3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
У хрэсьбінных песнях усхвалялі кумоў, бацькоў, бабулю. Бясконцым ланцужком у іх падтэксце праглядваецца эротыка-жартоўная матывацыя, якая мае тую ж скіраванасць, што і пажаданні бацькам пры дзяленні бабінай кашы:
Ой, кум куме рад, Павёў куму ў вінаград: Шчыпі, кума, ягодкі, Каторыя салодкі, Каторыя вівны, To для маёй мілай... Каторыя горкі, To для чужой жонкі.
У песнях, звернутых да бабулі, малявалі «бабусю» падпіўшай, вясёлай, але непасрэдна праз такую сюжэтную распрацоўку імкнуліся паказаць багацце і заможнасць сям'і, у якой яна бабіла дзяцей:
Ой, запала, ой, запала Дарожка сняжком, Да не дойдзе, да не дойдзе Бабачка пяшком.
Запрагом мы, запрагом мы Да дванаццаць валоў, Адвязём мы, адвязём мы Бабачку дамоў.
Значную групу ў хрэсьбіннай паэзіі складаюць песні з павучальнымі матывамі, звернутымі да бацькоў дзіцяці, у якіх, зыходзячы з маральнаэтычных пазіцый свайго роду або калектыву, гучаў напамін пра іх адносіны паміж сабою, абавязкі перад немаўляткам і бацькоўскую адказнасць за яго:
А ў каморы, а ў каморы
Краватка стаіць,
А ў краватцы, а ў краватцы
Радзішка ляжыць.
А ў галавах, а ў галавах
Сам Бог стаіць.
А ў ножачках, а ў ножачках
Муж стаіць:
— Пазволь, Божа, пазволь, Божа, Да радзішкі ступіць.
— He пазволю, не пазволю
Да радзішкі ступіць,
Шэсць нядзель выйдзець, Сама к табе прыйдзець...
ЦІ
...А ў нашым садзе ўсе роўныя кветкі, Сынкі, дачушкі — усе роўныя дзеткі.
У многіх хрэсьбінных песнях, як і ў пажаданнях, звярталіся з прашэннямі да Багоў аказаць станоўчы ўплыў на лёс дзіцяці і яго здароўе:
А ў нядзелечку спараненечку
На небе развіднела,
Кумочак ходзіць, дзіцяцю носіць,
А ў Бога долі просіць:
— А дай, Божа, етай дзіцяці
Усякую долю ўзяці:
I хлебавую, і салявую, Трэцюю — здаровейкую!
У іншых сюжэтных распрацоўках прасілі «добрую долю: і грашавую, і збажжавую, і трэцюю вянчальную», «добрую долю ўбачыць: і хлебавую, і салявую, трэцюю — здаровейкую, а сілачку — багатырскую, а волю — свабодную», «судзі, Божа, майму дзіцяці да хросту, ад хросту судзі, Божа, да вянца, а ад вянца судзі, Божа, да жыцця».
Відавочна, што песні, тыповыя апошняму прыкладу, са старажытных часоў неслі у сабе сакральную функцыю і мелі ў радзінных абрадах нашых продкаў непарыўную сувязь з адпаведнымі рытуаламі. На сённяшніх хрысцінах яны часцей прымяркоўваювда да трэцяга застолля.
Беларускую радзінную абраднасць істотна дапаўняюць, адпаведна яе тэматыцы, прыпеўкі, прыгаворы, жарты, розныя магічныя дзеянні і забароны, што ў значнай ступені падкрэслівае яе як добра распрацаваны і змястоўны традыцыйнаабрадавы пласт у нашай культурнай спадчыне.
За сталом і песні свае: на хрысцінах — хрысцінныя, на вяселлі — вясельныя.
Каго добра паважаюць, таго і ў кумьі выбіраюць.
He быўшы кумам, не піць піва.
Гнісь, кум, не гнісь, да каля кішэні павярнісь.
Вяселле і хрысціны — ксяндзу (папу) добрыя гадзіны.
Дзетак узгадаваць — не курак пасклікаць.
Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.
Ад году да трох — качай дзіпя, як яечка, а ад трох да сямі — пасі, як авечку.
А Ў КАВО ВІНАГРАД НА ДВАРЭ?..
Радзінная.
А ў каво вінаград На дварэ*.
Ў Любачкі вінаград
На дварэ.
Сабраў ты не людзём —
Сам сабе.
Пасадзіў ты кумульку На куце.
Пі, гуляй ды кумулька Ў мяне.
Звелічай ды дзіцяцё Маё.
Каб яно ды вяліко
Расло.
Каб яму ды Бог долюшку Даў,
Бог долю даў, Шчасцем надзяляў.
(8-92-265-3, л. 89)
* У песні кожны куплет паўтараецца.
АЙ, КУМ НА КУЦЕ...
Радзінная.
Ай, кум на куце, Як галубчык на гняздзе*.
Ня рушця яго, Ня чапайця яго.
За етый куток Заплаціў ён рублёк.
Кума на куце, Як галубка на гняздзе.
Ня рушця яе, Ня чапайця яе.
За етый куток Патраціла ласкуток.
Бабка на куце, Як галубка на гняздзе.
Ня рушця яе, Ня чапайця яе.
За етый куток Палучыла ласкуток.
(8-91-258-А-З, л. 29)
НАД РАКОЮ ВЯРБА, ДЫ РАГАТАЯ...
Радзінная.
Над ракою вярба, ды рагатая**, За сталом кума, ды багатая. А ў кумы кралі сто рублёў сталі,
* У песні кожны куплет паўтараецца.
** Кожны радок паўтараецца.
А ў кума штаны, дык німа цаны — Кругом ворыта, а ўсё золыта.
(8-91-258-A-2, л. 12)
КОЛЕЧКА, НЕВЯЛІКІ ТЫ ПАН...
Радзінная.
Колечка, невялікі ты пан, Колечка*, Запражы, запражы да дзвенадцаць валоў, Завязі же, завязі же да бабусю дамоў.
Колечка, невялікі ты пан, Колечка,
Запражы же, запражы же да дзвенадцаць валоў, Завязі же, завязі же да кумочка й дамоў.
Колечка, Колечка, невялікі ты пан,
Запражы же, запражьі же да дзвенадцаць валоў, Завязі же, завязі же да кумусю дамоў.
(8-94-282-1, л. 64)
* Кожны радок паўтараецца.
Сватанне — перадвясельны абрад, у час якога сваты — выбраныя прадстаўнікі ад пэўнай сям'і і роду дамаўляліся з бацькамі, якія мелі дарослую дачку, каб тыя выдалі яе замуж за хлопца, род якога яны прадстаўлялі.
Сваталі дзяўчат звычайна да Пакроваў, што адзначаюцца 14 кастрычніка, таму ў народзе гавораць «Прыйшла Пакрова — дзеўка гатова» або «Пакрывае святы Пакроў лес лісцем, лог травою, рэчку лядком, а дзяўчыну шлюбным чапком».
Дзяўчаты нават звярталіся з малітвамі да святога Пакрова, каб надзяліў іх мужам:
Святы Пакроў, Пакроў! Пакрыў зямлю і ваду, Пакрый мяне маладу!..
Тут варта адзначыць, што амаль да пачатку XX стагоддзя моладзь уступала ў шлюб ва ўзросце да васемнаццаці год. Дзевятнаццаці-, дваццацігадовая дзяўчына ў сям'і бацькоў ужо лічылася пераросткам, і калі такое здаралася, бацька быў гатовы аддаць дачку «хоць за каго, абы не засталася стараю дзеваю». Магчыма на падставе гэтых абставін, што нельга было ў такой справе давяраць маладому розуму дзяцей, а таксама зыходзячы са спрадвечнага ўкладу жыцця патрыярхальнай сям'і, пытанне аб уступленні ў шлюб маладых людзей вырашалі толькі бацькі. Калі ж заглянуць крыху глыбей у гісторыю вясельнай абраднасці, то варта прыпомніць, што падобнай акалічнасці ў шлюбнай справе садзейнічала і тое, што першапачаткова абрад сватання ўяўляў сабою куплю-продаж дзяўчыны ў сям'ю жаніха.
На працягу лета і асабліва пад восень, калі заканчваліся палявыя работы, бацькі, у якіх быў дарослы хлопец, выглядалі сабе будучых нявестак, раіліся паміж сабою: у каго дзяўчына больш спрытная ў працы, больш кемлівая, ці багаты і добры яе род, з кім увогуле лепш бы парадніцца.
У сваты, а іх абавязкова павінна была быць няцотная колькасць, запрашалі бацьку хроснага — найчасцей ён быў старшы сват, дзядзькоў хлопца, братоў, калі тыя былі жанатыя, а таксама сватняя дружына ўключала жаніха і яго роднага бацьку: па колькасці набіралі пяць-сем сватоў, не лічачы хлопца, якога збіраліся жаніць. У сённяшнім абрадзе сватання нярэдка ўдзельнічае і хросная маці жаніха, а сучасная сватняя дружына ў беларусаў можа налічваць і большую колькасць сватоў — усё залежыць ад заможнасці і магчымасцей роду і сям'і.
Амаль што да пачатку XIX стагоддзя, а на цэнтральным і заходнім Палессі і сёння ў сваты
выязджаюць пасля поўначы, ноччу. Але ўжо ў XIX—XX стагоддзях на большасці тэрыторыі Беларусі склаўся звьгчай ехаць сватаць дзяўчыну пасля заходу сонца, калі пачынае змяркавда. Тады Ma­ul жаніха засцілае на стол ручнік або хустку, кладзе на яе круглы бохан хлеба, святую соль і ставіць бутэльку гарэлкі. Затым яна завязвала хустку рогнарог або заварочвала ўсё гэта ў ручнік і запрашала ўсіх прысутных у хаце «прысесці на дарожку».
Ехалі сватаць дзяўчыну абавязкова на конях, запрэжаных у павозку, нават калі б ехаць прыйшлося толькі да суседняга двара. Сватняя дарога да мяркуемай нявесты пачыналася даволі незвычайна. Калі, напрыклад, дзяўчына жыла побач з хлопцам або на адной вуліцы з ім, то не ехалі прама ад двара да двара, а абавязкова выязджалі ў адваротны ад яе дому бок, а потым аб'язджалі суседняй вуліцай ці ўвогуле за вёскай і так вакольнай дарогай дабіраліся да яе хаты.
Прыехаўшы да дзяўчыны, сваты не заходзілі ў хату, а пачыналі гаманіць паміж сабою ў яе двары так, каб пачулі гаспадары. Бацька нявесты, выйшаўшы на ганак, пытаў: «Што за людзі будзеце? Чаго да нас заблудзілі?». На што сваты адказвалі: «Ды вось дачуліся мы, што ў Вас ёсць цялушка на продаж. Ці не маглі б Вы нам паказаць яе?» або «Былі мы на паляванні і гналіся за куніцаю, a яна ў Ваш двор забегла, дык ці не дазволіце пашукаць яе?». Падобныя размовы маюць у народзе імправізаваны характар. У адказ гаспадар запрапіаў гасцей зайсці ў хату.
Чым жа тлумачыцца семантычнае значэнне гэтых рытуалаў, размоў і падобныя паводзіны дарослых людзей? Зыходзячы са спрадвечных вераванняў аб існаванні злых і добрых Духаў, розных «нячысцікаў», ведзьмакоў, пантэон дзеяння якіх, барацьба і супрацьстаянне разварочваліся першачаргова на адкрытай прасторы, у адкрытым космасе, чалавек баяўся іх уздзеяння на сябе і асабліва перапікодьі ў задуманай справе. Таму і выязджалі сватаць дзяўчыну ноччу або ў вячэрні час, наўмысна парушаючы звычайны рытм жыц-
ця, прысядалі на дарожку, ехалі ў адваротны ад дзяўчыны бок, каб увесці ў зман нячыстую сілу, не даць ёй альбо чарам ведзьмакоў здзейсніць свае супрацьчалавечыя планы. Падобнае значэнне мае і размова з бацькам дзяўчыны: на двары не асмельваліся сказаць праўду, раскрыць сапраўдную мэту свайго прыезду. Паколькі сваты — людзі чужыя, то і размову з гаспадаром вялі іншасказальную: аб куплі-продажы цялушкі ці аб пагоні за куніцай. На працягу многіх стагоддзяў падобная размова набыла ў перадвясельнай абраднасці метафарычны сэнс і кодавае значэнне.
Адзначаныя перасцярогі былі выкліканы яшчэ і тым, што не заўсёды сватняй дружыне ўдавалася засватаць дзяўчыну, мець поспех у сваёй справе. Найчасцей бацькі не адразу адказвалі станоўча сватам, а, пакінуўшы ў сябе іх хлеб і гарэлку, прасілі пачакаць, даць ім магчымасць паразважаць над пытаннем замужжа дачкі. Калі ж да дзяўчыны сваталася некалькі жаніхоў, то адказ, за каго выдадуць дачку, бацькі давалі толькі напярэдадні заручын, пры гэтым ужо выбіраючы сабе зяця ў залежнасці ад заможнасці і аўтарытэту яго роду і сям'і сярод жыхароў вёскі або акругі. Тыя ж, хто атрымліваў адмову, ніколі не лічылі гэта абразай, хоць, зразумела, і адчувалі сябе сваты-няўдачнікі няёмка. У такім выпадку звычайна гаварылі, што гэта напэўна «нячысты прыклаў руку» ці спісвалі няўдалую паездку на дзеянні мясцовых ведзьмакоў.