З крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

З крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
Вясельная, сіраце, як распляталі касу.
А другі замочак — Жоўты пясо...
А другі замочак — Жоўты пясочак, А трэці замочак — Цісовая дошчач...
Зялёны дзярночак, Ты ж развярніся, А жоўты пясочак, Ты ж рассыпні...
А жоўты пясочак, Ты ж рассыпніся, Цясовая дошчачка, Ты ж й адчыні...
Цясовая дошчачка, Ты ж й адчыніся, Родны мой бацюхна, Ты ж адзаві...
Заву цябе, бацюхна, Ты ж й адзавіся, На маё вяселле Да й на сіроцка...
На маё вяселля Да на сіроцкая.
— Весяліся, дзіцятка, Весяліся, родна...
(8-93-270-1, л. 50—51)
СТАНЬЦЕ БАБАЧКІ...
Вясельная, сіраце, у зборную суботу.
Станьце, бабачкі, а ўсе ў рад*, Пойдзіць Манечка мамку іскаць. А ўвесь рядочык абышла — Нідзе сваю мамку ні найшла. Галоўка мая — роза-цвет, Пайшла мая мамачка на той свет.
(8-92-265-3, л. 67)
Кожны радок паўтараецца
Каравайны абрад, які суправаджае выпяканне вясельнага караваю, пачынаецца амаль што адразу пасля заканчэння рытуалаў зборнай суботы. У гэты ж вечар бліжэй да поўначы ў хату жаніха і нявесты збіраліся каравайніцы: маці хросная — яна ж старшая каравайніца, цёткі, суседкі і іншыя вясельныя асобы, прысутнасць якіх вызначалася патрабаваннямі канкрэтнай традыцыйнай зоны. У вясельным абрадзе каравай — гэта ры-
туальны хлеб, што выпякаўся ў ахвяру вышэйшым Духам і Багам, з дапамогай якіх імкнуліся забяспечыць шчасцем і добрай доляй маладых. Выпякалі яго паасобна ў хаце жаніха і нявесты ноччу напярэдадні вяселля, чаму перадвясельную ноч называюць яшчэ каравайнай. Такое парушэнне паводзінна-звычаёвага рытму жыцця чалавека было наўмысным і выкарыстоўвалася як адзін са спосабаў барацьбы са злымі Духамі ці ўяўнымі нячысцікамі, якія ў даным выпадку чалавек імкнуўся ўвесці ў зман, падмяняючы свае штодзённыя дзеянні адпаведна дня і ночы. Праўда, пазней, у апошнія стагоддзі, як сведчаць запісы многіх этнографаў і фалькларыстаў гэтага часу, на болыпай тэрыторыі этнічнай Беларусі каравай пачынаюць выпякаць у зборную суботу вечарам ці раненька ў нядзелю ў першы дзень вяселля, але, як бачым, усёроўна ў цёмную пару сутак.
Традыцыйны беларускі абрад выпякання караваю ўключае ў сябе многія магічныя рытуалы, якія хоць і суправаджалі, але хутчэй і самі былі абумоўлены такімі практычнымі дзеяннямі каравайніц і іншых асоб, як распальванне печы, рашчыненне каравайнага цеста і падыход яго ў дзяжы, саджэнне каравая ў печ і выпечка яго, вынас каравая да месца захавання.
Адразу ж пасля поўначы бацька і адзін з жанатых братоў маладога або маладой уносілі ў хату бярозавыя ці кляновыя дровы і запальвалі ў печы агонь. У сучасным каравайным абрадзе ярка выражаныя рытуалы распальвання агня для каравая адсутнічаюць, няма іх апісанняў і ў этнаграфічных матэрыялах XIX—XX стагоддзяў. Але сярод нямногіх рытуальных кампанентаў захаваліся абрадавыя песні, якія спяваюць у гэты час каравайніцы:
Ой, у кузні кавалі куюць Да новыя тапары робяць, Дубовыя дровы сякуць Да і ў печачкі кладуць. Шаўковыя да дымы ідуць — Там Манечцы каравай пякуць...
У іншых песнях спяваюць і так:
...Медзяныя печы паляць, Шаўковыя дымы дымяць. Шаўковыя дымы дымяць, Залатыя іскры ляцяць...
Падобнае метафарычнае ўвасабленне печы, дыма, іскраў, агня, на якім павінны выпякаць каравай, магчыма, і захавалася ў каравайных песнях як рэліктавыя адгалоскі тых старажытных рытуалаў, што былі звязаны ў нашых далёкіх продкаў з заклінаннямі і маленнямі да сваіх Духаў і Багоў пры раепальванні каравайнага агня. Адсутнасць правядзення такіх рытуалаў тут проста цяжка ўявіць, улічваючы яшчэ і той факт, што нашы продкі-язычнікі былі вогнепаклоннікамі. Магчыма, што пазней на працягу апошняга тысячагоддзя, з вынаходствам чалавекам новых спосабаў атрымання агня, рытуальнае яго развядзенне, нават у традыцыйных абрадах, адпала само сабою, і, відаць, у сённяшніх каравайных абрадах гэтыя рытуалы часткова перайшлі або зліліся з рытуаламі рашчынення каравая, бо менавіта тут мы і знаходзім першыя песенныя заклінанні і формульныя звароты да Багоў дазволіць «вяселле зачынаці, каравай рашчыняці»:
Тройца па цэркве хадзіла, Спаса за ручку вадзіла. — Прачыстая Маці, Прыйдзі к нашай хаце Вяселле зачынаці, Каравай рашчыняці!
або
...Дай, Бог, нашаму караваю
V дзяжы спор, а ў печы падыход!
Адначасова з распальваннем печы каравайніцы пачыналі рашчыняць каравай. На якую-небудзь падстаўку засцілалі кажух або клалі крыж-накрыж дзве дошкі і ставілі наверх дзяжу. Старшая каравайніца пытала:
Ці ёсць у вашага дзіцяці Бацька і маці?
Ці дазволіце каравай рашчыняці?
на што, напрыклад у Ваўкавыскім павеце, бацькі адказвалі:
На нашае пазваленне не зважай, А Божы дар рашчыняй, У Божы час зачынай, Як у людзей, так і ў нас!
Прасі на помач Бога з высокага неба, Каб дапамог ім у жыдці, чаго будзе трэба!..
Каля дзяжы працавала толькі старшая каравайніца, астатнія ж жанчыны прасейвалі і падносілі ёй жытнюю або пшанічную муку, ваду, соль, цукар, масла, малако, дрожжы і іншыя прадукты, з якіх тая замешвала каравайнае цеста. Пры гэтым прытрымліваліся пэўных правілаў, напрыклад, імкнуліся ўліць у дзяжу вады, усыпаць мукі ці пакласці іншых прадуктаў столькі, каб другі раз не дабаўляць, замешвалі цеста толькі ў адзін бок — па ходу сонца, і г. д.
Каравайніцы Ў гэты час у песнях прасілі Багоў надзяліць жаніха і нявесту доляю або з такой жа мэтаю зазывалі да каравая маці:
А дзе тут ёсць, а дзе тут ёсць Маладой Манечкі мамачка, Ды няхай прыходзіць, ды няхай стане К гэтаму караваю, Ды няхай прося, ды няхай моля Свайму дзіцяці долю: I хлебавую, і салявую, Дай, Божа, ўсялякую!
Прасілі таксама благаславення ад людзей «каравай учыняці»:
Благаславіце, людзі, Блізкія суседзі, Гэтаму дзіцяці Каравай ўчыняці Ручкамі да бяленькімі, Перслямі залаценькімі, Песнямі весяленькімі.
«Песні весяленькія», пра якія тут спяваецца, гучалі ў хаце на працягу ўсяго каравайнага абраду, суправаджаючы амаль кожнае дзеянне, кожны рух каравайніц. Са старажытных часоў у іх закладзены вялікі магічны сэнс, які праяўляўся праз рытуальную мелодыку гэтых песен і быў разлічаны, што ўвогуле характэрна ўсёй вясельнай песнятворчасці, на адпужванне злых сіл і, як гэта бачна з прыведзеных прыкладаў, рытуальныя звароты да Багоў з прашэннямі і маленнямі.
Рашчыніўшы каравайнае цеста, дзяжу ставілі на верхнюю чарэнь печы, каб яно хутчэй падыходзіла, а каравайніц частавалі салодкімі прысмакамі і гарэлкаю.
Печ палілі прыкладна гадзіны дзве, каб яна добра прагрэлася, а затым гаспадар хаты выгортваў з яе ўвесь жар, вымятаў ад попелу ўнутраную чарэнь і правяраў разам са старшай каравайніцай, ці можна саджаць у яе каравай, для чаго кідалі ў печ дубовы або кляновы лісток: калі ліст зажальвае (гарыць), то чакалі, каб яна крыху астыла. Толькі тады, калі ліст не падгараў, усю чарэнь у печы ўсцілалі дубовымі або кляновымі лістамі.
Пакуль каравай падыходзіў, каравайніцы пільна сачылі за дзяжою, каб цеста не «выбегла» за яе краі. I ўжо прыкладна да таго часу, як бацька пачынаў выграбаць з печы жар, жанчыны запявалі:
На небе месячык узышоў, У дзяжы каравай падьшіоў, На дзяжы вечачка падымае, Да сябе каравайнічак склікае...
Гэта азначала, што прыйшла пара «качаці каравай», на што, як і ў папярэдніх рытуалах, прасілі благаславення бацькоў. Затым хросная маці запальвала грамнічную свечку, тройчы абыходзіла з ёю вакол дзяжы і толькі пасля таго пасыпала стол мукою і выкладала на яго з дзяжы цеста. Яна вымешвала каравай і выкачвала яго, надаючы цесту круглую форму у выглядзе шара. Гэту
працу дзе-нідзе называюць яшчэ гібаннем караваю.
Іншыя каравайніцьі, аддзяліўшы частку каравайнага цеста, ляпілі з яго шышкі, паўмесяц, зорачкі і іншыя фігуркі, што сімвалізавалі жывёл, расліны, прадметы, якія маюць культавае значэнне ў традыцыйнай абраднасці беларусаў. Такімі фігуркамі аздаблялі (упрыгожвалі) верх каравая.
Па звестках вядомага этнографа і фалькларыста XIX стагоддзя М. Федароўскага, у Ваўкавыскім павеце рабілі дванаццаць караваяў. Спачатку галоўная каравайніца вымала з дзяжы частку падышоўшага цеста для асноўнага, галоўнага каравая, а потым яшчэ адзінаццаць каравайніц, якія ёй дапамагалі, дзялілі рэшту цеста ў дзяжы на адзінаццаць роўных частак і ўсе разам вымешвалі (валкавалі) на стале каравай. У песнях каравайніцы сімвалічна ад імя маці зазывалі ўсю яе радзіначку «каравай валкаваці»:
Выйду я на гулыньку,
Стану я на грудочку, Гукну я на радочку, Каравай валкаваці, Мёд-віно папіваці, Каравай да печы саджаці...*
Выпяканне па некалькі караваяў характэрна для многіх рэгіёнаў Беларусі, але найчасцей іх было тры ці чатыры. Кожны каравай на вяселлі меў сваё прызначэнне: галоўны, самы вялікі, падавалі на стол, калі надзялялі маладых, адзін-два караваі прызначаліся для частавання гасцей, калі праводзілі розыгрышы над маладымі на другі або трэці дзень вяселля, і адзін каравай раздавалі «запарожцам» — людзям не свайго роду, якія прыходзілі паглядзець вяселле.
У паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі ў кожнага з маладых звычайна выпякалі да вяселля
* Беларуская народная творчасць. Вяселле: абрад / Уклад. К. А. Цвірка. Мінск, 1978. С. 136.
толькі адзін каравай, які вызначаўся сваёй вагой і памерамі. Як зазначае М. М. Доўнар-Запольскі на падставе сваіх назіранняў у Рэчыцкім і Мазырскім паветах Мінскай губерні, вясельны каравай важыў часам каля пуда, які раўняецца шаснаццаці кілаграмам*. Зразумела, што такі каравай нават ад уласнай вагі расцячэцца і немагчыма будзе пасадзіць яго ў печ, а трэба было, каб ён атрымаўся высокі, што сімвалізавала б багацце ў сям’і маладых. Таму, напрыклад на усходнім Палессі, вымешанае і скачанае цеста абвязвалі вакол шырокаю чырвонаю стужкаю, якая надавала яму круглую форму і адначасова выконвала магічную функцыю: ахоўвала ад злых чараў і «людскіх нагавораў».
У жаніха ж найчасцей асноўнаму караваю надавалі форму паўмесяца.
Вымешаны каравай пераносілі на вялікую шырокую драўляную лапату, якую таксама, як і печ, засцілалі дубовымі або кляновымі лістамі, паміж якімі клалі засушаныя сцяблінкі і кветкі аеру, васількоў, рамонак, барвінка і іншых раслін.
Здаралася, што вялікі каравай саджалі ў печ два або нават тры чалавекі. Калі ж караваяў было некалькі, то галоўны падавалі ў печ першым і ставілі на сярэдзіну чарэні, а астатнія вакол яго. Пасля кожнай падачы каравая ў печ стукалі лапатаю ў столь, зазываючы такім чынам на дапамогу Духаў памёршых продкаўч