З крыніц спрадвечных
Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
Ходь Вы яе палоць, малоць застаўдя, Но Вы яе часта ў госьцейкі пускайця.
Но Вы яе часта ў госьцейкі пускайця, Яна ў нас далоць, малоць ня будзя.
(8-93-270-6, л. 22)
Як працяг вышэйзгаданых імкненняў перазоўшчыкаў нібыта адазваць або забраць з сабою дзяўчыну дадому, у многіх песнях, што спявалі госці ад’язджаючы, «намаляваны» розныя сімвалічныя перашкоды, якія быццам бы зрабіў яе «хлопчычак»:
Дадому перазване, дадому,
Да з Вамі Манечка не паедзець,
Хлопчычак вулачку перагарадзіў —
Пракапаў канавы глыбока,
Паклаў жэрдачкі й высока, Да дзевачды дадому далёка
ды і самі госці добра ўсведамлялі, што іх «дзеванька» стала часцінкай роду сваякоў, стваральніцай уласнай сям'і. Многія вясельныя песні прысвечаны менавіта такому заключэнню:
Мамачка мая, я ўжо ж не твая,
Я ж таго стала, с кем ночку слала,
Я ж таго баюся, с кем сдадь лажуся.
(8-94-282-2, л. 15)
Перазовы — заключная частка вясельнай абраднасці, у працэсе якой стваралася новая сям'я, новая ячэйка роду. Сямейным адносінам маладажонаў, іх шчасліваму і заможнаму жыццю ў далейшым была скіравана ўся ўвага іх родзічаў. Гэта адчуваецца ў паводзінна-звычаёвых нормах сваякоў, у дачыненні да маладой сям'і, з першых паслявясельных дзён, што яскрава і праглядваецца праз прызму перазоўнага звычая.
Калі сваяк дарагі, кліч на пірагі.
Вяселлю казала і качарга гуляць ад нядзелі да чацвярга.
Вяселле скончылася, а пахмелле пачалося.
Няма вяселля без пахмелля.
ДОБРЫ ДЗЕНЬ ТАБЕ, СВАЦЕЙКА...
Вясельная, на перазовах.
Добры дзень табе, свацейка*, Ці вясёлая твая хатынька? Ці здарова Ваша сямейка? Ці вяліка вырасла Манечка? — Вясёла наша хатынька, Здарова наша сямейка, Вяліка вырасла Манечка.
(8-92-265-3, л. 68)
ДЗЕ Ж НАША ДА ПАВІННАЯ...
Вясельная, спяваюць на другі дзень вяселля «прыданкі» і на перазовах.
Дзе ж наша да павінная, Чаму з намі не вітаяцца?
He вітаяцца,
Чаму з намі не вітаяцца, Пра здароўя не пытаяцца?
(8-93-270-6, л. 41)
* Кожны радок паўтараецца.
зза
ЕЛКА НА ЕЛКУ ПАХІЛІЛАСЯ...
Вясельная, «..лк збяруцца маці маладога і маладой разам, дык ета ім пяюць».
Елка на елку пахілілася, Сваха к свасе скланілася.
Сваха к свасе скланілася:
— Штоб з майго да дзіцяці не глумілася.
— А ў мяне да чатыры бочкі, Я жэ іх на гарэлцы прап'ю.
Я ж іх да на гарэлцы прап'ю,
Да твайму дзіцяці, да што хош зраблю...
(8-93-270-2, л. 59)
КАЛЯ ЖОЎТАГА БРОДА...
Вясельная, на перазовах.
Каля жоўтага брода Піў конь сівы вод... .
Воду,
Піў конь сівы воду, А Манеччына мам... .
Мамка,
Да Манеччына мамка Таго каня да пракліна... .
Праклінала,
Таго каня праклінала, А бадай табе, конік.
Конік,
А бадай табе, конік, Ўтроя сіл да паменьшал... . Да паменьшала, Ўтроя сіл да паменьшала, Звёз маю да работніц... .
22 Зак. 1339
Да работніцу,
Звёз маю да работніцу, Хаты, сеняў да прыборніц... .
Да прыборніцу,
Хаты, сеняў да прыборніцу, Сям'і маёй да прыветніц... .
Да прыветніцу,
Сям'і маёй да прыветніцу, Каля жоўтага брод... .
Брода,
Каля жоўтага брода, Піў конь сівы вод... .
Воду,
Піў конь сівы воду, А Васькава мамк... .
Мамка,
Да Васькава мамка, Таго каня да павыша... .
Да павышая,
Таго каня да павышая, А бадай табе, конік.
Конік,
А бадай табе, конік, Ўтроя сіл да пабольшал... .
Да пабольшала,
Ўтроя сіл да пабольшала, Прыв'ёз мне да работніц... .
S
Мне работніцу,
Да прыв'ёз мне работніцу, Хаты, сеняў да прыборніц... .
Да прыборніцу,
Хаты, сеняў да прыборніцу, Ў сям'ю маю да прыветніцу.
(8-93-270-6, л. 19)
ВЫХВАЛЯЛАСЯ МАНЕЧКА...
Вясельная, на другі дзень вяселля і на перазовах.
Выхвалялася Манечка*, Што ў яе бацюшкі двор вялік: Пасярод двара — пшаніца, А ў вароцечках — крыніца, Пад акошачкам — вінаград. Як зачуў тое Васечка: — He выхваляйся, Манечка, Я тваю пшаніцу вытраўлю, Я тваю крыніцу выпалю, Я твой вінаград заламлю, Я цябе, Манечка, забяру. Ой, хітра-мудра Манечка Ставіла чарачку на мядок, А сыма пашла па ваду. Ой, хітрэй яе Васечка, He ўзяў чарачку на мяду, А ўзяў Манечку маладу: — Мне з тае чарачкі мёд не піць, А мне з Манечкай увесь век жыць.
(8-92-265-3, л. 103).
ДАДОМУ, ГОСЬЦЕЙКІ, ДАДОМУ...
Вясельная, на заканчэнне вяселля ці перазоваў.
Дадому, госьцейкі, дадому*, Паелі конікі салому.
Саломы жменька — капейка, А сена кулачок — пітачок, Ацірі лубачка — рублічка.
(8-94-282-2, л. 57)
* Кожны радок паўтараецца.
Абрад провадаў навабранца ў войска храналагічна мае больш позняе паходжанне ў параўнанні з іншымі сямейнымі абрадамі. На Беларусі ён узнік прыкладна на рубяжы XVIII—XIX стагоддзяў, пасля таго як землі беларусаў далучылі да Расіі, дзе на гэты момант была ўведзена і дзейнічала «рекрутская повннность». Як вядома, першы рэкруцкі набор на Беларусі праводзіўся ў 1794 годзе. У той час на службу ў войска забіралі на 25 год, прычым узрост навабранцаў не абмяжоўваўся, і ў
рэкруты маглі запісаць як семнаццацігадовага юнака, так і больш сталага сямейнага чалавека.
Часцей падобны выбар залежыў ад мясцовых улад, бо забіралі тады на службу ў войска не ўсіх, а толькі частку мужчынскага насельніцтва. Напрыклад, у 1831 годзе з тысячы душ прызывалі 5—7 чалавек, а ў 1836—1874 гадах з такой жа колькасці жыхароў набор складаў 4—6 чалавек. Такія ўмовы прызыву ў царскае войска давалі магчымасць мясцовым уладам пазбаўляцца ад рознага роду «непрыемных людзей», накшталт бунтароў, завадатараў, непакорных і г. д. Гэта ж спрыяла таму, што болып заможныя сем'і маглі адкупіцца ад вайсковай службы ці знайсці падставы для вызвалення ад яе, а рэкруцкае жэрабя ўсё часцей выпадала на долю бедных людзей, на дзяцей-сірот і дзяцей удоў. Падобная няроўнасць у выбары будучых рэкрутаў адлюстравана ў шматлікіх беларускіх песнях гэтага перыяду:
...Ідзе содкі, ідзе войт, Ідуць яны раду браць, Каго ў рэкруты аддаць: — А дзе пяць — там не браць, Дзе чатыры — не вяляць, А дзе тры — у двор не йдзі, А дзе два — там няма, А ў удоўкі адзін сын, Ён падходзіць пад аршын...
I толькі ў 1874 годзе з увядзеннем усеагульнай вайсковай павіннасці падобная няроўнасць большменш была ліквідавана, а з устанаўленнем двума гадамі пазней пяцігадовага тэрміну службы «цару і Айчыне» ў народзе да службы ў войску пачалі ставіцца не толькі прыхільна, але і як да абавязковага этапу на жыццёвым шляху кожнага юнака.
Зразумела, што ўсякая сям'я, выпраўляючы сына, брата ці нават бацьку і мужа на доўгі і небяспечны тэрмін у рэкрутчыну, імкнулася ўсімі сродкамі паўплываць на яго лёс і пасадзейнічаць, каб ён жывым і здаровым вярнуўся да роднага парогу, на зямлю сваіх продкаў. 3 гэтай мэтай уз-
нікла неабходнасць правядзення пэўных рытуальных дзеянняў, якія дапаўняліся шматлікімі вераваннямі і забаронамі, нярэдка запазычанымі з іншых сямейных рытуалаў.
3 другога ж боку, чыста жыццёвыя нормы паводзін чалавека ў сваім родавым калектыве патрабавалі правядзення з такога выпадку пэўнага застолля, на якое запрашаліся сваякі, нарачоная прызыўніка і сябры. Хутчэй за ўсё гэтыя перадумовы і паспрыялі ўзнікненню ў народным асяродку абрада провадаў у войска.
Абрад гэты нескладаны і амаль аднолькава вядомы сярод беларусаў. Звычайна пасля таго, як навабранец атрымліваў павестку на прызыўны пункт, ён ехаў з родзічамі ў царкву. Будучы воін закупліваў некалькі свечак і абавязкова ставіў іх перад вобразам святога, які найбольш ушаноўваўся ў яго сям'і і лічыўся яе заступнікам. Пасля гэтага за здароўе прызыўніка служылі абедню, маліліся Богу.
У больш буйных населеных пунктах, калі з адной вёскі ці горада прызывалі на службу некалькі чалавек, свяшчэннік адводзіў ім асобны дзень, у які ўсе прысутныя ў храме маліліся за іх здароўе і вяртанне ў родныя хаты, служылі ім агульную абедню. Святы айцец чытаў павучальныя пропаведзі і настаўленні, у якіх заклікаў не забываць і любіць свой край, бацькоў, землякоў, даражыць чэсцю свайго рода і радзімы.
Пасля паездкі ў царкву ў наступныя два-тры дні прызыўнік лічыў неабходным наведаць перад ад'ездам у вялікую дарогу сваіх аднавяскоўцаў, блізкіх і сяброў. У час такіх абходаў людзі давалі хлопцу добрыя парады, зыходзячы з уласнага жыццёвага вопыту. Старыя салдаты расказвалі яму пра армейскую службу, вучылі, як трэба паводзіць сябе ў тых ці іншых абставінах. Старэнькія бабулькі навучалі яго малітвам і замовам ад ліхой кулі, ад смерці, на загаўленне раны і гэтак далей.
Непасрэдна за дзень да адпраўлення прызыўніка на зборны пункт бацькі рабілі яму вечар провадаў, які ўяўляў сабой рытуальнае застолле.
Напрыклад, на Магілёўшчыне навабранца садзілі пад абразамі. Побач з ім сядалі бацька і маці хросныя, бабка-пупарэзніца, дзядзькі, цёткі і іншыя сваякі. 3 другога боку садзілася моладзь. Як толькі ўсе селі за стол, родная маці ці старэйшая жанчына ў хаце запальвала свечку альбо лампаду пад абразамі і ставіла на стол соль і круглы бохан хлеба. У хлеб устаўлялі свечку і таксама запальвалі яе. Прызыўніка абвязвалі ручніком, вешалі яму на шыю невялічкі крыжык і абразок. Потым усе ўставалі і маліліся Богу, просячы, «каб яго Бог назад вярнуў на сваю зямлю». Пасля такога малення выпівалі па чарцы гарэлкі за здароўе навабранца. Затым маці хросная засцілала перад ім на стале саматканы ільняны ручнік, ставіла на яго талерку, якую пакрывала невялічкай хусцінкай, і запрашала прысутных выказаць на дарогу будучаму воіну свае пажаданні. Сваякі і госці падыходзілі да прызыўніка, адорвалі яго грашыма ці рэчамі, неабходнымі ў будучай дарозе, зычылі яму здароўя, поспехаў у вайсковых справах. Нярэдка ў гэты вечар мясцовыя шаптухі заклікалі магічныя істоты і Божую сілу ў дапамогу на захаванне будучага салдата. Яны замаўлялі яму на ваду, на хлеб, якія на застоллі непрыкметна давалі выпіць ці з'есці навабранцу.
Калі ў хлопца была каханая дзяўчына, яна абавязкова дарыла яму на вечары провадаў хустачку, якую сама ткала і вышывала. На такую хустачку многія дзяўчаты шапталі вядомыя ім замовы-прысушкі, верачы, што хлопец за час службы не забудзе сваю каханку.
Заканчваўся вечар провадаў звычайна вячоркамі, на якіх спявалі, танцавалі, весяліліся. У нашым народзе да гэтага часу актыўна бытуе цыкл песень, якія, як і раней, спяваюць на провадах у войска: «Ой, у лузе пры даліне...», «Праходзіць лета залатое...», «У нядзелю рана...», «Апошні ноняшні дзянёчак...», «Было ў сям'і ўсяго тры брата...» і іншыя. Для прыкладу праілюструем некалькі куплетаў з песні «Белая бяроза ў полі стаяла...»: