З крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

З крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
Няродная мамачка і няродны татачка,
Устрэцяць дябе чужыя людцы, Благаслаўляю цябе шчаслівай долечкай...
Вясельныя галашэнні былі абумоўлены лёсам дзяўчыны, якая павінна была назаўсёды пакінуць бацькоў, родную ёй сям’ю, хату. Асаблівы сэнс гэта набывала ў недалёкім мінулым, калі, адпаведна патрыярхальнаму ўкладу жыцця, нявеста не мела права наведваць бацькоў без дазволу мужа на працягу першых трох год пасля замужжа.
«На ад'езд» маці «збірала дачушцы пасцель»: падушкі, коўдру, прасціну, посцілкі, давала ў рукі свечку і абразок. 8 маладой у сям'ю жаніха ехала таксама адна з замужніх жанчын з яе роду — сястра, цётка або хросная маці-
У двары жаніха маладажонаў сустракалі яго маці і бацька. Яны «абсявалі» маладых жытам і праводзілі ў хату.
Перад першай шлюбнай ноччу маладой здымалі вянок і распляталі касу. Пра такі рытуал апавядае жыхарка вёскі Оршаль Старадарожскага раёна Кацярына Сямёнаўна Жукавец: «Перад тым як ужо ложаць іх спаць разам, ёй расплятаюць касу. Дзевачкі ці дзеці, як у каго, ...е й брацікі расплятаюць, а ў каго пляменнікі, но толька дзеці. Вот стануць сымаць вянок і яны расплятаюць касу, а жаніх ужэ плоціць ім дзеньгі за ета. I еты вяночак к іконе вешаюць. А свякруха ёй
завяжэ платочак, ...пакуль жа яны яшчэ паходзяць. Эта закон такі» (8-93-270-3, л. 15).
Крыху інакш праходзіла традыцыйнае вяселле ў былой Магілёўскай губерні, на тэрыторыі, якую ў мінулым насялялі радзімічы, патомкі якіх і захавалі да нашага часу храналагічна-падзейны «сцэнарый» старадаўніх вясельных традыцый і рытуалаў. «Раньшэ свадзьбу пачыналі гуляць как-то ў дзвюх хатах, — сведчаць старэйшыя жыхары Чэрыкаўшчыны, — жаніх у сваей хаці гуляіць, а нявеста ў сваей. ...Едуць вянчацца: жаніх сабе едзіць, а нявеста сабе. I жаніх едзіць са сваімі гасцямі ат сябе пад вянец, а нявеста са сваімі. Там ужо іх становюць пад вянец. А адтуль ужо яны едуць у пару і вязуць яе да жаніха» (8-93-273-3, л. 21). Але праз нейкі час нявеста з сваёй дружынай ад'язджала дадому, дзе яе «радзіна» працягвала гуляць вяселле і дзяліла свой каравай. Жыхарка вёскі Ржавец Чэрыкаўскага раёна Зінаіда Паўлаўна Філіпава расказвае, як далей праходзіла вясельнае застолле ў хаце дзяўчыны: «У маладога і маладой разам гулялі ў адзін дзень, а тады ўжо вечарам сабіраецца малады і едзіць за маладою. Да яго ж прыезда мы ўжо падаруем маладую. Прыязджаець... у хату ж не пускаюць маладога, патрабуюць, каб ён выкупіў (нявесту), паставіў там гарэлкі трохі тым, каторыя ўжо ўстрачаць яго выйдуць. Выходзюць устрачаць з хлебам-соллю. А тады содзюць за стол маладога ўжо з маладою, ужо як адкупіць ён яе. Там яны гуляюць умесце. Ну, пагуляюць трохі, і забіраець малады ўжо маладую і вязець к сабе. Гэта ў васкрэсення на першы дзень ён забіраець яе да сябе» (8-93-273-1, л. 9).
Другі дзень вяселля ў панядзелак праходзіў у доме маладога. Недзе зранку, гадзін у восем, у хату, дзе начавалі маладажоны, збіраліся родныя цёткі жаніха. Маці накрывала ім стол, на якім абавязкова ставілі бутэлькі з салодкай чырвонай наліўкай і белай гарэлкай. Калі маладыя прачнуцца, памыюцца, за стол запрашалі нявестку.
«Якую гарэлку будзем піць?» — пыталі жанчыны ў маці. «А зараз паглядзім», — адказвала тая і прыносіла на паказ начную рубаху або прасціну, на якой спалі маладыя. Калі дзяўчына захавала сваю цнатлівасць, у першую чаргу ёй, а потым іншым жанчынам налівалі чырвонай наліўкі, абвязвалі нявестцы галаву хусткай і прасілі яе выпіць «на здароўе!», «на шчаслівы век!>. Пасля выпіўкі жанчыны спявалі:
А ў нашым двары каліначка расцвіла, Каліначка расцвіла, наш дварочак асвяціла, Наш дварочак асвяціла, наш радочак ашчасціла.
Нашьі продкі ва ўсе вякі надавалі цнатлівасці дзяўчыны вельмі важнае значэнне, звязваючы з гэтым здаровае прадаўжэнне роду, якое ў немалой ступені залежыла ад нявесткі, і шчасце ў сям'і. I такія песні гучалі як гімн дзявочай чысціні і непарушнасці.
Дзяўчыне ж, якая раней часу страціла сваю непарушнасць, налівалі белую гарэлку, а ў песнях даволі абразліва высмейвалі такую нявестку. Адпаведна народных павер'яў, лічылі таксама, што нецнатлівая дзяўчына прыносіць у дом збядненне, разлад і спусташэнне.
На Магілёўшчыне, напрыклад, калі дзяўчына вышла замуж «чэсная», жаніх зранку запрагаў коней, браў з сабою паджанішніка, у рукі вялікі бутэль чырвонай, настоенай на ягадах гарэлкі і ехаў запрашаць род маладой да сябе на вяселле. Па звестках старэйшых жыхароў вёскі Ржавец Чэрыкаўскага раёна, «...назаўтрыга ўжо ў пынядзелак яго госьці разам з жаніхом ідуць туды к маладой. Малады завець нас ужо ўсіх родственнікаў к сабе ў хату. Ён ужэ прыносіць, ежэлі яна заслужыла там, гарелычку красненькую, лентачку завяжыць йшчэ на бутылачку. Ужэ пітоб усе бачылі, што маладая харошая. Прыносіць гарелку з краснаю лентаю, і гарелка закрашыная. Усё прыносіць, што паложана, — вот Вам, наця, гля-
дзіця, якая Ваша дочка. А калі дзяўчына была порчана, без гарелкі запрашалі» (8-93-271-1, л. 9).
Зранку амаль паўсюдна над нявесткай госці праводзілі розыгрышы: рассыпалі па хаце гарох або якое-небудзь смецце, і тая павінна была падмятаць хату, пасылалі «маладуху» за вадой, прымушалі напекчы гасцям бліноў і г. д. Зразумела, што маладая не стаяла цэлы ранак каля печы або не займалася ўборкай ці іншай працай, яе заўсёды падмянялі залоўкі — сёстры маладога, яго маці або нават самі госці, але менавіта праз такія розыгрышы імкнуліся падкрэсліць новы сацыяльны стан маладой, якая пасля першай шлюбнай ночы станавілася жанчынай ці маладзіцай, як часцей называюць у нас маладых жанчын, што рэзка мяняла яе штодзённы круг абавязкаў і паводзін.
Радзіна і госці дзяўчыны з другога дня вяселля называюцца «прыданкамі», «прыданачкамі». Недзе к абеду яны прыязджалі ў двор хлопца з прыданым нявесты, якое прывозілі «у сундуку» — размаляваным куфры. «Прыданачкі» не злазілі з павозак, чакалі, каб ім насустрач выйшлі маладыя. У песне яны спявалі:
Выйдзі ж, Манечка, к нам на двор, Расдялі хвартушок у тры пол.
Расцялі хвартушок у тры пол, Наехала прыданак повен двор.
Наехала прыданак повен двор, Да з таго двара, йдзе й расла.
Да з таго двара, йдзе й расла, Да на тоя падвор'я, куды зайшла.
(8-93-270-6, л. 40)
«Прыданак» запрашалі ў хату сваты і маладыя. Госці жаніха ўносілі следам за імі куфар. Маці дзяўчыны даставала з куфра і вешала на абразы свае «набожнікі», а потым паказвала гас-
цям ручнікі, палатно, посцілкі, абрусы, бялізну, падарункі, якія выткала і вышыла яе «донька», рыхтуючыся да замужжа. Для кожнай маці было вялікім гонарам, калі тое, што яна даставала з куфра, падабалася гасцям і ўсе хвалілі яе дачку як «рукадзельніцу» і спрытную працаўніцу.
Як і ў першы дзень, вяселле ў маладога таксама праходзіла з трыма застоллямі. Але вянчальнае плацце і вянок на другі дзень маладая ўжо не адзявала. Госці віншавалі маладажонаў, танцавалі пад музыку, спявалі, весяліліся. За трэцім застоллем жаніхова радзіна падавала каравай і надзяляла маладых.
Сярод шматлікіх песень, іпто гучалі на вяселлі ў хаце жаніха, асобную групу складаюць песні з матывамі-прашэннямі да яго бацькоў і роду не крыўдзіць «нявехну»:
Ой, свашачкі, ой, братачкі,
Просім Вас,
Каб не было нашай Манечды Ліхо ў Вас.
Каб не была паветачка
За хатачку,
Каб не была суседачка За мамачку.
Паветачка за хатачку —
Халодна, Суседачка за мамачку — Недобра.
(8-93-270-1, л. 46)
розныя павучанні і прашэнні да маладога мужа:
...А, Васечка, наша сердзечка, Ня бі Маню дубдом, дубдом. Ня бі Маню дубдом, дубцом. Заві Маню добрым слаўдом.
Заві Маню добрым олаўцом, Ня бі яе да дубінкаю.
21 Зак. 13-39

Ня бі яе да дубінкаю, Заві яе гаспадынькаю.
(8-93-270-6, л. 27)
а таксама павучанні абодвум маладым — мужу і жонцы:
Пайшла ты, Манечка, ў чужоя сяло, У чужоя сяло, а ў чужыя людзі.
У чужоя сяло, а ў чужыя людзі, Хто ж цябе, маладую, шкадаваці будзя?
Хто ж цябе, маладую, шкадаваці будзя? — Пашкадуя мяне малады Васечка.
Пашкадуя мяне малады Васечка, Я ж за вядзерца, а ён за другоя.
Я ж за вядзерда, а ён за другоя, Пойдам па воду мы разам абоя.
(8-93-270-6, л. 42)
Падобныя павучанні, падказкі, прашэнні, што былі выкліканы трывогай за лёс маладой пары, і ў першую чаргу за лёс «донькі», якую бацькі назаўсёды пакідалі ў доме хлопца, узніклі як глыбокае народнае асэнсаванне жывдя і жаданне дапамагчы маладажонам больш упэўнена пачаць станаўленне сваёй сям’і. Асновы такіх павучанняў складаюць няпісаныя законы сямейнай этнапедагогікі, якая перадавалася ад пакалення да пакалення праз розныя жанры вуснапаэтычнай творчасці і захоўваецца да сёння як неад’емная частка ўкладу жыцця чалавека.
Вечарам «прыданкі» развітваліся з маладажонамі, бацькамі і родам жаніха і ад’язджалі з песнямі дадому. Так заканчвалася беларускае вяселле, бадай што адзін з самых прыгожых, вясёлых, урачыстых і ў той жа час найбольш сакральных сямейных абрадаў.
На тое і нядзелі, каб спраўлялі вяселлі.
Жаніцеся, панічы, ды знайце скутку: два дні вяселля, а цэлы век смутку.
У маладажонаў, як у маладажонаў: першы гадок — мядок, другі — халадок, а трэці — сівуха (рэдзька) горкая.
Замуж пайсці — трэба знаць: позна легчы, рана ўстаць.
Горкая рэдзька, ды ядуць, кепска замужам, ды ідуць.
Ажаніся — кепска, не жаніся — яіпчэ горш.
Дзеўцы вяселле, а цяляці смерць.
3 тварам да вянца, а з розумам да канца.
Красата — да вянца.
Калі дзеўка ідзе к вянцу і не плача, пэўна замужам не паскача.
Дачку аддаваць — плакаць і гадаць.
Багацце нявесты на шчасце не пераробіш.
3 добрага цеста — добрая паляніца, з добрае дзеўкі — добрая маладзіца.
Жыццё, пражытае без кахання, не жыццё, a існаванне.
A СВАТ НА ПАРОГ ЛЕЗЕЦЬ...
Вясельная, сватам, калі госці жаніха заходзяць у хату да маладой (пачатак вяселля).
А сват на парог лезець*, Плячамі паціскаіць: — А ці густа капуста, Ці вялік гаршок кашы?
* Кожны радок паўтараецда.
— Ай, густа капуста, Вялік гаршок кашы Для святыя пашы.
(8-91-258-А-З, л. 33)
ХАДЗІЛА МАШЫЧКА ПЫД ЛЯСКОМ...
Вясельная, сіраце, на першым вясельным застоллі.
Хадзіла Машычка пыд ляском*, Гукала татычку галаском:
— Хадзі, мой татычка, у двору, А німа пырядку нікому.
А німа пырядку нікому, Hi мне, маладзе, ні радне.