пагудзілі красну дзевачку — Нільзя браць.
    (8-92-286-2, л. 30)
    ОЙ, АРАЛА, ВАЛАЧЫЛА...
    Восеньская, удоўя.
    Ой, арала, валачыла, Люта зіма захваціла.
    Ой, пайду я к свайму брату Прасіціся к яму ў хату.
    — Пусці> братко, мяне ў хату Ў хаце зіму зімаваці.
    Ў хаце зіму зімаваці, Дробных дзетак гадаваці.
    Ой, сеў дзядзько да й думае, Дума думу навявае.
    Дума думу навявае, Сляза слязу наганяе.
    —	Вядзі, сястра, дзяцей ў хату, Пасаджу іх на прыпечку.
    Пасаджу іх на прыпечку, Дам іх хлеба па кусочку.
    Дам ім хлеба па кусочку, Да йшчэ й солі па драбочку.
    —	Ешце, дзеткі, йшчэ й мачайце, А на болей прабачайце.
    (8-89-243-2, л. 31)
    Піліпаўка ў народным земляробчым календары пачынаеода з 28 лістапада і заканчваецца 6 студзеня. Напярэдадні, 27 лістапада, вернікі грэкавізантыйскай царквы адзначаюць дзень Вялікага прапаведніка і знаўцы слова Хрыстовага Святога апостала Піліпа, адкуль і паходзіць назва наступных дзён. Дарэчы, да Піліпавага дня дапасоўваецца канец, мясавіду і загавіны напярэдадні шасцітыднёвага перадкаляднага посту.
    Адметнасць гэтага часу характарызуецца, папершае, строгімі законамі посту, які суправаджае піліпаўскія дні і ў многім накладае на іх свой адбітак, а па-другое, спецыфікай гаспадарчай дзейнасці чалавека, правядзеннем ім вольнага часу, у якім актыўна праявілася песнятворчасць беларускага народа і актывізацыя бытавання іншых фальклорных жанраў.
    У гадавым коле дзён Піліпаўка вызначаецца самымі моцнымі маразамі і завеямі. Ваўкі і сабакі пачынаюць вадзіць вяселлі, чаму ў нашым краі гавораць: «У Піліпаўку воўк нема вые». Звычайна працяжным і доўгім выццём важакі збіралі да сябе воўчую зграю. Згодна традыцый праваслаўных пастоў, са сталоў у кожнай сям'і знікае ўсё скаромнае. Ежа падаецца посная: рыба, агуркі, бульба, буракі, капуста, морква, грыбы, рэдзька. Стравы, зробленыя з іх, запраўляюцца алеем ці канапляным маслам. Нават дзяцей, каб яны не елі чаго скаромнага, напрыклад на Рагачоўшчыне, палохалі: «Не еж жырнага, a то non зловіць, вуха адрэжа, а попу залапіць». Забараняюцца ўсялякія ўвесяленні, ігрышчы. Песні гэтага часу больш сумныя: паставыя, лірычныя, з глыбокім роздумам аб сэнсе жыцця, сусвету, месцы чалавека ў ім. Ды і ўвогуле настрой сялянскага жыцця вельмі дакладна мусіў гарманіраваць, згодна дзедаўскіх законаў, настрою прыроды і надвор'я. I такія дзедаўскія погляды мелі сваё апраўданне: на працягу амаль усяго піліпаўскага перыяду светавы дзень становіцца ўсё меншым і меншым і на 19—23 снежня дасягае сваёй крытычнай адзнакі — крыху больш за сем гадзін. Таму цяпер, калі на зямлі панавалі цемра і холад, а святло і цяпло, роўна як і добрыя Духі і Багі, якія быццам бы надзялялі ім чалавека і зямельку, былі, згодна народных уяўленняў, пераможаны моцай змроку і злымі сіламі, чалавек імкнуўся выказаць свой смутак і журбу аб закаванай маразамі прыродзе і нібыта пераможаным і паміраючым Духам і Багам, якія яму былі жаданыя
    і якім ён штодзённа пакланяўся і маліўся. Забягаючы наперад, варта прыпомніць, як мяняюцца паўсядзённы настрой і паводзіны чалавека, якія выліліся ва ўсенароднае каляднае гулянне і радасць, пасля зімовага сонцастаяння, калі дзень пачынаў прыбываць.
    Адметнай з'явай у сялянскай працы становіцца апрацоўка льновалакна, з якога сукалі і пралі ніткі. Жанчыны збіраліся невялічкімі кучкамі ў адну з хат, дзе і займаліся такой справай. Дзенідзе піліпаўскімі вечарамі апрацоўвалі воўну — авечую шэрсць, якую вычэсвалі, а затым каталі з яе валенкі альбо пралі суконныя ніткі. Сялянка вёскі Ржавец Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Марыя Ермалаеўна Марозава ўспамінае, як гэта было ў 30—40-я гады XX стагоддзя: «У Піліпаўку дак ужо знаіця як пралі. He было ў нас света, а мы пры капцілачке. Вот капцілачка гаріць і мы сабіраемся ўсе, хто з кудзеляй, хто з грэбнем, садзімся ўсе — пяць, чатыры... сколька там дзяўчат ходзіць, столька сабіраемся і прядзём. Вот веряцёны былі такія длінныя, на етыя веряцёны ўжо столькі напрядзёш, што круціць нільзя, а ўсё падсукваеш ету пряжу. Ну, і песні ўжо тады пелі, вот у сыботу і в васкрысення. A ўжо ў будзённый дзень... ніякіх песен ні пелі» (8­93-273-1, л. 23). Падобныя зборы жанчын набылі на Беларусі назву піліпаўскіх вячорак ці попрадкаў.
    Магчыма, што першапачаткова такія калектыўныя працоўныя вечары мелі адзіную назву — попрадкі, а вячоркі, як іх паралель, узніклі значна пазней, недзе ў XVIII—XX стагоддзях, калі разбурэнне і пераасэнсаванне старажытных традыцый, адступленне ад дзедаўскіх законаў, пра якія мы ўпаміналі вышэй, набылі, пераважна ў маладзёжным асяродку, даволі актыўны пачатак.
    У большасці мясцовасцей на вячоркі збіраліся, аб'ядноўваючыся па ўзростава-полавых групах: старэйшыя жанчыны, мужчыны, маладзіцы, дашлюбная моладзь. Паводле апісанняў М. В. Доўнар-
    О
    Запольскага, зробленых на падставе этнаграфічных матэрыялаў XIX стагоддзя, ужо з восені моладзь дамаўлялася з гаспадарамі, у якой бы хаце ім дазволілі збірацца піліпаўскімі вечарамі. Калі пастаяннага месца знайсці не маглі, то па чарзе кожны вечар пераходзілі з адной хаты ў другую. Кожная маці, выпраўляючы дачку на вячоркі, давала ёй з сабою кудзелю, кавалак хлеба і сала. «Вечар, — як зазначае далей вучоны, — пачынаецца вельмі паважна. Дзяўчаты прыходзяць з кужалем і прадуць, паціху спяваючы. Часам бабуля расказвае ім казкі. Але вось гуртам увальваюцца хлопцы. Пачынаюцца жарты, размовы і таму падобнае. Хлопцы падсаджваюцца да дзяўчат, не абыходзіцца без абдымкаў, пацалункаў, ушчыпванняў. Наогул вядомая вольнасць у адносінах на вячорках не толькі дазваляецца, але нават патрабуецца звычаем, і дзяўчыну могуць выключыць з вячорак, калі праз меру сур'ёзна супраціўляецца звычайным жартам. Зрэшты, не трэба думаць, што жартьі гэтыя і вольнасць заходзяць вельмі далёка або становяода не зусім прыстойнымі. ...На вячорках не існуе розніцы паміж багатым і бедным хлопцам, прыгожьім і непрыгожым. Усе аднолькава роўныя»*.
    Закончыўшы працу і азнаёміўшыся паміж сабою, дзяўчаты і хлопцьі наладжвалі сумесную застольную вячэру, на якую запрашалі мясцовага музыканта. Працягваўся такі вечар часам далёка за поўнач з музыкай, танцамі, песнямі, да чаго занадта ахвоча была моладзь. У маладзёжным асяродку нават змест піліпаўскіх песен набываў жартаўліва-гульнёвы характар, як, напрыклад, у песні, запісанай у вёсцы Сава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці:
    Як прыйшоў, як прыйшоў казёл пад аконца: — Ці прадуць, ці прадуць дзеўкі валаконца?
    * Довнар-Запольскйй М. Заметкн по белорусской этнографнн // Жнвая Старнна. СПб., 1893. Вып. 2. С. 295.
    А ўсе дзевачкі прадуць, адва Манька не прадзе, Аддадзім мы яе за казла, за казла.
    За каросліва пуза, за крывую за нагу, За крывую за нагу, за сівую бараду...
    Старэйшыя ж людзі адназначна на працягу ўсёй Піліпаўкі прытрымліваліся традыцый хрысціянскага перадкаляднага посту. Бабулькі, збіраючыся выхаднымі днямі ў якой-небудзь сваёй сяброўкі, найчасцей спявалі набожныя песні — псалмы, якія характэрны былі для дзён піліпаўскага і перадвелікоднага пастоў.
    Па надвор'і, якое трымалася на працягу Піліпаўкі, спрабавалі зрабіць прагноз на будучае лета. Гаварылі, калі Піліпаўка хмарная або снежная, то май будзе мокрым; піліпаўская «непагадзь» абяцала ўраджайнае лета; калі да піліпаўскіх запускаў мянтуз намеча ікру, то зіма закончыцца хутка, а вясна будзе ранняй і г. д.
    У Піліпаўку дзень да палудня.
    У Піліпаўку воўк нема вые.
    Як Піліпаўка настала, то ваўкі ідуць гайною (зграяю. — У. С.).
    Піліп дзяцей адзявае.
    Піліпаўскія ночкі надзенуць сарочкі.
    Піліпаўскія ночкі прадуць сарочкі.
    Спорны піліпаўскі клубок, як пятроўскі стажок.
    Што ў Піліпаўку спрадзеш, тое ў Вялікі пост сатчэш.
    Піліпаўскі лёд кажа: «Хоць трашчу, але не пушчу».
    Як у Піліпаўку навісь на дрэвах, то будзе ўраджай на хлеб.
    ДЗЕ ГАСПОДЗЬ ПРАХАДЗІЎ...
    Дзе Гасподзь прахадзіў, Там сады пасадзіў.
    Пасадзіў ён сады Маладым і ўдавам.
    — Маладыя ўдавы, Палівайця сады,
    He вадою, не расою, А гарачаю слязою.
    Ой, адна і ўдава Ніпаслушна была,
    Напусціла вады 3-пад крутыя гары.
    Ой, па той па вадзе Грешны душы плылі.
    Паставая песня (псалм).
    Яны плавулі, Расплываліся,
    На радных на сваіх
    Абіжаліся:
    — Вы, радныя, былі, Як няверны царі.
    Як няверны царі Нас не навучалі,
    Да Божыга храму Нас не пасылалі.