З крыніц спрадвечных
Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
Белая бяроза Ў полі стаяла, А маці сыночка На службу ’тпраўляла.
На службу ’тпраўляла, Наказ яму давала: — Служы, сыяу, верна Сваёй ты радзіме.
Служы, сынок, верна Свайму ты народу, Каб быў за цябе гонар Ўсяму твайму роду...
Многія абрадавыя песні провадаў у войска ўяўляюць сабой перапрацоўку некаторых даўнейшых песенных тэкстаў, часам запазычаных з рускага і польскага фальклору. Змяненне ўмоў службы і ролі арміі ў жыцці народа вызначыла таксама ўтварэнне сугучных канкрэтнаму гістарычнаму перыяду песенных варыянтаў. Яны вызначаюода характэрнай тэматыкай, паэтыкай і мелодыкай, у большасці набліжаных да песеннага фальклору, які бытуе ў салдацкім асяродку.
У дні провадаў маці і сёстры навабранца ў прадчуванні хуткай разлукі аплаквалі яго, не хаваючы сваёй журбы і неспакою за будучы лёс сына ці брата.
У дзень ад'езду на зборны пункт, ці ў наш час — у ваенкамат, бацькі благаслаўлялі сваё дзіця «на шчаслівую дарогу і добрую службу». На стол клалі каравай — круглы бохан хлеба, запальвалі каля яго свечку, пастаўленую ў стакан з зернем ці соллю. Маці здымала з кута абразок і давала тройчы пацалаваць яго сыну, пры гэтым бацькі жадалі добра адслужыць і здаровым вярнуцца даДому.
Многія беларускія рытуалы і магічныя дзеянні, праводзімыя перад адыходам з бацькоўскай хаты, накіраваны на захаванне роднага дзіцяціЯны не вызначаюцца пэўнай аднароднасцю, а маюць вузкалакальнае, характэрнае часцей для кожнага асобна населенага пункта выкананне тых ці
іншых дзеянняў. Гэта апраўдваецца храналагічна познім узнікненнем абраднасці провадаў у войска, калі ў кожнай вёсцы «начынялі» гэту абраднасць вядомымі мясцовым знахарам дзеяннямі, якія, на іх думку, маглі садзейнічаць вяртанню будучага салдата на родную зямлю і ахоўваць яго ад розных няшчасцяў. Прычым многія з іх маюць даволі цікавае і старажытнае паходжанне.
У вёсцы Аляксандраўка Старадарожскага раёна Мінскай вобласці як толькі хлопец сабраўся выходзіць з хаты, яму давалі тройчы ўкусіць хлеба з бохана, які ляжаў на стале, «на лёгкую долю». Затым, дайшоўшы да парога, ён паварочваўся тварам у хату і, перакрыжаваўшыся, кланяўся сваім родным. У гэты час сястра, а калі не было, то нехта іншы з сям'і зрывалі з яго кашулі гузік. Пераступіўшы парог, навабранец апранаў шапку, але тая ж жанчына павінна была, не выходзячы з хаты, дацягнуцца да яго рукою, сарваць з галавы шапку і кінуць яе ў кут. Адначасова старая жанчына, звычайна бабуля, пераварочвала вілкі, ёмку і качаргу, што стаялі каля печы, знізу ўверх. За парогам сянец пасыпалі зямлю жоўтым пяском. «Як сыходзіць з парога на двор, дак з яго следа бралі» — саграбалі ў кучку пясок, дзе застаўся адбітак следа. Потым гэты адбітак следа, гузік і кавалачак хлеба з бохана, ад якога адкусваў хлопец, завязвалі ў хустачку і лажылі за абразамі, дзе ўсё гэта ляжала да заканчэння яго службы (8-93-270-1, л. 39).
Відаць, няма неабходнасці тлумачыць падобныя дзеянні, бо і так бачна, што яны па свайму зместу накіраваны, гаворачы словамі аляксандраўскіх сялян, на тое, «каб салдат вярнуўся дадому».
У суседняй з Аляксандраўкай вёсцы Старьія Дарогі навабранец не выходзіў з хаты як звычайна, а «вылазіў праз кутняе акно». Такі незвычайны спосаб адыходу з хаты тлумачыцца ўяўленнямі нашых продкаў аб існаванні злых і добрых Духаў. Многія рытуалы ахоўнай магіі былі накіраваны на падман уяўных «нячысцікаў». I каб
такая злая істота не сустрэла хлопца за парогам хаты, ён наўмысна выходзіў на вуліцу падобным спосабам.
Бацькі і іншыя члены сям’і праводзілі прызыўніка за ваколіцу ці да месца збору навабранцаў, дзе, развітваючыся, абдымаліся і цалаваліся з ім. Маці ўслед ад’язджаючаму сыну рабіла знак крыжа над ім.
У нашы дні абрад провадаў у войска значна змяніўся, дапоўніўся новымі абрадавымі дзеяннямі, сугучнымі свайму часу, але яго ідэйная мэтанакіраванасць і значэнне асобных рытуалаў не страцілі і сёння сваёй значнасці і актуальнасці ў народным жыцці.
Гуляй хлапец, будзе і на цябе лавец.
Лепей дома касою касіць, чым у войску ранец насіць.
У каго грошай кашэль, на таго не апрануць шынель.
Рэкрутава жана — не дзяўчына, не ўдава.
Ваяка ваюе, а жонка дома гаруе.
Бацька ў салдатах, а ў дзяцей кашуля ў латах.
Салдацкі сон усюды салодкі.
He смейся, брат: будзеш сам салдат.
Хлеб ды вада — салдацкая яда.
Бацька ў салдатах, а жонка на людзях — чакай, чаго будзе.
ЕДУ, ЕДУ Я ДАРОГАЙ...
Салдацкая, на провадах.
Еду, еду я дарогай, Глаза запыляюцца*.
Кожны куплет паўтараецца. Пры паўторы ў пачатку куплета дабаўляецца вокліч *Алі1».
Глаза запыляюцца, He магу зірнуць назад.
Азірнуўся я й назад, Стаіць дзевачак атрад.
Стойця, дзеўкі, я не к Вам, У салдаты я аддан.
У салдаты я аддан, Ай, на дваццаць пяць гадкоў.
Ў дваццаць пятам я гаду Пріязджаю ка двару.
Пріязджаю ка двару, Стаіць крутая гара.
Стаіць крутая гара, Айцец, мамінька ўмірла.
Айцец, мамінька ўмірла, Жана замуж пайшла.
Жана замуж пайшла, Я й астаўся сірата.
(8-92-266-2, л. 26)
ОЙ, У ЛУЗЕ ПРЫ ДАЛІНЕ...
Салдацкая, на провадах.
Ой, у лузе пры даліне Расцвіла каліна*.
Спарадзіла і ўдавіца Салдацкага сына.
* Кожны куплет паўтараецца. Пры паўторы ў пачатку куплета дабаўляецца вокліч «Гэй!».
4Л
Гадавала, гаравала Над сыночкам маці.
А прыйшлося й вупраўляці
Сына і ў салдаты.
Заігралі музыканты, Б'юць у барабаны,
Пры коніку сын ўдавіцын Ўжэ й стаіць убраны.
Ён на коніка садзіўся, Нізенька схіліўся:
— Выбачайце, суседзейкі, Можа з кім сварыўся.
Палівайце дарожаньку, Штоб і не курыла,
Разважайце маю мамку, Штоб і не тужыла.
Пытаецца маці ў сына: — Калі прыйдзеш у госці?
— Калі вырасце травіца
Ў сенях на памосце.
(8-89-243-2, л. 5)
ВЕЦЕР ВЕЕ, ЖАРКА СОНЦА ГРЭЕ...
Салдацкая, на провадах.
Вецер вее, жарка сонца грэе, Йшчэ й жытушка едранее.
Харош, прыгож мальчык нарадзіўся, Ды работаць ня ўмее.
Толькі ўмеець беленькі малойчык Ён у дудачку йграці.
Ён іграець, ён іграець, К сабе дзевак прызываець.
— Берягіся, белая бярёза, Заўтра мароз будзець.
А ці знаеш, беленькій малойчык, А што заўтря набор будзець?
— Я й набору таго ні баюся, Ў салдацікі сыбярюся.
Прыляцелі трі-чатырі братцы, Ўзялі молыйца звізалі.
Пасадзілі молыйца ў вазочык, Свае сабелькі ў задочык.
Самі селі, песенкі запелі, Добры моладзец заплакаў.
(8-94-279-1, л. 15)
Хата была і ёсць для чалавека тым месцам, дзе ён праводзіць усё сваё жыццё, калыскай, у якой нараджаецца і расце не адно пакаленне сям’і. I таму з даўніх часоў, выконваючы запаветы сваіх дзядоў і прадзедаў, а таксама зыходзячы з уласных назіранняў за жыццём, чалавек надаваў будаўніцтву новай хаты вельмі важнае значэнне. Пад увагу бралася ўсё — і месца, дзе будзе стаяць хата, і як і калі яе пачынаць будаваць, і нават хто яе будзе будаваць. Новая хата павінна была стаць
засцерагальніцай чалавека, ахоўваць яго жыццё і спакой як у прамым сэнсе, так і зыходзячы з тых павер'яў і ўяўленняў, што спраДвечна перадаваліся ад дзядоў і прадзедаў.
Перш трэба было нарыхтаваць лес для будаўніцтва хаты. I калі пачыналі секчы першае дрэва, напрыклад, па звестках жыхароў Старадарожчыны, глядзелі, як упадзе кара на зямлю: «Трэба, каб белым бокам кара ўпала кверху, а верхняй шархаватай часткай уніз» (8-93-270-2, л. 11). У іншым выпадку такое дрэва не ссякалі, а шукалі другое. He секлі таксама на будаўніцтва хаты сухіх дрэў (бо можа вымерці ўся сям’я), з дуплом унутры (гэта прадвяшчала беднасць у хаце) і дрэў, якія гарэлі ад маланкі («каб Пярун не спаліў падвор'е»).
Па каляндарным часе будаўніцтва пачыналі толькі пасля Благавешчання. У Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці гэты звычай тлумачаць так: «Прыйшло ўжо Благавешчанне, Бог землю адмукнуў, тогда ўжэ почыналі дома робіць» (8-94-280-2, л. 30).
Са старажытных часоў месца для новай хаты выбіралі наступным чынам: за некалькі дзён да будаўніцтва кідалі на зямлю дубовую кару з лесу, нарыхтаванага на хату, і прыкладна на чацвёрты дзень падымалі яе і глядзелі, што пакажацца пад карой. Калі там знаходзілі чарвякоў ці чорных мурашак, лічылі, што такое месца найбольіп спрыяльнае для будаўніцтва, а калі пад карой заводзіліся павукі ці звычайныя мураўі, хату ў такім месцы не будавалі.
3 гэтай жа мэтай гадалі яшчэ на хлебе. Кідалі з-за пазухі тры невялічкія круглыя боханы хлеба і глядзелі, як яны ўпадуць на зямлю: калі хлеб ляжа верхам да неба — будаўніцтва пачыналі, a калі да зямлі — вызначалі новае месца.
He ставілі хату таксама там, дзе раней праходзіла дарога альбо стаяла лазня, верылі, што ў такім месцы водзіцца нячыстая сіла.
He меншае значэнне надавалася і будаўніцтву калодзежа: шукалі месца, дзе блізка да паверхні
зямлі падыходзіць падземны ваданосны слой, пра што ў народзе гавораць «знайсці ключа». Для гэтага звечара напіхвалі гаршчок воўнай і, перавярнуўшы ніц, клалі на зямлю. Як раніцай на воўне знаходзілі кропелькі вады, у такім месцы капалі яму для будучай студні.
3 часоў сівой даўніны людзі верылі, што ў кожнай хаце жыве дамавы — Дух далёкага продка, родапачынальніка, які спрыяе і дапамагае ў справах сям'і і роду. Таму, пачынаючы будаўніцтва, дамавому прыносілі ахвяру: адсякалі пеўню ці курыцы галаву і закопвалі яе пад вугал будучай хаты. Падобную ахвяру рабілі і Хлеўніку — Духу-ахоўніку дамашняй жывёлы, закопваючы пад вугал хлява косці жывёл ці пучок валасоў з кароўяга або конскага хваста.
Будаўнікі пачыналі звязваць першы вянец зруба з таго месца, дзе ў хаце павінен быць кут — пачэсны і святы вугал, на якім вісяць абразы.
У Мінскім павеце пры закладцы першага вянца ў зарубку паміж бярвеннямі клалі духмяныя зёлкі, якія збіралі і асвячалі ў царкве напярэдадні Івана Купалы. Больш шырока вядомы ў беларусаў, як і ў іншых славянскіх народаў, звычай класці ў зарубкі вуглоў першага альбо трэцяга вянца медныя і сярэбраныя манеты, воўну, зерне, кавалачкі хлеба, карацей кажучы, усё, з чым можна было асацыіраваць багацце ў будучай хаце.
Як толькі першы вянец зруба быў укладзены на фундамент ці шліндары, шулы, як яшчэ называюць у нас дубовыя апоры пад хату, што закопвалі ў зямлю, гаспадыня ўносіла стол, ставіла яго ўсярэдзіне будуемай хаты і пачынала частаваць цесляроў. Пры гэтым старшы майстар, узяўшы чарку з гарэлкай у рукі, замаўляў: